Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
331 Herberstein S. Rerum Moscoviticarum Commentarii... S. 347—348.
335 Decius I. De Sigismundi regis temporibus. Cracoviae, 1521. P. 117.
336Herberstein S. RerumMoscoviticarum Commentarii... S. 347—348.
Малюнак знаходзіцца на нахзацы перад трэцяй старонкай вокладкі337. Глінскі паказаны да плеч. Гэта чалавек сярэдняга веку. Такім прыблізна і мусіў быць князь Міхаіл падчас бітвы пад Клецкам 1506 г. або ў першыя гады эміграцыі ў Масковію. На малюнку ён мае доўгія валасы, бакенбарды, але не мае вусоў. На галаве шапка з круглым верхам, над якой узвышаецца лацінскі роўнаканцовы крыж. Ад падбародка апускаецца ланцужок медальёна. Другі малюнак знаходзіцца ў правым полі тэксту, у якім апавядаецца пра Міхаіла Глінскага. Апошні паказаны ў поўны рост, хоць і непрапарцыянальна (галава складае трэцюю частку фігуры). Як і першы, другі малюнак таксама адлюстроўвае доўгавалосага чалавека з бакенбардамі без вусоў. На галаве шапка з круглым верхам, над якім узвышаецца амаль такі ж лацінскі роўнаканцовы крыж. На самой шапцы адлюстравана тры крыжы, па баках маюцца яшчэ два. На грудзях вісіць медальён. Глінскі апрануты як нямецкі кнехт: шытая куртка, кароткія штаны, чаравікі з «бантамі». У правай руцэ ён трымае дзіду.
Нягледзячы на ўмоўнасць малюнкаў, кожны адлюстраваны на іх элемент, кожная дэталь маюць асаблівае значэнне і сэнс, дазваляюць зрабіць пэўнае ўяўленне пра персону князя. Форма шапкі можа сведчыць пра княскае паходжанне Глінскага. Крыж на яе версе сімвалізуе прыналежнасць да рымска-каталіцкай царквы. Вопратка і ўзбраенне сведчаць пра яго выхаванне ў Германіі, службу ў якасці ландскнехта ў войску імператара Максіміліяна. Медальён на грудзях характарызуе ўплывовасць і знатнасць асобы Міхаіла Глінскага. У XVI ст. традыцыя нашэння памятных медалёў і манет была надзвычай распаўсюджанай сярод магнатаў і вяльможаў у Германіі і Польшчы. Як прадстаўнік вышэйшай арыстакратыі ВКЛ, князь Міхаіл не стаў выключэннем з гэтага правіла. Хутчэй за ўсё, ён насіў на шыі медаль з выявай асабістага герба, які ўяуляў сабой лілію, і нямецкамоўным надпісам у якасці легенды: «Herzog Michel Lintzki»338. Нарэшце, абодва малюнкі перадаюць псіхалагічнае аблічча князя Міхаіла Львовіча Глінскага. Погляд нашага героя прамы і мэтанакіраваны, ён адлюстроўвае яго рашучасць, упэўненасць, нават самаўпэўненасць.
Здаецца, што ўлетку-1506 г. у кіраўніцтве ВКЛ толькі адзін чалавек — надворны маршалак Міхаіл Глінскі — быў здатны вырашыць
337 Герберштейн С. Запмскн о Московйй: В 2 т. / Под ред. А. Л. Хорошкевйч. Т. 2: Статьй, комментармм, прнложенйя, указателй, карты. Москва, 2008. С. 230.
338 Гл. апісанне пячаткі Міхаіла Глінскага на акце уніі 1501 г. (AU. S. 132). У кастрычніку 1998 г. у часе працы аўтара ў бібліятэцы Чартарыйскіх у Кракаве пячатка Глінскага на дакуменце адсутнічала.
зыход супрацьстаяння з крымскімі татарамі на карысць Айчыны. Для гэтага ён меў усе неабходныя якасці, набытыя праз выхаванне і адукацыю. He дзіўна, што Герберштайн звязвае перамогу над татарамі пад Клецкам выключна з асобай Глінскага. Невыпадкова, што ўслед за характарыстыкай асобы свайго героя аўтар згадвае пра перамогу апошняга над татарамі: «Tartaros, Alexandra rege imperante, insigni clade profligaverat: neque a Vitoldi morte, Lithvuani tarn praeclaram victoriam unquam reportarunt»339 (У праўленне караля Аляксандра ён нанёс надзвычай моцную паразу татарам; ніколі ад часу смерці Вітаўта літвіны не атрымлівалі такой бліскучай перамогі над татарамі).
