Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

Рыцар на полі бітвы

Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч

Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
125.91 МБ
Далей, ужо на Сільненскім пагорку (раён сённяшняй вуліцы Данілава і Панкратаўскай), які прымыкаў да поймы Сільны, мусілі знаходзіцца асноўныя сілы татараў. Тут быў размешчаны галоўны татарскі корпус, а таксама рэзервы. Па баках галоўнага корпуса знаходзіліся правае і левае крылы, якія былі самымі колькаснымі ў татарскім войску. На іх ускладаліся галоўныя надзеі татарскага кіраўніцтва. Правае крыло, верагодна, займала пазіцыю паміж сённяшнімі вуліцамі Янкі Купалы (Сільненскай) і Перамогі (Сіняўскі тракт). Левае крыло прымыкала да гарадскіх умацаванняў (тэрыторыя сённяшняга шпіталя). Асобны татарскі аддзел знаходзіўся на клецкім гарадзішчы. Частка татарскага войска была выдзелена для аховы палонных. Захопленых у ходзе выправы людзей татары мусілі трымаць на ўсход ад сённяшняй вуліцы Перамогі (вуліцы 17 Верасня і Панкратаўская).
261 Нваннн М. Н. О военном нскусстве п завоеванмях монголо-татар... С. 143.
262 Stryjkowski М. Kronika... Т. 2. S. 334.
Спачатку татары спадзяваліся пры дапамозе канцэнтраванай стральбы з лукаў нанесці як мага большыя страты праціўніку ў момант пераправы праз Сільну. Біці-Гірэй і Бурнаш стварылі своеасаблівы «пас смерці», які з улікам памераў войскаў і прыродных умоў мусіў мець шырыню 60—80 метраў. Для слабаўзброенага або нават сярэднеўзброенага вершніка любая спроба пранікнення ў гэтую зону павінна была скончыцца трагічна. Пасля правядзення абстрэлу праціўніка з лукаў царэвічы планавалі абрынуцца на яго сіламі конніцы. Спускаючыся з сільненскага пагорка, лавіна татарскай кавалерыі павінна была спіхнуць войска ВКЛ у балота і спыніць яго рух. Пасля манеўраныя калоны татараў павінны былі ўжо на супрацьлеглым беразе Сільны акружыць ворага і закідаць яго стрэламі.
Падобная тактыка была неаднаразова апрабіравана ў ходзе войнаў на еўрапейскім кантыненце. Яшчэ ў 1362 г. у бітве пры Азенкуры англічане выкарысталі ў якасці бар’ера на шляху французскай кавалерыі ўбітыя ў зямлю завостраныя жэрдкі, за якімі размясціліся лучнікі, якіх, у сваю чаргу, прыкрывала конніца. Сістэматычным абстрэлам лучнікі нанеслі адчувальны ўрон французскім рыцарам, што ў рэшце рэшт і вызначыла зыход бітвы на карысць англічан. У 1503 г., у бітве пры Чэрыньёла (Cerignola), іспанскі военачальнік Ганзала дэ Кардоба выкарыстаў у якасці перашкоды на шляху французскай кавалерыі акопы, за якімі размясціліся аркебузнікі. Апошнія літаральна знішчылі французскую кавалерыю, якую ўзначальваў князь нэмурскі Гастон дэ Фуа.
Разам з тым, тактыка татараў мела шэраг слабых бакоў. План царэвічаў Біці-Гірэя і Бурнаша меў шанц спрацаваць выключна ў тым выпадку, калі б праціўнік распачаў франтальную атаку з ходу і тым самым загнаў сябе ў падрыхтаваную пастку. Але план мог не прынесці поспеху ў тым выпадку, калі б праціўнік праявіў асцярожнасць. Так, згаданы французскі военачальнік Гастон дэ Фуа ў бітве пры Равене 11 красавіка 1512 г. не паўтарыў памылкі, зробленай у бітве з іспанцамі пры Чэрыньёла. 3 дапамогай прыцэльнага агню артылерыі, выкарыстаўшы абхадны манеўр, французская конніца і пяхота здолелі выбіць іспанцаў і нямецкіх ландскнехтаў з добра ўмацаваных пазіцый.
Акрамя таго, татарскія военачальнікі не пралічылі верагоднае выкарыстанне літвінамі артылерыі, якая была здольна нанесці сур’ёзную шкоду іх войску. Наяўных татарскіх сіл было недастаткова, каб прыкрыць усю лінію ракі Сільна. Існавала магчымасць пераправы войска ВКЛ у вярхоўях ракі і нанясення ўдару ў тыл
татарскага войска. Татары недаацанілі таксама ступень мабільнасці асобных аддзелаў гаспадарскага войска.
