Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
266 Флетчер Д. О государстве Русском. С. 92.
Разгортванне штандараў і сцягоў таксама было састаўной часткай рытуалу падрыхтоўкі да бітвы. Яно служыла сігналам для выступу войска. Гаспадарскае войска мусіла разгарнуць чырвоны штандар з выявай вершніка на кані з мячом. He выключана, што былі разгорнуты сцягі асобных магнатаў, початы якіх удзельнічалі ў бітве. Сцяг з «Пагоняй» мусіў быць самым вялікім і прыгожым сярод усіх наяўных штандараў. Несці яго мусілі побач з Глінскім як найвышэйшым военачальнікам. Адначасова поруч з надворным маршалкам мусілі несці яго асабісты сцяг з выявай ліліі, а таксама сцяг з выявай родавага герба Глінскіх. Разгортванне сцягоў мусіла адбыцца яшчэ ў часе стаяння гаспадарскага войска на старажытным гарадзішчы. Марш з гарадзішча адбываўся ўжо пад разгорнутымі сцягамі, што мусіла зрабіць моцнае ўражанне на татараў.
У войску Глінскага прысутнічалі музыкі. Музыка служыла не толькі сродкам падачы адпаведных сігналаў, але і спосабам падняцця баявога настрою войска. Так, у часе руху гаспадарскага войска з Арыны да Сільны гучалі трубы і гралі дудкі267. Перад боем воіны мусілі спяваць рэлігійныя гімны, у тым ліку знакамітую «Багародзіцу», а таксама вайсковыя песні, у якіх услаўляліся гераічныя дзеі продкаў.
У Сярэднявеччы бітве нярэдка папярэднічалі двубоі паміж наймагутнейшымі воінамі праціўнікаў. Так, напрыклад, Кулікоўскую бітву 1380 г. адкрыў бой паміж Перасветам і Чалубеем. Пад Клецкам, аднак, здаецца, абышлося без двубою268. У першую чаргу, гэтая акалічнасць была выкліканая асаблівасцямі мясцовасці, дзе размясціліся войскі. ГІраціўнікаў раздзяляла рака, і было цяжка вырашыць, на чыім баку мусіў адбыцца двубой. Адзіночнай бітве перашкаджаў таксама і вязкі характар грунту. Да таго ж, абодва бакі былі настроены рашуча і бескампрамісна. Яны не жадалі адцягваць вынік змагання.
4.4.6. Змаганне
Бітве папярэднічаў дзёрзкі рэйд рацаў у тыл татараў. Рацы, якім на дапамогу пазней прыйшоў аддзел лёгкай конніцы ў 500 чалавек, напалі на татараў адтуль, адкуль яны меней усяго чакалі — з боку замкавага става, пераправіўшыся папярэдне праз Лань у раёне старажытнага гарадзішча. Рацы смела ўступілі ў бой з размешчанай на
267 Анталогія даўняй беларускай літаратуры: XI — першая палова XVIII ст. Мінск, 2005. С. 395.
268 Андрэй Блінец прытрымліваецца іншага пункту гледжання: Блінец А. Клецкія бітвы... С. 44—45.
Вялікай (Каралеўскай) дарозе татарскай старожай і змусілі яе адступіць у кош. Вынікам такой дзёрзкай атакі стала здабыча вялікай колькасці коней, якіх татары пасвілі на поплаве каля замкавага става. Аператыўныя магчымасці татарскага войска былі значна зменшаны. Страціўшы коней, татары згубілі галоўную сваю перавагу — манеўранасць. Біці-Гірэй і Бурнаш былі змушаны адмовіцца ад актыўных абарончых дзеянняў і контратак. Многім татарам прыйшлося ваяваць у нязвыклай для сябе манеры, пешшу.
Цяжка сказаць, як было пашыхтаванае войска ВКЛ непасрэдна перад бітвай. Пазнейшыя крыніцы сведчаць, што войска Глінскага складалася з дзвюх харугваў (новагародскай і менска-гарадзенскай)269. У Хроніцы Быхаўца згадваецца, што войска ВКЛ заатакавала пазіцыі татараў дзвюма калонамі270. Можна толькі меркаваць, што ў першай лініі размяшчалася паспалітае рушанне, затым панскія початы, і толькі за імі — самыя баяздольныя часткі гаспадарскага войска, уключаючы надворную харугву і найманую кавалерыю. На Арынскай гары мусіла размяшчацца ў якасці рэзерву каралеўская прыдворная харугва, якой камандаваў Сяндзівой Чарнкоўскі. Рацы служылі пераважна для разведвальна-дыверсійнай дзейнасці, а таксама пераследу адступаючага ворага. Далейшыя змены ў баявых парадках гаспадарскага войска мусілі ўжо адбывацца непасрэдна перад і ў ходзе самой сечы.
