Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

Рыцар на полі бітвы

Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
125.91 МБ
Т. 1: До 1670 г. Санкт-Петербург, 1899. С. 111.
296ПКПКК. С. 387.
297 Tyszkiewicz J. Tatarzy na Litwie i w Polsce... S. 170.
абшчыне быў, па меншай меры, адзін татарын. Гэта быў Сямён Татарын, які пражываў за касцёлам Св. Тройцы каля ракі Лань298. Усе астатнія татары жылі не ў самім мястэчку, а ў вакольных сёлах299. У крыніцах XV ст. няма згадак пра прысутнасць татарскага насельніцтва на тэрыторыі Клецкай дзяржавы. Можна толькі меркаваць, што татары былі паселены тут у часы каралевы Боны або пры князю Фёдару Іванавічу Яраславічу. Адсутнасць крыніц не дае магчымасць высветліць паходжанне татарскіх сем’яў, што пасяліліся ў Клецкім княстве. Можна толькі канстатаваць, што ў 20-я гг. XVI ст. яны ўжо пражывалі тут стала.
Татары Клецкага княства адносіліся да шляхецкага саслоўя і мусілі несці гаспадарскую службу. Яны складалі конную варту Клецкага замка, а ў часе вайны павінны былі абараняць яго300. Попіс войска ВКЛ 1528 г. згадвае 17 служылых татараў Клецкага княства: Піцілота, Вялічка, Васка, Якут, Кудаш, Бардаш, Бердзей, Мань Татар, Малыш, Разак, два Жданы, Агрыда, Багдан, Курмаш, Данка, Сенка. Усе яны мусілі асабіста з’яўляцца на гаспадарскую службу. Яшчэ адзін татарын, Фёдар, мусіў выставіць аднаго воіна301. У 1575 г. клецкія татары валодалі 101 валокай зямлі і выстаўлялі 32 «кані»302.
У горадзе пражывалі таксама палякі. У клецкай Слабадзе трымаў пляц Валенты Чарнкоўскі303. Там жа знаходзіўся і двор Себасцьяна Дыбоўскага304. Цяжэй вызначыць этнічную прыналежнасць Станіслава Шалгалы (Салгалы), які трымаў зямлю на Сільненскім балоце305.
У канфесійным плане ў Клецку пераважалі праваслаўныя (рускія па тагачаснай тэрміналогіі). У сярэдзіне XVI ст. у Клецку налічвалася, па меншай меры, 5 праваслаўных цэркваў: Саборная Прачысценская, Раства Прасвятой Багародзіцы, Святамікольская, Уваскрэсенская і Спаская. У гэты час у Клецку быў толькі адзін касцел, асвечаны ў імя Св. Тройцы. Колькасць католікаў у горадзе была адносна невялікай. Акрамя хрысціян, у горадзе пражывалі таксама іўдзеі і мусульмане. Відавочна, яны мелі ўласныя малельныя дамы. Пісцовая кніга згадвае існаванне іўдзейскіх могілак пры Віленскім
298ПКПКК. С. 390.
299 Пазднякоў В. Татары Клецкага княства XVI ст. С. 111—122.
300 Bajko A. Ludnosc ksi^stwa kleckiego w okresie pomiary wlocznej. S. 182.
301РНБ. T. 33. C. 190.
302 Bajko A. Ludnosc ksi^stwa Klieckiego w okresie pomiary wlocznej. S. 182.
303ПКПКК. C. 392.
304Тамсама. C. 392—293.
305Тамсама. C. 395.
тракце каля сённяшняй Бравароўшчыны. Татары мелі свае могілкі каля вёскі Асмолава (Асмолавічы) ля вытокаў ракі Лань. Бравароўшчына заставалася месцам пахавання яўрэяў да Другой сусветнай вайны, а ў Асмолаве татарскія могілкі дзейнічаюць і ў наш час.
У сацыяльным плане акрамя мяшчан у Клецку пражывалі нешматлікія прадстаўнікі шляхецкага саслоўя. Асобных шляхціцаў, а менавіта Валентыя Чарнкоўскага і Себасцьяна Дыбоўскага, мы ўжо згадвалі. Паколькі Клецк меў мноства храмаў, у склад мясцовай грамады ўваходзілі прадстаўнікі духавенства (святары, пратапопы, дыяканы).
