Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

Рыцар на полі бітвы

Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч

Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
125.91 МБ
12Duby G. Le dimanche de Bouvines, 27 juillet 1214. Paris, 1985. P. 190—208.
ца: «W leto od poczatku sweta szest tyziacznoie dewiatsotnoie dwadcat perwoie, a od bozyiaho narozenia tysiacza czetyrysta dwanatcatoie, poczalasia walka korolu polskomu Wiadyslawu Jagoylu, a bratu ieho welikomu kniaziu litowskomu Witoltu z nemcy pruskimi. Y sobrali mezy soboiu woyska welikii z obu storon. Korol Jagoylo so wsimi mocami koruny Polskoie, a kniaz Witolt so wsimi silami litowskimi y ruskimi, y z mnohimi tatary ordynskimi; a mistr pruski takze z mocami swoimi y so wseiu Reszoiu Nemeckoiu»13. Князь Канстанцін Астрожскі з раднымі панамі, даведаўшыся, што маскоўскія ваяводы чакаюць літоўскае войска каля Дарагабужа, «radu a wmysl swoy na tom polozyli, malol mnoho moskwicz budet, tolko wzemszy Boha na pomocz bitysia s nimi, a ne biwszysia nazad ne wernutysia, no ity, y wse pryluczywszesia widyty, ino szto budet wola bozaia»14.
Раз праціўнікі пастанавілі рашыць зыход змагання ў бітве, яны павінны былі выбраць месца, дзе маглі б памерацца сіламі. Гэта павінна было быць «местцо слушное до бмтвы»15. Найлепей для бітвы падыходзіла роўнае і шырокае поле. Аднак, часцей за ўсё, выбар быў абмежаваны. Часам прыходзілася доўга і ўпарта дабірацца да такога месца. Хроніка Быхаўца паведамляе: «Y koli wzo wsi woyska z obu storon byli pohotowe, tohdy korol Jagoylo y kniaz weliki Witolt tiahnuli ku bitwi wse lesnymi a zlymi dorohami, a pola rownoho a szyrokoho ne mohli mity, hde by sia mili ku bitwe zastanowity, nizli tolko byli pola rownyja a welikije pod mestom nemeckim pod Dubrownom»16. У 1500 r. гетман Канстанцін Астрожскі i радныя паны «ydosza putem swoim od Lopatyna do Wedroszy dwe mili lesom y hraziu zloiu, y z welikoiu nuzdoiu y trudnostiu ledwo pereszli za les, y skoro wyszli na pole...»17. Іншы раз прыходзілася перапраўляцца праз шырокія і глыбокія рэкі. Так, у 1514 г. войска ВКЛ і Польшчы было вымушана перапраўляцца праз Дняпро ў тым месцы, дзе стаяла лагерам маскоўскае войска. Дзеля пераправы былі своечасова падрыхтаваны масты, па якіх удалося ў цэласці і захаванасці пераправіць не толькі жывую сілу, але і гарматы. Храніст не без гонару адзначае, што частка гаспадарскага войска (комоннйк лйтовскйй) у складзе 16 тысяч чалавек у парадным
13ПСРЛ. Т. 35. С. 150.
14Тамсама. С. 167.
І5Тамсама. С. 105.
16Тамсама. С. 150.
” Тамсама. С. 167. Пра цяжкі пераход гаспадарскага войска да Вядрошы паведамляе таксама Хроніка Літоўская і Жамойцкая: «А так Константнн... ншол просто, хотячм з москвою звестм бнтву, тягнул з войском свонм две мнле тесным лесом н дорогою болотною» (ПСРЛ. Т. 35. С. 100).
шыхце здолела пераправіцца праз Дняпро ў раёне Оршы, страціўшы пры пераправе ўсяго аднаго чалавека18.
Ва ўяўленні сучаснікаў бітвы вызначаліся ўпартасцю. Яны звычайна суправаджаліся вялікімі ахвярамі. Хроніка Быхаўца паведамляе пра пачатак бітвы пад Грунвальдам: «А zatym tyie hetmanowe woysko zszychowawszy potiahnuli ku bitwe, a nemcy takze, widiaczy to, poczali sia s nimi potykaty, y poczalasia bitwa z porania mezy nemcy i woyski litowskimi, y mnohoie mnozestwo z obu storon woyska litowskoho i nemeckoho palo»19. Апавядаючы пра бітву пад Оршай, ананімны храніст адзначаў: «А тая война была в пяток на Рожество Пресвятыя Богороднцы п была война велнкая, бо москвы было пятькрот болш, ннж поляков, pycn м лптвы»20. Звычайна бітва доўжылася ледзь не целы дзень: «почаншп от поранка аж до вечара самого»21.
