Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
4.4.7. Разгром галоўных сіл праціўніка
У момант, калі татары ўсілілі націск на гаспадарскае войска, левае крыло гаспадарскага войска завяршыла пераправу праз Сільну. Яго мусіў весці сам Міхаіл Глінскі. Магутным і раптоўным ударам левы гуф ударыў у бок татарскага войска і рассёк яго на дзве часткі. Тым самым быў аслаблены націск на на правае крыло гаспадарскага войска. Аб’яднанне правай і левай калоны мусіла адбыцца каля гаці на нясвіжскай дарозе, прыкладна там, дзе зараз стаіць Св. Крыж, насупраць дома № 27 па вуліцы Леніна. Гаспадарскае войска, аднавіўшы строй, ізноў перайшло ў наступ на праціўніка. Татарскае войска страціла баявы парадак і было змушана перайсці да абароны. Летапісец адзначае: «яко татарове не только бнтлся, но очы л рук сволх на ллтовское войско поднестл не мглл»275.
У момант злучэння правай і левай калон гаспадарскага войска, на Арынскай гары з’явіўся аддзел польскіх рыцараў , сярод якіх, мабыць, і быў згаданы вышэй Пётр Герваст з Унрава. З’яўленне польскай надворнай харугвы павінна было, на думку Глінскага, засігналізаваць татарам, што на дапамогу літвінам ідуць значныя падмацаванні. Каб пераканаць ворага ў сваёй колькасці, надворная харугва прыняла расцягнуты строй, каб заняць усю Арынскую гару. Выгляд польскай харугвы, закаванай у жалеза, якое зіхацела ў промнях сонца276, дзіды з прапарамі, барабанны бой і гул труб аказалі паралізуючае ўздзеянне на татараў. Чакаючы ўступлення ў бой новых сіл праціўніка, татарскае войска пачало страчваць волю да супраціву. Пад магутным націскам войска Глінскага татары былі вымушаныя пачаць неарганізаванае адступленне.
274 Пра баявы парадак татараў: La Moscovie du XVIe siecle... P. 159.
275 Анталогія даўняй беларускай літаратуры... С. 395.
276 У гэты час сонца павінна было знаходзіцца на захадзе. Гэта яшчэ раз пацвярджае версію пра тое, што бітва адбылася менавіта на рацэ Сільна.
Гаспадарскае войска цясніла татараў у бок клецкага вакольнага горада. Відавочна, Глінскі планаваў знішчыць татарскае войска, скінуўшы яго ў воды замкавага става. Татарскае камандаванне здагадалася пра гэты план і таму зрабіла адчайную спробу вырвацца з акружэння. Частцы татарскага войска на чале з царэвічамі Бурнашам і Біці-Гірэем удалося прарвацца скрозь шыхты ваяроў ВКЛ. Яны кінуліся наўцёкі па Цаперскай дарозе. Услед за імі паімчала лёгкая літоўская кавалерыя.
4.4.8. Пастка
Другую частку татараў адціснулі да замкавага става непадалёк ад месца ўпадзення Сільны ў Лань. Татары адступалі па тэрыторыі, якую сёння займае Клецкі раённы шпіталь. У цёмных водах замкавага става многія з татарскіх воінаў знайшлі апошні прыстанак.
Вакольны горад стаў месцам фінальнага змагання з асноўнымі татарскімі сіламі. Тут разгарэўся апошні акт драмы. На плошчы меней чым 8 га адбыліся важнейшыя падзеі ўсёй бітвы пад Клецкам. Адступленне рэшткаў татарскіх сіл у клецкі вакольны горад было вынікам не толькі націску гаспадарскага войска, але, здаецца, свядомым манеўрам. Відавочна, татары загадзя падрыхтавалі тут пазіцыі на выпадак магчымага адступлення. Тут былі вырыты земляныя ўмацаванні, пры дапамозе якіх татарскія царэвічы спадзяваліся пратрымацца. Яны разлічвалі арганізаваць зацяты супраціў наступаючаму гаспадарскаму войску на руінах вакольнага горада. Знясіліўшы літвінаў, можна было б паспрабаваць прарвацца і пачаць адыход у Крым. Пра вывад палону не было ўжо ніякай гаворкі. Размова ішла выключна пра тое, каб выратаваць жыцці тых, хто быў здольны ўратавацца сам. Падобную тактыку татары прымянілі супраць палякаў у бітве пад Сакалем у 1519 г. Яны заманілі польскае войска на руіны Сакальскага замка, дзе і знішчылі ворага277.
Тактыка царэвічаў, аднак, у клецкім вакольным горадзе не спрацавала. Па-першае, татары, што абараняліся тут, былі значна аслабленыя ў папярэдніх баях. Колькасць татарскіх сіл, што ўмацаваліся ў горадзе, не дазваляла ім спадзявацца на перамогу. Адзінае, на што яны былі ў гэтым становішчы здатныя, гэта адтэрмінаваць час канчатковага паражэння. Па-другое, князь Міхаіл Глінскі, як добры знаўца татарскіх звычаяў і тактыкі, разгадаў план татарскіх
277 Лнтвнн М. О нравах татар, лнтовцев п москвмтян. С. 67.