Нягледзячы на тое, што большая частка насельніцтва Клецка прыехала ў горад з іншых месцаў, у новапаўсталай клецкай абшчыне мусіла існаваць уплывовая праслойка карэнных жыхароў, продкі якія пасяліліся ў Клецку яшчэ ў часы Яраславічаў. Іх трэба шукаць, у першую чаргу, сярод жыхароў тагачаснай Віленскай вуліцы, асабліва той яе часткі, што прымыкала да касцёла Св. Тройцы і царквы Св. Міколы. Гэта мясцовасць утварала першапачатковы клецкі пасад. Да іх ліку павінна была належаць сям’я клецкага войта Зенька Андрэевіча. Улічваючы, што царкоўныя пасады звычайна пераходзілі ў спадчыну, нельга выключыць, што згаданыя ў крыніцах XVI ст. клецкія святары, асабліва святар Мікольскай царквы Трахім Васілевіч, а таксама ксёндз Пузына, сапраўды маглі паходзіць са старых «патрыцыянскіх» сем’яў Клецка. У часы князёў Яраславічаў у Клецку пасяліліся і атрымалі маёмасць і асобныя прадстаўнікі шляхецкага саслоўя, у тым ліку згаданы Валенты Чарнкоўскі. Група гэта не была шматлікай, аднак яе ўплыў на гарадскія справы значна пераўзыходзіў яе колькасны склад. Гэта мусіла быць найбольш адукаваная і культурная частка клецкай абшчыны. Яна стала пасярэдніцай паміж дзвюма панаваўшымі ў горадзе дынастыямі: рускіх князёў Яраславічаў і Радзівілаў.
4.6.	Асоба военачальніка
4.6.1.	Цяжкасці, звязаныя з вывучэннем асобы
ў Сярэднявеччы
Клецкая бітва 1506 г. непарыўна звязана з асобай яе галоўнага героя — князя Міхаіла Львовіча Глінскага. Надворны маршалак — цэнтральная фігура, сімвал бітвы. Асоба князя мусіла непасрэдным чынам паўплываць на зыход бітвы. Невядома, як склаліся б падзеі пад Клецкам, калі б на чале войска ВКЛ стаяў іншы чалавек. He выклікае сумнення, што персона Міхаіла Глінскага — гэта той магутны фактар,
які быў здольны паўплываць на падзеі, у якіх ён браў удзел. 3 другога боку, бітва пад Клецкам 1506 г. — гэта вяршыня палітычнай кар’еры Глінскага ў ВКЛ. Адсюль такая ўвага да асобы князя.
Што ж уяўляла сабой асоба князя Міхаіла Львовіча Глінскага? Як, якім чынам яна была здольна паўплываць на ход і змест бітвы пад Клецкам 1506 г.? Каб адказаць на гэтыя пытанні, у нас маецца толькі адна магчымасць. Каб дабрацца да рэальнага Міхаіла Глінскага, мы павінны звярнуцца да тэкстаў, створаных у тую эпоху, калі ён жыў і дзейнічаў. Праз словы, жэсты і ўчынкі, якія прыпісваюцца князю Міхаілу, можна паспрабаваць вызначыць, якой была яго асоба ў сапраўднасці.
Задача гэта, аднак, не такая простая, як падаецца. Па-першае, не захаваліся некаторыя творы, прысвечаныя Глінскаму. Невядомы лёс згаданага вядомым польскім бібліёграфам К. Эстрайхерам твора «Zycie ksi^cia Michala Glinskiego», які быў надрукаваны ў Любечы ў 1560 г. Хроніка Быхаўца абрываецца якраз у тым месцы, дзе яе ўкладальнік абацяў, што ён яшчэ пра князя Міхаіла «веле дзнвнага напмшэ». I ўвогуле, людзі, якія добра асабіста ведалі Глінскага, не пакінулі ўласных успамінаў і сведчанняў.
Па-другое, усе знаныя нататкі пра дзеянні і ўчынкі Міхаіла Глінскага паўсталі пасля 1508 г. Таму яны абцяжараныя і скажоныя самім фактам бунту Глінскіх супраць караля і вялікага князя Жыгімонта Старога і іх наступным пераходам на бок вялікага князя маскоўскага Васіля III. Гэтыя тэксты паўсталі ў коле паноў-рады ВКЛ, праціўнікаў Міхаіла Глінскага, для якіх апошні быў крыніцай няшчасцяў Айчыны. Падобны погляд панаваў доўгі час і ў польскай гістарыяграфіі, да чаго прыклаў руку каронны канцлер Ян Ласкі.
I, нарэшце, усе біёграфы Глінскага, следуючы традыцыі, закладзенай Герберштайнам, пачынаюць апавяданне з яго ад’езду ў Германію і выхавання на двары саксонскага курфюрста Альбрэхта. Сведчанні пра дзіцячыя гады князя Міхаіла, калі закладваўся падмурак яго характару, наогул адсутнічаюць. Нам нават дакладна невядома, дзе ён нарадзіўся і правёў самыя раннія гады свайго жыцця. Якім было выхаванне князя ў дзіцінстве і які адбітак яно мела на асобу будучага героя Клецкай бітвы? Калі дзякуючы Герберштайну мы маем аповед, хоць у значнай ступені мадэльны і ідэалізаваны, пра юнацкія гады Міхаіла Глінскага, то адносна яго дзіцячых гадоў крыніцы маўчаць.
