Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
Знаходзячыся ў літоўскім Клецку, Стрыйкоўскі не мог не чуць пра аднаго з самых багатых мясцовых землеўласнікаў — Валентыя Чарнкоўскага. Апошні не належаў да графскага роду Чарнкоўскіх, але мусіў паходзіць са шляхецкай сям’і, што жыла, праўдападобна, у ваколіцах Чарнкава, ад назвы якога магла ўзяць прозвішча. Валенты Чарнкоўскі асеў у Клецку яшчэ ў часы князёў Яраславічаў — не пазней 1521 г. Яго ўладанні знаходзіліся пераважна ў паўночна-заходняй частцы Клецкага княства, непадалёк ад Ляхавіцкай дзяржавы. У часе побыту Стрыйкоўскага ў Клецку яму было больш за 70 гадоў. Памёр Валенты Чарнкоўскі ў 1590 г.67.
Несумненна, Мацей Стрыйкоўскі павінен быў звярнуць увагу на факт існавання ў Рэчы Паспалітай двух мястэчак з аднолькавай назвай Клецк, у ваколіцах якіх у другой палове XVI ст. пражывалі роды
62 Dembiriska Н. Czarnkowski Wojciech S^dziwbj h. Nal^cz // PSB. T. 4. S. 225.
63 Dobrowolska W. Czarnkowski z Czarnkowa, Adam S^dziwoj h. Nal^cz II PSB. T. 4. S. 214—215.
M Herbarz polski Kaspra Niesieckiego. T. 3. S. 212—214.
65 Kaczmarczyk K. Czarnkowski (z Czarnkowa) S^dziwoj... S. 220.
“Herbarz polski Kaspra Niesieckiego. T. 3. S. 212—214.
67 Смерць Валентыя Чарнкоўскага занатаваў у сваім дыярыушы ляхавіцкі шляхціц Фёдар Еўлашоўскі: «Октобра 31, року 90 умарл сусед н прмятель мой, чловек барзо добрый (Beatus Vir), пан Валентый Чарковскнй» (Старажытная беларуская літаратура: зборнік / Уклад. Л. С. Курбека. Мінск, 1990. С. 253).
з аднолькавым прозвішчам. Гэта акалічнасць паслужыла для Стрыйкоўскага падставай звязаць Клецкую бітву 1506 г. з велікапольскімі Чарнкоўскімі. Адным з галоўных герояў аповесці пра бітву становіцца Сяндзівой Чарнкоўскі, бацька Яна, Жыгімонта, Станіслава і Войцеха, якія бралі чынны ўдзел у лёсе Стрыйкоўскага. Гэта была свайго роду падзяка за спрыянне і дапамогу, якую аказалі храністу прадстаўнікі гэтага велікапольскага роду.
У праследаванні ўцякаючых татараў чынны ўдзел брала слуцкая княгіня, славутая бабка Юрыя Юр’евіча Алелькавіча, спонсара і мецэната Стрыйкоўскага:
Nastassia tez xi^zna Slucka, swych bojarow, Rozeslala przejmowac pierzchliwych Tatarow, Tak, iz ich pod Kopylem bardzo wiele zbito, I u Piotrowicz gardtem zaplacili myto68.
Тут Стрыйкоўскі прычыніўся да з’яўлення легенды пра княгіню Настассю як змагарку за сваю Айчыну супраць татарскіх набегаў. Сённяшні вобраз княгіні як жанчыны-воіна, адлюстраваны ў тым ліку ў фільме «Анастасія Слуцкая», бярэ пачатак ад Стрыйкоўскага. У Хроніцы Быхаўца ён адсутнічае. Звесткі Хронікі Быхаўца пра перайманне татараў пад Слуцкам, Петрыкавічамі, Оўручам і інш. Стрыйкоўскі персаналізаваў, асабліва адзначыўшы ролю бабкі князя Юрыя Юр’евіча ў арганізацыі пагоні за рэшткамі разбітага татарскага войска.
3.1.13. Аляксандр Гваньіні
Мацей Стрыйкоўскі служыў падчас Інфлянцкай вайны ў Віцебску пад камандаваннем ротмістра Аляксандра Гваньіні (Гвагніна), ураджэнца Вероны і былога грамадзяніна Венецыянскай рэспублікі. У 1578 г. у Кракаве пад прозвішчам апошняга з’явілася лацінамоўная праца «Sarmatiae Europae Descriptio» («Апісанне еўрапейскай Сарматыі»). Твор утрымліваў багатыя звесткі па гісторыі і геаграфіі Польшчы, Літвы, Русі, Прусіі, Інфлянтаў, Масковіі і Татарыі. Храналагічна ён ахопліваў перыяд да пачатку панавання Генрыка Валуа (Валежага) у 1574 г.69. Стрыйкоўскі неаднаразова абвінавачваў Гваньіні ў тым, што той быццам бы скраў у яго «Sarmatiae Europae Descriptio» і потым выдаў як уласны твор. Спрэчка атрымала шырокі розгалас
68Stryjkowski М. Kronika... Т. 2. S. 337.
