Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

Рыцар на полі бітвы

Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч

Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
125.91 МБ
17 Kroniki Bernarda Wapowskiego... S. 68.
звязаных з ёй рускіх землях, якія больш чым паўтара стагоддзі вялі зацятую барацьбу з Тэўтонскім ордэнам, не існавала спрыяльных умоў для творчай дзейнасці. He дзіўна, што першыя гістрычныя творы Літвы (De Witoldes Sache weddir Jagal und Skirgal) узніклі ў самім Ордэне, дзе прэтэндэнты на велікакняскі стол шукалі палітычнага прытулку і збройнай дапамогі. У сваю чаргу, ордэнскія храністы дбайна занатоўвалі падзеі, што адбываліся ў Літве і ў суседніх рускіх землях.
Клецкая бітва 1506 г. знайшла адлюстраванне ў мемарыяле вармінскага біскупа Лукаша Ватцэнродэ18. 3 1496 па 1522 гг. гэты помнік вармінскай біскупскай курыі вёў тагачасны канцлер біскупа, Павел Дойстэрвальт (Pawel Deusterwalt)19. Апошні двойчы — у 1503 і 1506 гг. — суправаджаў Лукаша Ватцэнродэ ў Вільню, дзе мусіў пазнаёміцца з надворным маршалкам Міхаілам Глінскім.
Характарызуючы караля і вялікага князя Аляксандра Ягелончыка, Дойстэрвальт адзначае, што той нічым не вызначыўся ў вайсковых справах, акрамя, хіба што, перамогі над 20-тысячным татарскім войскам пад Клецкам, атрыманай незадоўга да сваёй смерці. У мемарыяле біскупа Лукаша падаюцца, аднак, надзвычай сціслыя звесткі пра бітву, згадваецца, што бітва працягвалася 8 дзён і што літвіны захапілі багатую здабычу, у тым ліку 30 тысяч коней: «Іп rebus bellicis nihil insigne egit, nisi quod paucis diebus ante obitum suum prope duodecim milia Tartarorum, qui ducibus duobus filiis imperatoris Tartarorum Prekopsky Lituaniam usque ad internectionem vastare destinaverant, prope oppidum Clyczko per continues octo dies fudit, profligavit er extixit, paucis eorundem superstitibus»20. Сваё кароткае паведамленне Дойстэрвальт заканчвае сцвярджэннем, што яшчэ ніколі татары не неслі ў бітвах такіх вялікіх страт (In memoria hominum non extabant in tanto numero Tartaros uno conflictu interiisse)21. Крыніцай інфармацыі пра Клецкую бітву з’яўляліся лісты самога караля Аляксандра да вармінскага біскупа, што адзначана ў мемарыяле («quemadmodum ex literis Regis deprehendi potest»)22, a таксама ліст Міхаіла Глінскага да таго ж адрасата.
18 Memoriale domini Lucae. S. 156.
19 Пра Паўла Дойстэрвальта падрабязней: Oko J. Pawel Deusterwalt nieznany humanista XV wieku П Ateneum Wileriskie. 1930. R. 7. Z. 1—4. S. 786—798.
20 Memoriale domini Lucae. S. 156.
21Тамсама. S. 156.
22 Memoriale domini Lucae. S. 156.
3.1.7.	Клецкая бітва ў летапісах ВКЛ 20—40-х гг. XVI ст.
Падзея атрымала дастаткова значны рэгіянальны рэзананс у вялікай ступені дзякуючы таму, што якраз у гэты час культура ВКЛ ператваралася з вуснай у вусна-пісьмовую. Як вынік сацыяльна-эканамічных і палітычных ператварэнняў XV ст., пісанае слова набывала ўсе большае значэнне. Дакумент уваходзіў літаральна ва ўсе сферы жыцця ВКЛ, хоць вуснае слова працягвала па-ранейшаму дамінаваць у грамадстве. Пра рост пісьмовай культуры яскрава сведчыць паўстанне пры канцлеру Міхале Кезгайлавічу (1458—1476 гг.) дзяржаўнага архіва ВКЛ. Пры канцлеру Альбрэхце Гаштаўце (1522— 1539 гг.) справаводства было ўдасканалена. У першыя дзесяцігоддзі XVI ст. у дзяржаве рыхтавалася кадыфікацыя звычаёвага права, якая была завершана з прыняццем Літоўскага Статута 1529 г. Аддаўшы даніну Альбрэхту Гаштаўту як таленавітаму адміністратару, нельга не згадаць, што ў маладыя гады ён прымаў актыўны ўдзел у змаганні з татарамі. У 1503 г. гетман Станіслаў Пятровіч Кішка, Альбрэхт Гаштаўт і Юрый Неміровіч разбілі татар пад Гарадком, за Прыпяццю, адбіўшы пры гэтым увесь палон23. У 1505 г. Альбрэхт Гаштаўт кіраваў гераічнай абаронай Новагародка24.
