Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

Рыцар на полі бітвы

Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
125.91 МБ
У нямецкамоўным венскім выданні 1557 г. Іёрберштайн гаворыць больш падрабязна і дэталёва пра выхаванне Міхаіла Глінскага ў Германіі:
«Dan Khnes Michael Linskhi der in seiner jugent bey Hertzog Albrechten von Saxen der zeit derselb den Khrieg in Friesland fuerte gedient derselben zeit sich khain Knesen, sonder Pan Michael lassen nennen, hat sich aller ehrlichen sitten und Ritterspyl angenumen, und was Khriegsssachen, Rennen, Stechen, Ringen, Springen, auch zu Kurtzweil mit Tantzen und aller hofligkhait undterfangen, und damit fiir ander den rhuem gehabt...»308. (Князь жа Міхаіл Глінскі, які ў юнацтве служыў у герцага Альбрэхта саксонскага, які ў гэты час ваяваў у Фрысландыі, зваўся тады не князь, але «пан Міхал»; там жа ён засвоіў усе вытанчаныя манеры і рыцарскія звычаі, авалодаў ваеннымі адзінаборствамі, кшталту рэнэна, гештэха, барацьбы і скокаў, а таксама рознымі забавамі і пацехамі, кшталту танцаў і шляхетных паводзінаў, дзякуючы чаму ён займеў большую, чым у другіх, славу).
У далейшым «Масковія» Герберштайна будзе асноўным сведкам, з дапамогай якога мы паспрабуем зразумець асобу Глінскага, адкрыць яго індывідуальнасць. Аўстрыйскаму пісьменніку будуць дапамагаць іншыя сведкі, сучаснікі эпохі, да якой належаў наш герой. Некаторыя з іх абмяжоўваюцца ўсяго некалькімі фразамі і нават словамі, але ад гэтага іх сведчанні не становяцца менш істотнымі.
Аповед пра выхаванне маладога Міхаіла на двары саксонскага герцага Альбрэхта мае ўмоўны характар, падаецца ў адпаведнасці
307Herberstein S. Rerum Moscoviticarum Commentarii... S. 340.
308Тамсама.
з пэўнай мадэллю выхавання. Тут мы маем справу з узорнай формай, узорам для пераймання маладым пакаленнем рыцараў. Але разам з тым, гэтая мадэль рыцарскага выхавання, будучы адлюстраваннем рэальнага вопыту, уплывала на рэчаіснасць. Будучы прынятай за ўзор на двары нямецкіх уладароў, яна ўздзейнічала на паводзіны маладых прыдворных. Каб стаць сапраўдным прыдворным, дасягнуць вядомасці, трэба было засвоіць вытанчаныя звычаі і манеры, авалодаць усімі ваеннымі практыкаваннямі і адзінаборствамі, якія прадпісвала засвоіць прынятая мадэль выхавання ідэальнага прыдворнага.
Двор уладара і тое сацыяльнае ўтварэнне, што ўзнікала пры кожным двары, — прыдворнае грамадства — уяўляе сабой найважнейшую рэпрэзентатыўную інстытуцыю Сярэднявечча. Сацыялогія двара і прыдворнага грамадства на прыкладзе двара французскага караля Людовіка XIV былі грунтоўна даследаваны нямецкім сацыёлагам Норбертам Эліясам. Высновы, зробленыя ім, дзейсныя і для даследчыкаў, якія займаюцца іншымі дварамі і прыдворнымі грамадствамі Еўропы. На двары манарха былі сабраныя сотні, а часам і тысячы людзей, у задачу якіх уваходзіла абслугоўваць манарха, даваць яму парады, складаць яго світу30’. Усе яны былі звязаны паміж сабой своеасаблівымі формамі ўзаемазалежнасці, падпарадкавання, іерархіі і этыкету. Н. Эліяс звярнуў асаблівую ўвагу на тыя формы і адносіны залежнасці, якія спрыялі крышталізацыі прыдворнага грамадства.
