Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
Наколькі адпавядаюць рэчаіснасці занатаваныя аўстрыйскім дыпламатам звесткі пра Глінскага? Наколькі дакладнымі былі сведчанні, на якія абапіраўся Герберштайн, калі пісаў пра Глінскага? Ад часу падзей, удзельнікам якіх з’яўляўся апошні, прайшло як мінімум чвэрць стагоддзя, і пэўныя дэталі маглі лёгка сцерціся з памяці. На габсбургскім двары, асабліва калі жыў імператар Максіміліян, маглі памятаць пра юнака з далёкай Літвы, але нічога канкрэтнага пра яго асобу паведаміць не маглі. Акрамя таго, сустрэча самога Герберштайна з Глінскім у Маскве была занадта кароткай, каб апошні мог нешта распавесці пра сябе аўстрыйскаму дыпламату. Да таго ж, Герберштайн пісаў на нямецкай і лацінскай мовах, і адпаведна яго Глінскі гаворыць у «Масковіі» на гэтых мовах. Невядома, ці належалі словы, якія Герберштайн прыпісвае Глінскаму, апошняму. Магчыма, аўтар уклаў у яго вусны свае ўласныя думкі, уяўленні, погляды. Ці не з’яўляецца, такім чынам,
99 Герберштейн С. Запнскм о Московмм / Под ред. В. Л. Яннна. Москва, 1988. С. 191;
Herberstein S. Rerum Moscoviticarum Commentarii. S. 341—342.
Міхаіл Глінскі ўсяго толькі плёнам уяўлення аўтара? Ці не вылепіў Герберштайн вобраз свайго героя па пэўнай мадэлі, уласцівай перадусім нямецкай рыцарскай традыцыі.
Аднак, калі ўважліва чытаць Герберштайна, не пакідае ўражанне, што гаворка ідзе пра надзвычай неардынарнага чалавека. Аўтар нібы разумее, што мае справу са складанай і супярэчлівай натурай, ён намагаецца перадаць чытачу адметнасці асобы Глінскага. Калі Герберштайн піша пра дзёрзкі адказ князя Міхаіла Васілю III, пасля таго, як ён быў схоплены маскоўскай вартай пры спробе вярнуцца ў ВКЛ, адчуваецца, што тут, нягледзячы на схематычнасць эпізоду, гучыць голас сапраўднага Глінскага: «Ich hab den tod nie gefiircht, und noch nit, ain mal muess ich ye sterben, die seel aber steet in deiner macht nit»100 (Смерці я не баяўся і зараз не баюся, калі-небудзь я ўсё роўна павінен буду памерці, але мая душа табе не належыць). Калі Герберштайн апісвае выпадак паміж Глінскім і Забярэзінскім з-за аўса, дзёрзкую размову надворнага маршалка з новым гаспадаром Жыгімонтам Старым, падаецца, што мы ўлаўліваем водгук рэальных падзей. Па ўсёй верагоднасці, аўтар быў перакананы ў тым, што любая спроба змясціць постаць Глінскага ў рамкі нейкай схемы будзе няўдалай. Асобе Глінскага цесна ў рамках схемы; яна імкнецца вырвацца на прастору. Таму аўтар, нягледзячы на ўласныя стэрэатыпы і перакананні, імкнецца як мага больш рэальна адлюстраваць постаць Глінскага. Асоба князя Міхаіла адчуваецца ў кожнай фразе, жэсце, учынку.
Несумненна, што Глінскі Герберштайна — жывы чалавек з яго перавагамі і недахопамі. «Масковія» даносіць да нас яркія і вобразныя эпізоды, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Глінскага. Няма сумненняў, што Герберштайн любіў і паважаў свайго героя. У нечым ён нават захапляўся Глінскім, а дакладней уласнаручна створаным вобразам апошняга. Гэты вобраз нясе ў сабе адлюстраванне рэальнага вобраза героя.
100Herberstein S. Rerum Moscoviticarum Commentarii... S. 346—347.
3.3. Клецкая бітва ў мясцовых паданнях
і легендах
3.3.1. Месца Клецкай бітвы 1506 г. у гістарычнай памяці клецкай мяшчанскай абшчыны XVI—XIX стст.
Паспрабуем таксама высветліць стаўленне да Клецкай бітвы тых прадстаўнікаў «безмолвствуюіцего большмнства», якія не пакінулі пасля сябе сведчанняў на паперы, але ў свядомасці якіх, тым не менш, вобразы гістарычных падзей існавалі. Нельга абысціся без вывучэння сацыяльнай памяці — механізмаў фарміравання і функцыянавання вобразаў гістарычнай падзеі ў грамадстве.
