Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
ІІольскі гісторык О. Гурка, узяўшы за аснову першы знаны попіс жыхароў Крыма 1783 г„ шляхам рэтрагрэсіі вылічыў, што на пачатку XVI ст. усё насельніцтва Крыма складала прыкладна 200—250 тысяч чалавек68. На гэтай падставе ён ацэньваў мабілізацыйную здольнасць Крымскага ханства ў адзначаны час дзесьці ў межах 20 тысяч чалавек. На думку даследчыка Мікалая Эрнста, збройныя сілы хана
“CHPMO.T.41.C.430.
67ПСРЛ.Т. 32. С. 104.
68 Канановіч У Крымскія напады на Беларусь II Гістарычна-археалагічны зборнік: Памяці Міхася Ткачова. Ч. 1. Мінск, 1993. С. 142.
Менглі-Гірэя складалі каля 25 тысяч69. Другі польскі гісторык Е. Ахманьскі схіляўся да думкі, што максімальная лічба крымскіх ратнікаў складала некалькі дзясяткаў тысяч70. Гэтыя навуковыя высновы адпавядаюць інфармацыі аднаго з сучаснікаў і відавочцаў крымскіх выпраў першай паловы XVI ст. велікакняскага сакратара Міхалона Літвіна. Апошні пісаў, што крымскія татары настолькі размножыліся, што былі здольныя выставіць амаль трыццацітысячнае войска. Аднак пры гэтым ён удакладняў, што гэта была максімальная мабілізацыйная здольнасць іх дзяржавы. У самых значных выправах удзельнічала максімум палова гэтай лічбы воінаў71.
У выпадку выправы 1506 г. гэтую колькасць можна паменшыць. Падзея мела месца ўлетку, калі многія крымскія татары былі заняты ў сельскагаспадарчай вытворчасці і знайсці сярод іх патрэбную колькасць ахвотнікаў было цяжэй. Многія з жыхароў паўвострава, асабліва прыбярэжнай паласы — татары, грэкі, армяне, генуэзцы, — папросту адкупаліся ад выправы. Крымскім ханам прыходзілася прыбягаць да паслуг розных «варагаў» і наймітаў, аднак наўрад ці за кошт апошніх удавалася цалкам ліквідаваць недахоп у воінах. Да таго ж, відавочна, хан не мог выслаць адразу ўсё сваё войска. Можна сцвярджаць, што ў вялікай выправе крымскага хана ўдзельнічала максімум 10, а хутчэй за ўсё, 5—7 тысяч воінаў.
Склад крымскага войска быў дастаткова разнастайным і стракатым. Самай вялікай вайсковай адзінкай у татараў з’яўлялася «цьма», якая складалася з 10 тысяч чалавек. На чале яе стаялі князі або сыны хана. Усё войска дзялілася на дзясяткі. У яго склад уваходзілі не толькі крымскія татары, але і іншыя стэпаўцы Прычарнамор’я, асабліва нагайскія татары72. Пасля далучэння Заволжскага ўлуса да Крыма ў 1502 г. у крымскім войску з’явіліся таксама тамтэйшыя татары. Часам, каб паўдзельнічаць у выправе, прыязджалі татары з іншых месцаў, напрыклад, з Белгарада73. Звыклай з’явай была прысутнасць у крымскім войску туркаў. Нярэдка да войска далучаўся розны зброд: рабаўнікі,
69 Ernst N. Die ersten Einfalle Krymtataren in Siidrussland 11 Zeitschrift fur osteuropaische Geschichte. 1912. Bd. 3. H. 1. S. 18—19.
70Ochmariski J. Organizacja obrony w Wielkim Ksiystwie Litewskim przed napadami tatarow krymskich w XV—XVI wieku 11 Studia i materialy do historii wojskowosci. T. 5. Warszawa, 1960. S. 358—361.
71 Лмтвнн M. O нравах татар, лнтовцев н москвмтян. С. 65—66.
72 Возгрнн В. Е. Нстормческме судьбы крымскмх татар. С. 160.
73 АА. S. 125. У 1502 г. каралеўскія паслы Якуб Сякліцкі і Ян Котвіч даносілі польскім радным панам, што сярод захопленых у палон Сямёнам Гальшанскім татараў было 50 чалавек з чарнаморскага Белгарада.
злодзеі, былыя рабы. Нярэдка багатыя татары замест сябе адпраўлялі ў выправу беднякоў, забяспечваючы іх неабходным рыштункам і коньмі. Сустракаліся ў войску таксама малдаване, чаркесы, русіны74.
