Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
57Сагановіч Г. Войска Вялікага Княства Літоўскага... С. 53.
У бітве выкарыстоўваліся розныя тактычныя хітрасці. Так, у самы разгар бітвы пад Клецкам на Арынскай гары з’явілася польская надворная харугва, якая разгарнулася ў лінію, каб пераканаць татараў, што на дапамогу гаспадарскаму войску ідуць значныя падмацаванні. Глінскі, разбіўшы асноўныя сілы татараў, размясціў сваё войска на месцы татарскага каша. Татары, якія былі ў загонах, не ведаючы пра вынік бітвы, вярталіся ў кош і траплялі ў падрыхтаваную для іх пастку. Нарэшце, калі вораг быў разбіты і змушаны да ўцёкаў, за ім была арганізавана энергічная і хуткая пагоня з мэтай яго поўнага знішчэння. Падсумоўваючы сказанае, можна адзначыць, што ваенная думка ВКЛ пачатку XVI ст„ нягледзячы на тое, што яна па-ранейшаму развівалася ў рэчышчы старых стэрэатыпаў, была ў стане ўвабраць найлепшыя дасягненні тагачаснай перадавой вайсковай тактыкі і стратэгіі, інкарпараваць як заходні, так і ўсходні вопыт у гэтай галіне. Перамога пад Клецкам намеціла цэлую праграму развіцця вайсковага майстэрства ВКЛ58, выкананне якой залежала ўжо ад дбайнасці вышэйшага кіраўніцтва дзяржавы.
Бітва пад Клецкам 1506 г. засведчыла ўзрослую ролю военачальніка ў змаганні. Галоўным героем бітвы стаў, безумоўна, надворны маршалак князь Міхаіл Глінскі. Перамога пад Клецкам у значнай ступені адбылася дзякуючы яго асабістаму таленту і вблі. Князь Міхаіл Глінскі з’яўляўся якраз тым чалавекам, які ў канкрэтных умовах лета 1506 г. мог арганізаваць разгром татарскага войска. Гэтаму спрыялі яго асабістыя якасці: мужнасць, хуткасць, ініцыятыўнасць, дасціпнасць. Як надзвычай уплывовы саноўнік, а ў момант хваробы вялікага князя Аляксандра фактычна першая асоба ў дзяржаве, толькі ён мог арганізаваць супраціў крымскім татарам, хутка сабраць войска і выступіць насустрач ворагу. Дададзім сюды таксама вялізны аўтарытэт Глінскага ў грамадстве ВКЛ, асабліва сярод воінаў. Глінскі меў не толькі шмат ворагаў, але таксама багата сяброў і кліентаў. Нягледзячы на свой адносна малады ўзрост, князь Міхаіл меў ужо дастаткова багаты ваенны вопыт. Як татарын па паходжанні, ён добра ведаў звычаі і тактыку дзеянняў татарскага войска. Падчас «стажыроўкі» ў войску саксонскага герцага Альбрэхта, якое вяло ваенныя дзеянні ў Фрысландыі і Нідэрландах, Глінскі набыў багаты баявы досвед. Там жа ён меў унікальную магчымасць азнаёміцца з перадавой ваеннай тактыкай і стратэгіяй, якія праходзілі апрабацыю ў Заходняй Еўропе. Неабходна дадаць, што ваколіцы Клецка былі добра знаёмыя князю Міхаілу, паколькі тут знаходзіўся маёнтак
