Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

Рыцар на полі бітвы

Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч

Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
125.91 МБ
103СНРНО. Т. 41. С. 469.
104 Канановіч У Крымскія напады на Беларусь. С. 137.
105Тамсама. С. 136.
паганское князь Семен Ммхайловяч з тымм, которые с ннм былн во городн, поднвмлся такому наглому невндммому прмхожденню нх, нже одного дня перешедше реку Прмпят, н того ж дня прншлм к Слуцку двадцат н пять мнл, мнные же того дня мннувшн Случеск н дошлн до Копыля, ешче од Слуцка пят ммль»106.
У 1506 г. татары не сталі разбіваць кош каля Слуцка, але, пераправіўшыся праз Случ блізу горада, рушылі далей у бок Капыля і Клецка адпаведна каля 40 і 70 км ад Слуцка. За Слуцкам і пад Клецкам характар мясцовасці карэнным чынам мяняўся. Гэта была адкрытая мясцовасць, дзе не было густых лясоў, непралазных балот і вялікіх рэк. Вяла яна ў бок Новагародскага ўзвышша. Тут на густанаселеных прасторах пачыналася для татар сапраўдная работа. Татарскія военачальнікі выбіралі месца, звычайна пад Слуцкам, Клецкам або, як у 1505 г., Менскам, дзе разбівалі лагер, адкуль шматлікія татарскія аддзелы разбягаліся ў розных накірунках дзеля палявання на мясцовых жыхароў Цэлая мясцовасць пакрывалася як бы суцэльнай сеткай-пасткай, дзе адбывалася дзікае паляванне на людзей.
У 1506 г. Клецк стаў канечным пунктам татарскага паходу. Каб пераадолець адлегласць з Перакопа да Клецка (больш 1100 км), татарам спатрэбілася каля трох або трохі больш тыдняў107. У пачатку 20-х чыслаў ліпеня яны ўжо былі пад Клецкам, ваколіцы якога добра ведалі па ранейшых набегах.
Тут татары прымянілі ўжо звыклую па папярэдніх набегах тактыку. Пад Клецкам быў разбіты кош-лагер, у якім засталася прыблізна трэцяя частка ўсяго войска, а астатнія татары былі падзелены на загоны-чамбулы і высланы для рабункаў па навакольных мясцінах. У ходзе нападу 1506 г. у кашы заставалася недзе 2—3 тысячы чалавек, а астатнія 3—4 тысячы рабавалі наваколле. Кожны татарскі чамбул мусіў складацца з некалькіх соцень чалавек. Радыус іх дзеянняў дасягаў некалькіх дзясяткаў вёрстаў. Загоны мелі ўстаноўлены тэрмін вяртання з рабункаў. Схопленыя палоннікі і здабыча звозіліся ў кош, дзе знаходзіліся пад аховай вызначанай групы татараў.
н»ПСРЛ. Т. 32. С. 169; Канановіч У Крымскія напады на Беларусь. С. 140.
107 Польскі даследчык С. Хербст, абапіраючыся на паведамленне французскага аўтара і падарожніка XVII ст. Баплана пра хуткасць руху татараў, лічыць, што апошнім патрабавалася больш за 50 дзён, каб адолець адлегласць ад Перакопа да Клецка (г. зн. яны рухаліся з хуткасцю 25 км у дзень). Калі б татарскае войска сапраўды рухалася з такой хуткасцю, пра яго надыход стала б вядома задоўга да з’яўлення пад Клецкам. У дадзеным выпадку магла мець месца няправільная інтэрпрэтацыя паведамлення французскага аўтара. Хербст мог прыняць 25 міль, што татары пераадольвалі штодзённа, за 25 км. Насамрэч татары былі здорльныя рухацца нашмат хутчэй з хуткасцю 25 міль у суткі, пераадольвачы да 150-160 км.
4.3.	Прастора бітвы
4.3.1.	Прыродны ландшафт Клеччыны ў старажытнасці
Прыродны ландшафт Клеччыны, як і ўсёй Беларусі, сфарміраваўся ў пасляледавіковы перыяд прыкладна 10—12 тысяч год таму. Пасля таго, як растаялі льды, у нізінах утварыліся вялізныя запоўненыя вадой багністыя пусткі. Спатрэбілася яшчэ некалькі тысячагоддзяў, пакуль контуры рэк і азёр набылі выразнасці сучаснага геаграфічнага ландшафту.