3 паўстаннем клецкай гарадской супольнасці пачалася яе ўласная гісторыя. Адначасова распачаўся працэс тварэння яе культурнай памяці. Храналагічна ён супаў з пашырэннем у Клецкім княстве пісьмовасці. Дзякуючы гэтаму стала магчымым заснаванне архіва ў Клецкім замку. Архіў з’яўляўся важным культурным інстытутам, дзе зберагалася ўся пісьмовая памяць Клецкага княства. Замкавы архіў у Клецку мусіў паўстаць яшчэ ў 40-я гг. XVI ст., калі горадам кіравала каралева Бона. Да развіцця клецкага замкавага архіва спрычыніліся, у першую чаргу, наступныя гаспадары горада — Радзівілы. Ужо ў канцы XVI — пачатку XVII стст. клецкі замкавы архіў уяўляў сабой дастаткова буйны збор дакументаў. У вопісе замкавых кніг 1626 г. згадваецца, па меншай меры, 27 адзінак. Сярод іх былі ўласна замкавыя кнігі, а таксама кнігі валочнай памеры. Тут жа знаходзіўся інвентар Клецка 1558 г., які ўтрымліваў дарчую грамату Радзівілам на Клецк і Клецкую воласць. У замкавым архіве знаходзіліся г. зв. «пабаровыя квіты» ад розных асоб. Старэйшая кніга ў клецкім замкавым архіве, якую пачалі весці яшчэ ў часы клецкага старосты каралевы Боны Івана Міхайлавіча, датавалася 1543 г.101.
Пісьмовы тэкст становіцца паступова важнейшым, але не адзіным сродкам захавання памяці клецкай гарадской супольнасці. Як паўсюль у традыцыйным грамадстве, носьбітамі памяці ў Клецку з’яўляліся таксама вуснае слова, прыродны ландшафт, агульнагарадскія святы і кірмашы, культавыя і свецкія пабудовы, нават вопратка і ежа, розныя знакі ў палях і каля дарог, крыжы на скрыжаваннях і інш.
101 Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ). Ф. 694, воп. 2, спр. 3135.
Памяць клецкай гарадской грамады мела храналагічныя межы, далей якіх яна пранікала з вялікай цяжкасцю. Пераломным момантам мусіла быць сярэдзіна або нават другая чвэрць XVI ст„ калі пачала паўставаць новая клецкая супольнасць. Яе мусілі цікавіць толькі тыя падзеі, што мелі дачыненне да яе самой і яе ўласнай гісторыі102. Усё, што выходзіла за гэтыя межы, не мела для гарадской супольнасці асаблівага значэння і не магло трывала замацоўвацца ў яе гістарычнай памяці. Адпаведна, для клецкіх мяшчан падзеі, што папярэднічалі сярэдзіне XVI ст. ці часам каралевы Боны, не ўяўляліся вартымі асаблівай увагі. He дзіўна, што іх вобраз быў няпэўным і блытаным.
Кожная з трох асноўных этна-канфесійных супольнасцей Клецка мела ўласную гістарычную памяць, што адыгрывала ролю арганізацыі соцыуму, аб’яднання і захавання тоеснасці калектыву. Як ваўсякім традыцыйным грамадстве, гістарычная памяць жыхароў Клецка мела ярка выражаную канфесійную афарбоўку. Рэлігійная прыналежнасць аказвала рашучы ўплыў на характар і змест гістарычнай свядомасці, вызначала формы ўвасаблення і актуалізацыі гістарычнай памяці. Асаблівасцю грамадскага жыцця Клецка, як і іншых беларускіх гарадоў, было тое, што розныя этна-канфесійныя групы мірна ўжываліся адна з адной, а іх сістэмы гістарычнай памяці мірна суіснавалі. Больш таго, працяглае суіснаванне розных сістэм гістарычнай памяці не магло не паўплываць на іх пэўную ўніфікацыю. Нягледзячы на тое, што змест гістарычнай памяці кожнай этна-канфесійнай групы адрозніваўся, на працягу стагоддзяў павінен быў выпрацавацца агульны для ўсіх канфесій фонд уяўленняў пра мінулае. Ён мусіў уключаць адметныя падзеі з жыцця горада, гістарычных персанажаў, памятныя мясціны, міфы і паданні, што былі агульнымі для ўсіх супольнасцей Клецка.