правадыроў. Хоць у клецкім вакольным горадзе татары і здолелі аказаць супраціў, іх доля была ўжо вырашаная. У выніку апошняга штурму абаронцы былі часткова знішчаны, а часткова захоплены ў палон. Сярод апошніх мусіў быць знакаміты Мелік-баша.
Перад тым, як уступіць на тэрыторыю клецкіх валоў, частцы гаспадарскіх воінаў прыйшлося спешыцца. Гэта былі найбольш падрыхтаваныя і загартаваныя воіны Глінскага, ягоны сваесаблівы «спецназ», які мусіў добра валодаць прыёмамі рукапашнага бою, а таксама і халоднай зброяй. Складаўся ён з асобаў рознага паходжання: там былі русіны, літвіны, татары, сербы, палякі, немцы і інш. У баі за ханскую стаўку воінам Глінскага супрацьстаялі такія ж добра падрыхтаваныя і ўзброеныя крымскія элітныя сілы, сярод якіх маглі быць і італьянскія жаўнеры, ураджэнцы Кафы. Няма сумненняў, што «спецназ» Глінскага мусіў сутыкнуцца з адчайным і ўмелым супрацівам на клецкіх валах. He выключана, што ў тым хаосе, які ўзнік пад час змагання за ханскую стаўку, Біці-Бірэй і Бурнаш змаглі пакінуць свой лагер і ўцячы.
4.4.9. Праследаванне
Тым часам праследаванне татараў, што ўцякалі ў накірунку Цапры, ператварылася ў сапраўднае паляванне. Праціўнік, здаецца, і не думаў пра супраціў. Пра нейкія пасткі і іншыя хітрасці ў дачыненні да літвінаў не магло быць і гаворкі. Усе думкі адступаючых былі скіраваныя толькі на ўласнае выратаванне.
Пераправа праз Цапру стала для татараў сапраўднай катастрофай. Вялікая іх колькасць патанула, іншых загналі ў суседняе балота, дзе і знішчылі. Катастрофу татарскага войска на Цапры вобразна перадае Хроніка Быхаўца: «14 как прыбеглн татарове ко Цебре, тогда мало не всн в реце м болоте потонулн, так много татар н коней нх в реце н болоте было, яко лмтва переезджалн на конех н пешы перехожывалн па мертвых телесах татарскнх н коней нх»278.
Толькі царэвічам Бурнашу і Біці-Гірэю з невялікім аддзелам удалося пераправіцца на супрацьлеглы бераг Цапры і адарвацца ад пагоні. Хаваючыся па лясах, блукаючы па балотах і палях, яны з невялікай колькасцю воінаў здолелі вярнуцца дамоў. Іншыя невялічкія групы татар, якія здолелі ўнікнуць гібелі ў бітве, на свой страх і рызыку прабіраліся ў Крым рознымі шляхамі. Іх лавілі пад Слуцкам, Капылём, Петрыкавічамі, Оўручам, Жытомірам і ў іншых
278Анталогія даўняй беларускай літаратуры... С. 395.
месцах. Толькі нямногім з іх удалося прыбегчы ў Крым, несучы вестку пра жудасную катастрофу.
Аднак перамога гаспадарскага войска яшчэ не была канчатковай. He вярнуліся з загонаў татарскія чамбулы з палонам. Глінскі, ведаючы пра дакладны тэрмін іх вяртання ў кош, пайшоў на чарговую хітрасць. Надворны маршалак размясціў частку свайго войска на месцы, дзе знаходзіўся кош. Каб татары ні пра што не здагадаліся, ён пераапрануў пэўную колькасць воінаў у татарскую вопратку. На ўсіх шляхах і дарогах была размешчана старожа, каб перахопліваць татарскія аддзелы. Былі таксама ўзятыя пад кантроль усе броды і пераправы на рэках.
