Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

Рыцар на полі бітвы

Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч

Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
125.91 МБ
У адрозненне ад татар, шведы былі для клецкіх жыхароў «чужымі». Яны маглі рабіць напады на Клецк, руйнаваць горад, з імі, нарэшце, маглі адбывацца змаганні. Таму міф пра шведаў хутка выціснуў з народнай памяці міф пра бітву з татарамі. Можна сказаць, што міф пра татарскія набегі захоўваўся ў народнай памяці датуль, пакуль не з’явіўся альтэрнатыўны яму міф, які ў большай ступені адпавядаў сацыяльна-культурным рэаліям.
Усе напады ворагаў на Клецк і змаганні з імі ў ваколіцах горада ў народнай свядомасці пачалі атаясамлівацца выключна са шведамі. Усе гэтыя напады зліліся ў адзін вялікі напад — шведскую навалу. Такім чынам, ужо на пачатку XX ст. у памяці жыхароў Клецка шведская інтэрвенцыя асімілявала ўсе варожыя напады, у тым ліку татарскія набегі. У гэтых умовах бітва на Красным Ставе, памяць пра жорсткі характар якой захоўвалася ў народнай памяці, пачала асацыіравацца выключна са шведамі, якім супрацьстаялі расійскія войскі на чале з царом Пятром. Нягледзячы на змену ўдзельнікаў бітвы, змест і характар народных паданняў пра яе застаўся ранейшым: бітва была надзвычай крывавай, кроў забітых і параненых афарбавала воды става ў чырвоны колер, чаму пазней той і стаў называцца Красным, шведы былі разбітыя. Апошняе
супярэчыць рэальнаму ходу бітвы, у ходзе якой рускія войскі пацярпелі сур’ёзнае паражэнне.
Краснастаўская бітва таксама паступова змяніла лакалізацыю. У сувязі з размежаваннем зямельных валоданняў у ваколіцах Клецка назва «Красны Стаў» замацавалася выключна за фальваркам, які знаходзіўся на паўднёва-заходняй ускраіне горада. У выніку ў масавай народнай свядомасці гэтая частка горада стала атаясамлівацца з Краснастаўскай бітвай.
Змест легенды пра Пакроўскую (Арынскую) царкву, а таксама розныя іншыя паданні пра шведаў засведчылі не толькі з’яўленне ў масавай свядомасці насельніцтва Клецка вобраза новага «чужога». З’явіліся таксама новыя «свае». Імі сталі расійскія войскі, расійскія манархі. Менавіта з імі звязваліся ўсе слаўныя старонкі гісторыі горада. Менавіта яны баранілі мясцовае насельніцтва ад ворагаў. Новыя «свае» ў другой палове XIX ст. канчаткова выціснулі ў масавай свядомасці ранейшых «сваіх». У гэты час былі канчаткова забыты дзяржаўныя традыцыі ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Нагадаем, што прайшло ўсяго нейкіх 50 гадоў з часу ліквідацыі Літоўскага Статута, Віленскага ўніверсітэта і ўніяцкай царквы.
Гэты факт адлюстроўвае працэс убудавання памяці клецкай гарадской супольнасці, як і іншых беларускіх гарадоў, у кантэкст гістарычнай памяці Расійскай імперыі. Расійская самаўладная дзяржава, за больш чым стагоддзе прысутнасці ў палітычным, эканамічным і культурным жыцці краю сталі «сваімі». Расійская гісторыя стала для мясцовых жыхароў «сваёй». У яе кантэкст упісваліся ўсе падзеі лакальнай гісторыі. Мясцовая памяць стала невялічкай часткай агульнарасійскай памяці. Ранейшая памяць клецкай мяшчанскай супольнасці была цалкам выцеснена з масавай свядомасці.
Клецкі замак у XVI ст. Рэканструкцыя Анатоля Кірыка.
Імсмг.ч r.c Klecia
Рэпрадукцыя гравюры Тамаша Макоўскага XVII ст. Музей гісторыі Клеччыны.
Карта Клецка 1868 года. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.
Крыж на меркаваным полі бітвы пад Клецкам. Гравюра XIX ст.
Мячэт у Клецку. Здымак 1930-х гг.
Клецкае замчышча з боку колішняга Віленскага тракту (цяпер дарога Клецк-Ляхавічы).
4.	Рэканструкцыя бітвы пад Клецкам 1506 г.
