Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

Рыцар на полі бітвы

Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
125.91 МБ
4.5.2.	Клецк: гарадскі ландшафт пасля бітвы
Час пасля бітвы 1506 г. быў вельмі спрыяльным для Клецка. Спыненне татарскіх набегаў на землі Клецкага княства не магло не адбіцца самым станоўчым чынам на развіцці яго адміністрацыйнага цэнтра. Паступова вакол замка паўстаў значны горад. Разбудове Клецка паспрыяла актыўная гаспадарчая дзейнасць каралевы Боны Сфорцы, якая валодала Клецкам з 1522 па 1556 гг. Імкнучыся павялічыць прыбытковасць уласных уладанняў, каралева адразу актыўна прыступіла да іхняга ўпарадкавання. Гаспадарчая дзейнасць Боны адбывалася па некалькіх накірунках. Па-першае, разбудова старых і заснаванне новых мястэчкаў. У 1524 г. у Клецкім княстве было заснаванае новае мястэчка Сіняўка280. Тады ж пачалася інтэнсіўная разбудова адміністрацыйнага цэнтра рэгіёна Клецка. Па-другое, каралева Бона ініцыіравала правядзенне ў сваіх валоданнях, у тым ліку Клецкім княстве, аграрнай рэформы, якая ўвайшла ў гісторыю як «валочная памера», што неўзабаве стала ўзорам для ўсёй дзяржавы281. Галоўным вынікам рэформы стала паўстанне пры замках і гаспадарскіх дварах фальваркаў, якія ўяўлялі сабой буйныя вытворчыя комплексы. На тэрыторыі Клецкай воласці паўстала 5 фальваркаў: Краснастаўскі, Малеўскі, Сіняўскі, Цецеравецкі, Сапотвінскі282. Мястэчкі Клецк і Сіняўка мусілі выступаць гандлёвымі цэнтрамі для продажу сельскагаспадарчай прадукцыі з фальваркаў, а таксама з’яўляцца актыўнымі пасярэднікамі ў яе далейшым экспарце на Захад. Права на правядзенне штогадовых кірмашоў Клецк атрымаў яшчэ ў часы вялікага князя Аляксандра Казіміравіча — да 1506 г.283. У Сіняўцы кірмаш быў заснаваны ў другім дзесяцігоддзі XVI ст. князем Фёдарам Іванавічам Яраславічам з дазволу вялікага князя Жыгімонта Старога284 (да заснавання мястэчка). Кірмаш, што паўстаў у Сіняўскім маёнтку Яраславічаў, даў пазней пачатак мястэчку.
Пра вынікі дзейнасці каралевы Боны па разбудове Клецка яскрава сведчыць «Пісцовая кніга Пінскага і Клецкага княстваў»,
280 Bajko A. Ludnosc ksiystwa kleckiego w okresie pomiary wlocznej // Lituano-Slavica Posnaniensia. Studia Historica. 2003. T. 9. S. 183.
281 Пра «валочную памеру» гл.: Пнчета В. Белоруссмя н Лвтва XV—XVI вв. (Нсследовання по нсторнн соцнально-экономмческого, полмтнческого н культурного развмтня). Москва, 1961. С. 21—42.
282 Bajko A. Ludnosc ksiystwa kleckiego w okresie pomiary wlocznej. S. 180—181.
283 LM. Knyga Nr. 1 (1380—1584): Uzrasymij knyga 1 I Parenge A. Baliulis ir R. Firkovicius. Vilnius, 1998. P. 117.
284 LM. Uzrasymij knyga 1. P. 117.
якая была ўкладзеная ў 1552—1555 гг. старостам Станіславам Хвальчэўскім. У першую чаргу, карэнным чынам змянілася планіроўка горада285. Новым гарадскім цэнтрам стаў утвораны ў другой чвэрці XVI ст. на поўдзень ад замкавых умацаванняў рынак. Рынак меў форму правільнага чатырохкутніка, ад якога адыходзілі чатыры галоўныя гарадскія вуліцы — Віленская, Нясвіжская, Пінская і Цаперская. Яшчэ адна вуліца вяла з рынку ў бок Сільненскага балота. Яна, як сведчыць Пісцовая кніга, мусіла паўстаць незадоўга да ўкладання апошняй.
На паўднёвы захад ад Клецкага замка яшчэ ў 20—30-я гг. XVI ст. пры старосце Іване Міхайлавічу Харэвічу паўстаў рамесніцкі цэнтр — Слабада. Там жа была пракладзена новая вуліца, якая ў Пісцовай кнізе згадваецца як «ulycza na Slobodzie»286. Слабадская вуліца пачыналася ў баку ад Курганоў і прыходзіла да новапакладзенай дарогі, што вяла ад Віленскай вуліцы (былая Яўрэйская, сучасная Гагарына) у бок Лані (сённяшняя Сіняўская, Макаўчука).
