Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
Адначасова Максіміліян I Габсбург паказаў сябе здольным военачальнікам. Для яго былі ўласцівыя быстрыня манеўру, неспадзяванасць падыходу, ваенная хітрасць, уменне сабраць галоўныя сілы на важнейшым участку. Ён ахвотна шукаў бітвы з праціўнікам, якую разглядаў як найбольш хуткі спосаб вырашыць зацягнуты ўзброены канфлікт. Неаднаразова імператар з’яўляўся ў самых гарачых кропках на полі бою, дэманструючы асабістую мужнасць.
Еўрапейскія інавацыі ў вайсковай справе не засталіся незаўважанымі ў дзяржавах ягелонскай кааліцыі. Першымі, хто мог азнаёміцца з навінкамі ў тэхніцы і тактыцы, былі, несумненна, знатныя наёмнікі з ВКЛ і Польшчы, якія служылі ў войсках дзяржаваў удзельніц канфлікту на Апенінах. Сярод іх былі, як адзначалася вышэй, князі Канстанцін Астрожскі і Міхаіл Глінскі. Яны неслі вайсковую службу ў імператара Максіміліяна I Габсбурга. Дзякуючы такім здатным воінам, як Астрожскі і Глінскі, асобныя заходнееўрапейскія навінкі пачалі паступова з’яўляцца на абшарах ВКЛ. У гэтым раздзеле будзе зроблена спроба выдзеліць толькі асобныя новыя з’явы ў вайсковай справе, асабліва інавацыі ў тактыцы вядзення адкрытага бою, якія атрымалі распаўсюджанне ў гаспадарскім войску на пачатку XVI ст.
33 Падрабязней: Wiesflecker Н. Kaiser Maximilian I: Das Reich, Osterreich und Europa an der Wende zur Neuzeit. Bd. 5: Der Kaiser und seine Umwelt: Hof, Staat, Wirtschaft, Gesellschaft und Kultur. Munchen, 1986. S. 501—562.
Змены, якія пачалі адбывацца ў войску ВКЛ у канцы XVct., закраналі многія сферы вайсковай справы. У першую чаргу, яны адносіліся да метадаў камплектацыі і фарміравання войска. Асновай узброеных сіл ВКЛ па-ранейшаму заставалася паспалітае рушанне34. Кожны землеўласнік мусіў служыць асабіста і адначасова выстаўляць пэўную колькасць конных воінаў са сваіх уладанняў35. Самай дробнай арганізацыйнай адзінкай паспалітага рушання было кап’ё-почат, якое звычайна складалася з аднаго коннага воіна, узброенага кап’ём, і некалькіх конных стральцоў (арбалетчыкаў). У сваю чаргу, коп’і-початы аб’ядноўваліся ў харугву, якая выступала ў якасці галоўнай арганізацыйна-тактычнай адзінкі войска ВКЛ. Аднак у згаданы час такая форма мабілізацыі — паспалітае рушанне — перажывала сур’ёзны крызіс. У сувязі з развіццём гаспадарчых адносін у дзяржаве і паступовым фарміраваннем фальваркавай сітэмы, многія ваеннаабавязаныя землеўласнікі сталі цягаціцца вайсковай службай і ігнараваць загады гаспадара або гетмана. Стала відавочным, што служба з надзелу ўвайшла ў супярэчнасць з патрабаваннем часу. Паступова, асабліва са з’яўленнем наёмнікаў, у войску ВКЛ узрастаючае значэнне набывае кантракт, а таксама грашовая выплата. Вайсковая служба пачынае засноўвацца не на зямельным наданні, з якога неабходна служыць гаспадару, а на грашовым жалаванні.
Са з’яўленнем новых формаў камплектацыі і вярбоўкі ў войску ВКЛ адбываюцца істотныя структурныя зрухі. Паспалітае рушанне, якое працягвала следаваць старой традыцыі, ужо не адпавядала апошнім еўрапейскім тэндэнцыям вядзення вайны. Так, напрыклад, адным з сур’ёзных наступстваў італьянскіх войнаў канца XV — першай паловы XVI ст. быў паступовы заняпад конніцы, асабліва цяжкай, і рост значэння пяхоты36. Варта згадаць швейцарскіх пікінёраў і нямецкіх ландскнехтаў, якія бліскуча зарэкамендавалі сябе на Апенінах.
Паколькі паспалітае рушанне ВКЛ у першых сутыкненнях з ворагам у канцы XV — пачтку XVI ст. паказала сваю малаэфектыўнасць, неўзабаве былі прынятыя меры па яго рэарганізацыі і ўмацаванні
34Сагановіч Г. Войска Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. Мінск, 1994. С. 6—17. Лясмайціс Г. Ад Вядрошы да Оршы. Змены ў сітэме камплектавання войска ВКЛ II ARCHE. 2014. № 12. С. 130-132.
