Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

Рыцар на полі бітвы

Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч

Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
125.91 МБ
43 Tyszkiewicz J. Tatarzy na Litwie i w Polsce... S. 187.
44 Тамсама.
45 LM. Uzrasymu knyga 8. P. 401—402.
46 У Кнізе данін 1510 г. згадваецца нейкі Кайка Тагушэвіч, які атрымаў ад гаспадара 8 коп грошаў і 5 локцяў лунскага сукна (LM. Uzrasymp knyga 8. Р. 420). Улічваючы памер узнагароды, можна меркаваць, што Кайка Тагушэвіч выконваў абавязкі харунжага сцяга.
47 Думін С., Канапацкі I. Беларускія татары: мінулае і сучаснасць. Мінск, 1993. С. 32.
сцяга, Кніга данін 1510 г. згадвае толькі 8 служылых татараў. Відавочна, гэта далёка не поўныя спісы служылых татараў, а толькі тых, якія асабліва вызначыліся на гаспадарскай службе. I што надзвычай цікава, шасцёра з іх належалі да знанай татарскай сям’і Кенкевічаў з Новагародчыны: Ісак, Банка, Адка, Алехна, Легун (?), Келім. Улічваючы той факт, што раней Ісак, Банка, Адка, Келім Кенкевічы згадваліся ў Кнізе данін 1507 г. як служылыя татары сцяга Тагушэвіч, становіцца зразумелым спосаб утварэння новай татарскай харугвы на гаспадарскай службе. Алагірская харугва ВКЛ мусіла, верагодна, паўстаць на аснове ўжо дзеючай харугвы Тагушэвіч. Яе аснову складалі асобныя татарскія роды і сем’і, а таксама іх аддзелы, што вылучыліся са сцяга Тагушэвіч. Кіруючая роля ў Алагірскай харугве належала роду Кенкевічаў. Магчыма, што новая харугва ВКЛ была створана спецыяльна пад Кенкевічаў, улічваючы іх высокае сацыяльнае паходжанне і заслугі перад гаспадаром. Да іх далучыліся некаторыя іншыя татарскія роды і сем’і, што пражывалі ў ВКЛ. Нарэшце, у склад Алагірскай харугвы мусілі ўвайсці татары, захопленыя ў палон пад Клецкам.
Татарскія сцягі складалі асобны ваенны атрад, на чале якога стаялі харужы і маршалак. Харужы з’яўляўся ў першую чаргу ваенным кіраўніком сцяга, што ўзначальваў апалчэнне ў часе вайны, а маршалак — яго намеснікам48. Некаторыя знатныя татары, пераважна княскага паходжання, што вялі свой радавод ад Чынгізхана, маглі выступаць у часе вайны з уласнымі початамі па-за рамкамі харугоўнай арганізацыі татарскага апалчэння. Самы вялікі почат у пачатку XVI ст. мусіў мець царэвіч Азюбек (Аджубек), сын заволжскага хана Шах-Ахмата. Менавіта ён у 1507 г. за верную гаспадарскую службу атрымаў са скарбу 6 коп грошаў49. Буйныя початы мелі таксама Улан Асанчуковіч, Касым Булатавіч, Нурум Майкавіч, Бахты-Сеіт і інш.50. He выключана, што царэвіч Азюбек ажыццяўляў вышэйшае кіраванне початамі татарскай вярхушкі на полі бою.
У сувязі з адсутнасцю спісаў сцяга Тагушэвіч, ранейшых за 1507 г., немагчыма дакладна ўстанавіць, хто са згаданых у Кнізе данін служылых татараў браў асабісты ўдзел у бітве пад Клецкам 1506 г. Можна меркаваць, што ўсе згаданыя ў спісе (ці, па меншай меры, большасць з іх) удзельнічалі ў Клецкай бітве і былі шчодра ўзнагароджаны новым гаспадаром за мужнасць. Аднак для падобнага сцвярджэння бракуе дакументальных сведчанняў. Несумненна толькі тое,
48 Думін С.; Канапацкі I. Беларускія татары... С. 34—36.
49 LM. Uzrasymi] knyga 8. Р. 400.
“Тамсама. Р. 400—401.
што як баявая адзінка войска ВКЛ сцяг Тагушэвіч у складзе Новагародскай харугвы, як і початы татарскай вярхушкі (царэвіча Азюбека і інш.), браў непасрэдны ўдзел у Клецкай бітве.
