Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
Дастаткова значная па плошчы Клецкая воласць не вызначалася раўнамерным і аднастайным развіццём. Найбольш важныя ў сельскагаспадарчым плане землі знаходзіліся на левабярэжжы ракі Лань. Самай асвоенай тэрыторыяй у Клецкім княстве з’яўлялася міжрэчча Лані і Цапры. На гэтай прасторы знаходзілася большасць населеных пунктаў (замак Клецк, двор Цапра, сёлы Меншае, Лявонавічы, Цыцкавічы, Мірашова, Грыцэвічы, Журылчычы, Брыкаўшчына і інш.). Глебы міжрэчча Лані і Цапры былі самымі ўрадлівымі ва ўсім Клецкім павеце. Землі на паўночны захад ад Клецка, асабліва тыя, што ляжалі паміж рэкамі Лукавец і Хінеўка, таксама адносіліся да ліку развітых у сацыяльна-эканамічным плане. Тут размяшчаліся родавыя сёлы, маёнткі і двары многіх літоўскіх феадалаў (Яраславічаў, Глінскіх, Даматканаў, Шчэпаў і інш.). У акрэслены час землі на паўднёвы захад ад Клецка таксама былі прадметам інтэнсіўнай каланізацыі. Тут яшчэ ў самым пачатку XV ст. былі закладзены вялікія сёлы Менідзікавічы (Масцілавічы) і Алізарава, якія ў сярэдзіне стагоддзя перайшлі да пана Андрэя Маствіловіча. Непадалёк ад Клецкага замка знаходзілася сяло Кушчыцы (Кухчыцы), якое належала князям Яраславічам173. У самым, пачатку XVI ст. Яраславічы пачалі асваенне зямель басейна ракі Нача, дзе заснавалі маёнтак Сіняўка і сяло Панача174. Яшчэ ў часы Казіміра Ягайлавіча, а можа нават і раней, былі асвоены землі сярэдняга цячэння ракі Цна на самым крайнім поўдні Клецкай воласці і на памежжы з Пінскім княствам. На гэтай прасторы знаходзіліся вялікія сёлы Агарэвічы, Круговічы і Любашава (цяпер Ганцавіцкі раён). Прыкладна ў гэты ж час пачалося асваенне басейна ракі Морач у яе вытоках. Першапраходцамі тут выступалі баяры Яцка Іллініч і Іван Вяжэвіч. Дзесьці ў сярэдзіне XV ст. у вярхоўях Морачы было заснаванае сяло Макраны, першымі жыхарамі якога, відаць, былі 9 чалавек, якіх Іван Вяжэвіч набыў у Яцка Іллініча175. Магчыма, тут знаходзілася сяло Пашэнка, што належала
172 Pietkiewicz К. Wielkie Ksi^stwo Litewskie... S. 127.
173 Пазднякоў B. 3 гісторыі вёсак Клецкага раёна... С. 80.
174 Тамсама. С. 86, 84.
175LM. Uzrasymij knyga 3. Р. 56; Пазднякоў В. 3 гісторыі вёсак Клецкага раёна... С. 82.
Іллінічу176. Басейн ракі Морач быў знаным месцам княскіх і баярскіх ловаў — палявання і рыбалоўства.
Нягледзячы на дастаткова інтэнсіўнае асвенне тэрыторыі Клецкай воласці ў XV ст., заснаванне новых населеных пунктаў і цэнтраў гаспадарання, значная частка воласці, асабліва на поўдні, па-ранейшаму заставалася пакрытай густым лесам і балотамі. 3 фізіка-геаграфічнага пункту гледжання, поўнач і поўдзень Клецкай воласці моцна кантраставалі паміж сабой. Калі на поўначы палеткі і лугі межавалі з лясамі і балотамі, то поўдзень, за выключэннем раёна Круговічы—Агарэвічы—Любашава, уяўляў сабой амаль суцэльны балоціста-лясны масіў. На поўначы Клецкага павета знаходзілася большасць населеных пунктаў, там пражывала асноўная маса насельніцтва. На поўдні паселішчы былі рэдкія і насельніцтва ў іх нешматлікае. Само ж насельніцтва Клецкай воласці ў пачатку XVI ст. налічвала максімум 3—4 тыс. чалавек, з якіх некалькі соцень пражывалі ў Клецку. Па тэрыторыі воласці праходзілі важныя ў стратэгічных адносінах дарогі, якія звязвалі цэнтр воласці з іншымі цэнтрамі, у першую чаргу, са сталіцай дзяржавы Вільняй, а таксама з Пінскам, Слуцкам, Новагародкам і Слонімам. Важнае значэнне мелі таксама водныя шляхі. Найважнейшай воднай артэрыяй у Клецкай воласці была рака Лань, тады дастаткова шырокая і паўнаводная. Лань злучала Клецк з Давыд-Гарадком, Пінскам і Туравам. Праз правыя прытокі Прыпяці, асабліва Гарынь і Стыр, ажыццяўлялася сувязь з Валынню і Руссю. Захаваліся звесткі, што кароль Уладзіслаў Ягайла вяртаўся аднойчы з Вільні ў Полыпчу праз Клецк па рацэ Лань, а далей правымі прытокамі Прыпяці177. Важнымі воднымі артэрыямі з’яўляліся таксама рэкі Цна і Морач.