35 Бохан Ю. Узбраенне войска ВКЛ другой паловы XIV — канца XVI ст. Мінск, 2002. С. 233—234.
36 Hall В. Weapons and Warfare in Renaissance Europe. Gunpowder, technology, and tactics. Baltimore—London: John Hopkins University Press, 1997. P. 157—158.
дысцыпліны. У першую чаргу, былі зроблены захады па рэгламентацыі нясення ваеннай службы. Ужо на Новагародскім сойме 1502 г. было пастаноўлена, каб кожны землеўласнік выстаўляў з дзесяці службаў аднаго ўзброенага кап’ём конніка37. Пазней такая ці падобная рэгламентацыя знойдзе яскравае адлюстраванне ў соймавых пастановах і Статуце ВКЛ. Пазней, ужо пасля Клецкай бітвы, былі зроблены спробы павысіць вайсковую дысцыпліну. Ва Уставе, прынятай на Віленскім вальным сойме 1507 г., былі прадугледжаны надзвычайныя рэпрэсіўныя меры, уключна са смяротным пакараннем, у дачыненні да тых землеўласнікаў, якія не з’явіліся ў вызначаны тэрмін на вайну38. Для ўдоваў за падобнае парушэнне быў прадугледжаны штраф у 100 рублёў або, у крайнім выпадку, канфіскацыя маёнтка. Усе землеўласнікі былі абавязаны перапісаць усіх людзей ва ўласных маёнтках, а спісы перадаць гаспадару, які павінен быў вызначыць памер і характар службы кожнага39. Нарэшце, Устава прадугледжвала карныя захады супраць дэзерціраў з гаспадарскага войска. Парадак нясення ваеннай службы, а таксама правы і паўнамоцтвы гетмана былі вызначаны ва Уставе, прынятай на вальным сойме ў Берасці ў 1511 г.40.
Па-другое, адбывалася далейшая дыферэнцыяцыя коннага войска. На мяжы XV—XVI стст. у ВКЛ фарміруюцца новыя тыпы кавалерыі. Пад заходнееўрапейскім, галоўным чынам, польскім, уплывам з’яўляецца цяжкая рыцарская кавалерыя. У бітве пад Клецкам яна была прадстаўлена польскай надворнай харугвай у складзе 300 рыцараў. Гэта былі з галавы да ног закаваныя ў жалеза вершнікі, узброеныя кароткім кап’ём або арбалетам (самастрэлам). Цяжкая кавалерыя па зразумелых прычынах не магла браць непасрэднага ўдзелу ў бітве з лёгкаўзброенай татарскай конніцай. Яе роля звялася пераважна да застрашэння ворага або штурму варожага лагеру. На другіх франтах, у прыватнасці на ўсходнім, дзе з канца XV ст. ішло перманентнае змаганне з Маскоўскай дзяржавай, цяжкая кавалерыя хоць і мела больш шырокае, але ўсё ж такі дастаткова абмежаванае выкарыстанне. Увогуле, яна канчаткова страціла самастойнае значэнне ў баявых дзеяннях і мусіла дзейнічаць ва ўзаемадзеянні з іншымі родамі войска.
37 Бохан Ю. Узбраенне войска ВКЛ другой паловы XIV — канца XVI ст. С. 245.
38 LM. Uzrasymi} knyga 8. Р. 296.
39Тамсама. Р. 296.
40Тамсама. Р. 308—309.
Адначасова ў войску ВКЛ істотна ўзрастае доля і значэнне лёгкай кавалерыі. Пад усходнім (сербска-венгерскім і татарскім) уплывам у войску ВКЛ пачалі з’яўляцца аддзелы лёгкаўзброенай конніцы. У першую чаргу трэба адзначыць рацаў, якія так бліскуча зарэкамендавалі сябе ў бітве пад Клецкам. Рацы паходзілі з Сербіі, дзе выдатна паказалі сябе ў барацьбе з туркамі. Пасля падзення Сербскага каралеўства яны перайшлі на службу да венгерскіх каралёў. Польскі храніст Ян Длугаш згадвае Cohors Raczanorum у бітве над Савай у 1463 г. ГІасля смерці ў 1490 г. венгерскага караля Мацея Корвіна многія рацы падаліся на службу да польскага караля Яна Ольбрахта, дзе працягвалі змагацца з туркамі і татарамі. У ВКЛ рацы з’явіліся на самым пачатку XVI ст. Гэта было звязана з дзейнасцю князя Міхаіла Львовіча Глінскага, які мусіў высока ацаніць іх баявыя якасці яшчэ ў часе сваёй ваеннай службы ў Еўропе. Роднасныя сувязі Глінскіх з сербскім родам Якшычаў, многія прадстаўнікі якога камандавалі аддзеламі рацаў у Венгрыі, толькі спрыялі прытоку рацаў у ВКЛ.
