Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

Рыцар на полі бітвы

Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч

Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
125.91 МБ
335 Роўэл С. «Не кладзеце надзеяў на князёў»... С. 561.
336 LM. Uzrasymi; knyga 8. Р. 105.
337Тамсама. Р. 70,71.
не прызнае сваю «памылку» ў дачыненні да асобы Глінскага і не адновіць таго на пасадзе. Адзінае, чаго можна было дамагчыся такімі «просьбамі», — яшчэ больш накаліць і да таго выбуханебяспечныя адносіны гаспадара і радных паноў з Глінскім.
Князь Міхаіл не мог не разумець, што яго спрабуюць выкарыстаць у чужой дыпламатычнай гульні. Шчыльныя адносіны з крымскім ханам, катэгарычныя і рэзкія патрабаванні апошняга да гаспадара маглі б кінуць на яго падазрэнне ў здрадзе. Наўрад ці Глінскі мог сур’ёзна спадзявацца на падтрымку хана. He толькі ён, але і ўсе радныя паны добра ведалі кошт слова хана. Няўжо ён не разумеў, што заступніцтва хана, якога так ненавідзелі, але з якім мусілі падтрымліваць адносіны ў Вільні і Кракаве, можа абярнуцца супраць яго новымі праблемамі? Будучы ўжо і так дыскрэдытаваным і нават у значнай ступені ізаляваным, ён мусіў падтрымліваць (ці рабіць выгляд, што падтрымлівае) сувязь з ханам, мяркуючы, што ў будучым дапамога Менглі-Гірэя можа спатрэбіцца. Галоўнае, што сам Глінскі, як падаецца, імкнуўся ўжо не столькі вярнуць сабе пасаду надворнага маршалка, як ачысціцца ад тых сур езных абвінавачванняў, якія высоўвалі ў дачыненні да яго асобныя радныя паны. Вясной 1507 г. праблема ўласнага гонару была для князя Міхаіла куды болып важнай, чым далейшая кар’ера. Яму неабходна было звяртацца да тых уплывовых асоб, найлепей хрысціянскіх уладароў, якія добра ведалі яго і яго абвінаваўцаў. Толькі яны, а не хан Менглі-Гірэй, маглі б, на думку Міхаіла Глінскага, паўплываць на рашэнні Жыгімонта Старога.
2.4.3.	Візіт да венгерскага караля Уладзіслава Ягелона
Вясной 1507 г. Глінскі вырашыў звярнуцца да старэйшага ў родзе Ягелонаў — венгерскага і чэшскага караля Уладзіслава. Былы фаварыт адчуваў, што гэта яго апошні шанс адмыцца ад жахлівых абвінавачванняў літоўскіх паноў. 27 сакавіка 1507 г. князь Міхаіл вырушыў у дарогу338. Яго шлях мусіў пралягаць праз Кракаў, сілезскія гарады, Прагу, Тарнаву, Прэшпарак (Пожань, Браціслава), Вышаград. Як пісаў Глінскі пазней у лісце да імператара Святой Рымскай імперыі Максіміліяна Габсбурга, гэта падарожжа каштавала яму вялізных выдаткаў339.
3 часу візіту князя Міхаіла ў якасці велікакняскага пасла ў Буду зімой 1500—1501 гг. у Венгрыі адбыліся важныя змены. Кароль
338 Decius I. De Sigismundi regis temporibus. Cracoviae, 1521. P. 23.
339 Finkel L. Elekcya Zygmunta I... S. 278.
Уладзіслаў, 45-гадовы халасцяк, нарэшце ажаніўся. Яго абранніцай стала Ганна дэ Кандал (Anne de Candal), графіня дэ Фуа (de Foix), пляменніца французскага караля. Уладзіслаў асабіста ездзіў у Францыю за сваёй нявестай. Каранацыя і вяселле адбыліся пазней у Венгрыі. У чэрвені 1503 г. каралева нарадзіла дачку, якую ў яе гонар назвалі Ганнай. Яшчэ праз тры гады, у чэрвені 1506 г„ на свет нарэшце з’явіўся спадкаемца трона прынц Людовік (Людвік). Аднак яго нараджэнне было аплачана дарагой цаной. Праз шэсць тыдняў пасля родаў каралева памерла. Пасля смерці жонкі Уладзіслаў, які яе вельмі кахаў, трапіў у глыбокую дэпрэсію.
Як падаецца, калі Глінскі ў красавіку 1507 г. прыбыў у рэзідэнцыю караля, той усё яшчэ знаходзіўся ў дэпрэсіі. Акрамя таго, увагу Уладзіслава займала апазіцыя венгерскіх магнатаў, якія не жадалі будучай каранацыі непаўналетняга Людвіка. У Будзе, а можа яшчэ раней, Глінскі зразумеў, што ён выбраў для выправы не самы зручны час. Але вяртацца дамоў было ўжо позна. Да таго ж князь Міхаіл заўжды ішоў да канца.
