Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
4.4.2. Лакадізацыя бітвы
У сучаснай гістарыяграфіі пытанне аб месцы, дзе адбылася Клецкая бітва 1506 г„ дагэтуль трактуецца неадназначна. Большасць даследчыкаў прытрымліваецца думкі, што бітва адбылася на паўднёва-заходняй ускраіне Клецка каля дарогі на Кухчыцы і Сіняўку. Падставай для такой лакалізацыі з’явілася сведчанне Хронікі Быхаўца аб тым, што войска ВКЛ на чале з князем Міхаілам Глінскім падышло да Клецка ў дзень бітвы менавіта з боку Краснага Става («у как pryszli pod Kleczesk, k rece Lani, do Krasnogo Stawu od poludni»)185. Паколькі ў масавай свядомасці ў XIX—XX стст. назва «Красны Стаў» ужо трывала замацавалася за паўднёвай ускраінай Клецка, гэта месца пачалі паступова атаясамліваць з месцам, дзе ў 1506 г. адбылася бітва з крымскімі татарамі. Пры гэтым фраза «do Krasnogo Stawu od poludni» адназначна трактавалася як указанне на
183 Блінец А. Клецкія бітвы... С. 29.
184«We wsi Lipiej» (Stryjkowski M. Kronika... T. 2. S. 333).
185ПСРЛ. T. 32. С. 172.
прасторавы, а не часавы вектар. Лічылася, што войска ВКЛ падышло да Краснага Става з поўдня, з боку вёскі Кухчыцы пад заслонай урочышча Старына. Згаданая ў тэксце Хронікі Быхаўца грэбля, абапал якой велікакняскае войска збудавала дзве гаці дзеля пераправы, адназначна трактавалася як Краснастаўская грэбля. У XVII—XIX стст. на шляху з Клецка ў Сіняўку і Пінск сапраўды існавалі грэбля і млын, каля якіх знаходзіўся стаў, які тагачасныя крыніцы называюць Красным186. Гара, з якбй ратнікі Міхаіла Глінскага ўпершыню пабачылі татарскае войска, упэўнена атаясамлівалася з сённяшняй вышынёй 229. Такі погляд усталяваўся ў сярэдзіне 30-х гг. XX ст. дзякуючы навуковаму аўтарытэту даследчыка ваеннай гісторыі ВКЛ і Польшчы Станіслава Хербста187. У пасляваенны час гэтае меркаванне знайшло адлюстраванне ў шэрагу навуковых188, навукова-папулярных189, энцыклапедычных190 выданняў. Афіцыйныя ўрачыстасці 1996 г. з нагоды 490-х угодкаў падзеі і ўсталяванне памятнага крыжа ў гонар перамогі войска ВКЛ каля дарогі Клецк— Сіняўка, здавалася, канчаткова легітымізавалі паўднёва-заходнюю ўскраіну Клецка як месца бітвы з татарамі 1506 г. Падчас чарговых афіцыйных урачыстасцей 2006 г. з нагоды 500-годдзя бітвы агульнапрынятай была ўсё тая ж традыцыйная лакалізацыя яе месца.
Адзначым, што, нягледзячы на панаванне ў пасляваенны час версіі аб паўднёва-заходняй ускраіне Клецка як месцы бітвы 1506 г„ існуюць альтэрнатыўныя погляды і меркаванні адносна лакалізацыі бітвы. Гэтаму спрыяе змест гістарычных крыніц, які дазваляе трактаваць месца бітвы па-рознаму. Так, напрыклад, інфармацыю Хронікі Быхаўца («woysko litowskoie wczynili dwe haty czerez reku obapol hrebli stawowoie»)191 можна было б інтэрпрэтаваць так, што бітва адбылася на паўночна-заходняй ускраіне Клецка каля дарогі на Ляхавічы, дзе крыніцы сярэдзіны XVI ст. згадваюць адзіныя ў Клецку грэблю і сажалку192. Часам пад сумненне ставіцца нават магчымасць бітвы ў ваколіцах Клецка. Так, на падставе звестак летапісу Рачынскага («татарове у Клецка кошом стоялл, н там же под Клецком над
186НГАБ. Ф. 694, воп. 2, спр. 3905, арк. 76.
187 Herbst S. Kleck 1506. S. 214—230.
І88Варонін В. А. Два лісты пра бітву пад Клецкам у 1506 г. С. 279—290.
І89Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка. Клецкі раён. С. 35—37.
190 Сагановіч Г. Клецкая бітва 1506 г. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 4. Мінск, 1997. С. 195.
191 ПСРЛ.Т.32. С. 172.
192ПКПКК. С. 390,391.
