Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
Як толькі малады кароль узмужаў, ён пачаў змагацца ў турнірах у поўным баявым рыштунку (in hohem Zeug), што патрабавала асаблівага спрыту322. Максіміліян не толькі асабіста практыкаваў разнастайныя рыцарскія адзінаборствы, але ён з’яўляўся яшчэ і вынаходнікам некаторых з іх. Так, «Weisskunig» прыпісвае яму паўсюднае ўвядзенне ў Германіі гештэха323.
Наколькі ж гэта літаратурная мадэль рыцарскага выхавання адпавядала рэчаіснасці? Думаецца, што пасколькі «Weisskunig» і «Freydal» паходзілі са двара імператара Максіміліяна, то
319 Kaiser Maximilians Weisskunig. Stuttgart, 1956. S. 221.
320Тамсама. S. 230.
321 Тамсама. S. 236.
322 Тамсама. S. 236.
323Тамсама. S. 236.
мусілі, хоць і ў гіпербалізаванай форме, адлюстраваць жыццё інстытуцыі. 3 другога боку, ідэалізаваныя куртуазныя рыцарскія забавы, адлюстраваныя ў літаратурных творах, павінны былі ўплываць на дворскае жыццё, знаходзячы сярод дваран гарачых прыхільнікаў.
Які ж уплыў мелі згаданыя рыцарскія практыкаванні і куртуазныя забавы на фарміраванне асобы прыдворнага, на развіццё яго духоўна-псіхалагічнага стану? Якія рысы характару яны фарміравалі? Каб адказаць на гэтае пытанне, неабходна разгледзець патрабаванні, што прад’яўляліся да ўдзельнікаў рыцарскіх турніраў. Гаворка павінна ісці пра рухі і пазіцыі цела пры адпаведных адзінаборствах.
У турнірах кшталту штэхена або рэнэна рыцар звычайна прымаў вертыкальную, злёгку нахіленую наперад пазіцыю, пры гэтым дзіда знаходзілася ў яго пад рукой324. Маладыя людзі імчаліся насустрач адзін аднаму кар’ерам, каб скінуць праціўніка з каня або зламаць дзіду аб яго тарчу. Галоўная надзея ўскладалася на раптоўнасць нападу. Галоўнай задачай у двубоі было любымі сродкамі выціснуць праціўніка з таго месца, якое ён займаў, і тым самым атрымаць свабоду манеўру. Калі вершнік сядзеў на кані больш прама і высока, ён мог спадзявацца на мацнейшы ўдар і на большую манеўранасць325.
Такія адзінаборствы, як рэнэн, патрабавалі ад удзельнікаў фізічнай сілы. He менш цаніўся спрыт. Удзельніку турніра трэба было ўхіліцца ад удару праціўніка або патрапіць на поўным скаку ў цэнтр шчыта ці адтуліну высока падвешанага пярсцёнка326. Выконваючы ваенныя практыкаванні, малады чалавек загартоўваў не толькі цела, але і дух. Ён вучыўся трывала вытрымліваць удары. Гэтая якасць характару потым моцна дапамагала ў рэальным жыцці, калі чалавек сутыкаўся з ударамі лёсу. Акрамя ўсяго, рыцарскія турніры развівалі хуткасць розуму. Рыцар павінен быў прыняць вернае рашэнне ў лічаныя секунды, каб не стаць ахвярай свайго саперніка.
Паглядзім цяпер на тагачаснае мастацтва танца. На двары імператара Максіміліяна былі асабліва распаўсюджаны наступныя яго віды: карагод (Reigentanz), парны танец (Paartanz) і трохскладовы (Dreiergruppentanz) з удзелам мужчыны і дзвюх жанчын327. У танцы
324 Nitschke A. Bewegungen in Mittelalter und Renaissance. Kampfe, Spiele, Tanze, Zeremoniell und Ungangsformen. Dusseldorf, 1987. S. 147—148.
325Nitschke A. Bewegungen in Mittelalter und Renaissance... S. 151; Nitschke A. Verhalten, — normen. Sp. 1535.
326 Бохан Ю. Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім... С. 22—26.