У сувязі з растучай мілітарызацыяй Еўропы, сведчаннем чаго сталі італьянскія войны 1494—1559 гг., прыдворнае грамадства Еўропы пачынаючы з канца XV ст. паступова ператвараецца ў грамадства воінаў-рыцараў. Дваранства становіцца саслоўем воінаў310. Рыцары складаюць значную, а часам нават, асабліва ў часы вайны, большую частку прыдворнага грамадства. Гэта характарыстыка адносіцца не толькі да двароў імператара Максіміліяна Габсбурга або саксонскага герцага Альбрэхта Веціна, якія вялі працяглыя войны. Падобнай тэндэнцыі не пазбег таксама двор вялікага князя літоўскага Аляксандра Казіміравіча, тым больш, што ВКЛ было ўцягнута ў амаль перманентнае супрацьстаянне з Маскоўскай дзяржавай і Крымскім ханствам. У такіх акалічнасцях двор Аляксандра Казіміравіча, асабліва ў 1500—1506 гг., калі яго кіраўніком быў князь Міхаіл Глінскі, мусіў быў набыць рысы ваеннага лагера. Сам кіраўнік
309Элмас Н, Прмдворное обіцество. йсследовання по соцмологнм короля н прндворной армстократнн. Москва, 2002. С. 50—52.
310Тамсама. С. 198.
двара павінен быў выконваць функцыі камандуючага надворнай харугвы. Адпаведна, выхаванне на двары мусіла мець ярка выражаны ваенны характар. Значнае месца ў дворскім жыцці мусілі займаць ваенныя заняткі і практыкаванні, рыцарскія турніры, сілавыя і атлетычныя спаборніцтвы. Канешне, не толькі вайна вызначала аблічча і характар двара Аляксандра Казіміравіча. Тут адбываліся таксама свецкія прыёмы, балі, гульні, розныя ўрачыстасці. Але вайна была ўсё ж галоўным чыннікам, які ўплываў на двор. He дзіўна, што той, хто хацеў сцвердзіцца на двары Аляксандра, мусіў валодаць якасцямі воіна-рыцара. Рыцарства, нават у мірны час, было найбольш запатрабаванай катэгорыяй прыдворнага грамадства.
Праграма выхавання маладога прыдворнага мела ярка выражаны рыцарскі змест. Стаўка рабілася не столькі на засваенне вытанчаных манер (ehrliche Sitten), усялякіх пацех і забаў, кшталту танцаў і куртуазіі (Kurtzweil mit Tantzen und aller hofligkhait), колькі на авалоданне маладымі людзьмі рыцарскіх звычаяў і неабходных вайсковых практык (Ritterspyl und Khriegssachen).
Што да тэрміна «Kurzweil», ён ахопліваў усе формы прыдворных забаў ад танцаў да розных відаў куртуазіі. Куртуазія (Curialitas, hoflichkeit) азначала рыцарскую форму паводзінаў на двары манарха311. Яна распаўсюджвалася на ўсе сферы дзейнасці прыдворнага: рыцарскі турнір, паводзіны за сталом, свецкія размовы, абыходжанне з дамамі312. Куртуазія з’яўлялася ў Сярэднявеччы кодам паводзінаў, сродкам выражэння самасвядомасці прыдворнага. Яна была цесна звязана з развіццём і разбудовай уласнага «я» прыдворнага313.
Тэрмін «Ritterspyl» азначаў у Познім Сярэднявеччы не толькі спартыўную забаву дзвюх груп конных воінаў, якія ў поўным баявым рыштунку спаборнічалі паміж сабой, але ўсялякае коннае практыкаванне ўвогуле. Герберштайн асабліва выдзяляе такія конныя адзінаборствы, як гештэх (Gestech) і рэнэн (Rennen), якія ў часы імператара Максіміліяна I Габсбурга былі любімымі відамі спорту сярод маладых
311 Элпас Н. Прндворное обіцество...
312 Nitschke A. Verhalten, — normen // Lexikon des Mittelalters. Bd. 8. Munchen, 1997.
Sp. 1534; Элнас H. Прндворное обіцество...
313Элнас H. Прмдворное обіцество...
дваран314. Гештэх уяўляў сабой коннае сутыкненне на тупых дзідах315. Рэнэн з’яўляўся больш небяспечным спаборніцтвам, бо дзіды ў ім былі завостраны. Важнае значэнне ў рыцарскім выхаванні адводзілася барацьбе (Ringen) і скачкам (Springen), якія ў Сярэднявеччы і ў эпоху Рэнесансу з’яўляліся састаўной часткай нямецкай рыцарскай традыцыі.