Стракатым і разнастайным быў рыштунак і ўзбраенне крымскага войска. Галоўнай зброяй былі лук і стрэлы75. Рэдкімі былі шаблі. Толькі нямногія абраныя, у першую чаргу, князі і мурзы, мелі панцыры, тарчы і дзіды. Многія татары былі ўзброены простымі палкамі, а некаторыя былі ўвогуле без зброі. Чаго не бракавала ў татараў, дык гэта рамянёў і вяровак, якімі яны збіраліся вязаць палоннікаў, а таксама кашоў, куды яны змяшчалі малых дзяцей. Паколькі татары дзяліліся на дзясяткі, кожны дзясятнік меў кацёл для варкі мяса і маленькі барабанчык. Кожны татарын браў у выправу дудку, каб клікаць сваіх таварышаў, чашу для пітва, кнут, нож, шыла з ніткай76.
У паходзе татары не абцяжарвалі сябе абозамі, беручы з сабой да пяці коней кожны. Коней яны часта мянялі, дзякуючы чаму маглі імкліва рухацца ці адрывацца ад праціўніка. Нярэдка татары бралі з сабой мноства пудзіл, імкнучыся тым самым стварыць у ворага ілюзію, што на яго рухаецца вялізнае войска.
Татары ў паходзе дэманстравалі ўзоры вытрымкі і аскетызму. Яны аднолькава добра вытрымлівалі холад, спякоту, дождж і мароз і маглі абыходзіцца без ежы некалькі дзён. Звычайна харчаваліся татары ў выправе падсмажаным просам і размолатым сырам77.
Татары звычайна карысталіся вельмі трывалай і хуткай пародай коней, якая называлася «бахмат». Збруя і сёдлы былі драўлянымі, і, каб не пашкодзіць спіну каня, татары ўкладалі ў сёдлы траву або лісце78. Сёдлы служылі для розных мэтаў. Ніжняя частка сядла, зробленая з шэрсці або войлака, служыла дываном, а верхняя частка — падушкай. Бурку татары выкарыстоўвалі ў якасці шатра або намёта. Для гэтай мэты яны бралі з сабой жэрдкі. Уткнуўшы жэрдкі ў зямлю і нацягнуўшы на іх бурку, можна было атрымаць прыстойнае жытло на адну ноч79.
74Возгрмн В. Е. Нсторнческме судьбы крымскнх татар. С. 160—161.
75 La Moscovie du XVIe siecle, vue par un ambassadeur occidental Herberstein I Presentation et traduction de Robert Delort. Paris, 1965. P. 158.
76 Опмсанне перекопскнх n ногайскмх татар, черкесов, мянгрелов м грузнн Жана де Люка П Запнскн Нмператорского одесского обіцества нсторнн п древностей. 1879. Т. 11. С. 481.
77Лмтвмн М. О нравах татар, лнтовцев н москвнтян. С. 66.
78 La Moscovie du XVIe siecle... P. 158.
79 Опмсанне перекопскмх н ногайскпх татар, черкесов, мннгрелов н грузмн Жана де Люка. С. 481.
Татары ўпэўнена сядзелі на кані, падціснуўшы пры гэтым ногі пад самае сядло, што дазваляла ім свабодна паварочвацца ва ўсе бакі. Вуздзечку яны трымалі левай рукой, а стралялі з правай. Татарын як бы зліваўся з канём, станавіўся адным цэлым з ім. Бездарожжа, глыбокі снег і крыхкі лёд татары пераадольвалі аднолькава ўпэўнена. Вывучка татарскіх вершнікаў была настолькі дасканалай, што, калі нешта падала на зямлю, яны нават на поўным хаду, звесіўшыся нізка на збруі, маглі бесперашкодна дастаць гэтую рэч80. Калі іх атакаваў праціўнік, узброены дзідай, яны без прамаруджання нападалі на яго з другога боку, з усяе сілы прышпорваючы коней81.
Ваенная падрыхтоўка татараў была дасканалай. Яшчэ з маленства яны пачыналі практыкавацца ў стральбе з лука. Найважнейшае месца ў выхаванні маладых татараў займалі розныя конныя практыкаванні і спаборніцтвы. Пачынаючы з 12—13 гадоў яны выязджалі ў паходы і ўдзельнічалі ў набегах на суседзяў82. He дзіўна, што з цягам часу з іх атрымліваліся выдатныя воіны.