Нарэшце, татары, прыняўшы абарончую тактыку, былі пазбаўлены сваёй галоўнай перавагі — хуткасці. Яны добраахвотна аддалі ініцыятыву ў рукі праціўніка. Звычайна татары першымі пачыналі бой, імкнучыся захапіць правы фланг праціўніка, з тым, каб было зручней страляць з лукаў. Пры гэтым яны нярэдка імітавалі ўцёкі з поля бою з мэтай змусіць праціўніка распачаць актыўнае праследаванне, а затым спыняліся і з новай сілай накідваліся на Bo­para, выкарыстоўваючы засады і пасткі263. Аднак пад Клецкам татары былі пазбаўлены магчымасці прымяніць улюбёную імі тактыку.
Стоячы на старажытным клецкім гарадзішчы і ўважліва гледзячы на татарскія палкі, што прыгатаваліся да бою на супрацьлеглым беразе Сільны, Глінскі імгненна ацаніў становішча і ўнёс апошнія дэталі ў план бітвы. Войску прыйдзецца змагацца пераважна ў конным парадку. Патрэбна будзе ў першую чаргу разграміць татарскі кош да вяртання чамбулаў з загонаў. Ад палонных надворны маршалак ведаў, што большасць аддзелаў павінна была вярнуцца да 8 жніўня. Але трэба было ўлічваць, што асобныя татарскія чамбулы маглі вярнуцца раней. У такой сітуацыі неабходна было асцерагацца раптоўнага ўдару ў тыл. Войска ВКЛ павінна было дзейнічаць хутка і аператыўна. Неабходна было завяршыць разгром татарскага каша да канца таго ж дня.
Разам з тым, Глінскі добра разумеў, што паспешлівы франтальны ўдар па татарскіх пазіцыях прынясе больш шкоды, чым карысці. У гэтым выпадку гаспадарскае войска магло, па меншай меры, панесці вялікія страты. Галоўным было не спяшацца і добра падрыхтаваць рашаючы наступ на ворага. Глінскаму спатрэбілася нямала высілкаў, каб утаймаваць некаторых ваяроў, што літаральна рваліся ў бой. Галоўнай праблемай для надворнага маршалка былі стрэлы татарскіх лучнікаў. Падавіць іх магчыма было з дапамогай агняпальнай зброі. Некалькі гарматак суправаджалі гаспадарскае войска. Як потым высветліцца, яны адыграюць важную ролю ў бітве.
Нарэшце, Глінскі мусіў улічваць выдатныя баявыя якасці татарскага воіна. Надворны маршалак з асабістага вопыту ведаў пра мужнасць татарына, які заўжды да апошняга, нават страціўшы надзею на перамогу, змагаецца з праціўнікам264. Улічваючы адчайнасць та-
263 Лнтвнн М. О нравах татар, лнтовцев м москвнтян. С. 66; La Moscovie du XVIe siecle... P. 158—159.
264 Флетчер Д. O государстве Русском. C. 92.
тарскіх ваяроў, князь Міхаіл прадчуваў надзвычай цяжкае змаганне. Але Глінскаму было вядома і тое, што страта камандзіраў войска здольна прывесці татараў у такое замяшанне, што аднаўленне баявога парадку будзе немагчымым265.
Глінскі выдатна разумеў, што ягонаму войску прыйдзецца ўступаць у бой амаль што з маршу. На падыходзе да Клецка маршавыя калоны павінны былі разгарнуцца ў баявыя парадкі і заняць дакладна адведзеныя ім баявыя пазіцыі ў стратэгічна важных месцах паблізу горада. He ўсе наяўныя сілы мусілі быць адразу ўведзеныя ў бой: частка аддзелаў, лепш падрыхтаваных і ўзброеных, знаходзілася ў рэзерве на гарадзішчы і на Арыне, іншыя, больш мабільныя, былі пасланыя адсочваць і перахопліваць крымскія чамбулы, якія павінны былі вяртацца ў кош. ГІерапраўляцца праз Сільну было вырашана ў некалькіх месцах і не адразу. ІІраўдападобна, згодна планаў Глінскага, першая калона, якая пераправіцца праз раку, павінна была прыняць на сябе ўдар галоўных сілаў ворага з мэтай максімальна паслабіць яго, а таксама адцягнуць ягоную ўвагу ад пераправы другой калоны гаспадарскага войска. Пазіцыі, якія займалі войскі Глінскага пад Клецкам, дазвалялі ім ажыццяўленне шырокіх манеўраў па атачэнні і абыходзе крымскага войска. Пасля злучэння абедзвюх харугваў гаспадарскага войска на левым беразе Сільны план Глінскага прадугледжваў нанясенне ўдару злучанай масай паспалітага рушання па галоўных сілах крымцаў з мэтай паслабіць і разам з тым адсекчы іх ад ханскага лагеру. Затым павінны былі ўступіць у бой надворная харугва і найманая кавалерыя з мэтай давяршыць разгром ворага.