327 Freydal: des Kaisers Maximilians. Wien, 1882. S. LII—LIV.
ўдзельнікі з узнятымі рукамі і плячыма рухаліся насустрач. Пры дапамозе рук і плячэй рэгуляваўся, перш за ўсё, рытм танца. Асаблівая ўвага звярталася на ногі, рухі якіх дзялілі прастору, у якой абарачаліся танцоры, як бы на тры вымярэнні. Скачкі, якімі звычайна суправаджаліся танцы, служылі для таго, каб геаметрычна ўпарадкаваць прастору танца. У танцы партнёры павінны былі бесперашкодна рухацца ад аднаго месца да другога. Ад іх толькі патрабавалася каардынаваць узаемныя рухі.
Апісаныя рухі служылі для таго, каб удзейнічаць на ўладара з мэтай заваяваць яго давер або пашану. У гэтым сэнсе яны з’яўляліся мэтанакіраванымі. Разам з тым, гэта былі саслоўна тыповыя рухі. Іх трэба разглядаць як невербальную форму камунікацыі. 3 іх дапамогай малады прыдворны мусіў усталяваць кантакт з асяроддзем і пры гэтым без слоў нешта паведаміць пра сябе, з тым, каб гэтае асяроддзе магло прыняць яго сваім. Толькі пасля таго як малады чалавек авалодваў гэтымі рухамі і жэстамі, ён мог разлічваць стаць паўнапраўным членам прыдворнага грамадства328.
Танцы і рыцарскія адзінаборствы вучылі маладога чалавека пакладацца, у тым ліку і ў жыцці, выключна на самога сябе, на свае веды і сваё майстэрства. Тым самым яны прывучалі яго адчуваць сябе самастойнай, незалежнай персонай. Прыдворныя былі людзьмі з высокім і часта хваравітым пачуццём уласнай годнасці.
Разам з тым, згаданыя практыкаванні і рухі мусілі развіваць ініцыятыву, прадпрымальнасць і мэтанакіраванасць. Але адначасова яны развівалі ў чалавеку і неразборлівасць у сродках дзеля дасягнення мэты329. Паставіўшы перад сабой канкрэтную мэту, чалавек гэтага кола імкнуўся дасягнуць яе любымі сродкамі. Калі хтосьці ці штосьці раптоўна аказвалася на яго шляху, перашкоду трэба было абавязкова пераадолець, не зважаючы на сродкі. Пакрыўджаны гонар патрабаваў помсты, пры гэтым сам абражаны павінен быў вырашыць, якім сродкам скарыстацца. Магчыма, з гэтай прычыны забойства слугамі Міхаіла Глінскага троцкага ваяводы Яна Юр’евіча Забярэзінскага не атрымала асуджэння з боку Жыгімонта Герберштайна, хоць апошні і не быў прыхільнікам крывавай помсты330.
328 Nitschke A. Der Wandel kindlicher Bewegungweisen im Mittelalter — Vorbilder und Raume II Zur Sozialgeschichte der Kindheit. Freiburg (Breisgau), 1986. S. 469—486.
329 Nitschke A. Bewegungen in Mittelalter und Renaissance... S. 151.
330 Пра характар Ж. Герберштайна: Picard В. Das Gesandtschaftswesen Ostmitteleuropas in der friihen Neuzeit... S. 26—31.
Танцы і куртуазія спрыялі спрытнасці і зграбнасці, што высока цанілася на двары. Яны вучылі маладога чалавека камунікацыі з рознымі па характары людзьмі, асабліва з супрацьлеглым полам. Малады чалавек вучыўся падтрымліваць свецкую размову. Нарэшце, танцы і куртуазныя забавы прымушалі яго каардынаваць і ўзважваць уласныя крокі і дзеянні. Жыццё пры двары вучыла яго стрымліваць уласныя эмоцыі і парывы331.
Усё згаданае адлюстроўвае не арыгінальнасць канкрэтнага індывідуума, але нейкія агульныя магчымасці, якія маладому чалавеку забяспечвала куртуазна-рыцарскае выхаванне. Любы індывід існуе ў перапляценні разнастайных грамадскіх сувязяў, і менавіта гэтая шматстайнасць дазваляе яму рэалізавацца332. Веданне грамадства неабходна, у першую чаргу, для таго, каб зразумець, як фарміруецца і жыве асоба.
Прыдворнае грамадства — гэта асноўная сацыяльная група, у рамках якой адбывалася станаўленне і развіццё князя Міхаіла Глінскага як асобы. Ён мусіў у значнай ступені ўвабраць у сябе тыя агульныя ўяўленні, ідэалы, формы паводзін, якія існавалі ў гэтым грамадстве. Можна было б нават сказаць, што ўсё арыгінальнае і непаўторнае ў чалавеку вынікае ў значнай ступені з агульнаграмадскіх тэндэнцый і рыс.