Цепрою была бятва Лнтве с татары»)193 рабіліся паспешлівыя высновы, што бітва адбылася на ўсход ад Клецка, на рацэ Цапра194. У пачатку 90-х гг. XX ст. па-новаму паспрабаваў паглядзець на праблему лакалізацыі бітвы мясцовы краязнаўца Іван Карпач. Абапіраючыся на ўласны глыбокі досвед клецкага ландшафту, ён выказаў меркаванне, што бітва 1506 г. мусіла адбыцца не на паўднёва-ўсходняй ускраіне Клецка, а ў паўночнай яго частцы, там, дзе невялікая рачулка Сільна ўпадае ў Лань, непадалёк ад нясвіжскага тракту195. На вялікі жаль, арыгінальная версія клецкага краязнаўцы не прыцягнула належнай увагі і цяпер амаль забыта.
Як бачым, існуе некалькі версій лакалізацыі бітвы 1506 г., якія істотна адрозніваюцца адна ад адной. Праблема патрабуе дадатковага грунтоўнага вывучэння. Дзеля яе вырашэння неабходна паспрабаваць яшчэ раз уважліва перачытаць усе пісьмовыя крыніцы, што маюцца ў распараджэнні даследчыкаў. Асаблівую ўвагу патрэбна звярнуць на дзве поўныя версіі апісання Клецкай бітвы 1506 г., выкладзеныя ў Хроніцы Быхаўца і Хроніцы Стрыйкоўскага. На вялікі жаль, апавяданні, сучасныя падзеі, адсутнічаюць. Два кароткія паведамленні пра бітву ў лістах Міхаіла Глінскага да вармінскага біскупа Лукаша Ватцэнродэ і караля Аляксандра да жыхароў Гданьска, напісаныя ў тэлеграфным стылі па гарачых слядах, не могуць лічыцца такімі.
Абодва апавяданні паўсталі значна пазней падзеі: Хроніка Быхаўца — у 60-я гг., а Хроніка Стрыйкоўскага — у 70-я гг. XVI ст. 3 моманту бітвы прайшло ўжо болып за 50 гадоў! За гэты час былі пазабытыя многія дэталі падзеі, не засталося яе непасрэдных удзельнікаў і сведак. Абапіраючыся на асобныя пісьмовыя крыніцы, як польскія, так і беларуска-літоўскія, а таксама на некаторыя ўскосныя сведчанні, укладальнікі паспрабавалі рэканструяваць ход Клецкай бітвы 1506 г. У гэтай рэканструкцыі знайшлі адлюстраванне многія сучасныя ім рэаліі і асобныя элементы тагачаснай алігархічнай ідэалогіі196. Абодва ўкладальнікі не толькі не з’яўляліся сучаснікамі падзеі, але не былі таксама ўраджэнцамі Клеччыны. Калі Стрый-
'"ПСРЛ.Т. 32. С. 269.
194 На існаванне такой версіі ўказваў беларускі гісторык Ю. А. Заяц падчас навуковапрактычнай канферэнцыі, прысвечанай 500-годдзю Клецкай бітвы.
195 Карпач I. Клецкая бітва з татарамі // Да новых перамог. 1991. № 109,110, 112.
196 Канановіч У Клецкая бітва 1506 года ў гістарычнай памяці Вялікага Княства Літоўскага XVI ст. П Клецк у гісторыі Беларусі (да 500-годдзя Клецкай бітвы). Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі. Клецк, 5 жніўня 2006 г. Мінск, 2007. С. 72—75.
коўскі ўсё ж знайшоў час наведаць Клецк, пабываць на месцы бітвы, якое яму без цяжкасці паказалі мясцовыя жыхары, то аўтар аповесці ў версіі Хронікі Быхаўца наўрад ці бываў тут. Верагодна, ён паходзіў з Гарадзеншчыны, Віленшчыны ці Падляшша, бо толькі жыхар заходняй часткі ВКЛ мог напісаць, што гаспадарскае войска, рухаючыся ад Палонкі і Ішкалдзі, «пе dochodiaczy Molewa w sele Nalipoy noczowali»197. Толькі для ўраджэнца Віленшчыны або Гарадзеншчыны летапіснае сяло Nalipoy (даследчыкі звычайна атаясамліваюць яго з Вялікай або Высокай Ліпай у сучасным Нясвіжскім раёне) сапраўды знаходзілася перад Малевам. Аўтар апісваў падзеі, звязаныя з бітвай, знаходзячыся на захад ад яе месца. He з’яўляўся ён, насуперак распаўсюджанаму меркаванню, і знаўцам клецкага ландшафту. Адсюль відавочна, што аповесць пра Клецкую бітву 1506 г. у версіі Хронікі Быхаўца не можа з’яўляцца надзейнай і абсалютнай крыніцай для ідэнтыфікацыі месца падзеі. Наадварот, мы павінны больш пільным вокам паглядзець на вершаваную аповесць пра Клецкую бітву, што выйшла з-пад пяра Мацея Стрыйкоўскага.