Зыход бітвы звычайна разглядаўся ў святле Боскага наканавання22. Перамога ў бітве ўяўлялася як вынік дапамогі Усявышняга23. Дарэчы, князь Міхаіл Глінскі, а таксама кароль і вялікі князь Аляксандр разглядалі перамогу ў бітве пад Клецкам не інакш, як вынік Боскай ласкі і дапамогі24. Паражэнне бачылася як сведчанне ўласных грахоў.
Пераможца ў бітве мог разлічваць на багатую здабычу: «й князь велнкмй Скпргайло, одержавшн звптежство н добытку велнкого, злата п сребра, каменя, жемчугу, н шат дорогмх набравшп, отмде восвоясм»25. Часта землі і ўладанні прайграўшага станавіліся арэнай рабункаў з боку пераможцаў. Гаворачы пра перамогу Ягайлы і Вітаўта пад Грунвальдам, Хроніка Быхаўца адзначала: «А zatym wsich ich poraziwszy y mnohiie horody i zemli ich pobrawszy, a ostatok na konec wypleniwszy y wypaliwszy, y pustu zemliu wczyniwszy»26. Нярэдка пераможцу даставаўся вялізны палон уключна з вайсковым
18ПСРЛ. Т. 35. С. 105.
19Тамсама. С. 151.
20Тамсама. С. 105.
21ПСРЛ. Т. 32. С. 131.
22Гл. падрабязней: Duby G. Le dimanche de Bouvines... P. 191.
23 «14 поможе Бог велнкому князю Рынкгалту, аж князеп рускнх н всю смлу мх м орду татар'ьскую наголову поразнл» (ПСРЛ. Т. 32. С. 131); «14 помогл Бог войску полскому н лмтовскому, нж всю москву наголову побнлн» (ПСРЛ. Т. 35. С. 105).
24 АА. S. 546—548.
25ПСРЛ. Т. 32. С. 131.
26ПСРЛ. Т. 35. С. 151.
кіраўніцтвам пераможаных. Падобнае адбылося з войскам ВКЛ у бітве на Вядрошы 1500 г. Літва адыгралася праз 14 гадоў у бітве пад Оршай, калі былі захоплены ў палон маскоўскія ваяводы. У бітве пад Клецкам 5 жніўня 1506 г. воіны Міхаіла Глінскага адбілі ў татараў вялікі палон і захапілі вялізную здабычу, у тым ліку і баявых коней: «Y napolniniwszy ruki zolota у srebra, у zbroy, у odezd, у koney mnohocennych, y newymownyia radosty y weselija napolniwszesia tuiu nocz prebyli z pokoiem»27.
Пераможцы з трыумфам вярталіся дамоў. Пасля Грунвальда Ягайла і Вітаўт «z welikoiu czestiui у z newymownym zwitiazstwom, y na wes swet znamenituiu slawu osiahnuwszy, za sia do swoich zeml dojechali, y polowicu choruhwey nemeckich y borody mistrowu y wsich kuntorow jeho z mertwych obodrawszy, y polowicu wziali do Polski, a polowicu do Litwy, hde z tyie borody y choruhwi ich w zamku Krakowskiom w cerkwi swiatoho Stanislawa, a w Wilni takze u swiatoho Stanislawa zaweszony sut»28. Найвялікшы трыумф быў арганізаваны каралём і вялікім князем Жыгімонтам у Вільні для пераможцы бітвы пад Оршай князя Канстанціна Іванавіча Астрожскага29.
Звернем увагу на яшчэ адну акалічнасць. Паступова, на працягу XV ст., сярод еўрапейскага рыцарства мяняецца стаўленне да бітвы. Дагэтуль буйнамаштабныя бітвы былі ў Еўропе рэдкасцю, і ВКЛ не было выключэннем. У XIV—XV стст. адбылося не так і шмат бітваў, у якіх бралі ўдзел воіны з Літвы і Русі. Можна прыгадаць бітвы на Стрэве 1348 г„ на Ворскле 1399 г„ пад Грунвальдам 1410 г„ пад Хойніцамі 1454 г. і, нарэшце, напаўміфічную бітву на Сініх Водах 1362 г. He ў апошнюю чаргу нежаданне ўступаць у бітву было выклікана тымі рызыкамі, што суправаджалі ўдзел у падобнай падзеі. Паколькі наступствы паразы падаваліся сур’ёзнымі, военачальнікі аддавалі перавагу іншым сродкам дасягнення перавагі над праціўнікам (напрыклад, спусташэнню яго земляў). Так паступалі паўсюдна ў Еўропе30. Адмова ад удзелу ў бітве не разглядалася як ганьба, але хутчэй як праява развагі і мудрасці.
27ПСРЛ. Т. 35. С. 172.
28Тамсама. С. 151.