58 Herbst S. Kleck 1506. S. 230.
Глінскіх Новы Двор59. Нарэшце, Глінскаму ўжо прыходзілася аднойчы ваяваць у падобных прыродных умовах, калі ён змагаўся ў Фрысландыі пад камандаваннем Вільвальта фон Шаумбурга. Моцна забалочаныя ваколіцы Клецка, несумненна, нагадвалі яму ваколіцы галандскага горада Гронінгена, дзе 14 ліпеня 1500 г. адбылася бітва саксонскага герцага Альбрэхта з фрызамі. Паўночныя Нідэрланды былі пакрыты густой сеткай рэк, каналаў і балот, што істотна стрымлівала рух войска. Герцагскім войскам, у складзе якога мусіў знаходзіцца малады князь Міхаіл Глінскі, камандаваў вопытны военачальнік Вільвальт фон Шаумбург. Фрызы грунтоўна падрыхтаваліся для абароны, выкарыстоўваючы для гэтага асаблівасці мясцовага ландшафту. Калі набліжалася герцагскае войска, фрызы паднялі шлюзы, каб праціўнік не меў мажлівасці наблізіцца да іх умацаванняў. Да пазіцый фрызаў можна было падысці па адзіным мосце, але ён настолькі добра прастрэльваўся артылерыяй, што не магло нават ісці гаворкі пра атаку. Тады Вільвальт фон Шаумбург загадаў адкрыць магутны артылерыйскі агонь з трох розных бакоў па пазіцыях праціўніка, які выклікаў вялізныя ахвяры і разбурэнні ў лагеры фрызаў. Тым часам пад заслонай артылерыйскага агню жаўнеры Шаумбурга аднавілі разбураны мост, дзеля чаго павінны былі знесці некалькі драўляных дамоў. Шаумбург з войскам перайшоў па адноўленым мосце і атакаваў фрызаў з тылу. Фрызы не вытрымалі націску і кінуліся наўцёкі. Адначасова саксонская кавалерыя перайшла праз воду па мосце, які нядаўна ахоўвалі фрызы. Шаумбург арганізаваў пагоню ўслед за ўцякаючым ворагам. У выніку бітва завяршылася поўным разгромам фрызаў60. Няма сумненняў, што досвед вайны ў Фрысландыі быў выкарыстаны Глінскім пад Клецкам у 1506 г. Узрослая роля асабістага прыкладу военачальніка была пацверджана пазней дзейнасцю такіх камандзіраў, як гетманы Канстанцін Астрожскі і Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч.
Ваенныя дзеянні патрабавалі значных фінансавых рэсурсаў. 3 канца XV ст. дзяржаўны скарб ВКЛ быў абцяжараны ваеннымі выдаткамі. Іх цяжар спадаў таксама на пануючае саслоўе дзяржавы, якому станавілася ўсё цяжэй выпраўляць воінаў на службу. Кошт ваенных дзеянняў істотна вырас. He кожнаму землеўласніку была па кішэні вайсковая амуніцыя. З’явілася даволі значная катэгорыя землеўласнікаў, якія не маглі выправіць са свайго маёнтка хоць бы аднаго воіна і мусілі служыць самастойна. Некаторыя з іх выязджалі на службу
59 LM. Uzrasymi} knyga 8. Р. 258.
60 Sperling О. Herzog Albrecht der Beherzte von Sachsen... S. 47—48.
са слабым узбраеннем. Асобныя не мелі нават каня і былі вымушаны служыць у пешым парадку. Толькі буйныя землеўласнікі маглі дазволіць сабе мець некалькі дарагіх коней і сучасны баявы рыштунак. 3 пункту гледжання вайсковай амуніцыі паспалітае рушанне ВКЛ пачатку XVI ст. уяўляла сабой надзвычай стракатую карціну. Побач з узброеным толькі дзідай або мячом баярынам часта знаходзіўся пан-вяльможа ў бліскучым панцыры. He дзіўна, што чакаць нейкай значнай скаардынаванасці дзеянняў паміж імі на полі бою не прыходзілася. Гэта акалічнасць нярэдка вяла да фатальных вынікаў.