Галоўнымі воднымі артэрыямі, якія праразалі тэрыторыю Клеччыны з поўначы на поўдзень, з’яўляліся Морач, Лань і Цна. Першыя насельнікі звычайна сяліліся па берагах рэк, на ўзвышаных мясцінах сярод балот, на схілах узгоркаў. Міжрэчча Лані і яе левага прытока Цапры з самых ранніх часоў з’яўлялася найбольш асвоеным чалавекам абшарам на тэрыторыі сучаснай Клеччыны. Паселішча на месцы сучаснага Клецка ўзнікла ў месцы, дзе ў Лань упадала невялікая рачулка Сільна (Сельна). He выключана, аднак, што першапачаткова паселішча ўзнікла на месцы цяперашняга ўрочышча Гарадзішча, на высокім мысе левага берага ракі Лань, прыкладна за 3 км на поўнач ад Клецка.
Першапачатковае засяленне тэрыторыі Клеччыны, як сведчаць археалагічныя раскопкі, адбылося яшчэ ў эпоху каменнага веку, прыкладна ў V—IV тысячагоддзях да нашай эры108. Тэрыторыя сённяшняга раёна, асабліва міжрэчча Лані і Цапры, ужо ў тыя далёкія часы з’яўлялася важным арэалам сельскагаспадарчай вытворчасці. У тарфяніку бліз вёскі Капланавічы было знойдзена дубовае рала, якое адносіцца да эпохі жалезнага веку.
Даныя лінгвістыкі (у меншай ступені археалогіі) сведчаць, што першымі насельнікамі Клеччыны, як і большасці беларускіх зямель, маглі быць плямёны фіна-ўгорскай групы. На жаль, у ранніх крыніцах абсалютна адсутнічаюць звесткі адносна этнічных назваў гэтых плямёнаў. Толькі ў больш позніх крыніцах, напрыклад у «Аповесці мінулых гадоў», гаворыцца, што землі паміж Прыпяццю і Дзвіной, г. зн. і тэрыторыя гістарычнай Клеччыны, былі заселены дрыгавічамі.
На сённяшні час большасць даследчыкаў лічаць дрыгавічоў племем славянскага паходжання109. Аднак асобныя даследчыкі, па-
108Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка. Клецкі раён. С. 21—23.
№Пн.тапенко М. Ф. Возннкновенне Белоруссші: новая концепцмя. Мннск, 1991. С. 32—33.
чынаючы ад Георгія Хабургаева, выказвалі меркаванне, што тэрмін «дрыгавічы» з’яўляецца славянізаванай назвай даславянскай формы110. Пры гэтым вытокі апошняй шукаліся выключна ў г. зв. балцкіх мовах, у якіх адшукваліся словы з гэтым коранем (dregnas — вільготны, dregme — вільгаць), і ў выніку рабіліся высновы, што дрыгавічы атрымалі сваю этнічную назву ад характару мясцовасці, на якой пражывалі.
Тым не менш, улічваючы магчымае фіна-ўгорскае паходжанне першых насельнікаў даліны Прыпяці1", паспрабуем адшукаць паралелі тэрміну «дрыгавічы» ў фінскіх мовах. Варта толькі адзначыць, што даследаванне мае выключна гіпатэтычны характар і таму не можа прэтэндаваць на ісціну ў апошняй інстанцыі. У якасці пункта адліку возьмем больш правільную на думку даследчыкаў форму гэтага этнічнага наймення, а менавіта «дроговнчн» (Л. Аляксееў) і «драгавічы» (М. Ермаловіч). Па ўсёй верагоднасці, абедзве гэтыя формы з’яўляюцца вытворнымі ад назвы «драгавіт, драгувіт, дрогавіт».
Тэрмін «драгавіт, драгувіт, дрогавіт» — двухскладовы. Другая частка тэрміна «віт» мае адпаведнік у фінскіх мовах, у якіх надзвычай распаўсюджаным з’яўляецца канцэпт «viit, g. viidu», які азначае «жытло, сяліба, месца пражывання, памяшканне»112. Значна складаней з першай часткай тэрміна. У фінскіх мовах няпроста адшукаць адпаведнік слову «драг, дрог, друг». Аднак, улічваючы тую акалічнасць, што ў гэтых мовах гукі «tr» (dr) і «г» могуць чаргавацца, як, напрыклад, у слове «truus» — «ruuz» (вялікая лодка, човен-пласкадонка), можна выказаць меркаванне, што альтэрнатыўнай формай «драг, дрог, друг» мог быць тэрмін «рог, par, руг». I сапраўды, канцэпты «rog», «rag» і «rug» з’яўляюцца досыць распаўсюджанымі ў фінскіх мовах113.
Паспрабуем разабраць гэтыя канцэпты паасобку. Слова «roog, g. гоо» азначае ў фінскіх мовах «трысцё, трыснёг, трысцёвы зараснік»114. Што да тэрміна «rag», то ён азначае «зараснік, гушчар,
1І0Загарульскі Э. М. Заходняя Русь IX—XIII стст. Мінск, 1998.