Высокаякультура ВКЛ у XVI ст. усё больш гістарыязавалася. Палітычную эліту дзяржавы ў гэты час у большай ступені, чым у папярэднюю эпоху, пачалі цікавіць падзеі мінуўшчыны, што было абумоўлена, у першую чаргу, ростам яе гістарычнай самасвядомасці. Несумненна, значная частка ўспамінаў пра мінулае працягвала існаваць выключна ў вуснай форме. Некаторыя з іх, перадаючыся праз слова, з цягам часу скажаліся, але, тым не менш, працягвалі існаваць у памяці. Другая частка, пераходзячы з пакалення ў пакаленне, паступова гублялася. Тым не менш, урыўкі гэтых успамінаў былі пазней занатаваны ў пісьмовай форме.
Асноўным відам дзеяпісарства ў ВКЛ у XVI ст. сталі летапісы і хронікі. He ўдаючыся ў высвятленне тэрміналагічных адрозненняў, адзначым, што на культурнай глебе ВКЛ у дадзеную эпоху абодва згаданыя літаратурныя жанры мелі куды больш агульнага, чым асобнага. Тэрмін «хроніка» адлюстроўваў растучы польскі культурны ўплыў у ВКЛ у другой палове XVI ст. Як летапісы, так і хронікі ВКЛ аб’ядноўвалі ў сваім складзе пагадовыя запісы і гістарычныя аповеды. Укладаліся гэтыя творы на дварах духоўных і свецкіх феадалаў
23ПСРЛ.Т. 35. С. 170.
24Тамсама. С. 171.
(Галыпанскіх, Гаштаўтаў, Хадкевічаў, Алелькавічаў і інш.). На летапісанне ВКЛ моцны ўплыў аказала летапісанне Галіцка-Валынскай Русі і, у меншай ступені, Вялікага Ноўгарада і Масквы.
Вытокі летапісання ў ВКЛ сягаюць першай трэці XV ст. Адным з самых ранніх помнікаў гэтага жанру стаў «Летапісец вялікіх князёў», створаны каля 1430 г. «Летапісец» з’яўляецца першай кароткай гісторыяй дзяржавы з 40 — пачатку 90-х гг. XIV ст. Дапоўнены наратыўнымі творамі, у тым ліку «Пахвалой Вітаўту», а таксама пагадовымі запісамі, запазычанымі з наўгародскіх і маскоўскіх летапісаў, «Летапісец» склаў аснову першага зводу летапісаў ВКЛ, які быў укладзены ў 1446 г. Новы этап у развіцці летапісання ВКЛ наступіў у 20—40-х гг. XVI ст„ ужо пасля Клецкай бітвы 1506 г. У гэты час з’явілася «Хроніка Вялікага Княства Літоўскага», у якой апавядаецца пра паходжанне літвінскай шляхты і пачаткі дзяржаўнасці ВКЛ. «Хроніка Вялікага Княства Літоўскага», аб’яднаная з «Летапісцам вялікіх князёў літоўскіх» і дапоўненая наратыўнымі апавяданнямі пра падзеі другой паловы XV — першай паловы XVI стст., утварыла другі звод летапісаў ВКЛ. Ён захаваўся ў трох рэдакцыях: кароткай (спіс Красінскага), пашыранай (спісы Яўрэінаўскі, Альшэўскі, Румянцаўскі) і поўнай (спіс Рачынскага, або Пазнанскі).
Першыя звесткі пра Клецкую бітву ў ВКЛ з’явіліся ў форме пагадовых запісаў у Яўрэінаўскім і Альшэўскім летапісах, а таксама ў летапісе Рачынскага. Для іх укладальнікаў бітва была яшчэ падзеяй блізкага мінулага, пра якую яны маглі чуць ад відавочцаў, і нават быць яе сведкамі. 3 гэтых трох крыніц паведамленне Альшэўскага летапісу самае сціслае25. Ягоны ўкладальнік абмяжоўваецца выключна месцам і датай бітвы: «Tatar pobito pot Klieczkiem w dzien Panni Mariey Sniezney pot lathi Bozego Narodzenia tisi^cz piecset szostego». Больш сціслым з’яўляецца толькі паведамленне Румянцаўскага летапісу («Татаров побмто под Клетцом лета Божя нароженя 1500 (sic) году»)26, што быў укладзены ў апошняй чвэрці XVI ст. Некалькі больш пра Клецкую бітву апавядае Яўрэінаўскі летапіс27. Ён падае не толькі час («Лета Божого Нарожденмя 1506-го. В Спасов пост») і месца бітвы («татар лмтва побмла под Клецком, велмкнх людей»), але называе імя яе галоўнага героя («а етманом был в тон бмтве князь Ммханло Гллнскол»). Летапісец імкнецца прытрымлівацца паслядоўнасці фактаў і спрабуе вызначыць месца бітвы ў ланцугу падзей. Абапіраючыся
25ПСРЛ.Т.35. С 192.