4.6.4. Стаўленне героя да смерці
Калі чытаеш жыццяпіс Глінскага, не пакідае ўражанне, што гаворка ідзе пра надзвычай неардынарнага чалавека, аўтар добра разумее, што мае справу з надзвычай складанай і супярэчлівай натурай, і намагаецца па мажлівасці перадаць чытачу асаблівасці яго асобы. Калі Герберштайн перадае дзёрзкі адказ князя Міхаіла вялікаму князю маскоўскаму Васілю пасля таго, як ён быў схоплены маскоўскай вартай пры спробе вярнуцца ў ВКЛ, адчуваецца, што тут, нягледзячы на мадэльнасць усяго эпізоду, гучыць голас сапраўднага Глінскага: «ich hab den tod nie gefurcht, und noch nit, ain mal muess ich ye sterben, die seel aber steet in deiner macht nit»340. Калі Герберштайн апісвае выпадак з Забярэзінскім у велікакняскім палацы, дзёрзкую размову Глінскага з Жыгімонтам Старым, мы ўлаўліваем водгук рэальных падзей, хоць і падпарадкаваных пэўнай мадэлі. Аўтар глыбока перакананы, што ўсялякай спробе ўкласці постаць Глінскага ў пракруставы ложак нейкай схемы наканавана пацярпець няўдачу. Асобе Глінскага цесна ў схеме; яна імкнецца вырвацца адтуль. Пры жыцці ён быў надзвычай неардынарнай асобай, каб яго індывідуальнасць пазбегла ўвагі сучаснікаў і не знайшла адлюстравання на старонках літаратурных твораў.
4.6.5. Міхаіл Глінскі ў коле сям’і
Акрамя прыдворнага грамадства, існаваў яшчэ адзін асяродак, які мусіў моцна паўплываць на асобу Міхаіла Глінскага. Гэта была яго сям’я, а дакладней яго род. У свой час Жак Лё Гоф, перайначыўшы фразу Марка Блока, пісаў, што кожны чалавек падобны не толькі на
339 Herberstein S. Rerum Moscoviticarum Commentarii... S. 348.
340Тамсама. S. 346—347.
ўласны час, але і на час сваіх бацькоў341. Можна сказаць, што Глінскі мусіў быць падобным на час сваіх продкаў, дзядоў і прадзедаў. На жаль, як ужо адзначалася вышэй, пра яго бацьку мала што вядома.
Безумоўна, на яго характар і нораў мусіла моцна паўплываць кроўная спадчына Кіятавічаў-Мамаевічаў, з роду якіх выйшла мноства таленавітых людзей. He выключана, што здольнасці князя Міхаіла як вайсковага камандзіра паходзілі ад яго далёкіх продкаў, у тым ліку ад Мамая, які быў здатным военачальнікам. Нарэшце, трэба ўлічваць пачатковую адукацыю і выхаванне, якія Міхаіл атрымаў на двары Храптовічаў.
Сямейнае выхаванне мусіла несці ў сабе адбітак рыцарскага духу. У родзе Глінскіх мусілі трывала захоўваць памяць пра далёкіх продкаў. Асаблівай пашаны быў, мабыць, удастоены князь Мамай. Ва ўласнай сям’і, а таксама ў сям’і Храптовічаў Глінскі мусіў атрымаць першыя навыкі і веды, неабходныя для будучай кар’еры. Малады Міхаіл быў дастаткова добра падрыхтаваны для працяглай «стажыроўкі» на дварах Еўропы.
4.6.6. Гдінскі і бліжэйшыя сваякі: Храптовічы
Асаблівую ролю ў выхаванні маладога Міхаіла павінен быў адыграць гаспадарскі маршалак Ян Літавор Храптовіч, дзякуючы якому, як кажа пазнейшая легенда, ён трапіў на двор Габсбургаў. Якое ж выхаванне мог атрымаць Міхаіл на двары Храптовічаў? Улічваючы грамадскую функцыю Яна Літавора як прыдворнага караля Казіміра, а пасля і вялікага князя Аляксандра, гэта мусіла быць выхаванне з разлікам на будучую кар’еру ў якасці велікакняскага слугі. Ужо з маленства Міхаіл павінен быў засвойваць вытанчаныя манеры і звычаі.
