Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
Валодаючы Клецкам, князь Іван Васілевіч Яраславіч пражываў, здаецца, пераважна ў Давыд-Гарадку. Пра гэты пункт як улюбёную рэзідэнцыю Яраславічаў ускосна сведчыць колькасць грамат і дакументаў, якія выходзілі з гэтых двух цэнтраў княскай улады. Пераважная большасць грамат, якія вядомы зараз даследчыкам, была выдадзена Іванам Васілевічам Яраславічам менавіта ў Давыд-Гарадку142. He выключана, што на выбар князя паўплывалі меркаванні
136 LM. Uzrasymij knyga 3 I Parenge L. Anuzyte ir A. Baliulis. Vilnius, 1998. P. 43.
137Тамсама. P. 19.
138Кром M. Меж Русью н Лнтвой... С. 103.
139 Любавскмй М. Областное деленпе н местное управленпе Лнтовско-Русского государства ко временм пздання первого Лмтовского Статута. Москва, 1892.
140 Леонтовнч Ф. Очеркн псіорпп лнтовско-русского права: образованне террпторпп Лмтовского государства. Санкт-Петербург, 1894.
141 Кром М. Меж Русью п Лшвой... С. 103.
142Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy... S. 154—155.
бяспекі. Згублены ў палескіх лясах і сярод шматлікіх непраходных балот Давыд-Гарадоцкі замак уяўляўся амаль недаступным для татараў. Аднак можна знайсці і іншае тлумачэнне гэтай з’яве: дакументы Івана Васілевіча Яраславіча з Клецкага замка маглі не дайсці да сучаснікаў па той простай прычыне, што яны згарэлі або былі знішчаныя падчас аднаго з татарскіх набегаў пачатку XVI ст. Дый і сам Клецкі замак быў спалены і зруйнаваны татарамі ў 1503 г. Невядома, ці быў замак у Клецку цалкам адноўлены да 1521 г., калі памёр апошні з Яраславічаў князь Фёдар.
Праўленне караля і вялікага князя Казіміра Ягайлавіча (1440— 1492) было часам буйнамаштабнай раздачы земляў з велікакняскага фонду і фарміравання буйной зямельнай уласнасці. У працэс зямельнай экспансіі былі ўцягнутыя ўсе катэгорыі ўласнікаў, ад баяр-зямян да князёў і паноў. Арэнай зямельнай экспансіі з’яўлялася ўся дзяржава. Клецкая воласць не была тут выключэннем.
Дэталёвая характарыстыка дадзенай тэмы ў адносінах да Клецкай воласці не ўяўляецца магчымай з прычыны недахопу крыніц. 3 другой паловы XV — пачатку XVI ст. да нас дайшлі пераважна рэгесты дакументаў на валоданне зямлёй для тых ці іншых катэгорый насельніцтва. Пры чым, як уяўляецца, яны не вычэрпваюць усіх рэгестаў і дакументаў, выдадзеных велікакняскай канцылярыяй для землеўласнікаў. Таксама трэба ўлічваць, што ў акрэслены час адрасатамі актаў на зямлю былі таксама прадстаўнікі мясцовай каталіцкай і праваслаўнай цэркваў, асобныя клецкія мяшчане, магчыма, нават татары.
Аднак нават надзвычай сціплая колькасць дакументаў у дачыненні да Клецкай воласці дазваляе зрабіць пэўныя высновы адносна характару і зместу працэсу фарміравання на гэтай тэрыторыі зямельнай уласнасці ў другой палове XV — пачатку XVI ст. Хоць у фарміраванні зямельнай уласнасці на тэрыторыі Клецкай воласці ўдзельнічалі практычна ўсе катэгорыі землеўласнікаў ВКЛ, у тым ліку паны і князі, сярод іх амаль не было прадстаўнікоў паноў-рады. Арэнай экспансіі з боку вышэйшых саноўнікаў ВКЛ (Радзівілы і інш.) Клецкая воласць стане толькі бліжэй да сярэдзіны XVI ст. А пакуль што найбуйнейшымі землеўласнікамі тут з’яўляліся прадстаўнікі пануючай дынастыі Гедзімінавічаў. Удава былога ўладальніка Клецка князя Міхаіла Жыгімонтавіча атрымала сяло Меншае на рацэ Цапра, якое належала раней нейкаму зямяніну Ігнату143. Іншыя