У выніку гаспадарчай дзейнасці Боны Клецк у сярэдзіне XVI ст. з’яўляўся ўжо дастаткова значным мястэчкам. Ён канчаткова выйшаў за межы замка. Калі раней замак быў цэнтрам Клецка, а сам Клецк атаясамліваўся з замкам, то цяпер замак апынуўся на ўскрайку мястэчка ў яго паўночна-заходняй частцы. У выніку развіцця Клецка пераважна ў паўднёвым і ўсходнім накірунках новым цэнтрам стаў Рынак. Аднак Клецкі замак не страціў свайго значэння. Ён па-ранейшаму заставаўся рэзідэнцыяй уладароў горада. Можна сказаць, што тагачасны Клецк меў два цэнтры: адміністрацыйны і гандлёвы. Першы атаясамліваўся з замкам, а другі — з рынкам. Істотна павялічылася плошча горада. Тэрыторыя Клецка ахоплівала 2081 прутоў, г. зн. больш за 2 валокі (больш за 42 га). На гэтай зямлі мелася 187 сядзібных пляцаў, з якіх 136 было заселена. У горадзе ў сярэдзіне XVI ст. пражывала каля 700 чалавек. Такім Клецк атрымаў яго новы ўладар Мікалай Радзівіл Чорны.
Разам з эканамічнай разбудовай Клецка пачала паўставаць новая гарадская грамада. Гэта была ўжо якасна іншая супольнасць жыхароў Клецка. I рэч не ў колькасці насельнікаў, якая ў часы каралевы Боны істотна вырасла. За гэты час адбыліся кардынальныя змены
285 Пазднякоў В. Феадальны Клецк XIV—XVIII стст. паводле даных археалагічных раскопак і пісьмовых крыніц II Клецк у гісторыі Беларусі (да 500-годдзя Клецкай бітвы). Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі. Клецк, 5 жніўня 2006 г. Мінск, 2007. С. 31—33.
286ПКПКК. С. 391.
ў сацыяльнай і прафесійнай структуры насельніцтва Клецка. Ранейшая клецкая супольнасць групавалася вакол замка28' і была звязана, пераважна, з яго абслугоўваннем288. Гэта была тыпова феадальная супольнасць, якая складалася, галоўным чынам, з ваенна-служылага люду, а таксама замкавай абслугі і невялікай колькасці пасадскіх людзей. У адрозненне ад яе, новапаўсталая клецкая грамада з’яўлялася пераважна супольнасцю рамеснікаў і гандляроў, што групавалася вакол Рынку. Асаблівасцю Клецка, як і іншых гарадоў ВКЛ, быў яго аграрны характар. Большасць жыхароў спалучала заняткі рамёствамі і гандлем з сельскай гаспадаркай. Гэты характар Клецк захоўваў да Другой сусветнай вайны і нават пасля яе.
Дынамічна растучае мястэчка прыцягвала мноства людзей. Гэта былі звычайна не толькі насельнікі навакольных вёсак, але выхадцы з іншых рэгіёнаў дзяржавы, а таксама іншаземцы. Гэты працэс быў паступовым. Так, яшчэ ў 1488 г. кароль і вялікі князь Казімір надаў тагачаснаму новагародскаму намесніку і ключніку Зенку Яўлашкавічу маёнтак Афанасаўскі ў Новагародскім павеце, уладальнік якога перасяліўся ў Клецк289. У самым пачатку XVI ст. яшчэ пры князю Іване Васілевічу Яраславічу, у Клецк мусілі перасяліцца некалькі канюшых з Клецкай дзяржавы290. ГІасля 1506 г. колькасць жыхароў Клецка стала імкліва павялічвацца. Росту насельніцтва спрыяла палітыка Боны па прыцягненні новых жыхароў. Другая чвэрць XVI ст. з’явілася важным часам у паўстанні клецкай местачковай грамады. У канцы праўлення Боны Клецк налічваў ужо каля 700 жыхароў. Яшчэ больш імклівым стаў рост насельніцтва Клецка пры Радзівілах, якія валодалі ім з 1558 г. Асабліва бурным у дэмаграфічным плане быў перыяд з сярэдзіны XVI ст. да сярэдзіны XVII ст„ за які колькасць насельніцтва павялічылася з 700 да 2,5 тысяч чалавек.