Да пачатку XVI ст. насельніцтва Клеччыны, за выключэннем выспачак, дзе пражывалі пераважна перасяленцы з Прусіі і Літвы, было ў асноўным славянізавана. Гэтаму працэсу моцна паспрыяла папярэдняя хрысціянізацыя рэгіёна. Такім чынам, можна канстатаваць, што пры князях Яраславічах цалкам завяршыўся працэс, які распачаўся яшчэ пры іх далёкім цёзку князю Вячаславе Яраславічу. Акрамя русінаў і літвінаў на тэрыторыі Клеччыны ў той час пражывалі невялікія групы татараў, палякаў, жмудзінаў, прусаў, латгалаў, якія трымаліся ўласных звычаяў і мовы.
176 LM. Uzrasymi} knyga 3. Р. 30.
177 Dlugosz J. Roczniki czyli kroniki slawnego Krolestwa Polskiego. Ks. 11 (1413—1430). Warszawa, 1985. S. 57.
4.4, Бітва
4.4.1. Шлях гаспадарскага войска да Клецка
Вестка пра татарскі напад застала кіраўніцтва краіны ў часе пасяджэнняў паноў-рады, што адбываліся ў Лідзе. На той момант татары знаходзіліся на адлегласці ўсяго аднаго дня дарогі. Рацы, адпраўленыя на пошукі непрыяцеля, напаткалі невялічкі татарскі загон у мілі ад Ліды. Татары былі разбітыя, некалькі з іх трапіла ў палон. Адразу пасля гэтага было абвешчана паспалітае рушанне, на чале якога, згодна пазнейшай гістарыяграфічнай традыцыі, сталі найвышэйшы гетман ВКЛ Станіслаў Пятровіч Кішка і надворны маршалак Міхаіл Львовіч Глінскі. Збор асноўных павятовых харугваў і панскіх початаў адбываўся з 24 па 30 ліпеня. За гэты час да Ліды падцягнулася гарадзенская харугва. У склад войска ўваходзіла таксама лёгкая кавалерыя, г. зв. рацы, незаменная ў змаганні з такім шматлікім непрыяцелем, як татары. На дапамогу гаспадарскаму войску была выслана польская надворная харугва на чале з Сяндзівоем Чарнкоўскім.
30 ліпеня гэтае войска рушыла ў бок Новагародка, куды прыбыла на наступны дзень. На шляху да Новагародка гаспадарскае войска мусіла пераадолець паўнаводны Нёман недзе ў раёне Дакудава. Пасад Новагародка быў моцна пашкоджаны ў часе апошняга татарскага нападу летам 1505 г. Аднак замак не быў захоплены татарамі. Абаронцы, на чале якіх, згодна пазнейшай гістарыяграфічнай традыцыі, стаялі новагародскі намеснік Альбрэхт Гаштаўт, гараднічы Маскевіч, шляхціцы Іван Трызна і Няміра, здолелі адстаяць замак і нанеслі ворагу значныя страты вылазкамі і стрэламі з гармат178. У наступным 1506 г. татары зноў стаялі пад сценамі горада, аднак, здаецца, так і не наважыліся яго штурмаваць, абмежаваўшыся выключна рабаваннем навакольных вёсак1'9.
У Новагародку гаспадарскае войска знаходзілася 3 дні. Час гэты быў прысвечаны, галоўным чынам, дакамплектацыі войска і высвятленню дакладнага месца дыслакацыі асноўных татарскіх сіл. Тут гаспадарскае войска папоўнілася новымі сіламі. Да яго далучыліся новыя харугвы і початы. Нарэшце, сабралася дэзарганізаваная татарскім нападам новагародская харугва. 3 усходу мусіла падысці менская харугва. 3 жніўня гаспадарскае войска налічвала ўжо не
178ПСРЛ.Т. 35. С. 171.
І79Тамсама.