У сядзібе Храптовічаў у Шчорсах Міхаіл выхоўваўся сярод чароўнай, яшчэ напалову дзікай прыроды Панямоння. Ён часта бываў у векавых дубровах або шпацыраваў уздоўж жытнёвых палеткаў. Багатая і разнастайная прырода Панямоння спрычынілася да развітога ўяўлення і ўражлівасці падлетка.
Бор паказаць абяцаў я — вось там асалода
Вашаму сэрцу і воку, усё першародства
Скарбаў прыроды, спрадвечнай яе прыгажосці: Дрэў, не кранутых сякерай, і траў нестаптаных, Безліч дзічыны і звера чароды на пашы.
341 Herberstein S. Rerum Moscoviticarum Commentarii... S. 188.
Пушча сваёю красой захапляе і яснавяльможных Военачальнікаў нашых, што проста з паходаў
Сталі бівакам у ёй, жаўталістай, на промысел звера.
Тут адпачынак і дзейнасць спалучацца трапна
I паразвеюць навалу з душы342.
У выхаванні маладога Міхаіла важнае месца мела фізічная падрыхтоўка. Каб загартаваць цела юнака, Ян Літавор Храптовіч рана пачаў браць таго з сабой на паляванне. Тым больш, што непадалёк ад Шчорсаў, на правым беразе Нёмана, знаходзілася багатая дзічынай Налібоцкая пушча. У лясных пераходах, звярыных аблавах, праследаванні звера мужнеў характар Міхаіла, дужэла яго цела. Ён авалодаў разнастайнай зброяй: мусіў навучыцца добра страляць з лука, кідаць дзіду, валодаць мушкетам. Паляванне на звера, у тым ліку, на зубра і тура — волатаў літоўскіх пушчаў — выхавала ў юнаку адвагу, спрыт, назіральнасць, чуйнасць.
Дзіўнага шмат выпадала пабачыць мне ў лесе, Большага дзіва, чым тое, калі звар’яцела
Зубр на ахвяру нясецца з падскокам, не бачыў.
Кроў ледзянее, як глянеш, якая ў ім ярасць!
Лоўчы злаўчыцца, адскочыць, схінецца за дрэва — Міма прамчыць, апантаны, агледзіцца, стане, Чмыхае пысай храпастай і ў безлічы пахаў Нюхам уловіць дыханне і пах чалавека.
Што чалавека? Усё, што прыкметы жывога Маеў сабе і няхай хоць чыі-небудзь праявіць, Зараз жа стопча, збадзе, разарве на кавалкі343.
Акрамя палявання, юны Міхаіл мусіў таксама ўдзельнічаць у конных гонках, якія ладзіла мясцовае баярства. Удзельнікі спаборніцтваў павінны былі на конях адолець пэўную дыстанцыю. 3 маладых гадоў Міхаіл прызвычаіўся да такога роду саперніцтва.
Слаўныя забаўкі — конныя гонкі, напрыклад.
Князь паважаў іх, як школу для мужных і смелых.
Цэль вызначалі за сотню стадый, і кожны
342 Гусоўскі М. Песня пра зубра. С. 73—74.
343Тамсама. С. 88—89.
Удзельнік саперніцтва рваўся на сівым мустангу Першым адолець дыстанцыю. Цэлыя вёскі
Гналіся ў скачках, бо летйы праявіцца ў масе.
Вось па чарзе табунамі галопам узялі, Лётам лятуць — толькі тупат ды грывы па ветры.
Чуйны скакун гаспадарскі намёк разумее 3 першага знаку, і бачыш, як ён вокамгненна Спіну падставіў. Ты вокам зміргнуць не паспееш —
Скочыў сусед на суседа: змяніліся коньмі.
Толькі і згледзіш, як стрэл апярэнні з калчанаў Накрыж жахнуліся; коннікі з гіканнем зніклі.
Гонкі такія наладжваліў цёмныя ночы Гуртам, каб мужны ахвоты паддаў баязліўцу, . А баязлівец, не бачачы страху, раўняўся344.
Больш складаным спаборніцтвам лічылася пераправа на кані праз раку. Неаднаразова прыходзілася Міхаілу пераплываць з канём Нёман у самых небяспечных месцах.
Многа цяжэйшай была закладная, хто першы
Уброд на кані пераедзе раку без абходу
Плыні падводнай, віроў і трыснёгаў на тонях. Ветраным днём, каліў повень вялікія воды Хвалямі коцяць на бераг, з’язджаліся крэкам Коннікі з вёсак вакольных, ушчунуць стыхію.
Звычаем конных было: і калчаны, і лук свой Звязваць у вузел з адзеннем, каб, недзе на грыве