4.4.5.	Апошнія прыгатаванні бакоў да бітвы
У адрозненне ад царэвічаў Бурнаша і Біці-Гірэя, Глінскі меў зусім мала часу для падрыхтоўкі да бітвы. План бітвы быў распрацаваны яшчэ на маршы; на месцы ў яго былі ўнесеныя толькі асобныя дэталі. Невядома, ці адбыліся перагаворы паміж Глінскім і царэвічамі. Крыніцы на гэты конт упарта маўчаць. Магчыма, што надворны маршалак паспрабаваў на самым пачатку бітвы ўступіць у кантакт з татарскімі военачальнікамі, каб схіліць іх да капітуляцыі. Але гэтая спроба мусіла скончыцца няўдачай. Калі дапусціць, што перагаворы паміж праціўнікамі ўсё ж мелі месца, яны павінны былі трываць нядоўга. Абодва бакі былі рашуча настроеныя вызначыць мацнейшага шляхам бітвы.
265 La Moscovie du XVIe siecle... P. 159.
Акрамя пытанняў тактыкі, Глінскі надаваў важнае значэнне маральнай падрыхтоўцы сваіх людзей. Гэтай мэце мусіла служыць прамова перад войскам, якая з’яўлялася магутным канвенцыйным сродкам унушэння энтузіязму. Стрыйкоўскі паведамляе, што надворны маршалак зрабіў кароткую эмацыйную прамову. Аб’язджаючы войска, надворны маршалак заклікаў людзей мужна бараніць Айчыну, гонар уласных жонак, дзяцей і родных, а таксама паспрыяць вызваленню паняволеных братоў і сёстраў. Праўда, Стрыйкоўскі гаворыць, што Глінскі звярнуўся да войска з прамовай тады, калі гаспадарскае войска стаяла ўжо гатовым да пераправы праз Сільну, а не перад маршам са старажытнага гарадзішча або пачаткам атакі татарскіх пазіцый. Аднак з улікам таго, што існавала рэальная праблема данесці прамову да масы воінаў, не выключана, што Глінскі выступаў не адзін раз. He выключана, што прамова перад войскам на пераправе праз Сільну была найбольш эмацыйнай з усіх, якія Глінскі агучыў падчас Клецкай бітвы. Наколькі змест прамовы, якую Стрыйкоўскі ўклаў у вусны Глінскаму, адпавядаў рэчаіснасці? Хоць Стрыйкоўскі і пісаў значна пазней разглядаемых падзей, змест прамовы дазваляе ўсё ж меркаваць, што яна не з’яўляецца літаратурнай выдумкай храніста. 3 іншага боку, можна меркаваць, што татарскія военачальнікі таксама звярталіся да ўласнага войска. Звычайна яны пачыналі бой з воклічу «ОПа Ьіііа» (Бог у дапамогу)266.
Аднак прамова военачальніка перад войскам была не адзіным сродкам узняць матывацыю воінаў. Калектыўнаая малітва з’яўлялася яшчэ адным канвенцыйным сродкам падвышэння баявога духу. Наконт таго, ці малілася воінства Глінскага перад бітвай, у крыніцах няма звестак. Аднак, улічваючы сярэднявечную традыцыю, згодна з якой малітва з’яўлялася неад’емнай часткай падрыхтоўкі да бітвы, можна станоўча адказаць на гэтае пытанне. Праблема ўскладняецца тым фактарам, што ў войску Глінскага знаходзіліся прадстаўнікі, па меншай меры, трох канфесій (праваслаўныя, каталікі, мусульмане). Невядома, як і ў які момант малілася рознаканфесійнае войска Глінскага. Таксама застаецца адкрытым пытанне, ці суправаджалі войска Глінскага святары тых канфесій, вызнаўцы якіх складалі войска ВКЛ. Можна канстатаваць, што для храністаў і летапісцаў такія моманты падрыхтоўкі да бітвы, як калектыўная і індывідуальная малітва, з’яўляліся само сабой зразумелым фактам, які не патрабаваў дэталёвага апісання.