29 «Потым король войско роспустнл, іранпцу жолнерамн осадмвшп, а князя Константнна з трмумфом в Внлню вдячне прнймовал н до Острога, ударовавшм, отпустмл» (ПСРЛ. Т. 35. С. 106).
30 Гл. развагі вядомага брытанскага гісторыка войнаў Майка Прэствіча пра характар войнаў Сярэднявечча: Prestwich М. Armies and Warfare in the Middle Ages: The English Experience. New Haven—London, 1996. P. 306—308.
У эпоху Рэнесансу ўсё змянілася. Эпоха італьянскіх войнаў, па меншай меры, з 1494 па 1525 гг„ пабачыла значна больш бітваў, чым усе папярэднія эпохі31. Ніколі яшчэ военачальнікі не давалі столькі бітваў, як у гэтую эпоху. Таксама і ВКЛ пачынаючы з 1500 г. уступіла ў эпоху бітваў, якімі суправаджалася амаль усё XVI ст. Змена формаў вядзення вайны была выклікана, галоўным чынам, тэхнічным прагрэсам, з’яўленнем новых відаў ваеннай тэхнікі32. У першую чаргу гаворка ідзе пра ўдасканаленне старых і з’яўленне новых сродкаў вядзення бою. Агнястрэльная зброя і артылерыя павысілі агнявую магутнасць войска. 3 іх дапамогай военачальнікі небеспадстаўна спадзяваліся ўзяць верх над праціўнікам. Распаўсюджанне новай тактыкі адкрытага бою, якая традыцыйна звязваецца з англійскімі лучнікамі і нямецкімі пехацінцамі-кнехтамі, зрабіла больш прываблівай бітву як сродак вырашэння збройнага канфлікту. Нарэшце, яшчэ адным фактарам, які істотна павышаў прэстыж бітвы, былі пачуццё гонару і ўпартасць — рысы, уласцівыя многім военачальнікам той эпохі. Бітва, а тым больш выйграная бітва, успрымалася як надзейны сродак упісаць сваё імя ў аналы гісторыі, дасягнуць зямной і вечнай славы. Так атмасфера эпохі Рэнесансу з яе культам асабістай славы ўплывала на паводзіны воінаў на полі бою. Яна змушала іх добра падумаць, перш чым ухіліцца ад бою.
4.2.	Ваенныя сілы праціўнікаў
4.2.1.	Войска ВКЛ
3 пункту гледжання гісторыі вайсковага майстэрства ў ВКЛ, бітва пад Клецкам 1506 г. стала пераломным момантам. Яна сведчыла пра перамены, што закранулі ўзброеныя сілы дзяржавы ў эпоху Рэнесансу. Пад Клецкам аформілася цэлая праграма далейшай рэарганізацыі ўзброеных сіл ВКЛ, якая, на жаль, пазней была рэалізавана толькі часткова.
Бітву пад Клецкам 1506 г. нельга разглядаць у адрыве ад змен канца XV — першай паловы XVI ст. у развіцці еўрапейскай вайсковай справы. Палігонам, дзе адбывалася апрабацыя новай зброі і тактыкі, служыла Італія, дзе сутыкнуліся інтарэсы буйнейшых еўрапейскіх дзяржаў. Ваенныя дзеянні на Апенінскім паўвостраве, якія
” Hall В. Weapons and warfare in renaissance Europe: Gunpowder, technology, and tactics. Baltimore—London, 1997. P. 165.
32Тамсама. P. 165.
з перапынкамі доўжыліся больш за паўстагоддзя (1494—1559), засведчылі істотныя інавацыі ў еўрапейскай вайсковай справе. Гэтыя змены закранулі ўзброеныя сілы практычна ўсіх удзельнікаў канфлікту. Бліжэйшым суседам ВКЛ і Кароны, які браў актыўны ўдзел у італьянскіх войнах, была імперыя Габсбургаў. Сам імператар Максіміліян I зарэкамендаваў сябе як буйны рэфарматар вайсковай справы, якога сучаснікі называлі «апошнім рыцарам» (der letzte Ritter) або «айцом ландскнехтаў» (Vater der Landsknechte)33. Імператар праяўляў клопат не толькі пра пехацінцаў: ён ніколі не забываўся пра кавалерыю. Аснову габсбургскай кавалерыі і гонар самога Максіміліяна складала выдатна ўзброеная цяжкая конніца. Улічваючы спецыфіку баявых дзеянняў, якія яму прыходзілася весці, імператар не грэбаваў таксама лёгкай кавалерыяй. Да коннай службы прыцягваліся не толькі землеўласнікі, але таксама гараджане і сяляне. Сама конная служба ў часы Максіміліяна пачала добра аплачвацца. Нарэшце, імператар спрычыніўся да развіцця артылерыі, якая шмат у чым была ўзорнай і пераўзыходзіла адпаведныя службы іншых еўрапейскіх дзяржаў.