Новапаўсталая грамада была шматэтнічнай і шматканфесійнай. Акрамя беларусаў, якія ў другой палове XVI — другой палове
287ПраатаясамленнеКлецказзамкамсведчацьтагачасныякрыніцы. Так, у 1507 г. князь Іван Васілевіч Яраславіч дараваў баярыну Фёдару Шчэпцы «месцо вл> городе нашомт, вл> Клецку м дворг. вт> паркайн, на нмя Батурынскмй м огородь за парканомь» (Ревмзмя пуш н переходов зверпных в бывшем Велмком княжестве Лнтовском. Т. 1. Вмльна, 1867. С. 271; Пазднякоў В. Умацаванні Клецка XI—XVIII стст. С. 82). Пад горадам тут, безумоўна, разумеецца клецкі дзядзінец (Верхні замак), а пад парканам — вакольны горад (Дольны, або Ніжні, замак).
288У 1524 г. сялянеклецкіхбаяр Шчэпкі і Гараіна павінны былі «замок-ь справлятн водле давного обычая м на сторожу ку замку ходшн» (Ревмзмя пуш й переходов звернных... С. 272; Пазднякоў В. Умацаванні Клецка XI—XVIII стст. С. 82—83).
289 LM. Uzrasymij knyga 4. Р. 135.
290 LM. Uzrasymi} knyga 1. Р. 116.
XVII стст. складалі абсалютную большасць жыхароў Клецка, у горадзе пражывалі таксама прадстаўнікі іншых этнічных груп. Яўрэі з’явіліся ў Клецку, хутчэй за ўсё, у 20-я гг. XVI ст. (пры каралеве Боне). У самым пачатку яе праўлення дворны маршалак Юрый Іллініч аддаў клецкія корчмы ў арэнду купцу Айзіку Езафовічу (роднаму брату падскарбія ВКЛ Абрама Езафовіча) тэрмінам на 3 гады291. Але нельга выключыць, што яўрэі прысутнічалі ў эканамічным жыцці Клецка і раней. Вядома, што згаданы Айзік Езафовіч быў крэдыторам пінскага і клецкага князя Фёдара Іванавіча Яраславіча292. За пазыкі князь Фёдар Яраславіч аддаў Айзіку ў арэнду на 5 гадоў возера Вяда і вядскую карчму. 3 самага пачатку яўрэі адыгрывалі важную ролю ў гандлі Клецка, у тым ліку замежным. У 1542 г. гаспадарскі суд разглядаў справу па скарзе баярына Грышкі Катневіча на клецкага яўрэя Захарыя (Залмана) Маркавіча. Грышка скардзіўся, што калі Маркавіч гнаў валоў на продаж з Клецка ў Гданьск, ён моцна пашкодзіў яго палеткі. За гэта Катневіч забраў у Маркавіча аднаго вала, але быў жорстка збіты служэбнікамі Маркавіча. Суд прызнаў вінаватым Захарыя і абавязаў яго заплаціць Катневічу 12 рублёў грошай293. Фёдар Еўлашоўскі згадвае, што ён аказаў дапамогу маці Івана Крэчатоўскага, «кеды ю жнды клецкме былн в долгох взялм»294. Клецкая яўрэйская абшчына згадана ў каралеўскім і сеймавым статуце 1529 г„ згодна з якім усе яўрэі ВКЛ, што пражывалі на каралеўскіх землях, павінны былі ўнесці ў скарб 100 коп грошаў для выкупу каралеўскіх вотчын295. Пісцовая кніга Пінскага і Клецкага княстваў згадвае некалькі яўрэяў, у тым ліку Ісака Шмойлавіча, Залмана Маркавіча, Хацка Лазаравіча296. ГІражывалі яны ў самым пачатку Віленскай вуліцы, непадалёк ад Рынку. Можна меркаваць, што іх галоўным заняткам быў гандаль.
Цяжка сказаць, калі ў Клецку з’явіліся першыя татары. Некаторыя даследчыкі звязваюць іх з’яўленне з бітвай 1506 г.297. Аднак няма ніякіх сведчанняў пра тое, што першыя татары, якія пасяліліся ў Клецку, былі палоннымі. У сярэдзіне XVI ст. у клецкай гарадской
291 LM. Knyga Nr. 225 (1528—1547): 6-oji Teismij byli} knyga I Parenge S. Lazutka, I. Valikonyte ir kt. Vilnius, 1995. P. 53.
292 Тамсама.
293Тамсама. P. 207.
294Старажытная беларуская літаратура... С. 254. Іван Крэчатоўскі быў сынам клецкага казнадзея Фамы (Фальконіуша?).
295 Регесты н надпмся: свод матермалов для нсторнм евреев в Росснн (80 г. — 1800 г.).