Каб дайсці да Міхаіла Глінскага ў дзяцінстве, трэба ў першую чаргу прааналізаваць сацыяльнае асяроддзе, у якім ён выхоўваўся,
сацыяльныя сувязі, якія маглі паўплываць на станаўленне асобы. У першую чаргу, гаворка ідзе пра сям’ю і род. У свой час Жак Лё Гоф, перайначыўшы фразу свайго слыннага папярэдніка і настаўніка Марка Блока, пісаў, што кожны чалавек падобны не толькі на свой час, але і на час сваіх бацькоў306.
Прыступаючы да такой складанай тэмы, як асоба і індывідуальнасць Міхаіла Глінскага, нельга абысціся без заўваг метадалагічнага зместу. I першае пытанне, якое непазбежна ўзнікае ў падобных выпадках, гучыць так: ці можна ўвогуле дабрацца да сапраўднага Глінскага? Ці дастаткова будзе тых сведчанняў, што маюцца ў нашым распараджэнні, каб зразумець, якім насамрэч быў наш герой. Гэтае пытанне можна парыраваць адказам, што гісторыку заўжды будзе бракаваць сведчанняў і што не заўсёды наяўнасць вялікай колькасці крыніц дазваляе зразумець сутнасць з’явы. 3 другога боку, нават маючы перад сабой адзінкавыя сведчанні, можна на іх падставе стварыць цалкам прымальны вобраз падзеі або асобы. Застаецца пытанне: што трэба зрабіць, каб сведкі пачалі гаварыць, гаварыць тое, што ад іх патрабуе даследчык. Гісторыку не застаецца нічога іншага, як упарта і ўважліва працаваць са сведкамі. Ён мусіць пераканаць іх даваць паказанні. Але слухаючы паказанні сведак, трэба абавязкова звяртаць увагу на іх матывацыю і кантэкст, у якім робяцца выказванні.
4.6.2.	Прыдворнае грамадства і станаўленне
характару героя
Каб пазнаць асобу і індывідуальнасць князя Міхаіла, паспрабуем звярнуцца да сведчанняў людзей, якія асабіста ведалі Глінскага або шмат чулі пра яго, належалі да таго ж сацыяльнага асяроддзя, мелі падобнае выхаванне. Да ліку такіх людзей можна, у першую чаргу, аднесці Жыгімонта Герберштайна і слугу Ягайлавічаў Ёдака Дэцыуса (Дэцыя). Як не дзіўна, большасць гэтых людзей паходзіла з германскіх земляў, дзе князь Міхаіл пакінуў пра сябе добрую памяць, дзе надзвычай цанілі яго асобу. Таксама ў якасці крыніцы будуць выкарыстаныя дэпешы дыпламатаў з Польшчы, Лівоніі і Прусіі.
Герберштайн, прыступаючы да разгляду персоны князя, пачынае наўпрост з юнацкіх гадоў героя, з таго часу, калі той прыехаў у Германію. Аўтар, здаецца, не мае сумненняў, што ў загартоўцы характару Глінскага галоўную ролю адыграла выхаванне на двары
306 Le Goff J. Heros du Moyen Age, le Saint et le Roi. Paris, 2004. P. 188.
германскіх уладароў. Пра папярэдняе выхаванне Міхаіла Герберштайн не ведае і, хутчэй за ўсё, не надае яму асаблівага значэння.
У лацінамоўным базельскім выданні 1556 г. пра юнацтва Міхаіла Глінскага гаворыцца наступным чынам: «Knes vero Michael Linski, qui cum adolescens adhuc in Germaniam venisset, et apud Albertum Saxoniae ducem eo tempore in Frisia bellum gerentem strenue se gessisset, ac per omnes militiae gradus magnum sibi nomen peperisset, Germanorumque apud quos adoleverat moribus imbutus...»307 (Князь жа Міхаіл Глінскі, які юнаком прыехаў у Германію, з годнасцю паказаў сябе на службе ў саксонскага герцага Альбрэхта, які ў гэты час праводзіў ваенную кампанію ў Фрысландыі; прайшоўшы праз усе ступені ваеннай службы, ён здабыў сабе слаўнае імя, асабліва ў немцаў, сярод якіх ён выхоўваўся і чые звычаі засвоіў).