69Budka W. Gwagnin Aleksander II PSB. T. 9. S. 203.
і была нават вынесена на разгляд самога Стафана Баторыя, які сваім прывілеем 1580 г. пацвердзіў аўтарства Стрыйкоўскага. Нягледзячы на гэты вердыкт, Гваньіні ў 1611 г. (пасля смерці Баторыя) выдаў значна пашыраную версію «Sarmatiae» ў перакладзе на польскую мову Марціна Пашкоўскага. Дарэчы, апошні сцвярджаў, што польскамоўныя дадаткі да твора належаць менавіта яму, а не Гваньіні70.
He ўдаючыся ў праблему аўтарства «Sarmatiae», адзначым толькі, што апісанне Клецкай бітвы ў Гваньіні істотна адрозніваецца ад вобраза бітвы ў хроніцы Стрыйкоўскага. Апісанне Клецкай бітвы ў польскамоўнай версіі «Sarmatiae» моцна залежыць ад тэксту Марціна Бельскага, а ў некаторых месцах літаральна паўтарае яго71. Так што, апісанне бітвы ў творы, які прыпісваецца Гваньіні, не вылучаецца арыгінальнасцю.
3.1.14. Віюк-Войцех Каяловіч
У сваёй «Гісторыі Літвы» пры апавяданні пра Клецкую бітву 1506 г. Віюк-Войцех Каяловіч (1609—1667 гг.) таксама абапіраўся на творы Стрыйкоўскага. Другая частка твора, у якой прадстаўлена бітва, пабачыла свет у 1669 г. у Антверпене (першая частка выйшла ў 1650 г. у Гданьску). Аднак Каяловіч не следаваў літаральна за Стрыйкоўскім і дадаў некалькі ўласных характарыстык да вобраза бітвы ў працы папярэдніка. Так, Каяловіч адзначаў, што суседняя сажалка, вада ў якой з-за крыві загінуўшых стала чырвонай, атрымала пазней назву Ружовы Стаў («Stagnum propinquum, quia ex influente cruore totum plane rubuerat, nunc etiam rosei stagni nomen retinet»)72. Гэта паданне Каяловіч мог чуць, калі вучыўся ў Нясвіжы ў 1629—1632 гг.73. У гады навучання або падчас сваіх вандровак па ВКЛ ён мог наведаць Клецк, тым больш, што сам горад у першай палове XVII ст. перажываў перыяд бурнага росту. Відавочна, Каяловіч, будучы ў Клецку, не мог не наведаць мясцовы замак, рэзідэнцыю Радзівілаў. Яго як гісторыка павінны былі цікавіць падзеі мінулага краю, у першую чаргу, бітва з татарамі 1506 г. Ён мог пачуць ад мясцовых жыхароў легенду, звязаную з назвай вадаёма. Першая палова XVII ст„ такім чынам, пачатак міфалагізацыі самой бітвы. Народная памяць, спрабуючы вытлумачыць паходжанне
70Семянчук А. Удзел Мацея Стрыйкоўскага ў Інфлянцкай вайне. С. 345—346.
71 Gwagnin Aleksander. Kronika Sarmacyey Europskiey. Krakow, 1611. S. 72—73.
72 Kojalowicz Wijuk A. Historiae Lituanae, a conjunctione Magni Ducatus cum Regno Poloniae ad Unionem eorum Dominiorum. Antverpiae, 1669. P. 314.
73 Dworzaczek W. Kojalowicz Wijuk Wojciech // PSB. T. 13. S. 270.
назвы Красны (Ружовы) Стаў, вымушаная была звярнуцца да падзей далёкай мінуўшчыны. Аднак памяць жыхароў горада наўрад ці сягала далей 100-гадовага адрэзка часу. Тое, што яшчэ захавалася ў памяці, — цьмяныя ўспаміны пра крывавую бітву з татарамі, якая адбывалася ў ваколіцах горада вельмі даўно. Паколькі яна тапаграфічна прывязвалася да Краснага Става, жыхары сталі тлумачыць паходжанне назвы чырвоным колерам крыві, якой напоўнілася сажалка ў ходзе бою з татарамі.