На падыходзе да ракі татары засыпалі гаспадарскіх воінаў градам стрэл, што магло нанесці ім немалыя страты. Глінскі загадаў сваім воінам атакаваць у разгорнутым парадку, што значна зменшыла страты271. У багністай глебе грузлі коні.
Спусціўшыся са старажытнага гарадзішча, гаспадарскае войска стала шырокім фронтам на правым беразе Сільны. Заняўшы супрацьлеглыя берагі Сільны, праціўнікі спыніліся ў чаканні. Так яны стаялі доўга і не ўступалі ў непасрэдны кантакт, абменьваючыся стрэламі з лукаў і лаянкай. Глінскі ў рыцарскім даспеху ўсім сваім выглядам паказваў, што ён не збіраецца пакуль атакаваць і што час працуе на яго. Такая тактыка літвінаў моцна раздражняла татараў, бо яны разумелі, што праціўнік нешта задумаў.
Аднак не ўсе ў гаспадарскім войску здолелі ўстрымацца ад спакусы заўчаснай пераправы і атакі. Згодна Хроніцы Быхаўца, невялікая
269 Stryjkowski М. Kronika... Т. 2. S. 333—334.
270ПСРЛ. Т. 32. С. 172
271 Stryjkowski М. Kronika... Т. 2. S. 334.
жменька дваран на чале з Копцем, пісарам пана Яна Юр’евіча Забярэзінскага, паспрабавала на свой страх і рызыку пераправіцца праз Сільну. На супрацьлеглым беразе яна была акружаная татарамі і ўшчэнт знішчаная. Сцятую галаву Копця татары насадзілі на дзіду і доўга насілі перад фронтам гаспадарскага войска. Выкарыстоўваючы такі эмацыйны шантаж, татары спрабавалі не столькі запалохаць літвінаў, але як мага хутчэй уцягнуць войска ВКЛ у бой. Татары не знайшлі іншага сродку, як з дапамогай абразы паспрабаваць прымусіць літвінаў раней устаноўленага часу пераправіцца праз Сільну. Выгляд сцятай галавы Копця выклікаў гул абурэння і пракляццяў на правым беразе Сільны. Глінскі ледзь стрымаў сваіх воінаў ад заўчаснай атакі. 3 вялікай цяжкасцю гаспадарскія ратнікі здолелі ўтаймаваць свае эмоцыі.
Пачалася першая фаза бітвы. Яе распачала гаспадарская артылерыя. Залпы дзвюх гарматак, падмацаваныя стральбой з рушніц і аркебуз, аказалі на татараў моцны застрашальны эфект. Эфектыўна дзейнічалі лучнікі, якіх у гаспадарскім войску было нямала. Колькі часу доўжылася артылерыйская кананада, невядома. Яна мусіла быць нядоўгай, бо татары не мелі магчымасці адказваць тым жа самым сродкам. He вытрымаўшы канцэнтраванага агню літвінаў, яны былі вымушаны адступіць ад берага, пакідаючы за сабой забітых і параненых.
Адкінуўшы з дапамогай артылерыі татар з левага берага Сільны, Глінскі загадаў масціць гаці праз раку272. Калі гаці былі гатовыя, пачалася пераправа. Пачаўся другі этап аперацыі. Настала чарга гаспадарскай кавалерыі. Першым пераправілася праз Сільну, недалёка ад яе ўпадзення ў Лань, правае крыло. Галоўны ўдар велікакняскіх воінаў быў скіраваны супраць вальнага татарскага гуфа, які ўзначальвалі царэвічы Бурнаш і Біці-Гірэй.
