Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
85 Ernst N. Die ersten Einfalle Krymtataren in Siidrussland. S. 22.
86 Лптвпн M. O нравах татар, лнтовцев н москвнтян. С. 99.
87Тамсама. С. 100.
88 Ernst N. Die ersten Einfalle Krymtataren in Siidrussland. S. 23. Крэпасць Іслам-Керман была названа ў гонар унука Менглі-Гірэя, сына хана Махмет-Гірэя, царэвіча ІсламГірэя, які тут выконваў абавязкі татарскага памежнага старасты.
Існавала яшчэ некалькі перапраў на Дняпры, якімі карысталіся татары. Каля вусця ракі Цягінкі існавала Цягінская пераправа, а ў вусця Дняпра каля Ачакава — Ачакаўская. Дзеля забеспячэння надзейных перапраў праз Дняпро тут Менглі-Гірэем былі збудаваныя дзве фартэцыі — Цягін і Ачакаў. Стратэгічнае значэнне Ачакава падкрэслівалася тым, што тут у часы наступніка Менглі-Гірэя, Махмет-Гірэя, знаходзілася рэзідэнцыя калгі Ахмеда (Ахмета), ханскага брата, які каардынаваў адсюль татарскія напады на землі ВКЛ і Полыпчы89. Тут яшчэ ў 1492 г. Менглі-Гірэй збудаваў крэпасць, якая была ўзмоцнена ў 1504 г. Крэпасць Ачакаў мела важнейшае значэнне для татарскіх нападаў на паўночных суседзяў у 1510—1519 гг.90.
Звычайна татары перапраўляліся праз рэкі, скінуўшы з сябе папярэдне ўсё адзенне91. Пры гэтым яны, як правіла, ставілі поруч трох або чатырох коней і прывязвалі да іх хвастоў доўгія бярвенні, на якія сядалі. Гэткім чынам яны перапраўляліся .праз раку92. У некаторых выпадках яны перапраўляліся праз рэкі іншым уласцівым ім спосабам: браліся за грывы коней, а да іх хвастоў прывязвалі мяхі, замацаваныя на драўляных брусах або звязках чароту93. Гэта дазваляла ім вельмі хутка пераадольваць водныя перашкоды.
Пасля пераправы праз Дняпро перад татарамі паўставалі шырокія і роўныя стэпавыя прасторы. Далейшы іх маршрут вызначаўся асаблівасцямі ландшафту мясцовасці паміж паўночным узбярэжжам Чорнага мора і прыпяцкімі балотамі. Той факт, што самыя вялікія рэкі паміж Дняпром і Карпатамі цякуць у кірунку поўнач-поўдзень, абумоўліваў рух татараў у іх водападзелах.
Пераправіўшыся праз Дняпро ў раёне Тавані, татары спачатку рухаліся ў міжрэччы Дняпра і яго прытока Інгульца94. Гэта быў знакаміты «Чорны шлях». Сваю назву ён атрымаў ад вялізнага і густога «Чорнага лесу», які пачынаўся ў вярхоўях рэк Інгул і Інгулец пад Чаркасамі, а затым цягнуўся вузкім пасам на поўдзень да самага Корсуня. «Чорны лес» чыніў татарам не толькі перашкоду, але прыносіў пэўную карысць. Тут яны нярэдка хавалі здабычу, адпачывалі самі. Адсюль
89 Ernst N. Die ersten Einfalle Krymtataren in Siidrussland. S. 26.
"Тамсама. S. 23.
91 La Moscovie du XVIe siecle... P. 158.
92Флетчер Д. O государстве Русском 11 Проезжая no Московмм: (Росспя XVI—XVII вв. глазамн днпломатов). Москва, 1991. С. 91.
93 Лптвнн М. О нравах татар, лнтовцев м москвнтян. С. 66; Ernst N. Die ersten Einfalle Krymtataren in Siidrussland. S. 27.
94 Канановіч У Крымскія напады на Беларусь. С. 136.
яны рабілі нечаканыя напады на бліжэйшыя населеныя пункты. Мінуўшы «Чорны лес», татары рухаліся паміж прытокамі Дняпра, Цясьмой і Россю, з аднаго боку, і прытокамі Буга, з другога. Пазней «Чорны шлях» бег у міжрэччы Буга і Цецерава, а пасля паміж Бугам і прытокамі Прыпяці Сульчам і Гарынню95. Гэта была роўная бязлесная мясцовасць, па якой татары маглі рухацца з зайздроснай хуткасцю. Як сведчыць Міхалон Літвін, татарскаму войску пасля выхаду з Перакопа патрабавалася ў сярэднім 6 дзён, каб дасягнуць памежных гарадоў ВКЛ, Брацлава і Чаркасаў96. Думаецца, што такая ацэнка не з’яўляецца перабольшаннем. Магчыма толькі, што ў выпадку з болыпым войскам, як, напрыклад, у ходзе выправы 1506 г., татары мусілі рухацца павольней, пераадольваючы згаданую адлегласць за 8—10 дзён.