143 LM. Uzrasymq knyga 3. Р. 43.
князі ў часы караля Казіміра таксама разгортвалі сваю эканамічную дзейнасць на Клеччыне. Князь Барыс Глінскі валодаў Новым Дваром верагодна, (сучасная вёска Навадворкі Клецкага раёна)144. У Клецкай воласці, як і ў іншых цэнтральных і заходніх паветах ВКЛ, асядалі князі-эмігранты з Маскоўскай дзяржавы. Адзін з іх, Іван Васілевіч Яраславіч, як казалася вышэй, стаў уладальнікам Клецка і воласці. Ён не толькі абдарваў клецкіх зямян і сваіх уласных слуг з валаснога зямельнага фонду і пацвярджаў іх ранейшыя зямельныя валоданні, але таксама павялічваў асабістую маёмасць праз набыццё баярскіх зямельных уладанняў. Так, прыкладна ў 1501 г. Іван Васілевіч Яраславіч набыў у баяр Грыня і Мацка Івашкавічаў Паўліковічаў маёнтак Лукаўцы145. Кароль Аляксандр дараваў уладальніку Клецка канюшых людзей у яго дзяржаве146.
Асабліва актыўна ў акрэслены час зямельную экспансію ў Клецкай воласці разгортвалі паны. Андрушка Маствіловіч набыў у Клецкім павеце сяло Менідзікавічы147, сяло Алізарава148, а таксама княскі двор Цапру149. Адзначым, што пан Андрушка Маствіловіч браў актыўны ўдзел у тагачасным палітычным і грамадскім жыцці ВКЛ. У 1445 г. ён разам з іншымі літоўскімі панамі ўдзельнічаў у пераможным паходзе войска ВКЛ на вялікага князя маскоўскага. Андрушка Маствіловіч праявіў сябе таксама як мецэнат. У 1450 г. ён выдаў фундуш клецкаму касцёлу Св. Тройцы на дзесяціну са сваіх уладанняў150.
У Клецкай воласці зямельную ўласнасць мелі і ншыя буйныя паны ВКЛ. Ян Неміровіч валодаў сялом Дабрамысль151. Фёдар Неміровіч атрымаў ад вялікага князя Казіміра ў 1441 г. сяло Агарэвічы замест некалькіх сёл у Тураўскай воласці152. Аднак асноўная маса валоданняў Неміровічаў знаходзілася ў суседнім з Клецкай воласцю Новагародскім павеце, а дакладней у яго паўднёва-ўсходняй частцы.
Паны атрымлівалі ў Клецкай воласці не толькі зямельныя ўладанні, але таксама людзей, якія пражывалі на гэтай зямлі. Кароль
144 LM. Uzrasymi} knyga 3. Р. 56.
145Тамсама. Р. 116,117.
І46Тамсама. Р. 116.
І47Тамсама. Р. 43.
148Тамсама. Р. 43.
149 Тамсама. Р. 68.
150Kodeks dyplomatyczny katedry і diecezji wilenskiej. T. 1 (1387—1507) I Wyd. J. Fijalek i W. Semkowicz. Krakow, 1948.
151 LM. Uzrasymi} knyga 3. P. 19.
152Тамсама. P. 43.
Казімір дараваў Фёдару Глябовічу ў Клецкай воласці чатырох чалавек: Ціша і Якава Куліковічаў, Астапку і Фрола153.
Сярод атрымальнікаў зямельнай уласнасці ў Клецкай воласці былі гаспадарскія ўраднікі і служачыя. Кароль Казімір дараваў маёнтак Грыцэвічы велікакняскаму пісару Ваську Любічу154. Пасля смерці апошняга ён разам з іншай зямельнай уласнасцю перайшоў да яго брата, таксама гаспадарскага пісара Пятрашкі Любіча. У самым пачатку свайго панавання вялікі князь Аляксандр пацвердзіў наданне Пятрашку Любічу маёнтка Грыцэвічы з усімі іншымі ранейшымі наданнямі. Адзначым, што да Ваські Любіча Грыцэвічамі валодаў Алізар, якому належала таксама аднайменнае сяло ў Клецкім павеце, што пазней перайшло да Андрушкі Маствіловіча. Відавочна, што пан Алізар (Аляхновіч?) не пакінуў пасля сябе нашчадкаў, і ўсе яго ўладанні перайшлі да іншых уласнікаў.
Баяры і зямяне таксама атрымлівалі зямельныя валоданні ў Клецкай воласці. Яшчэ ў самым пачатку свайго панавання вялікі князь Казімір надаў нейкаму Брыку з братам пустую зямлю Занішчаву155. Пазней на гэтым месцы паўстаў маёнтак Брыкаўшчына156.
У пачатку панавання вялікага князя Казіміра, а можа яшчэ ў часы вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча, баярын Пятрышча Рыгоравіч з братам атрымаў у Клецкім павеце сёлы Лявонавічы, Цыцкавічы, а таксама Мірашова157. Ён валодаў яшчэ і бортнікамі ў Клецкім павеце: Дзямідам, двума Дабарэвічамі, Палаўчыном, Клімцом і Трунцом158. Пятрышчу належалі таксама Жарабковічы159. Сынам Пятрышчы Рыгоравіча з’яўляўся гаспадарскі дваранін Пацка Пятрышчавіч160. Пасля смерці Федзькі Брыковіча менавіта Пацка Пятрышчавіч валодаў маёнткам Брыкаўшчына'61.