Атака кавалерыі традыцыйна лічылася класічным прыёмам баявых дзеянняў у Сярэднявеччы. Але яна патрабавала шмат падрыхтоўкі і высілкаў для каардынацыі дзеянняў вершнікаў. У першую чаргу, было неабходна, каб рыцары рухаліся сінхронна, не адрываючыся адзін ад аднаго. Інакш можна было несвоечасова патрапіць на праціўніка і стаць яго ахвярай. Кіраванне такой масай конных воінаў мусіла ствараць для военачальнікаў вялізныя праблемы. Вайсковыя камандзіры ў Сярэднявеччы звычайна не мелі ў сваім распараджэнні вайсковых адзінак, трэніроўку якіх яны
272 «Quos Michael Glijnski omnium copiarum dux a ripa tormentis bellicis submovere cepit, amnemque alioque paludinosum arboribuss et fruticibus desectis, feno insuper, quod loco illo multum erat, constravit et permeabilem fecit» (Kroniki Bernarda Wapowskiego... S. 67). Stryjkowski M. Kronika... T. 2. S. 334—335.
б ажыццяўлялі на працягу доўгага часу. Нават у магнацкім почаце заўсёды былі людзі, якіх адмыслова набіралі для канкрэтнай кампаніі і якія ніколі раней не ваявалі поруч. Асобныя воіны звычайна трэніраваліся ў індывідуальным парадку, падтрымліваючы баяздольнасць на паляванні або ў рыцарскіх турнірах. Многія з паспалітага рушання ВКЛ не мелі нават такой мінімальнай падрыхтоўкі. Іх баяздольнасць знаходзілася на нізкім узроўні, што было сапраўдным галаўным болем для военачальнікаў. Але нават тых вершнікаў, якія мелі добрую індывідуальную падрыхтоўку, цяжка было пераканаць змагацца сінхронна. Для цяжкаўзброеных коннікаў гэтая праблема мусіла стаяць яшчэ болыіі востра, чым для лёгкаўзброеных.
3 другога боку, мясцовы ландшафт мусіў моцна абмяжоўваць дзеянні гаспадарскай кавалерыі пад Клецкам. Нават пераадолеўшы балоцістую пойму Сільны, гаспадарскае войска мусіла літаральна ўскарасквацца па схіле. Таму не магло быць і гаворкі пра штурм конніцай татарскага каша. Хутчэй за ўсё, літвінскай кавалерыі прыйшлося дзейнічаць дробнымі вайсковымі адзінкамі.
3 двух бакоў літвіны пачалі цясніць татараў. Нешматлікі татарскі авангард быў адразу апракінуты. Неўзабаве гаспадарскія воіны ўступілі ў бой з асноўнымі татарскімі сіламі. Распачаўся трэці, самы адказны і жорсткі этап бітвы, дзе праціўнікі сустрэліся тварам да твару на полі бою. Абодва войскі сышліся ў бязлітасным змаганні. Усё змяшалася: людзі і коні, свае і чужыя. Атмасферу на полі бою паспрабаваў перадаць у вершаванай форме Мацей Стрыйкоўскі:
Huk, grzmot, kolat, trzask straszny, niebo brzmi i lassy,
Gdy gwaltownie w Tatarzy uderzyli naszy; Kurzy sig pyl konskimi wzruszony kopyty, A echo gios rozdwoja po polach sowity273.
Удар літвінаў быў настолькі моцным, што галоўны корпус татараў не вытрымаў. Яго сілы змяшаліся так, што не было і гаворкі пра арганізаванае змаганне. Праціўнік, аказваючы жорсткі супраціў, тым не менш, пачаў адступаць. У непасрэднай небяспецы апынулася стаўка татарскіх военачальнікаў. Здавалася, яшчэ трохі — і татары будуць канчаткова зломленыя. Іх становішча з кожнай хвілінай станавілася ўсё больш і больш крытычным. Царэвічы Біці-Гірэй і Бурнаш цудоўна разумелі сітуацыю. Аднак яны наўмысна пакінулі значныя сілы на флангах, каб у рашаючую хвіліну ўвесці іх у бой.
273 Stryjkowski М. Кгопіка... Т. 2. S. 335.
Гаспадарскае войска, якое працягвала з імпэтам цясніць праціўніка, было нечакана атакавана з флангаў татарскай конніцай. Татары ўсёй сілай абрынуліся на гаспадарскае войска. Часткі іх лёгкай конніцы, ажыццявіўшы г. зв. «татарскі танец», прынялі форму вялікага паўкола і пачалі націск на войска Глінскага, спрабуючы яго акружыць. Такая манера вядзення бою нагадвала танец, ад чаго і атрымала сваю назву274. Літвіны былі змушаны перайсці да абароны. Але сілы былі не роўныя. Пераўзыходзячыя сілы праціўніка пачалі цясніць гаспадарскіх воінаў, якія адчайна бараніліся.