У прызначаны тэрмін, 8 жніўня, татары пачалі вяртацца ў кош і, не ведаючы пра разгром асноўных сіл, траплялі ў пастку, што падрыхтаваў для іх Глінскі. Практычна ўсе загоны былі знішчаныя. Гэтым завяршылася аперацыя па знішчэнні крымскіх нападнікаў і вызваленні захопленага імі палону. Яна працягвалася з 1 па 8 жніўня 1506 г.279. За гэты час адбылося 13 сутычак. Кульмінацыяй стаў дзень 5 жніўня 1506 г„ калі пад Клецкім замкам разыгралася рашаючае змаганне. Сама бітва доўжылася некалькі болей трох гадзін. Дзень 8 жніўня быў апошнім днём змагання з крымскімі нападнікамі. У гэты дзень гаспадарскае войска вярнулася ў Вільню, несучы паміраючаму каралю і вялікаму князю Аляксандру вестку пра разгром татарскага войска
4.5. Пасля бітвы
4.5.1. Пахаванне забітых і ўшанаванне іх памяці
Гаспадарскаму войску ўдалося знішчыць галоўныя татарскія сілы. Быў вызвалены вялізны палон. Была адбіта вялікая колькасць нарабаванага дабра: коней, быдла і г. д. У рукі літвінаў патрапіла значная частка рэчаў, што знаходзіліся ў татарскім абозе. Аднак перамога ўсё ж не была поўнай. Правадырам татарскага войска, царэвічам Бурнашу і Біці-Гірэю, удалося ўнікнуць праследавання і вярнуцца ў Крым. Гэта была, бадай, адзіная акалічнасць, якая магла засмуціць літвінаў.
279 «Pugnatum est Marte utrimque dubio vicibus multis a die Sancti Petri ad Vincula, que erat prima mensis hujus augusti, usque ad quintam ejusdem diem, qua die Quinta gratia divina prosperante nos Tartari sunt victoriosissime profligati, cesi fusique et continuatis in eis, qui fuge presidio se dedlderant, cedibus cruentis; tridecim conflictus commissi errant usque ad diem mensis ejusdem octavam.qua nostri palma victorie Deo miserante potiti tandem ad nos successive redeunt, spolia victorie referents» (AA. S. 548; Варонін B. A. Два лісты пра бітву пад Клецкам у 1506 г. С. 282—283).
Пасля бітвы ўсходняя і паўночна-ўсходняя ваколіцы Клецка былі літаральна ўсеяныя трупамі забітых татарскіх воінаў, якія хутка разлагаліся на гарачым жнівеньскім сонцы. Частка іх была пахавана на тэрыторыі на паўднёвы захад ад тагачаснага клецкага вакольнага горада. 3-за спецыфічнай формы пахаванняў у выглядзе насыпаных курганоў гэтая мясцовасць атрымала пазней назву «Курганы». Назва «Курганы» праіснавала на гэтай тэрыторыі да сярэдзіны XX ст., пакуль не пачалася інтэнсіўная забудова раёна. У выніку назва практычна знікла з памяці людзей.
Застаецца, аднак, адкрытым пытанне, ці было звязана заснаванне ў першай палове XVII ст. у паўночнай ваколіцы Клецка пры дарозе з Нясвіжа Арынскай (Пакроўскай) царквы з ушанаваннем памяці воінаў, якія загінулі ў бітве з татарамі ў пачатку XVI ст. Невядома, дзе былі пахаваныя загінуўшыя воіны Глінскага. Ці былі яны, прынамсі хрысціяне, пахаваныя на Арынскай гары? Калі гэта сапраўды так, Свята-Пакроўская царква на Арыне магла ўспрымацца як некропаль і мемарыяльны помнік. Толькі ў 1996 г. пры дарозе на Кухчыцы і Сіняўку быў усталяваны памятны крыж, прысвечаны бітве 1506 г. Аднак, як адзначана вышэй, ён не адлюстроўвае месца, дзе мусіла адбыцца бітва. Гэта акалічнасць, канешне, не можа перашкодзіць яшчэ раз ушанаваць памяць палеглых у гэтай крывавай бітве. Крыж на Вуліцы Леніна (былой Нясвіжскай) насупраць дома № 27, які паспеў ужо абрасці легендамі і паданнямі, асабліва пасля пажару 1937 г„ у народнай памяці ніяк не звязаны з падзеямі болып чым 500-гадовай даўніны. Аднак у сапраўднасці менавіта ён знаходзіцца недалёка ад месца, дзе адбыліся рашаючыя падзеі бітве 1506 г. Трэба думаць, што многія шараговыя воіны Глінскага былі пахаваныя, звычайна ў агульных магілах, непадалёку ад месца бітвы. Гэтыя месцы мусілі быць пазначаныя крыжамі. Целы або парэшткі найбольш знатных воінаў, што загінулі ў бітве, маглі быць перанесены на асвечаныя землі, якія належалі цэрквам або касцёлам, дзе былі затым пахаваныя. Гэтыя землі павінны былі знаходзіцца непадалёку ад Клецка або на зваротным шляху войска. Так як гаспадарскае войска вярталася па Вялікай (Каралеўскай) дарозе, то, мажліва, паблізу яе і трэба шукаць тыя мясціны, дзе і былі пахаваныя воіны Глінскага. Несумненна толькі, што належнае пахаванне загінуўшых воінаў, а таксама іхняе рэлігійнае памінанне праз малітву і боскую службу, з’яўлялася для Глінскага найвышэйшым абавязкам. He выключана, што царкоўнае памінанне воінаў, загінуўшых у Клецкай бітве 1506 г., магло адбываццца пазней у касцёле Святой Тройцы і ў клецкіх замкавых храмах.