Зямянін Пішчык атрымаў ад вялікага князя Казіміра 9 чалавек у Круговічах і 3 чалавекі ў Жарабковічах162. Яго сынамі з’яўляліся
153 LM. Uzrasymi} knyga 3. Р. 56.
154Тамсама. Р. 75—76.
155Тамсама. Р. 56.
156ПазднякоўВ. 3 гісторыі вёсак Клецкага раёна (XV—XVIII стст.) II Памяць: Гісторыкадакументальная хроніка. Клецкі раён. Мінск, 1999. С. 74—75.
157 LM. Uzrasymq knyga 3. Р. 43, 56.
158Тамсама. Р. 55—56.
159Тамсама. Р. 56.
160 LM. Uzrasymi} knyga 8. Р. 163, 407.
161 Пазднякоў В. 3 гісторыі вёсак Клецкага раёна... С. 74.
162 LM. Uzrasymi} knyga 3. Р. 56.
Рыгор і Леўка Пішчыкавічы, якія, згодна з попісам 1528 г„ выстаўлялі на гаспадарскую службу па кані163. Яцка Чартовіч атрымаў сяло Рамейкава пасля ўцёкаў яго былога гаспадара'64. Землі ў Клецкай воласці атрымлівалі таксама баяры з усходніх паветаў ВКЛ. Так, старадубскі баярын Яцка Іллініч валодаў у Клецкім павеце сялом Пашэнка165. Сярод іншых найбольш знаных з крыніц другой паловы XV — пачатку XVI ст. клецкіх баяр і зямян можна згадаць Фёдара Шчэпу, Войну Мацвеевіча, Даматкана, Келбасу, Мілевіча.
У XV ст. Клецк з’яўляўся цэнтрам воласці (павета, districtus). Клецкая воласць непасрэдна ўваходзіла ў склад велікакняскіх уладанняў. Клецкая воласць у Познім Сярэднявеччы ахоплівала значную тэрыторыю, якая істотна пераўзыходзіла памеры сённяшняга Клецкага раёна. Яна ўключала Клецкі замак і падпарадкаваныя яму населеныя пункты. На поўдні воласць межавала з Пінскай воласцю (княствам), даходзячы да сёл Агарэвічы166, Круговічы167 і Любашава168 (цяпер Ганцавіцкі раён). На ўсходзе яна межавала са Слуцкім і Капыльскім княствамі, якія знаходзіліся ва ўладанні князёў Алелькавічаў. Усходняя мяжа былой Клецкай воласці прыкладна адпавядала сённяшняй мяжы паміж Клецкім і Капыльскім раёнамі. На паўднёвым захадзе воласць межавала са Слонімскай воласцю (паветам). Клецкая воласць, па меншай меры, у часы велікакняскага намесніка Івашкі Рагацінскага (1440—1452 гг.), уключала сяло Дабрамысль169 (цяпер Баранавіцкі раён) і, магчыма, сёлы Любошычы170 (Любішычы, Любішчычы) (цяпер Івацэвіцкі раён) і Спорава171 (цяпер Івацэвіцкі раён). На захадзе і на паўночным захадзе Клецкая воласць суседнічала з Новагародскім намесніцтвам. Мяжа паміж імі мусіла праходзіць недзе каля Ляхавічаў (Ляхава), Мышы і, магчыма, Гарадзішча, прычым згаданыя населеныя пункты адносіліся да Новагародскай зямлі. Відавочна толькі, што на ляхавіцкім накірунку мяжа паміж Новагародскай зямлёй і Клецкім княствам праходзіла паміж Ляхавічамі і Жарабковічамі. У склад
163РНБ. Т. 33. Лнтовская Метрнка. Кнмгн публнчных дел. Петроград, 1915. С. 189.
164 LM. Uzrasymij knyga 3. Р. 56, 65.
165 Тамсама. Р. 30.
166Тамсама. Р. 43.
І67Тамсама. Р. 56.
168Тамсама. Р. 56.
169Тамсама. Р. 19.
!70Тамсама. Р. 54.
171 Тамсама. Р. 54
Новагародскага намесніцтва мусіў уваходзіць Нясвіж172. Мяжа паміж Клецкай і Нясвіжскай валасцямі праходзіла на поўнач ад вёскі Малева, якая падпарадкоўвалася клецкай адміністрацыі, ля самых вытокаў ракі Лань (цяпер вёска Лань Нясвіжскага раёна).