Справа не павінна абмяжоўвацца толькі пісьмовымі крыніцамі. Даследчык павінен прыцягнуць новыя віды крыніц, якія раней не выкарыстоўваліся зусім або выкарыстоўваліся слаба. Надзвычай важным з’яўляецца выкарыстанне даных археалагічных раскопак. Першым археолагам Клецкай бітвы можа лічыцца Мацей Стрыйкоўскі. Ходзячы па клецкіх ваколіцах, ён неаднаразова быў сведкам, як сялянскі плуг выворваў з-пад зямлі згнілыя панцыры, стрэлы, дзіды, шаблі198. У больш позні час мясцовыя жыхары неаднаразова знаходзілі рэшткі зброі і манеты, што адносіліся да часу татарскіх набегаў на Клецк. Але па-сапраўднаму навуковае вывучэнне археалагічнага мінулага Клецка пачалося толькі ў 60—80-я гг. XX ст. Даследаванні дазволілі вызначыць структуру горада ў X—XVI стст., а яна мае непасрэднае дачыненне да нашай тэмы.
Важнейшай крыніцай для нашай працы з’яўляецца прыродны ландшафт Клеччыны. Нягледзячы на тое, што за апошнія 500 гадоў чалавечая дзейнасць істотна змяніла прыроднае аблічча раёна, тым не менш, ландшафт Клецка і ваколіц усё яшчэ захоўвае памяць пра далёкія падзеі. Ад тых часоў мусілі захавацца аб’екты, што нагадвалі б пра Клецкую бітву. У гэтай сувязі асаблівая ўвага павінна быць звернута на вывучэнне мясцовай гістарычнай тапанімікі, асабліва
197 ПСРЛ. Т. 32. С. 172.
198 Stryjkowski М. Kronika... Т. 2. S. 336.
тапанімікі эпохі татарскіх набегаў. Цяжка абысціся без напрацовак такіх навук, як анамастыка і этымалогія. Нельга забываць і пра г. зв. «народную этымалогію», якая спрабуе трактаваць паходжанне назваў зыходзячы з уласных канонаў.
Каб устанавіць дакладнае месца бітвы, патрэбна высветліць, па-першае, маршрут, якім татарскае войска прыйшло пад Клецк, падругое, размяшчэнне татарскага лагера (каша) у ваколіцах горада і, па-трэцяе, верагодны маршрут адыходу татар з захопленым палонам. Паспрабуем спачатку адказаць на першае пытанне. Хроніка Быхаўца сведчыць, што крымскае войска з’явілася пад Клецкам, ідучы з-пад Слуцка ў бок Новагародка199. Слуцкі шлях быў добра знаёмы татарам. Яшчэ ў 1503 г. адзін з правадыроў выправы 1506 г. царэвіч Біці-Гірэй, стаўшы кошам пад Слуцкам, пачаў рассылаць загоны ў бок Клецка і Нясвіжа200. У Клецк татары маглі трапіць па Слуцкай або Капыльскай дарогах. У любым выпадку, татары павінны былі падысці да Клецка з паўднёва-ўсходняга напрамку, пераправіўшыся праз рэкі Цапра і Сільна.
Каб адказаць на пытанне, дзе татары пад Клецкам маглі стаць лагерам, трэба звярнуць увагу на структуру і планіроўку тагачаснага Клецка. Як уяўляецца, на пачатку XVI ст. Клецк складаўся з трох частак: дзядзінца, вакольнага горада і невялікага пасада, які з паўднёвага захаду прымыкаў да вакольнага горада (раён касцёла Св. Тройцы і царквы Св. Міколы)201. Пад заслонай як прыродных (рэкі Лань і Сільна), так і збудаваных (валы, роў) аб’ектаў горад з паўночна-заходняга напрамку быў амаль непрыступны для Bopara. За ўсю гісторыю Клецка з гэтага боку ён так і не быў ніколі ўзяты. Аднак з усходняга кірунку горад не выглядаў такім абароненым. Тут, за выключэннем балоцістай ракі Сільны, не было значных прыродных перашкод, якія маглі б скаваць рух непрыяцельскага войска. У выпадку раптоўнага нападу з усходу драўляныя абарончыя збудаванні клецкага вакольнага горада не вытрымалі б націску праціўніка. Слабасць тагачаснага клецкага вакольнага горада пацвердзілі ваенныя падзеі пачатку XVI ст. У 1503 г. крымскі царэвіч Біці-Гірэй, прыйшоўшы з-пад Слуцка, спаліў вакольны горад і, магчыма, дзядзінец202. У 1505 г. Клецк быў зноў спустошаны