Слова «рац» паходзіла ад назвы сербаў у лацінскіх крыніцах «rascianus», адкуль яна пранікла ў венгерскія крыніцы ў форме «racz» (па назве адной з зямель Сербскага каралеўства — Рашка). У сярэднявеччы паняцці «сербскі» і «рашскі» былі сінанімічнымі. У тагачасных крыніцах Сербскае каралеўства часта называлася Рашскім каралеўствам. Адпаведна, самі сербы звыкла называлі сябе рацамі. Гэтак, напрыклад, завецца старэйшы сучаснік Міхаіла Глінскага Канстанцін Міхайлавіч, аўтар знакамітых «Нататак янычара» (1500 г.)41. Цікавасць уяўляе народная этымалогія слова «рац», досыць распаўсюджаная ў сярэднявеччы. Так, аўтар «Вялікай хронікі пра Польшчу, Русь і іх суседзяў» выводзіць назву Рашскага каралеўства ад слова «рац», што азначала след мноства коней, сабраных у войска. Адсюль паходзіць назва мноства вершнікаў — «рацы»42.
Рацы з’яўляліся найманым войскам і дзейнічалі асобна ад паспалітага рушання. Як лёгкая кавалерыя, рацы былі ўзброены толькі дзідай і тарчай, што рабіла іх надзвычай манеўранымі і хуткімі. На полі бою яны выконвалі не толькі функцыю выведкі, але таксама праводзілі дыверсійную дзейнасць у тыле ворага, а ў часе адступлення праціўніка актыўна праследавалі яго. Яны мусілі выконваць
41 Загшскн янычара (Хрошіка о турецкнх делах Константнна, сына Мнхамла Константмновнча мз Островнцы раца, который был взят туркамя средн янычар) / Введ., перевод п коммент. A. Н. Рогова. Москва, 1978. С. 35.
42 Велпкая хроннка о Польше, Русн н мх соседях XI—XIII вв. / Под ред. В. Л. Янмна. Москва, 1987. С. 35.
таксама функцыю асабістай варты, «прэтарыянскай гвардыі» князя Міхаіла Глінскага, былі найбольш адданым аддзелам тагачаснага надворнага маршалка. Пасля Клецкай бітвы 1506 г. рацы бралі ўдзел амаль ва ўсіх збройных канфліктах, у якіх удзельнічала войска ВКЛ. Асабліва вызначыліся яны ў бітве на Крапівенскім полі 1514 г. Рацы паклалі пачатак крылатай гусарыі ў Польшчы і ВКЛ, якая так бліскуча зарэкамендавала сябе ў войнах Рэчы Паспалітай другой паловы XVI—XVII стст.
Да лёгкай кавалерыі ў войску ВКЛ адносіліся таксама шматлікія татарскія аддзелы, якія яшчэ ў канцы XIV ст. пачалі з’яўляцца на землях дзяржавы43. У сувязі з узрослай у канцы XV ст. небяспекай з боку Крымскага ханства і Маскоўскай дзяржавы колькасць татараў на гаспадарскай ваеннай службе пачала няўхільна павялічвацца, а іх роля ў змаганні з праціўнікам — узрастаць. Татарская конніца рэкрутавалася звычайна з татараў, якія пражывалі на тэрыторыі ВКЛ, пераважна ў Троцкім і Новагародскім паветах. Гэтая лёгкая конніца была ўзброена лукамі, шаблямі, нажамі, зрэдку чаканамі44. Дзякуючы аператыўнасці і дысцыплінаванасці татарская лёгкая кавалерыя была незаменным элементам у войнах ВКЛ першай паловы XVI ст. Яе выкарыстоўвалі на полі бою, пры праследаванні адступаючага ворага, у рэпрэсіўных акцыях супраць насельніцтва на варожай тэрыторыі, а таксама на выведнай службе. Такім чынам, функцыі, якія выконвала татарская конніца ў гаспадарскім войску, у значнай ступені дубліравалі функцыі рацаў. Толькі, у адрозненне ад апошніх, якія з’яўляліся наймітамі, татары ўваходзілі ў склад паспалітага рушання дзяржавы, дзе ўтваралі асобныя харугвы або сцягі. У Кнізе данін Літоўскай Метрыкі 1507 г. згадваюцца татары сцягу Тагушэвіч45. Назва сцяга паходзіць хутчэй за ўсё ад асабовага прозвішча46. У адпаведнай кнізе 1510 г. згадваюцца два татарскія сцягі на гаспадарскай службе: Тагушэвіч і Алагірскі. Назва Алагірскага сцяга паходзіць ад родавага наймення Ялаір (Джалаір)47. У Кнізе данін 1507 г. згадваецца ўсяго 32 татарыны са сцяга Тагушэвіч, якія атрымалі «отправу» ад караля і вялікага князя Жыгімонта Старога, калі той знаходзіўся ў Кракаве. Што да Алагірскага