Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

Рыцар на полі бітвы

Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч

Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
125.91 МБ
Менавіта на сільненскім выгане на поўнач ад клецкіх замкавых валоў і мусіла адбыцца бітва з татарамі 5 жніўня 1506 г. На карысць клецкіх замкавых валоў як месца апошняга супраціўлення рэшткаў татарскага войска сведчаць асобныя археалагічныя знаходкі. Яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. Павел Шпілеўскі згадваў, што незадоўга да наведвання ім Клецка ў адным з правалаў каля гарадскіх валоў былі знойдзены рэшткі зброі і некалькі старажытных манет245. Сам аўтар, які набыў у мясцовых жыхароў некалькі манет, адносіў знаходкі да часу татарскіх нападаў (пачатак XVI ст.). Нядаўнія археалагічныя даследаванні Клецкага замка (С. Бубенька, В. Пазднякоў) выявілі на тэрыторыі як замчышча, так і вакольнага горада рэшткі разнастайнай зброі, у тым ліку наканечнікаў, стрэл і дзідаў246. Даследчыкі адносяць большасць сваіх знаходак да XIII ст., але прызнаюць, што іх
241 Stryjkowski М. Kronika... Т. 2. S. 333—334; ПКПКК. С. 393.
242 ПКПКК. С. 390—391.
243 Шпялевскнй П. Путешествне по Полесью н Белорусскому краю. С. 59.
244 НГАБ. Ф. 694, воп. 2, спр. 3905, арк. 75 адв.
245 Шпнлевскнй П. Путешествне по Полесью н Белорусскому краю. С. 58.
246 Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка. Клецкі раён. С. 26; Пазднякоў В. Унікальны мангольскі наканечнік стралы ХШ ст. з Клецка П Зборнік матэрыялаў II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Ісламская культура татараўмусульман Беларусі, Літвы і Польшчы і яе ўзаемадзеянне з беларускай і іншымі культурамі». Ч. 2. Мінск, 1995. С. 33—34.
даціроўка ў значнай ступені прыблізная. Улічваючы, што ніводная з існуючых гістарычных крыніц не згадвае татарскага нападу на Клецк у XIII ст., а г. зв. мангола-татарскае нашэсце на Русь з’яўляецца, хутчэй, гістарыяграфічнай канструкцыяй, далейшыя археалагічныя даследаванні Клецкага замка маглі б істотна памаладзіць знаходкі.
4.4.3.	Надвор’е ў час бітвы. Клімат у Познім
Сярэднявеччы
Пасля кліматычнага оптымуму, які панаваў у Еўропе прыблізна ў 900—1300 гг., паступова наступіў малы ледавіковы перыяд, які суправаджаўся значным пахаладаннем. Разам з тым, рэзка ўзрасла колькасць анамальных прыродных з’яў.
Павышаная экстрэмальнасць у прыродзе была ўласцівая і пачатку XVI ст. Зімы былі звычайна надзвычай суровымі і халоднымі. Нярэдка выпадала багата снегу, як гэта здарылася ўзімку 1502—1503 гг. Снежная і халодная зіма ў пэўнай ступені спрычынілася да паразы войска заволжскага хана Шах-Ахмата, які прыйшоў на дапамогу каралю і вялікаму князю Аляксандру Казіміравічу. Больш або менш мяккай была, як падаецца, зіма 1504—1505 гг.247. Як адзначаюць летапісцы, у суседнім з Полацкам Пскове былі чутны нават раскаты грому. Аднак наступная зіма 1505—1506 гг. была вельмі суровай. Акрамя халадоў ледзь не ва ўсім краі панавалі эпідэміі і мор: «Na tuiu z zimu by! mor weliki w Mensku, i stoial nemalo po wsey zemli»248. У гэтую зіму мор наступіў таксама і ў Пскове, а ў папярэднюю зіму 1505 г., як адзначаюць летапісцы, эпідэміі закранулі таксама Рыгу249. Цяжка сказаць, якой была зіма 1506—1507 гг. Назіральнікі ў гэты час адзначалі вельмі лагоднае надвор’е ў Прусіі250, хоць у Заходняй Еўропе стаяла вельмі суровая і халодная зіма251. Ва ўсякім разе, першая зіма пасля Клецкай бітвы мусіла быць цяплейшай і лагаднейшай за папярэднюю.