Праграма выхавання маладога прыдворнага арыентавалася на аналагічную праграму для самога імператара, якая знайшла адлюстраванне ў панегірычных творах, прысвечаных Максіміліяну I Габсбургу. Да гэтых твораў адносяцца «Weisskunig», «Teuerdank» і «Freydal», якія адлюстроўваюць розныя бакі жыцця і дзейнасці «апошняга рыцара». «Weisskunig» апавядае пра палітычныя здарэнні і ваенныя кампаніі імператара. «Teuerdank» засяроджваецца на апісанні рыцарскіх прыгод Максіміліяна. «Freydal» увасабляе рыцарскі ідэал, прыняты на двары Габсбургаў316.
Выхаванне маладога караля ахоплівала танцы, забавы і пацехі, рыцарскія гульні, турніры і збройныя практыкаванні, паляванне, сакаліныя ловы, рыбную лоўлю, сталаванне, банкеты і танцы ў масках, а таксама рамесніцка-тэхнічныя навыкі, выраб рыцарскага рыштунку, будаўнічае майстэрства, мастацтва ўзвядзення абарончых збудаванняў мовы, веды па гаспадарчым і адміністрацыйным кіраванні (канцылярыя, манетная справа, горная справа), мастацтвы (маляванне, царкоўная і вайсковая музыка, сем вольных мастацтваў, медыцына, астралогія) і інш.317. Праграма выхавання будучага імператара ўвасабляла сабой рэнесансны ідэал «uomo universale» і была разлічана на кіраванне дзяржавай і дваром.
Ідэальны вобраз прыдворнага, пададзены ў італьянскім прыдворным Касцільёне (Castiglione), уключаў: 1) вайсковае майстэрства (скачкі, фехтаванне); 2) высокую гуманістычную адукацыю, да якой належалі таксама музыка і танцы; 3) прыемныя манеры і вытанчаныя звычаі (grazia і sprezzaturd)™. У мадэлі Касцільёне знайшоў адлюстраванне кампраміс паміж arma і littera, паміж вайсковым майстэрствам і адукацыяй.
314Gamber О. Ritterspiel und Turnierriistung im Spatmittelalter // Das rittterliche Turnier im Mittelalter I Hrsg. von J. Fleckenstein. Gottingen, 1985. S. 528.
315 Бохан Ю. Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV—XVI стагоддзях. Мінск, 2008. С. 21—25.
316 Muller J. D. Gedachtnus. Literatur und Hofgesellschaft um Maximilian I. Munchen, 1982. S. 213—216.
317Тамсама. S. 225—228.
318 Scaglione A. Knights at court. Courtliness, chivalry and courtesy from Ottoman Germany to the Italian Renaissance. Berkeley—Los Angeles—Oxford, 1991. P. 235.
Выхаванне маладога караля адбывалася ў кампаніі яго равеснікаў з арыстакратычных сем’яў. «Weisskunig» распавядае, што з маленства ён быў акружаны здольнымі і таленавітымі падлеткамі’19.
Важнае месца ў выхаванні маладога караля адыгрывалі ўсялякія куртуазныя забавы і танцы, асабліва танцы ў масках (Mummereien). Яны належалі да найулюбёных пацех на габсбургскім двары320.
Асаблівая ўвага ў выхаванні маладога караля надавалася ўсё ж разнастайным спартыўным практыкаванням, сярод якіх гештэх і рэнэн займалі першае месца. «Weisskunig» сведчыць, што Максіміліян пасля таго, як толькі навучыўся фехтаваць на кані і ў пешым парадку (Fechten zu Ross und zu Fuss), адразу пачаў асвойваць розныя рыцарскія адзінаборствы: «da hueb er darnach an sich zu ueben in den ritterspilen mit rennen und stechen und befand, das ainer, der in den ritterspilen beruembt wolt werden, die uebung mit den taten und nit die lernung mit den werken prauchen muesset. Wie paid hat diser jung kunig aus seinem Verstand den rechten grunt der ritterspil fur sich genomen und sich auch also geuebt und von dem Ringen zu den sweren riterspilen gegriffen und darynnen albegen den preiss behalten»321 (Пасля таго як ён пачаў займацца рыцарскімі практыкаваннямі, перадусім рэнэнам і гештэхам, то зразумеў, каб здабыць славу рыцара, патрэбныя ў першую чаргу практыкаванні з сапраўднымі ўчынкамі, а не вучоба з кнігамі. Як толькі малады кароль усвядоміў сутнасць рыцарскіх практыкаванняў і пачаў іх выконваць, то адразу ўзяўся, як за барацьбу, так і за складаныя рыцарскія адзінаборствы, у чым асабліва меў поспех).