Таму не дзіўна, што ва ўмовах браку сродкаў на віленскім вальным сойме 1507 г. быў устаноўлены новы падатак на вайну — г. зв. сярэбшчына61. Насельніцтва ВКЛ павінна было плаціць 6 грошаў з валовай і 3 грошы з конскай сахі. Тыя, хто меў толькі аднаго вала альбо трымаў толькі зямлю, не забяспечаную жывёльнай цягай, мусілі плаціць па 3 грошы. Сярэбшчына бралася звычайна ўвосень пасля збору ўраджаю. Так, для 1507 г. быў вызначаны тэрмін на дзень Нараджэння Прачыстае Дзевы Марыі («на день Маткн Божп послед’ьнее»), што было абумоўлена цяжкім становішчам насельніцтва пасля татарскага набегу 1506 г.
Вядома, што агульная сума даходу гаспадарскага скарбу ў 1502— 1508 гг. складала 60 070 коп грошаў, або 8,6 тыс. коп грошаў штогод62. Гэта сума ахоплівала прыбыткі з велікакняскага дамена, выплату агульных падаткаў (сярэбшчына, палюддзе), даходы з мытаў, корчмаў, ключоў, гарадоў, а таксама прыбыткі з заставы гаспадарскіх маёнткаў, меніцы і інш. Невядома, якая частка даходу са скарбу выдаткоўвалася на ваенныя патрэбы. Але, ва ўсялякім разе, гэтыя выдаткі былі вялікімі. Сюды ж трэба аднесці і ўскосныя выдаткі, якія ішлі на падтрыманне міру з татарскімі ордамі. Так, кошт пасольстваў, высланых да татараў у 1502—1508 гг., склаў 17 460 коп грошаў, або каля 2,5 тыс. коп грошаў штогод63. Сюды трэба дадаць яшчэ паважныя сумы на гратыфікацыю, г. зн. на ўтрыманне шматлікіх татарскіх князёў, мурзаў і бекаў. Толькі ўтрыманне аднаго хана разгромленай Заволжскай Арды Шах-Ахмата і яго двара ў 1504—1505 гг. каштавала гаспадарскаму скарбу 1030 коп грошаў64. Такім чынам,
61LM. Uzrasymij knyga 8. Р. 297.
62 Довнар-Запольскнй М. Лмтовскне упомннкм татарскнм ордам П йзвестмя Таврнческой ученой архмвной комнссніі. 1898. № 28. С. 9, 14; Pietkiewicz К. Wielkie Ksifstwo Litewskie... S. 200.
63 Pietkiewicz K. Wielkie Ksi^stwo Litewskie... S. 200.
64 Тамсама.
толькі падтрыманне дыпламатычных зносін з татарамі і ўтрыманне ўплывовых татараў каштавала звыш 3,5 тыс. коп грошаў штогод, што складала амаль трэцюю частку прыбыткаў гаспадарскага скарбу. Сюды ж трэба яшчэ дадаць выдаткі на ўтрыманне памежнай старожы, падтрыманне ў належным стане фартыфікацыйных збудаванняў, вярбоўку наёмнікаў і г. д. Увогуле на ўтаймаванне рознымі спосабамі, як дыпламатычным, так і ваенным, татарскіх ордаў, галоўным чынам, Крымскага ханства магло ісці каля паловы (а можа, нават і болей) прыбыткаў скарбу.
Амаль перманентная вайна патрабавала не толькі вялізных грашовых сродкаў, але і значных матэрыяльных рэсурсаў (сукно, тканіны, футра, метал, дрэва і г. д.). Ваенныя дзеянні таксама вымагалі сталага і надзейнага забеспячэння войска неабходнымі прадуктамі харчавання (мяса, хлеб, соль, мёд, віно і інш.). Асаблівае пытанне — жывёлы на вайне. Ваенныя дзеянні патрабавалі вялікай колькасці коней і цяглавай сілы (валоў, быкоў), а таксама і корму для іх (авёс). Страты на вайне — гэта не толькі самі людзі, але яшчэ і жывёлы, што іх суправаджалі. Таксама вайна адцягвала насельніцтва ад стваральнай працы. Жыхароў гарадоў і вёсак нярэдка прыцягвалі да грамадскіх работ, звязаных з умацаваннем абараназдольнасці дзяржавы: рамонту дарог, замкаў, выканання старожы.