Уладзіслаў прыняў свайго старога прыяцеля. Але як адрознівалася гэтая аўдыенцыя ад той, якую венгерскі кароль наладзіў велікакняскаму паслу ўзімку 1501 года! I рэч была не толькі ў тым, што тады Глінскі выступаў у ролі афіцыйнага прадстаўніка свайго ўладара, а зараз прыехаў па прыватнай справе. Абодва, і кароль, і былы гаспадарскі фаварыт, знаходзіліся цяпер далёка не ў лепшым настроі. Гэта акалічнасць наклала сур езны адбітак на іх сустрэчу. Па ўсёй верагоднасці, не было дасціпных жартаў і дэманстрацыі вытанчаных манер, якімі так славіліся Уладзіслаў і Глінскі. Усё было надзвычай сціпла і стрымана. Кароль Уладзіслаў, тым не менш, уважліва выслухаў Міхаіла Глінскага. Было вырашана выслаць да Жыгімонта з адпаведным лістом каралеўскага прадстаўніка Яна Пнёўскага. Уладзіслаў і князь Міхаіл, калі развітваліся, не маглі думаць, што гэта іх апошняя сустрэча. Венгерскі кароль памёр праз 9 гадоў. Князь Міхаіл перажыў яго на 18 гадоў.
Пасол Уладзіслава прыбыў у Вільню 18 ліпеня 1507 г.340. У прысутнасці венгерскага пасла Жыгімонт абяцаў разгледзець справу Глінскага, але неўзабаве вырушыў з войскам на ўсход, дзе працягвалася змаганне з вялікім князем маскоўскім341. Глінскі марна спрабаваў дамагчыся аўдыенцыі гаспадара ў Менску342.
34ODziennik Macieja Drzewickiego. S. 348.
341 Тамсама. S. 348.
342Pociecha W. Gliriski Michal. S. 67.
Аднак і пасля вяртання з усходу дзяржавы Жыгімонт не збіраўся разглядаць справу Глінскага. Князь Міхаіл працягваў шукаць магчымасці яе вырашэння. Увосень 1507 г. ён наведаў некаторых велікапольскіх паноў, спрабуючы атрымаць іх падтрымку, але без асаблівых вынікаў343. 16 верасня 1507 г. князь Міхаіл знаходзіўся ў горадзе Пултуску344. У канцы месяца ён наведаў Познань, Шаматулы і Курнік345. Дарэчы, у той час, калі Міхаіл Глінскі знаходзіўся ў Вялікай Польшчы (25 верасня 1507 г.), у Смаленск прыбыў князь Канстанцін Астрожскі, які здолеў уцячы з маскоўскага палону.
Пасля завяршэння ваеннай кампаніі 1507 г. Жыгімонт пачаў збірацца ў Карону. Яго ад’езд прыспешвала чума, якая ахапіла сталіцу ВКЛ Вільню. 16 кастрычніка 1507 г. гаспадар з дваром прыбыў у Гародню, дзе ён прабыў да 11 снежня346. He выключана, што менавіта ў Горадні адбылася апошняя сустрэча Жыгімонта з Глінскім, на якой апошні, раззлаваны нежаданнем гаспадара разгледзець яго спрэчку з Забярэзінскім, вымавіў: «ГІокушуся, кралю, о такую речт>, которая тобе м ммне напотом будет жалосная»347.
2.4.4.	Помста Яну Забярэзінскаму
Пасля гэтай верагоднай сустрэчы Жыгімонта і Глінскага першы вырушыў у Польшчу, а другі вярнуўся дамоў. Зіму 1507—1508 гг. Міхаіл Глінскі правёў ва ўласным маёнтку Лішкава каля Мерачы. Апошняя аўдыенцыя канчаткова пераканала Глінскага, што чакаць падтрымкі ад Жыгімонта не мае сэнсу і што абараніцца можна толькі ўласнымі сіламі. Там жа ў Лішкаве, сярод замкавых муроў, якія яшчэ памяталі крыжацкія напады, быў распрацаваны дэталёвы план дзеянняў. Галоўнай мэтайакцыі павінен быў стаць крыўдзіцель Глінскага — троцкі ваявода Ян Забярэзінскі. Князя Міхаіла чакала новая бітва, не меней сур’ёзная, чым бітва пад Клецкам. Але калі на берагах Лані ён змагаўся за гонар Айчыны, то цяпер прыйшоў час змагацца за ўласны абражаны гонар. I ён, Глінскі, быў гатовы абараняць сваю годнасць усімі даступнымі сродкамі.
Аперацыя была не толькі дэталёва распрацавана, але і дасканала праведзена. 2 лютага 1508 г. Глінскі, устанавіўшы дакладнае
343 Pociecha W. Glinski Michal. S. 67.
344 Wlasnor^czne zapiski Erazma Ciolka... S. 455.
345 Rocznik Stanislawa Naropinskiego 11 Monumenta Poloniae Historica. T. 3 / Wyd. A. Bielowski. Lwow, 1878. S. 221.
346 Dziennik Macieja Drzewickiego. S. 349.
317ІІСРЛ. T. 32. C. 102.