Вывучэнне культурнай памяці этна-канфесійных груп Клецка даволі складаная задача па прычыне адсутнасці дастатковай колькасці крыніц. Таму аб характары і змесце гістарычнай памяці жыхароў Клецка, асабліва яўрэйскай і татарскай грамад, можна меркаваць толькі прыблізна і ўмоўна. У выпадку яўрэяў і татараў складанасці ўзрастаюць з-за няведання большасцю сённяшніх даследчыкаў адпаведных моў: іўрыта і арабскай. Нарэшце — а размова тут ідзе ў першую чаргу пра яўрэяў — амаль не засталося носьбітаў традыцыйнай гістарычнай памяці гэтых груп. Тое, што мы сёння маем, — гэта
102 Пра гэтую асаблівасць любога чалавечага калектыву: Halbwachs М. La memoire collective. Р. 74—79.
ўрыўкі і ўскосныя сведчанні, на якія моцна паўплывала кніжная традыцыя.
Гістарычная памяць яўрэйскай абшчыны Клецка складалася з падзей, звязаных з гісторыяй народа, сярод якіх можна выдзеліць наданні яўрэям рознымі гаспадарамі горада правоў і прывілеяў. Яна мусіла захоўваць імёны слынных прадстаўнікоў яўрэйскай культуры ў горадзе, у першую чаргу равінаў, сярод якіх вылучаліся Іуда бен Лёб, Міхал бен Мейр Айзенштадт, сын апошняга Майсей Айзенштадт і некаторыя іншыя103. Гістарычная памяць яўрэяў Клецка сягала першых дзесяцігоддзяў XVI ст., калі яны з’явіліся ў горадзе. Доўгі час у Клецку помнілі пра знаходжанне ў горадзе вядомага яўрэйскага філосафа Саламона Маймона104. Клецкія яўрэі помнілі таксама некаторых гаспадароў горада, асабліва тых, хто аказваў ім дапамогу. Асабліва ўдзячнымі яны мусілі быць асобным прадстаўнікам роду Радзівілаў, у першую чаргу Мікалаю Юзафу. Апошні ў канцы XVIII ст. не толькі вярнуў у Клецкую ардынацыю ўсіх яўрэяў, выгнаных адтуль Геранімам Фларыянам, і аддаў у іх рукі гарадскі гандаль, але і дапамог яўрэйскай грамадзе збудаваць вялікую мураваную сінагогу. Як сведчаць сучаснікі, інтэр’ер сінагогі быў упрыгожаны драўлянымі скульптурамі. У знак удзячнасці да спонсара і мецэната на франтоне гэтай пабудовы быў змешчаны радзівілаўскі герб105. Галоўнымі формамі ўвасаблення гістарычнай памяці клецкіх яўрэяў былі звычаі, рытуалы, святы, абрады, вопратка і г. д. Памяць яўрэйскай абшчыны захоўвалася таксама ў слове, як вусным, так і пісьмовым. Выдатным помнікам пісьмовай памяці былой яўрэйскай абшчыны ў Клецку з’яўляецца кніга «Pinkas Kletsk» (Памятная кніга Клецка), выдадзеная выхадцамі з Клецка ў Тэль-Авіве ў 1959 г. Носьбітамі яе гістарычнай самасвядомасці і гістарычнай памяці былі ў асноўным прадстаўнікі духавенства — равіны. Мы ўжо згадвалі пра ролю роду Айзенштадтаў у духоўным і культурным жыцці яўрэйскай грамады. Цікавым падаецца факт, што нашчадак гэтага роду, Барыс Айзенштадт, знаходзячыся ў Ізраілі, напісаў гісторыю роднай абшчыны106.
Гістарычная памяць клецкіх татараў мусіла захаваць, у першую чаргу, імёны самых вядомых духоўных настаўнікаў — мулаў і імамаў, асобных вайсковых правадыроў, маршалкаў, якія вызначыліся
103Еврейская энцнклопедня: В 16 т. Т. 9. Москва, 1991 (Репрмнтное нзданне). С. 554.
104Тамсама. С. 554.
105 Ельскі A. К. Выбранае / Уклад. Н. Мазоўка, У Казбярук. Мінск, 2004. С. 282.
106Памяць: Псторыка-дакументальная хроніка. Клецкі раён. Мінск, 1999. С. 147.