Нягледзячы на тое, што лета 1500 г. было цёплым і нават у пэўных рэгіёнах гарачым252, у наступныя 1501 і 1502 гг. лета выдалася надзвычай дажджлівым і мокрым253 У 1500 г. жніво пачалося
247Борнсенков Е„ Пасецкмй В. Тысячелетняя летопмсь... С. 306.
248ПСРЛ. Т. 32. С. 170.
249 Борпсенков Е., Пасецкнй В. Тысячелетняя летопмсь... С. 306.
250 Walawender A. Kronika kl^sk elementarnych w Polsce i w krajach s^siednich w latach 1450—1586. 1. Zjawiska meteorologiczne i pomory (z wykresami). Lwow, 1932. S. 59.
251 Борпсенков E„ Пасецкмй B. Тысячелетняя летопнсь... C. 306.
252 Walawender A. Kronika klesk elementarnych w Polsce... S. 54.
253Тамсама. S. 55—56.
даволі рана, дзесьці ў сярэдзіне чэрвеня. Сам год быў надзвычай ураджайны, не бракавала прадуктаў харчавання, кошт якіх быў танным254. Невыпадкова, што ўвосень крымскія татары зрабілі буйны набег на землі Кароны і ВКЛ, зрабавалі Валынь, ваколіцы Любліна, спалілі Берасце, Камянец і Тураў. У адрозненне ад папярэдняга, 1502 г., нягледзячы на вялікую колькасць ападкаў, якія выпалі летам, быў дастаткова ўраджайным. Асабліва значным быў ураджай садавіны і гародніны, але яго не ўдалося захаваць, бо ён згніў255. Улетку 1503 г. пасля суровай і снежнай зімы стаяла, як падаецца, вельмі цёплае надвор’е. У гэты час у многіх краінах Еўропы на працягу больш чым чатырох месяцаў не было дажджу256. He выключана, што ў 1503 г. быў сабраны добры ўраджай, што, відаць, не засталося незаўважаным у Крыме. Напрыканцы лета гэтага года татары ўварваліся на землі ВКЛ, пустошачы землі паміж Прыпяццю і Нёманам і даходзячы да Менска і Свіслачы. He выключана, што лета наступнага 1504 г. было засушлівым, з-за чаго мусіў мець месца неўраджай або недахоп прадуктаў харчавання. He выключана, што менавіта гэтым можна патлумачыць тое, што ў 1504 г. не было ніводнага татарскага нападу на землі ВКЛ. Лета 1505 г. было дажджлівым257. Тым не менш, сабраны ўраджай быў, мабыць, неблагім, чаму спрыяла лагодная восень258. Менавіта напрыканцы жніўня і ў пачатку восені па землях ВКЛ пранёсся знішчальны татарскі смерч.
Лета 1506 г., калі адбылася бітва пад Клецкам, было звыклым. Летапісцы не зафіксавалі ніякіх анамалій. Летнія месяцы былі цёплымі і, як думаецца, сухімі259. У Заходняй Еўропе ў гэты час стаяла засушлівае надвор’е. Можна меркаваць, што ў гэты год добра ўрадзіла збожжа, садавіна, гародніна. Пачатак Спасава посту мусіў быць цёплым і, не выключана, сухім, як гэта зазвычай бывае ў гэтых мясцінах у гэты час. Само надвор’е спрычынілася да таго, што змаганне было імклівым і дынамічным.
4.4.4.	Тактычныя дыспазіцыі праціўнікаў перад бітвай
Відавочна, першапачаткова Глінскі хацеў імклівым і раптоўным ударам, з дапамогай пераважна рацаў і найманай кавалерыі, захапіць
254 Walawender A. Kronika kl^sk elementarnych w Polsce. S. 60.
255Тамсама. S. 60.
256Борясенков E., Пасецкмй B. Тысячелетняя летопнсь... C. 306.
257 Walawender A. Kronika kl^sk elementarnych w Polsce... S. 58.
258 Тамсама. S. 59.
259Борнсенков E„ Пасецкмй B. Тысячелетняя летопнсь... C. 306.