менш за 7 тысяч чалавек180. Асноўную яго масу складала паспалітае рушанне. Акрамя конніцы, у войску была артылерыя — як мінімум, дзве гарматкі. Тады ж высветлілася месцазнаходжанне татарскага каша. Аддзел, высланы на выведку панамі Андрэем і Юрыем Неміровічамі, паланіў непадалёк Гарадзішча 6 татараў, ад якіх кіраўніцтва войска даведалася, што татары разбілі лагер пад Клецкам, а дасланыя ў загоны аддзелы яшчэ не вярнуліся назад.
Атрымаўшы гэтую вестку, вечарам 3 жніўня гаспадарскае войска без прамаруджання вырушыла ў бок Клецка. Войска рухалася ў напрамку Агароднікаў, Карэлічаў. Рух адбываўся ў начны час, пры святле поўні і зор181. Марш адбываўся адной згуртаванай калонай. Наперад быў высланы аддзел «пярэдніх людзей» і старожа, у задачу якіх уваходзіла папярэджваць войска аб магчымым з’яўленні татарскіх загонаў. Камандаванне выбірала пераважна глухія, другасныя дарогі, бо імкнулася пазбегнуць сустрэчы з мабільным ворагам182. Часам гаспадарскае войска рухалася па лугах і палетках. Разам з тым, камандаванне пазбягала значных водных перашкод, якія маглі істотна замарудзіць рух войска. Адзінай буйной воднай перашкодай на шляху была рака Сервеч, якую войска пераадолела непадалёк ад месца ўпадзення ў яе ракі Нэўда (каля сучаснай вёскі Бярозавец) на досвітку 4 жніўня.
Ранкам 4 жніўня войска было ўжо ў Асташыне. Там яго кіраўніцтва даведалася ад уцекачоў з Цырына і Паланэчкі, што татарскія аддзелы знаходзяцца вельмі блізка. Таму пасля непрацяглага перагіынку войска зноў вырушыла ў дарогу. Яно прасоўвалася ўздоўж прытока Нёмана Ушы ў кірунку Паланэчкі. Паміж Цырынам і Паланэчкай «пярэднія людзі» натрапілі на татарскі чамбул колькасцю 500 коннікаў, які вяртаўся ў кош пад Клецк. Распачалася пагоня. Татарскі чамбул быў нагнаны каля Ішкалдзі, частка татар была перабітая, некаторыя з іх былі ўзятыя ў палон. Толькі невялікай колькасці татар удалося ўнікнуць пагоні і, пераправіўшыся на правы бераг Ушы (у раёне сучаснай вёскі Круты Бераг побач са станцыяй Гарадзея), дабрацца да Клецка.
У гэты ж дзень гаспадарскае войска пераадолела шлях ад Ішкалдзі да сяла Малева, каля якога мела намер спыніцца на начлег. Да Клецка заставалася зусім блізка. У сучаснай гістарыяграфіі дагэтуль
180 HerbstS. Юеск1506. S.221.
181 Поўня была 5 жніўня 1506 года.
182 Herbst S. Кіеск 1506. S. 222.
няма адзінай думкі па пытанні, у якім населеным пункце спынілася гаспадарскае войска, перад тым як вырушыць на Клецк. Зараз даследчыкі схіляюцца да думкі, што гэта былі вёскі Вялікая або Высокая Ліпа ў ваколіцах Нясвіжа183. Верагодна, праблема ўзнікла выключна з-за пісарскай памылкі. У выніку шматлікіх перапісванняў Хронікі Быхаўца, у тым ліку з кірыліцы на лацініцу, назва населенага пункта, дзе спынілася гаспадарскае войска на апошні прывал перад бітвай, сказілася. У першапачатковым варыянце Хронікі павінна было быць «в селе на Лнпе», аднак пазнейшыя перапісчыкі несвядома аб’ядналі прыназоўнік «на» і асабовую назву «Ліпа», а пры перадачы на лацінскую графіку назва ўвогуле змянілася да непазнавальнай. У выніку мы і атрымалі сённяшні варыянт «w sele Nalipoy». Дарэчы, малодшы сучаснік укладальніка Хронікі Быхаўца польскі храніст Мацей Стрыйкоўскі падае назву населенага пункта як Ліпа184. У той жа час, населены пункт пад назвай «Ліпа» часта сустракаецца ў дакументах той эпохі.
Раніцай 5 жніўня 1506 г., пасля начной нарады камандавання, гаспадарскае войска вырушыла на Клецк. Па дарозе яго чакала яшчэ адна перашкода — рака Лань. Пераправіўшыся праз Лань у яе вытоках (верагодна, каля сённяшняй вёскі з той жа назвай) Глінскі накіраваўся на татарскі кош.