4.1.	Агульныя меркаванні
4.1.1.	Цяжкасці, звязаныя з рэканструкцыяй бітвы
ў Сярэднявеччы і пачатку Новага часу
Любая спроба рэканструкцыі бітвы настолькі аддаленай ад нашага часу эпохі з’яўляецца няўдзячнай справай. Па-першае, сярод летапісцаў і храністаў было мала асоб, што былі непасрэднымі відавочцамі той ці іншай бітвы або чэрпалі звесткі пра падзею з першых вуснаў. Як ужо адзначалася, усе летапісныя нарацыі пра Клецкую бітву, уключаючы Хроніку Быхаўца і творы Стрыйкоўскага, належалі да значна пазнейшага часу. Болып раннія звесткі пра Клецкую бітву, што датуюцца часам, калі яшчэ маглі жыць непасрэдныя ўдзельнікі і відавочцы падзеі, надзвычай сціплыя і малаінфарматыўныя. Воіны, што вярталіся дамоў, безумоўна, дзяліліся ўласнымі ўспамінамі, але не заўсёды побач з імі быў той, хто мог перанесці іх на паперу. Так успаміны паступова знікалі разам з відавочцамі падзеі. Але нават калі летапісец знаходзіў такіх асоб, не было ніякай пэўнасці, што атрыманая ім карціна бітвы будзе поўнай. Ва ўмовах адсутнасці надзейнай камунікацыі паміж рознымі аддзеламі войска, ніхто не мог ведаць дакладна, што канкрэтна адбывалася на іншым участку бою. Як вынік, у галаве ўдзельніка не магло быць поўнай карціны падзеі. Гэта, хоць і ў меншай ступені, адносіцца таксама да военачальнікаў. 3 цягам часу многія дэталі сціраліся з памяці.
He дзіўна, што калі летапісец праз нейкі час пачынаў пісаць пра бітву, у яго распараджэнні было зусім мала фактаў, пры дапамозе якіх ён мог бы аднавіць ход падзеі мінулага. Таму аўтар часта мусіў абапірацца на свае ўласныя ўяўленні і фантазію. Іншы раз летапісец чэрпаў звесткі пра падзею з розных крыніц, якія супярэчылі адна адной. У выніку атрымліваўся вобраз падзеі, які складаецца з узаемнасупярэчлівых або недапушчальных з пункту гледжання логікі фактаў.
Адпаведна, рэканструкцыя Клецкай бітвы 1506 г„ якая прапануецца ніжэй, носіць гіпатэтычны характар. Аўтар не прэтэндуе на вычарпальнае і дакладнае апісанне гэтай гістарычнай падзеі. Ды і ўвогуле, ці будзе калі-небудзь магчымай поўная і дакладная рэканструкцыя Клецкай бітвы, тым больш, што верагоднасць з’яўлення новых пісьмовых крыніц практычна роўная нулю. Дзеля рэканструкцыі Клецкай бітвы 1506 г. мне прыйшлося праштудзіраваць усе наяўныя пісьмовыя крыніцы па тэме. Акрамя таго, каб лакалізаваць хоць бы больш-менш прыблізна месца, дзе магла адбыцца бітва, было праведзена вывучэнне мясцовага ландшафту. На гэтым няпростым шляху, які заняў многія гады, не абышлося без расчараванняў, памылак і радасці адкрыццяў.
4.1.2.	Вобраз бітвы ў наратыўных крыніцах канца
XV — пачатку XVI ст.
У гістарычных крыніцах ВКЛ XV — пачатку XVI ст. не існавала яшчэ выразнай і строгай тэрміналагічнай дыферэнцыяцыі паміж бітвай і простым сутыкненнем. Лічылася толькі, як і паўсюль у сярэднявечнай Еўропе, што кожнае змаганне павінна знайсці ў аналах воінскай славы сваё месца і назву1. Для азначэння бітвы і сутыкнення выкарыстоўваліся адны і тыя ж тэрміны. Часцей за ўсё ўжывалі паняцці «бой», «сеча», «побоніце» і інш. Гэтымі тэрмінамі акрэслівалі самыя буйныя вайсковыя падзеі, што захаваліся ў гістарычнай памяці: Кулікоўскую бітву 1380 г.2, бітву на Ворскле 1399 г.3, Грунвальдскую бітву 1410 г.4, бітву пад Вількамірам 1435 г.5,
Пачынаючы з 30-х гг. XVI ст., каб адрозніць бітву ад простага ваеннага сутыкнення, у дачыненні да першай сталі выкарыстоўваць тэрмін «вялікі бой»6. 3 сярэдзіны XVI ст. у сталы ўжытак уваходзіць
1 Хейзннга Й. Осень средневековья: ІЛсследованме форм жмзненного уклада н форм мышлення в XIV м XV вв. во Францнм н Нндерландах. Москва, 1988. С. 112.