Звычайна татары рухаліся па стэпе маналітнай калонай. У ходзе руху сярэдняе татарскае войска, як, напрыклад, падчас выправы 1506 г., магло займаць фронт у некалькі соцень метраў. У глыбіню яно расцягвалася на некалькі вёрстаў. Наперад высылаліся выведнікі дзеля здабычы звестак пра праціўніка. Набліжаючыся да мяжы, татарскае войска звычайна дзялілася на асобныя аддзелы, колькасцю ў некалькі соцень чалавек. Каб праціўнік не заўважыў іх рух, аддзелы рухаліся па ярах і лагчынах. Для камунікацыі паміж аддзеламі выкарыстоўваліся розныя сродкі і ўмоўныя знакі: запаленая ануча, высячэнне агню крэсівам ноччу, кругавыя рухі коней і г. д.97. У такіх умовах гаспадарскай старожы было надзвычай цяжка ўстанавіць сапраўдныя памеры татарскага войска, месца і час яго збору, намеры праціўніка.
Рухацца прыходзілася як днём, так і ноччу. Татарын, з дзяцінства качуючы з месца на месца, набываў зайздросную памяць мясцовасці, прывучаючыся арыентавацца не толькі па нябесных свяцілах, Сонцы, Месяцы і зорах, але і па размяшчэнні ўзвышшаў, далін, рэк, яроў, азёраў, узгоркаў і г. д. Камень, куст, дрэва, напрамак ветру, смак вады з’яўляліся для яго прыкметай98. Акрамя таго, татарын меў незвычайную зоркасць: ён мог здалёк убачыць чалавека, які схаваўся за камень ці дрэва, або распазнаць дым ад вогнішча ці пару, што ўздымаўся ад кіпячай вады. Татарын таксама валодаў і зайздросным слыхам. Прыклаўшы вуха да зямлі, ён мог сказаць, з якога боку набліжаюцца вершнікі, і ацаніць іх колькасць".
95 Ernst N. Die ersten Einfalle Krymtataren in Siidrussland. S. 28—30.
96 Лнтвнн M. O нравах татар, лнтовцев n москвнтян. C. 63.
97 Мванмн M. 14. O военном йскусстве м завоеванйях монголо-татар... С. 152.
98Тамсама. С. 153.
"Тамсама. С. 154.
Прыродная вынослівасць і загартоўка дазвалялі татарам лёгка пераносіць усе цяжкасці выправы, голад, холад, спякоту, смагу, бяссонныя ночы100. У часе выправы ў войску падтрымлівалася жорсткая дысцыпліна. Рухаючыся па варожай тэрыторыі, татары ўсяляк пазбягалі сутычак з варожым войскам.
Татары не рабілі звычайна спроб аблогі або штурму гарадоў, якія ляжалі на іх шляху. Для гэтага ў іх не было сродкаў, а звычайна і жадання. Амаль выключэннем з гэтага правіла стаў захоп ханам Менглі-Гірэем Кіева ў 1482 г. Для захопу гарадоў у татараў меўся ў азначаны час толькі адзіны спосаб: яны запальвалі пасад пасля таго, як той быў разрабаваны. У выпадку, калі агонь перакідваўся на дзядзінец-горад, і мясцовыя жыхары, што хаваліся там, кідаліся наўцёкі, населены пункт мог быць захоплены101. Хутчэй за ўсё, менавіта Так быў знішчаны і захоплены Клецк у 1503 г.
Каб схаваць сляды руху па стэпе, татары прымянялі наступную хітрасць. Пасля начлегу татарскае войска дзялілася на асобныя аддзелы, якія рухаліся ў розныя бакі. Кожны з іх у сваю чаргу дзяліўся на некалькі частак, якія таксама раз’язджаліся ў розныя бакі. Пазней аддзелы злучаліся ў вызначаным месцы, а пасля ізноў дзяліліся, пакуль нарэшце не аб’ядноўваліся ва ўмоўленым месцы. У выніку трава, вытаптаная нязначнай колькасцю коней, на наступны дзень падымалася, і сляды руху татараў знікалі102. Дадамо, што сам выгляд татарскага войска дзейнічаў надзвычай застрашальна не толькі на мясцовае мірнае насельніцтва, але таксама на невялікае шляхецкае апалчэнне, старожу Кароны і ВКЛ.