Клецкая бітва 1506 г. прадэманстравала таксама новы тып паводзін на вайне65. Змаганне стала больш жорсткім. Праціўнікі ўжо не мелі літасці адзін да аднаго, незалежна ад таго, хто быў перад імі: аднаабо іншаверцы. Вынікам бітваў былі вялізныя ахвяры з абодвух бакоў. Смерць або раненне перасталі быць амаль выключнай прывілеяй шараговых воінаў. Яны не ашчаджалі нікога, уключаючы найвышэйшых военачальнікаў. Эмацыйны шантаж стаў нормай бітвы. Здзекі, гвалты, рабункі суправаджалі змаганне. Тыя з пераможаных, хто ацалеў, траплялі ў палон, адкуль большасць з іх не мела мажлівасці вярнуцца. Багатыя і знатныя палоннікі станавіліся прадметам доўгіх дыпламатычных перагавораў і гандлю. Але пакуль ішлі перагаворы, многія з іх паміралі ў варожым палоне. Ваенныя дзеянні, у тым ліку і бітвы, наносілі вялізны ўрон эканоміцы і прадукцыйным сілам той мясцовасці, дзе яны адбываліся. Па самых сціслых падліках, амаль палова тагачаснай тэрыторыі ВКЛ у той ці іншай ступені знаходзілася пад пагрозай татарскіх нападаў.
65 Пра характар войнаў у эпоху Рэнесансу: Burckhardt J. The Civilization of the Renaissance in Italy. P. 68—69.
4.2.2. Крымска-татарскае войска
Мабілізацыя ў крымскае войска пачыналася пасля прыняцця ханам або яго сынамі рашэння аб паходзе ў землі сваіх паўночных суседзяў. Адзначым, што вялікія выправы на поўнач, як у 1505 і 1506 гг., былі дастаткова рэдкімі. Крымскія татары звычайна абмяжоўваліся невялікімі набегамі на землі сваіх суседзяў. Гісторыкі дагэтуль спрачаюцца адносна колькасці татарскага войска. Калі з кароткатэрміновым набегам, у якім удзельнічала звычайна некалькі соцень чалавек, усё больш-менш зразумела, то адносна вялікай выправы ўсё яшчэ няма яснасці. Гістарычныя крыніцы таксама па-рознаму інтэрпрэтуюць колькасны склад крымскага войска. Даследчыкі ўжо пераканаліся, што да лічбаў тагачасных летапісцаў і храністаў трэба ставіцца асцярожна; многія з іх падаюцца вельмі перабольшанымі. Гэтае перабольшванне было свядомым з абодвух бакоў. Крымскія ханы часта завышалі колькасць уласнага войска перад замежнымі ўладарамі з палітычных меркаванняў. Так, у сваім ярлыку да вялікага маскоўскага князя Івана Васілевіча МенгліТірэй пісаў: «...рать свою борзо на конь посадмв, два своі-і сына послал есмм, Фетя-Гмрея да Бурнаша-Гмрея в головах, м всех уланов н князей, мурзы, вместе прнкошевав, девяносто (!) тысяч ратн послал есмм...»66. Ваеннае і палітычнае кіраўніцтва ВКЛ таксама нярэдка дзейнічала аналагічным чынам, каб у выпадку перамогі паказаць яе значнасць, а ў выпадку паражэння апраўдацца за няўдачу перад гаспадарам. Апошні, дарэчы, сам не грэбаваў гэтым метадам. У 1512 г. Жыгімонт Стары ў адным лісце пісаў пра 10 тысяч татараў, што ўдзельнічалі ў бітве пад Вішняўцом. Пазней ён паведамляў ужо пра 20 тысяч наезнікаў. Нарэшце, у летапісах і хроніках, кшталту Хронікі Літоўскай і Жамойцкай, гэтая лічба вырасла да 25 тысяч ратнікаў67.