111 Шахматов A. В. К вопросу о фннско-кельтскмх н фмнско-славянскнх отношеннях // Нзвестня ймператорской Академпн наук. VI сермя. 1911. Т. 5. С. 711.
112 Saks Е. Esto-Europa: a treatise on the finno-ugric primary civilization in Europe. Montreal—Lund, 1966. P. 21.
113 Пакінем y баку фіна-ўгорскі канцэпт «rohu, g. rohu», які адносіцца да сферы чараўніцтва і магіі.
114 Saks Е. Aesti: an analysis of an ancient civilization. Montreal—Heidelberg, 1960. P. 123.
хмызняк»115. Апошні тэрмін «rug» з’яўляецца, верагодна, вытворным ад слова «ruht, g. ruhi» або «ruih, g. ruuh», што азначае «невялікая лодка», асабліва «азёрная лодка»116. У дадзеным выпадку літара «Ь» перадаецца літарай «g», што ўласціва для лацінскай транслітарацыі фіна-ўгорскіх слоў. Думаецца, што ўсе азначаныя канцэпты дапаўняюць адзін другі, служачы адметнай характарыстыкай прыродных умоў, ландшафту, у якіх пражывалі дрыгавічы. У залежнасці ад абставінаў, жыхары гэтых мясцін маглі называць сябе па-рознаму, робячы націск на той ці іншы аспект асаблівасцей уласнага пражывання або ўласнай гаспадарчай дзейнасці. Падсумоўваючы сказанае, адзначым, што тэрмін «драгавічы» мусіў азначаць супольнасць людзей, якія пражывалі ў гушчарах і лясных зарасніках і якія лёгка перамяшчаліся па рэках і азёрах з аднаго месца на другое на сваіх невялікіх хуткіх чаўнах117.
Паступова назва аднаго з мясцовых фіна-ўгорскіх плямёнаў, што пражывала ў даліне Прыпяці, стала абазначаць новую супольнасць, якая пачала ўтварацца ў выніку змяшэння фінаў са славянамі, якія пранікалі сюды з поўдня, а таксама балцкім насельніцтвам. Вынікам растучай славянізацыі, пачынаючы з IX—X стст., стала з’яўленне тыпова славянскага канчатка «ічы» ў назве новай этнічнай супольнасці. He дзіўна, што ў XI—XIII стст., калі традыцыя ўжо стала выводзіла прыпяцкіх драгавічоў ад славян, некаторыя вучоныя кніжнікі, у тым ліку ўкладальнік «Аповесці мінулых гадоў», суадносілі іх з балканскімі драгавітамі (драгувітамі). Рускія кніжнікі, як падаецца, істотна «пашырылі» арэал рассялення драгавічоў, размясціўшы іх паміж Прыпяццю і Дзвіной. Неўзабавае мусіла з’явіцца і народная этымалогія паходжання назвы «драгавічы», якая зыходзіла са славянскай першаасновы гэтага этнічнага наймення.
Сучасная гідраніміка і тапаніміка раёна ў значнай ступені абавязана сваім існаваннем надзвычай багатаму свету ўяўлення старажытных насельнікаў Клеччыны. He выключана, што гідронімы на тэрыторыі сучаснага Клецкага і суседніх раёнаў маюць пераважна фіна-ўгорскае паходжанне. Назва ракі Лань паходзіць, верагодна, ад эстонскага слова «lanne, g. lange», якое азначае «спад, спуск, падзенне»118. Гэта характарыстыка ракі як найлепей адлюстроўвае
115SaksЕ. Aesti... Р. 128.
116Тамсама. Р. 144, 190.
117 Гл. агляд альтэрнатьіўных версій паходжання назвы «дрыгавічы»; Рогалеў А. Сцежкі ў даўніну. Мінск, 1992. С. 12—22.
118Saks Е. Aesti... Р. 123.
асаблівасці ландшафту, па якім яна цячэ. Блізкім па значэнні да «Іаппе» з’яўляецца другое фінскае слова, а менавіта «Іаапе, g. Іаіпе», якое азначае «хваля»119. 3 іншага боку, назва ракі Лань мае адпаведнікі і ў кельцкіх мовах, дзе яна азначае «чысты», «празрысты». Рэкі з падобнай або блізкай назвай маюцца ў розных частках Еўропы. Найбольш вядомай сярод іх з’яўляецца рака Лана ў басейне сярэдняга Рэйна ў Германіі. У сярэднявеччы назва беларускай Лані нярэдка перадавалася ў лацінамоўных дакументах як «Ніапа» або «Lana».