2 «м бысть сеча сеча люта чрес весь день сентебря в 8» (ПСРЛ. Т. 32. С. 29).
3 «Бысть побошце князю велмкому Вмтовту с Темнрт>-Кутлуем царем...»(ПСРЛ. Т. 32. С. 31).
4 «На ту осень бысть побошце королу Яганлу, нменемі» Владнславу, м князю велнкому Вмтовту Кестутевнчь с немг>цм н с прусн во Пруськой землн, межн городы Дубровны н Остреда» (ПСРЛ. Т. 32. С. 55).
5 «Н князь Мнханло прялде co всею снлою лнтов'ьскою н с ляхн, н бысть нм бон с Ш'ьвнтрмганлом на Семент> день, на летопроводца, а бллмся за Вялкомнрем реце...» (ПСРЛ. Т. 32. С. 35).
6 Хроніка Рачынскага, паведамляючы пра змаганне новагародскага князя Траняты з заволжскім ханам Курдасам, адзначае, што яны «вчынмлн бой вельмн велнкмй», а князь новагародскі Рынгальт, змагаючыся з рускімі князямі, «вчыннл з нммн бой
слова «бітва». Гаворачы пра змаганне на Грунвальдскім полі, укладальнік Хронікі Быхаўца адназначна называе яго «бітвай»: «Y koli wzo wsi woyska z obu storon byli pohotowe, tohdy korol Jagoylo y kniaz weliki Witolt tiahnuli ku bitwi wse lesnymi a zlymi dorohami»7. Гэты xpaніст таксама называе бітвай змаганне пад Хойніцамі 1454 г.8. Пэўны час у гістарычных крыніцах сярэдзіны XVI ст. новы тэрмін «бітва» працягваў суіснаваць з традыцыйным «бой». Пра гэта выразна сведчыць такі эклектычны твор, як Хроніка Быхаўца, укладальнік якога пры апісанні змаганняў на Вядрошы, пад Давыд-Гарадком і пад Клецкам выкарыстоўвае апошні тэрмін9.
Толькі ў другой палове XVI ст. тэрмін «бітва» выцясняе тэрмін «бой» з наратыўных крыніц. Хроніка Літоўская і Жамойцкая адназначна называе змаганні на Вядрошы 1500 г. і пад Оршай 1514 г. «бітвамі»10. Новагародскі шляхціц Фёдар Еўлашоўскі называе ваеннае супрацьстаянне на Уле 1564 г. «бітвай»11. Тэрмін «бітва» пераважае таксама ў перакладных помніках, што распавядалі пра рыцарскія подзвігі: «Аповесць пра Трышчана», «Гісторыя пра Атылу, угорскага караля», «Аповесць пра Баву» і інш. Разам з тым, паступова ў старабеларускую мову пранікае тэрмін «валка», што сведчыць пра польскі культурны ўплыў у ВКЛ. Гэты тэрмін выкарыстоўваецца ў перакладной «Траянскай гісторыі», «Траянскай аповесці», «Александрыі».
На працягу XVI ст. тэрмін «бітва» паступова пранікае як у дзелавое пісьменства, так і ў эпісталярны жанр. Нягледзячы на тэрміналагічны разнабой, тагачасныя аўтары ўсё ж такі адрознівалі бітву ад узброенага сутыкнення. Бітва з’яўлялася вынікам негалоснай згоды абодвух военачальнікаў вырашыць на болі бою зыход змагання паміж імі. У той жа час, сутыкненне было часцей за ўсё вынікам выпадковай або неспадзяванай сустрэчы праціўнікаў. Бітва — гэта свайго роду пашыраны варыянт дуэлі, дзе ўдзельнічаюць сапернікі разам са сваімі сябрамі і сіламі12. Вось што гаворыць Хроніка Быхаў-
вельмн велмкнй» (ПСРЛ. Т. 32. С. 131). У дачыненні да бітвы на Ворскле таксама выкарыстоўваецца тэрмін «boy weliki» (ПСРЛ. Т. 35. С. 148).
7ПСРЛ. Т. 35. С. 150.
8Тамсама. С. 161—162.
’Тамсама. С. 167, 170, 172.
“Тамсама. С. 100,105.
11 «А потом, за наступленнем п поднесенем войны от короля его ммлостн Жнкгммонта Августа с кнезем Нваном московскйм, былем первшяй раз на войне, где й бнтва была нашмм іцастлмва над москвою року 1564, месяца генваря 26, на І4ван полю над рекою Улою» (Старажытная беларуская літаратура... С. 233).