4.2.3. Шляхі пранікнення татарскіх аддзелаў на землі ВКЛ і Польшчы, тактыка дзеянняў татарскага войска
Зыходным пунктам для татарскага войска з’яўляўся Перакоп. У той час гэта была першакласная татарская крэпасць, якая знаходзілася на перашыйку, што злучаў Крымскі паўвостраў з мацерыком. Перакоп атрымаў сваю назву ад рова, які быў прарыты на перашыйку. Гэта была свайго роду брама ў Крым, праз якую можна было па сушы пранікнуць у глыб паўвострава83. У Перакопе знаходзілася рэзідэнцыя крымскага ор-бека, у абавязак якога ўваходзіла падтрыманне знешняй бяспекі дзяржавы, кантроль за яе межамі, нагляд за іншымі татарскімі ордамі84. Несумненна, ор-бек мусіў таксама каардынаваць татарскія паходы ў суседнія землі.
Падрыхтоўка да выправы трывала нядоўга. Звычайна сам хан, яго сыны або хтосьці з буйных феадалаў вызначаў тэрмін збору ў Перакопе. У залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў выправы зборы маглі працягвацца ад некалькіх дзён да некалькіх тыдняў. У выпадку
80 La Moscovie du XVIe siede... P. 159.
81Тамсама. P. 159—160.
82 Нванмн M. JI. O военном мскусстве п завоеванмях монголо-татар н среднеазматскнх народов прн Чннгнс-хане н Тамерлане. Улан-Удэ, 2005. С. 162.
83 Лнтвйн М. О нравах татар, лнтовцев н москвйтян. С. 63.
“Возгрпн В. Е. Ястормческме судьбы крымскнх татар. С. 133,185.
з выправай 1506 г„ верагодна, можна казаць максімум пра два тыдні. Прыкладна столькі ж часу запатрабавала падрыхтоўка да вялікай выправы 1500 г. супраць заволжскага хана Шах-Ахмата85.
Рашэнне пра паход у глыб ВКЛ было прынята самім Менглі-Гірэем прыблізна ў сярэдзіне другой палове чэрвеня 1506 г. з тым, каб у канцы чэрвеня пачатку ліпеня ўжо выправіцца на поўнач, каб дасягнуць ураджайных земляў Ніжняга Панямоння ў часе жніва. He без падстаў крымскае кіраўніцтва разлічвала, што ў гэты час амаль усё вясковае насельніцтва мусіла знаходзіцца ў полі, што надзвычай аблягчала работу татарскім чамбулам. Спадзяваўся Менглі-Гірэй і на эфект нечаканасці: наўрад ці мясцовае насельніцтва чакала новага татарскага нападу пасля спусташальнага набегу 1505 г. Кіраўніцтва войскам было даручана малодшым ханскім сынам Біці-Гірэю і Бурнашу. Абодва добра ведалі мясцовасць, куды накіроўваліся. У 1505 г. яны бралі ўдзел у вялікай выправе ў глыб ВКЛ, якая дасягнула Новагародка і Менска.
Пасля таго, як усё татарскае войска ў пачатку ліпеня 1506 г. вырушыла з Перакопа, яно мусіла пераадолець буйную водную перашкоду ў выглядзе Дняпра. У першай палове XVI ст. існавала некалькі зручных бродаў, пра якія ў сваім творы кажа Міхалон Літвін86. Часцей за ўсё татары карысталіся зручнай пераправай у раёне вострава Тавань. У гэтым месцы Дняпро і яго левы прыток Конская Вада былі нешырокімі і спакойнымі, так што іх можна было лёгка пераадолець. Да таго ж, Таванская пераправа знаходзілася на адлегласці ўсяго толькі аднаго дня пераходу з Перакопа. Тут быў знакаміты таванскі перавоз, дзе ў часы вялікага князя літоўскага Вітаўта дзейнічала мытня (Balneum Vitoldi), на якой гаспадарскія мытнікі спаганялі пошліну з купцоў. Як адзначае Міхалон Літвін, у першай палове XVI ст. тут яшчэ існаваў скляпеністы цагляны будынак былой мытні87. У 1503 г. Менглі-Гірэй паспрабаваў збудаваць на правым беразе Дняпра ў месцы пераправы каля Тавані невялікую фартэцыю, але толькі часткова здолеў ажыццявіць свой план. Затое яму ўдалося ўзвесці на левым беразе Дняпра, якраз насупраць Тавані, крэпасць Іслам-Керман, дзе пазней знаходзілася рэзідэнцыя татарскага памежнага старасты88.