Пад Белай Царквой «Чорны шлях» раздзяляўся на некалькі адгалінаванняў. Адно вяло ў бок Заслаўя-Валынскага, Уладзіміра-Валынскага, Крамянца, Луцка, Белза. Другое вяло на поўнач, у бок Прыпяці. Гэта быў надзвычай складаны маршрут для татарскага войска. Нездарма татары авалодалі ім толькі ў канцы XV — пачатку XVI ст. Тут умовы руху кардынальным чынам мяняліся. Стэпавы і лесастэпавы ландшафт змяняўся балоціста-лясным. Цяпер татарам прыходзілася рухацца праз лясы, балоты і рэкі Палесся. Акрамя відавочных нязручнасцей прыпяцкае адгалінаванне «Чорнага шляху» давала татарам пэўныя перавагі. Выкарыстоўваючы гэты маршрут, можна было напрасткі патрапіць у самы цэнтр ВКЛ.
100 Лнтвмн М. О нравах татар, лнтовцев н москвмтян. С. 66.
101 Ernst N. Die ersten Einfalle Krymtataren in Siidrussland. S. 15.
102 Нваннн M. H. O военном мскусстве н завоеванмях монголо-татар... C. 152—153.
У балоціста-лясной зоне рух татарскага войска істотна замаруджваўся. Яно ўжо рухалася не суцэльнай калонай, а невялікімі аддзеламі. Відавочна, татары вымушаны былі карыстацца паслугамі праваднікоў з ліку захопленых мясцовых жыхароў. Пра тое, якім цяжкім быў гэты адрэзак шляху для татарскага войска, сведчыць ліст маскоўскага пасла ў Крыме Аляксея Забалоцкага да вялікага князя Івана Васілевіча: «...а самп, государь, царевмчн не пошлн по тем местам, на которые, государь, ты велел нм нттм, за тем, что с ннмм было людей много, а те места кажут лесны н тесны»103.
Галоўную перашкоду на татарскім шляху ўяўляла рака Прыпяць. Існавала некалькі бродаў (каля Турава, Пінска і інш.), праз якія перапраўляліся татары. Броды на Прыпяці татары выкарыстоўвалі ў 1497, 1502, 1505, 1506, 1510, 1521, 1527 гг.104. У некаторых выпадках татары перапраўляліся праз Дняпро ў раёне Лоева. У гэтым разе яны мусілі карыстацца «Мураўскім шляхам», які бег па водападзеле Дона і Дняпра і адно з адгалінаванняў якога вяло ў межы Маскоўскай дзяржавы. Пасля выхаду з Перакопа татары рухаліся ўздоўж левага берага Дняпра да самога месца пераправы пад Лоевам.
Другі шлях, вядомы як «Кучманскі», пасля выхаду з Крыма спачатку супадаў з «Чорным», аднак потым у раёне Мёртвых Водаў, непадалёку ад Тавані, аддзяляўся ад яго105. Пасля пераправы праз Паўднёвы Буг шлях ішоў паміж водападзеламі Буга і Днястра ў напрамку Падольскай зямлі і Чырвонай Русі. Сваю назву шлях атрымаў ад урочышча Кучман, праз якое ён вёў. Існаваў яшчэ і «Валашскі шлях», які вёў на землі Валахіі і Малдавіі, не закранаючы тэрыторыі ВКЛ.
Пасля пераправы праз Прыпяць татары імкліва прасоўваліся ў глыб ВКЛ. Асобныя аддзелы зноў злучаліся ў адзіную калону. Войска рухалася звычайна па водападзелах рэк Случы, Пцічы, Бярэзіны, пятляючы па балотах і лясах. У ходзе выправы 1506 г. татары мусілі пераправіцца праз Прыпяць у раёне Петрыкава (Петрыкавічаў). Затым яны рухаліся па водападзеле Пцічы і Случы. На сваім шляху яны мусілі абыходзіць вялікі Скавышынскі лес, які, аднак, надзейна прыкрываў іх рухі. Гэты маршрут вёў іх да самага Слуцка. Адлегласць паміж Петрыкавічамі і Слуцкам татары адольвалі на працягу аднаго дня, праходзячы да 25—30 міль (160—180 км). Так было, напрыклад, у 1503 г., калі «вмднвше сне напрасное пряхожденме