3.2. Трыумфатар Клецкай бітвы Міхаіл
Глінскі вачыма сучаснікаў
3.2.1. Працэс стварэння «чорнай легенды» Глінскага: прычыны і абставіны
Мяцеж Міхаіла Глінскага 1508 г., забойства Яна Забярэзінскага, уцёкі да ворага Ягайлавічаў Васіля III і здабыча на карысць апошняга Смаленска адмоўна паўплывалі на імідж былога фаварыта Аляксандра Казіміравіча. Неўзабаве пасля ад’езду Глінскіх у Масковію пачала стварацца «чорная легенда» Міхаіла Глінскага, які абвінавачваўся ва ўсіх бедах, што напаткалі ВКЛ. Працэс ачарнення Глінскага пачаў яго былы прыяцель, а пазней кароль і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Стары. У лісце да крымскага хана Менглі-Гірэя ён называў Глінскага не інакш як «лнхнй чоловекь», «зльш чоловек'ь», абвінавачваючы яго ў змове з ворагам Крыма заволжскім ханам Шах-Ахматам74. Віна за дрэнныя адносіны паміж Аляксандрам Казіміравічам і вялікім князем маскоўскім Іванам III таксама цалкам ускладалася на асобу Глінскага75. Глінскі абвінавачваўся ў смерці Аляксандра Казіміравіча, прычым, з выкарыстаннем сродкаў чарадзейства і магіі. У лісце да вялікага князя маскоўскага Васіля III Жыгімонт пісаў, што «...тот зл>радца наш"ь Глннскнн брата нашого, зятя вашого Александра короля, с того света своммн чары сослал»76. Адначасова ў адрас мяцежнага князя прагучалі абвінавачанні ў спробе захапіць уладу ў ВКЛ пасля смерці Аляксандра: «што тот зльш чоловект>, зрядца нашт> Глмнскм, запамятав-ыпм ласкн нашое, господаря своего, тоть выступь протмвлжу намь вчмншгь н тое дело, которое давно вг серцы своем’ь мел, тымн разы делом-ь хотел пополнмтн, а нам-ь
74 LM. Uzrasymi; knyga 8. Р. 101 — 103.
75Тамсама. Р. 106.
76Тамсама. Р. 106.
то гораздо было зведомо, нж он отчмну нашу Велмкое Князство Лнтов’ьское по смертм брата нашого без бытноста нашое, первен ннжлм есмо з нашого господар'ьства прмехалн, хотел, подступмв'ьшм под намн, посестм» У лісце да крымскага хана Жыгімонт Стары высунуў уласную версію забойства Глінскім свайго апанента Яна Забярэзінскага. Аказваецца, Забярэзінскі, будучы ў курсе намераў Глінскага захапіць дзяржаўную ўладу, папярэдзіў пра яго планы іншых радных паноў, за што і быў забіты людзьмі Глінскага. Нарэшце, князь Міхаіл абвінавачваўся ў знявазе асобы вялікай княгіні Алены Іванаўны, удавы Аляксандра Казіміравіча78.
Адначасова з абвінавачаннямі Жыгімонт Стары агучыў версію пра нізкае паходжанне князёў Глінскіх. У лісце да Менглі-Гірэя ад 31 ліпеня 1508 г. гаспадар пісаў: «А што пншешт>, нж такова нного в Лнтве, KaKOBij Глннскнн, неть, нно не толко Лнтовском землн, але м в Орде mhothmij зведомо, штож н отцы Глмнскнх, н братя нх, передт> тымь н до снх часовт. в слугь нашнх служнлм м теперо служать, а Глннскмн не по отецству славен был, але ласкою брата нашого, н велмко собе тую речт> отежаютть князн м Панове Рада наша, которых жо роды на весь светь славны, в которых м тепер Глмнского братья м дядм служагь, а у вашом лмсте то стонтт>, нжбы в Лнтве такова, каковт> Глннскнн, неть»79.
Кампанія па дыскрэдытацыі Глінскіх і персанальна князя Міхаіла суправаджалася акцыяй па канфіскацыі іх маёмасці. Неабходнасць гэтай акцыі Жыгімонт Стары абгрунтоўваў тым фактам, што Міхаіл Глінскі «тые мменя... он был прн брате нашомть Александре, королм, своволне забрал...»80. Колішнія землі Глінскіх перайшлі да верных Жыгімонту асоб. У ліку тых, хто матэрыяльна выйграў ад канфіскацыі маёмасці Глінскіх, былі вялікі гетман князь Канстанцін Астрожскі і гаспадарскі пісар Богуш Багавіцінавіч. Але Жыгімонт і радныя паны не задаволіліся адной толькі канфіскацыяй. Былі знішчаны многія прывілеі на валоданне гарадамі і землямі, якія Глінскія, і ў першую чаргу князь Міхаіл, атрымалі ад Аляксандра Казіміравіча.