“Тамсама. С. 213.
27Тамсама. С. 192.
пераважна на польскія крыніцы (хронікі Мяхоўскага і Вапоўскага), ён адзначае, што бітве папярэднічаў сойм з удзелам караля Аляксандра Ягелончыка ў Лідзе і што апошні памёр неўзабаве пасля перамогі пад Клецкам. Больш падрабязна апавядае пра бітву летапіс Рачынскага28. Яго ўкладальнік падае не толькі месца і час бітвы, следуючы ў гэтым за Яўрэінаўскім летапісам, але і адзначае, абапіраючыся, магчыма, на Мяхоўскага, што гетман Станіслаў Кішка раптоўна захварэў у дарозе і з гэтае прычыны быў вымушаны перадаць свае паўнамоцтвы дворнаму маршалку Міхаілу Глінскаму. Летапіс Рачынскага паведамляе пра некаторыя дэталі бітвы, адзначаючы, што татары стаялі кошам пад Клецкам, а галоўная бітва з татарамі адбылася каля горада на рацэ Цапра, у водах якой знайшло свой апошні прытулак мноства татараў. Летапіс Рачынскага вызначае месца бітвы сярод іншых падзей. У ім адзначана, што «маючы ведомость о том король, нж татаров наголову побчлм, велмн ся радовал н также з доброю паметью с тым светом м з слугамм свонмн ростался».
3.1.8.	Марцін Кромер
Сярэдзіна XVI ст. з’яўляецца своеасаблівай мяжой ва ўспрыняцці Клецкай бітвы 1506 г. грамадствам ВКЛ. Амаль не засталося больш удзельнікаў і сведак падзеі. Новыя пакаленні ведалі пра бітву выключна з вуснаў апавядальнікаў, што самі чулі пра яе ад відавочцаў або сучаснікаў ці з пісьмовых крыніц. У гістарычнай памяці ВКЛ бітва пачала паступова ператварацца ў падзею далёкай мінуўшчыны29.
Новы этап у асвятленні бітвы пад Клецкам 1506 г. звязаны з імем польскага гуманіста Марціна Кромера (1512—1589 гг.). Сваю дзейнасць у якасці каралеўскага сакратара ён распачаў яшчэ ў часы Жыгімонта Старога30. Падчас працы ў каралеўскай канцылярыі ў маладога чалавека абудзілася цікавасць да гісторыі, чаму спрыяла яго добрая адукацыя, атрыманая ў лепшых італьянскіх універсітэтах (Падуя, Балонія)31. Абуджэнню цікавасці Кромера да гісторыі паспрыяла таксама яго праца ў 1550 г. па ўпарадкаванні каралеўскага архіва ў Кракаве32.
28ПСРЛ.Т. 35. 167.
29 Пра катэгорыі «блізкая» і «далёкая»: Гене Б. Нсторня н мсторнческая культура Средневекового Запада. С. 92—99.
30 Wyczariski A. Mi^dzy кйішгд a politykq: sekretarze krolewscy Zygmunta Starego (1506— 1548). Warszawa, 1990. S. 107.
31 Barycz H. Kromer Marcin II PSB. T. 15. S. 320—321.
32 Wyczanski A. Mi^dzy kultur^ a polityka... S. 107.
Ідэя напісання працы, прысвечанай айчыннай мінуўшчыне, з’явілася ў Марціна Кромера яшчэ ў 1544 г. пасля паўторнага вяртання з Італіі і атрымання пасады ў кафедральнай кракаўскай капітуле33. Работа над польскай мінуўшчынай была завершаная ў 1554 г. Праз два гады, у 1556 г., яна выйшла з друку ў Базелі ў выдавецтве Апарына пад назвай «De origine et rebus gestis Polonorum» («Аб паходжанні i дзеях палякаў»), Праца апіралася на гісторыю ІІольшчы Яна Длугаша, а ў заключнай частцы (1480—1506 гг.) на хроніку Вапоўскага. Твор Кромера быў закліканы пазнаёміць іншаземцаў з польскай гісторыяй. Ён меў несумненны выдавецкі поспех: за час жыцця аўтара выйшла пяць лацінскіх, адно нямецкае і адно польскае выданні34.