татарскі кош, а затым разбіць татарскія чамбулы, якія будуць вяртацца са здабычай назад у кош. Аднак, здаецца, гэты рашучы план не ўдалося ажыццявіць, бо татары, якія ўніклі палону, здолелі вярнуцца ў кош і паведаміць сваім военачальнікам, што на іх збіраецца вырушыць гаспадарскае войска. Таму трэба было рыхтавацца да рашучага змагання з татарамі. Царэвічы Бурнаш і Біці-Гірэй мелі дастаткова часу, каб ацаніць становішча і падрыхтавацца да бітвы з войскам ВКЛ. Тактыка, якую яны абралі для будучага змагання, была добра прадуманай і не зусім уласцівай татарскім чамбулам. Замест таго, каб атакаваць войска Глінскага на маршы або на падыходзе да Клецка, было прынята рашэнне заняць абарону на супрацьлеглым беразе Сільны. Татарскі бок, адчуваючы колькасную перавагу войска ВКЛ, добраахвотна адмовіўся ад сваёй улюбёнай агрэсіўна-атакуючай тактыкі і аддаў ініцыятыву ў рукі праціўніка.
Яшчэ з часоў Тамерлана (Цімура) на выбар татарамі месца змагання ўплывалі наступныя абставіны: 1) наяўнасць вады; 2) зямля, здольная ўтрымаць войска, асабліва наяўнасць добрага падножнага корму; 3) зручнае месцазнаходжанне, якое б давала перавагу над праціўнікам (у першую чаргу, каб сонца не біла ў вочы); 4) месца змагання павінна было быць роўным і шырокім260.
Пазіцыя, якую татары занялі пад Клецкам, адпавядала ўсім адзначаным патрабаванням. Мясцовасць была сапраўды роўная і шырокая. Моцна забалочаная рака Сільна была надзейнай прыроднай перашкодай. 3 паўночнага захаду, з боку Віленскага (Каралеўскага) шляху татарскае войска прыкрывалі напаўразбураныя гарадскія ўмацаванні. Тут былі папярэдне размешчаны асобныя татарскія аддзелы, якія павінны былі кантраляваць мясцовасць, што прылягала да замка. Гэта была свайго роду другая лінія абароны, на выпадак, калі праціўнік усё ж здолее пераадолець лінію Сільны. 3 тылу татарскае войска прыкрывала паўнаводная на той час рака Лань. Папярэдне татары мусілі разбурыць усе камунікацыі на Лані. Нарэшце, з левага боку татарскія пазіцыі абараняла невялікае, але вельмі забалочанае замкавае возера (Красны стаў). На думку татарскага ваеннага кіраўніцтва, яно таксама магло стаць перашкодай для праціўніка. 3 правага боку татарскія пазіцыі прыкрывалі шматлікія вазы, а таксама жывы шчыт з палоннікаў. Акрамя таго, татарскія военачальнікі разлічвалі, што войска ВКЛ падыдзе да Клецка толькі каля ці пасля апоўдня, а бой пачнецца, калі сонца будзе ўжо за спінамі татарскіх воінаў.
260 Пванмн М. Н. О военном мскусстве м завоеваннях монголо-татар... С. 143.
Нам невядома, у якім дакладна парадку татарскія войскі размяшчаліся перад бітвай. Мы не ведаем, на колькі баявых адзінак царэвічы Бурнаш і Біці-Гірэй падзялілі ўласнае войска. Вядома толькі, што ў часы Тамерлана татарскі аддзел, колькасцю меней 12 тысяч, дзяліўся на 9 частак: галоўны корпус складаў адну, правае крыло — тры, левае — тры, авангард — адну, аванпасты — таксама адну частку. У сваю чаргу, правае і левае крылы дзяліліся на авангард, правую і левую паловы261.
Можна толькі меркаваць, што ў агульных рысах царэвічы Бурнаш і Біці-Прэй прытрымліваліся падобнай схемы пабудовы войска. Наперадзе татарскага войска знаходзіўся аванпост. Перадавы аддзел татараў мусіў узяць пад кантроль адзіны сухапутны пераход цераз Сільну, які знаходзіўся на дарозе з Нясвіжа ў Клецк. У самой нізіне (балоцістай пойме Сільны) была размешчаная татарская старожа, у задачу якой уваходзіла адсочваць рухі праціўніка і своечасова перадаваць інфармацыю кіраўніцтву. Тут жа знаходзіўся невялікі аддзел лучнікаў.
У пойме Сільны, на невялікай адлегласці ад перадавых пастоў, мусіў знаходзіцца татарскі авангард. Заўважым, што ён складаў толькі нязначную частку войска. У яго склад мусілі ўваходзіць вопытныя лучнікі, якія пры набліжэнні праціўніка павінны былі закідаць яго стрэламі262. He выключана, што частка лучнікаў павінна была спешыцца, каб дасягнуць большай дакладнасці і хуткасці стральбы.