Адзначым, што ўзрослае выкарыстанне лёгкай кавалерыі ў ВКЛ супраць татараў і маскавітаў адпавядала тагачасным агульнаеўрапейскім тэндэнцыям. Лёгкая кавалерыя актыўна выкарыстоўвалася ў італьянскіх войнах. Імператар Максіміліян I Габсбург, які мусіў весці працяглыя войны са стэпавымі народамі Усходу (венграмі, туркамі), ніколі не забываўся пра ўласную конніцу. Венгерская гусарыя брала актыўны ўдзел у вайне ў Фрысландыі. У часе вайны за Венецыю Максіміліян актыўна выкарыстоўваў албанскіх «штрадыётаў» (Stradioten), лёгкую конніцу, якая вызначалася не толькі нязвыклай рухавасцю, але і асаблівай лютасцю51.
У часы праўлення Аляксандра Казіміравіча ў ВКЛ з’яўляюцца сталыя аддзелы найманых жаўнераў52. У іх склад уваходзілі пехацінцы і вершнікі з Польшчы, Чэхіі і Германіі. Першаснай арганізацыйнай адзінкай наймітаў з’яўлялася рота, на чале якой стаяў ротмістр. Аднак, у параўнанні з краінамі Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, доля найманых жаўнераў у войску ВКЛ была нязначнай, што абумоўлівалася асаблівасцямі вядзення баявых дзеянняў на ўсходзе і поўдні дзяржавы, а таксама незадавальняючым фінансавым становішчам. Адзначым, што тая арганізацыйная структура найманых жаўнераў, што пачала складвацца ў ВКЛ у часы Аляксандра, без асаблівых змен пратрывала фактычна да канца існавання Рэчы Паспалітай53. Даследчыкі вылучаюць у акрэслены час тры асноўныя віды найманага войска: гаспадарскія дваране (служба якіх набліжалася да найманай), іншаземныя жаўнеры, мясцовае найманае войска54.
У гэты час адбываюцца таксама сур’ёзныя змены ў тэхнічным забеспячэнні войска. Клецкая бітва 1506 г. засведчыла ўзрослую ролю агняетрэльнай зброі і артылерыі ў баявых дзеяннях. У барацьбе з татарамі выкарыстоўваліся пераважна лёгкія гарматы, г. зв. гуфніцы. Гэта былі перасоўныя прылады агнястрэльнай зброі на лафетах, якія можна было лёгка даставіць з адной мясцовасці ў другую або пераставіць з аднаго месца на другое. Артылерыя звычайна
51 Wiesflecker Н. Kaiser Maximilian I... Bd. 5: Der Kaiser und seine Umwelt... S. 554.
52 Бохан Ю. Наёмнае войска ў Вялікім княстве Літоўскім у XV—XVI стст. Мінск, 2004. С. 13.
53 Тамсама. С. 26.
54Лясмайціс Г. Ад Вядрошы да Оршы... С. 132—139.
распачынала бітву, падрыхтоўваючы наступ кавалерыі на пазіцыі ворага. Яна звычайна размяшчалася наперадзе або пасярод уласных вайсковых шыхтоў. 3 дапамогай артылерыі спрабавалі не толькі застрашыць ворага, але і нанесці яму ўрон у жывой сіле. Стралялі гуфніцы і гарматы яшчэ пераважна каменнымі снарадамі (кулямі). Малаколькасная лёгкая артылерыя пакуль што адыгрывала толькі дапаможную ролю, але яе значэнне было добра ўсвядомлена вайсковым кіраўніцтвам ВКЛ. Бітва пад Оршай 1514 г„ дзе артылерыя мела ўжо самастойнае значэнне, яскрава сведчыць пра гэта55. Новае стагоддзе будзе для войска ВКЛ стагоддзем агнястрэльнай зброі і пораху. Гэта мела не толькі ваенныя і эканамічныя, але таксама псіхалагічныя і культуралагічныя наступствы56.
Бітва пад Клецкам прадэманстравала ўзрастанне значэння вайсковай інжынерыі. Імклівы рух войска па перасечанай мясцовасці вымагаў адпаведных ведаў па фарсіраванні рэк, стварэнні гацяў і мастоў. Так, ваенная інжынерыя блісуча зарэкамендавала сябе пад Клецкам у жніўні 1506 г„ калі ў сціслыя тэрміны воінам Глінскага ўдалося падручнымі сродкамі загаціць Сільну, пераправіцца на яе іншы бераг і ўсёй сілай атакаваць ворага. Можна без перабольшання сказаць, што бітва пад Клецкам 1506 г. дала значны штуршок развіццю ваенна-інжынернай думкі ў ВКЛ.