Калі князь Міхаіл вярнуўся дамоў, гэта быў ужо не юнак, але дасведчаны ў многіх галінах прыдворнага і дзяржаўнага жыцця муж. Гады навучання скончыліся, пачыналіся гады адказнай і складанай працы. Яго называлі ўжо не «панам», але амаль выключна «князем». Дзякуючы свайму выхаванню і самаадданай службе ў рымскага караля (з 1508 г. імператара Святой Рымскай імперыі) Максіміліяна ён здабыў сабе вядомасць у многіх краінах Еўропы. Беручы пад увагу тое, што крыніцы абазначаюць гады навучання Міхаіла Глінскага ў Германіі лацінскім тэрмінам «adolescentia» (нямецкае — Jungling)333, які звычайна ахопліваў перыяд жыцця з 14 да 21 або 28 гадоў, можна меркаваць, што на той час яму было каля 25 гадоў.
331 Гуревнч А. Еіце несколько замечаннй к дмскуссян о лмчностн м нндявмдуальностй в мсторян культуры // Одмссей. Человек в мсторня. Москва, 1990. С. 86.
332 Le Goff J. Saint Louis. P. 186.
333 Падрабязней пра тэрмін «adolescentia»: Hofmeister A. Puer, luvenis, senex: Zum Verstandnis der mittelalterlicher Altersbezeichnungen // A. Brackmann (Hg.). Papsttum und Kaisertum. Forschungen zur politischen Geschichte und Geisteskultur des Mittelalters. Munchen, 1926. S. 305.
4.6.3. Фізічнае і духоўнае аблічча князя Міхаіла Глінскага
Для Герберштайна ўсе фізічныя і маральныя якасці яго героя з’яўляліся вынікам выхавання на двары нямецкіх уладароў. Міхаіл меў не толькі магутнае цела (corpus validus), але таксама спрытны розум (dexteritas cognitas), дзякуючы якому ён стаў незаменным дарадцам свайго манарха. Увогуле ён быў чалавекам, карысным для любой справы, здатным як да жарту, так і да сур’ёзнай рэчы. Многія, асабліва немцы, цанілі яго менавіта за вастрыню розуму334. Нарэшце, Герберштайн адзначае такую рысу князя Міхаіла, як смеласць (fortitude). Гэтыя фізічныя і маральныя рысы, на думку Герберштайна, і вызначалі асобу ці характар князя Міхаіла Глінскага. Гэтымі ж якасцямі ўзнагародзіў Глінскага яго равеснік і сучаснік Ёдак Дэцыус (Дэцый)335:
«Et cum corpore valido, ingenioque ad omnia versatili esset, multum etiam valebat consilio, feriis iocosisque rebus aeque idoneus, planeque (ut ainunt) omnium horarum vir: qua animi dexteritate multum sibi gratiae authoritatisque apud omnes, Germanos presertim, ubi educatus fuerat, conciliaverat»336.
Нягледзячы на пэўную схематычнасць вобраза, адчуваецца, што тут мы маем справу з рэальным Глінскім, такім, якім яго бачыў Герберштайн. Несумненна, выхаванне на нямецкім двары ў многім паспрыяла развіццю і ўдасканаленню яго асобы. Але для гэтага ён мусіў мець добрыя задаткі, якія былі ў яго ад нараджэння і якія ён атрымаў ад сваіх продкаў.
Якой жа была постаць князя Міхаіла Глінскага? Пра гэта могуць прыблізна сведчыць два малюнкі ў люблянскім экзэмпляры нямецкамоўнага выдання «Масковіі» 1557 г. Абодва малюнкі зробленыя непрафесійнай рукой, надзвычай схематычна і ўмоўна. Цяжка сказаць, хто быў іх аўтарам. Няма ўпэўненасці ў тым, што яны былі зроблены ўладальнікамі экзэмпляра — крайнскім ваенным сакратаром Андрэем Неглічам або Леанардам Кранцам. Ва ўсялякім разе, іх аўтарам павінен быў быць чалавек, звязаны з дваром Габсбургаў, які, калі нават не ведаў асабіста князя Міхаіла, меў пэўнае ўяуленне пра яго фізічныя і духоўныя якасці. Можна меркаваць, што, нягледзячы на відавочную схематычнасць малюнкаў, аўтар збольшага здолеў адлюстраваць асобу князя.