месцазнаходжанне Яна Забярэзінскага, ажыццявіў імклівы марш з 700 коннікамі да Горадні, дзе знаходзіўся маёнтак яго галоўнага праціўніка. Напад адбыўся ўначы і застаў Забярэзінскага знянацку. У пакой да спячага ваяводы ўварваўся слуга Глінскага саксонец Крыштаф Шляйніц, які, выцягнуўшы соннага Забярэзінскага з ложка, аддаў яго на экзекуцыю аднаму татарыну. Адсечаную галаву Забярэзінскага Глінскі загадаў кінуць у мясцовы стаў348. Цяжка меркаваць, што канкрэтна штурхнула Глінскага на гэта злачынства. Магчыма, князь Міхаіл стаў ахвярай уласных эмоцый. Нянавісць да Забярэзінскага настолькі захапіла Глінскага, што ён рашыўся на безразважны крок. Магчыма, напад на маёнтак Забярэзінскага і забойства апошняга былі прэвентыўнай мерай. He выключана, што сам Забярэзінскі з сябрамі і сынамі рыхтаваў замах на жыццё Глінскага, пра што існуюць ускосныя сведчанні. Проста маладзейшы Глінскі аказаўся спрытнейшым і апярэдзіў свайго праціўніка.
У трагічных падзеях, што адбыліся ўзімку 1508 г„ здзіўляе абыякавасць Жыгімонта Старога да спраў сваіх вяльможных падданых. Новаабраны кароль, які так і не разгледзеў належным чынам справу Глінскага, не чуў адчайных папярэджванняў апошняга і спакойна ад’ехаў у Польшчу. Гаспадар як бы пакінуў заклятых ворагаў сам-насам, каб яны вырашылі спрэчку самастойна. Вынікам стала забойства троцкага ваяводы Яна Забярэзінскага і хваляванні сярод гаспадарскіх падданых. Папярэдні кароль і вялікі князь Аляксандр паступіў у падобнай сітуацыі іншым чынам. Ён улетку 1503 г. накіраваўся ў Польшчу толькі пасля таго, як разгледзеў спрэчку Глінскага і Забярэзінскага. Пры гэтым гаспадар забраў з сабой у Карону князя Міхаіла, прадухіліўшы трагічны варыянт развіцця падзей.
Неабходна адзначыць, што людзей, якія папярэджвалі Жыгімонта Старога пра магчымыя наступствы, не бракавала. Так, у брульёне інструкцыі пасольства літоўскіх радных паноў да Жыгімонта Старога ў лютым 1508 г. адчуваецца выразны дакор гаспадару, які ад’ехаў з краю, не вырашыўшы справы сваіх падданых. 3 тэксту вынікае, што яшчэ да трагічных падзей паны неаднаразова заклікалі караля тэрмінова вярнуцца ў Літву для разгляду пільных спраў, і калі б гаспадар пачуў гэтыя заклікі, як гэта рабілі яго папярэднікі Казімір і Аляксандр, не было б трагедыі349.
348Pociecha W. Gliriski Michal. S. 67.
349 Material)' do dziejow dyplomacji Polskiej... S. 159—162.
2.5.	На службе ў вялікага князя маскоўскага Васіля III
2.5.1.	Бунт Глінскіх
Выканаўшы прысуд Забярэзінскаму, Глінскі накіраваўся ў глыб Літвы. Яго аддзел імгненна вырас да 3 тысяч чалавек. Яго аснову складалі воіны асабістага почата Глінскага і былыя найміты. Пазнейшая афіцыйная прапаганда ВКЛ прыпісвала яму спробу вызвалення з Троцкага замка заволжскага хана Шах-Ахмата. У лісце да Менглі-Гірэя Жыгімонт пісаў, што Глінскі хацеў вызваліць Шах-Ахмата «на лнхо» крымскага хана350. Пазней князь Міхаіл накіраваўся ў Тураў, адкуль неаднаразова пасылаў ганцоў да гаспадара, спрабуючы наладзіць кантакт з ім. У якасці пасярэдніка Глінскі прасіў прыслаць Альбрэхта Гаштаўта, але кароль не адказаў на лісты князя Міхаіла. Звяртаўся Глінскі і да паноў-рады ВКЛ, каб яны дапамаглі яму прымірыцца з гаспадаром. Цікава, што паны-рада ў пасланні да караля ўстрымаліся ад катэгарычных ацэнак падзей, звязаных з забойствам Забярэзінскага351. Пазней радныя паны, абяцаючы заступіцца за Глінскага, прасілі яго раскаяцца ў тым, што ён учыніў з Янам Забярэзінскім352. Варта звярнуць увагу на тую акалічнасць, што толькі ў лісце да крымскага хана Менглі-Гірэя ад 11 чэрвеня 1508 г. Жыгімонт упершыню, прынамсі ў дыпламатычнай перапісцы, усклаў адказнасць за забойства Яна Забярэзінскага на Глінскага353.