Удасканальвалася таксама фартыфікацыйнае майстэрства. У канцы XV — пачатку XVI ст. быў узмоцнены шэраг памежных замкаў, як на поўдні, так і на ўсходзе дзяржавы. З’явіліся новыя абарончыя збудаванні. У гэты час паўстаў знакаміты Мірскі замак. Сталіца дзяржавы Вільня была абнесена мураванай сцяной на выпадак татарскіх нападаў. Разам з тым, адбываўся далейшы заняпад асобных старых замкаў. Лёс слыннага Крэўскага замка — яскравы таму прыклад. Гаспадарскія з^мкі былі здольныя супрацьстаяць як інтэнсіўнаму штурму, так і працяглай аблозе. Капітуляцыя смаленскай фартэцыі ў 1514 г. стала вынікам не слабасці мясцовых абарончых збудаванняў, але хітрасці князя Міхаіла Глінскага, які ў той час служыў вялікаму князю маскоўскаму Васілю III, і здрады часткі смаленскага гарнізона.
У стратэгіі вядзення баявых дзеянняў таксама адбыліся пэўныя змены. Па-ранейшаму варагуючыя бакі імкнуліся, галоўным чынам, да вынішчэння і руйнавання тэрыторыі праціўніка, аслаблення яго
55 Сагановіч Г. Войска Вялікага Княства Літоўскага... С. 53.
56 Падрабязней на гэту тэму: Hall В. Weapons and warfare in renaissance Europe... P. 202.
ваенна-эканамічнага патэнцыялу. Спусташэнне земляў суседзяў было галоўным сродкам вайсковай стратэгіі Крымскага ханства. He грэбавалі ім і іншыя дзяржавы. Так, у 1514 г. пасля няўдалай аблогі Смаленска гаспадарскае войска дашчэнту зруйнавала воласці вялікага князя маскоўскага Васіля III. У 1519 г. вялікае маскоўскае войска на «татарскі манер» ажыццявіла знішчальны рэйд у глыб тэрыторыі ВКЛ ледзь не да самой Вільні. Разам з тым, паступова ў якасці альтэрнатывы рабаванню пачынае разглядацца бітва. Часцей за ўсё, аднак, праціўнікі прымянялі абодва сродкі дасягнення стратэгічных мэтаў адначасова.
3 пачаткам XVI ст. назіраюцца пэўныя змены і ў тактыцы бою. Бітва пад Клецкам 1506 г. мела важнае значэнне для далейшага ўдасканалення тактыкі баявых дзеянняў. Самае галоўнае, што ў бітве пад Клецкам 1506 г. былі ўпершыню апрабіраваныя і выкарыстаныя некаторыя новыя прыёмы і метады вядзення бою, якія пазней былі ўзятыя на ўзбраенне военачальнікамі ВКЛ. Па-першае, трэба адзначыць імклівы і рашучы марш на пазіцыі праціўніка пасля таго, як была высветлена яго дакладная дыслакацыя. Начны рух войска, які меў месца ў ходзе кампаніі 1506 г., таксама можа быць аднесены да набыткаў гаспадарскага войска. Прыбыўшы на поле бою, войска ВКЛ не імкнулася адразу ўвязацца ў бой з праціўнікам. Перад тым, як выбраць план і тактыку бою, вайсковае кіраўніцтва праводзіла грунтоўную разведку мясцовасці і пазіцый праціўніка. Бітве папярэднічала дыверсійная дзейнасць лёгкай конніцы рацаў у тыле ворага. Бой пачыналі асцярожна, абменьваючыся ўзаемнымі ўдарамі, каб усыпіць пільнасць праціўніка і ажыццявіць неабходныя аператыўна-тактычныя дзеянні. У ходзе самога бою гаспадарскае войска прадэманстравала высокую манеўранасць і мабільнасць, спалучаючы франтальныя ўдары з флангавымі. У залежнасці ад шчыльнасці агню праціўніка само войска прымала згорнуты ці разгорнуты строй.
У бітве былі задзейнічаныя розныя вайсковыя аддзелы. Удзел у бітве розных відаў і груп войска патрабаваў ад камандавання каардынацыі іх дзеянняў. Пад Клецкам у 1506 г. вайсковае камандаванне ВКЛ канчаткова ўсвядоміла значэнне такой складанай ваеннай навукі, як узаемадзеянне розных родаў войска. Узаемадзеянне кавалерыі, пяхоты і артылерыі адыграе рашаючую ролю ў перамозе гаспадарскага войска над значна большым маскоўскім войскам пад Оршай у 1514 г.57.