Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
Як маргінальная з’ява ў калектыўнай памяці супольнасці Клецкая бітва 1506 г. праіснавала на працягу больш чым трох стагоддзяў. Наўрад ці працы хронікі Быхаўца і Стрыйкоўскага маглі неяк стымуляваць цікавасць мясцовых жыхароў да далёкай падзеі. Гэтыя творы былі абсалютна невядомыя мясцовым жыхарам. Немагчыма таксама ўявіць, што жыхары Клецка ў тыя далёкія часы адмыслова ўшаноўвалі Клецкую перамогу 1506 г. Тым больш, яны не рабілі ніякіх спробаў нейкім чынам лакалізаваць бітву. Нарэшце, было забыта імя самога героя бітвы — князя Міхаіла Глінскага. Толькі асобныя цьмяныя паданні слаба даносілі рэха далёкай мінуўшчыны.
Клецкая мяшчанская грамада XVII—XVIII стст. уяўляла сабой тыповую камемаратыўную супольнасць. Памяць пра падзеі і з’явы адыгрывала ў яе жыцці не апошнюю ролю. Клецкая гарадская супольнасць мела сваё ўласнае ўяўленне аб мінулым, якое служыла ёй арыенцірам у штодзённым жыцці, дапамагала зразумець рэаліі жыцця, а таксама абгрунтаваць паходжанне мясцовых традыцый і звычаяў, царкоўных і грамадскіх інстытутаў. Калектыўная памяць служыла справе кансаліДацыі клецкага мяшчанскага грамадства.
Дуалізм гарадской улады ў Клецку (ардынацкая адміністрацыя і рада-магістрат) прадвызначыў дуалізм галоўных культурных інстытутаў (замак і ратуша), што забяспечвалі захаванне і функцыянаванне калектыўнай памяці. У клецкім Дольным замку захоўваліся дакументы, што мелі дачыненне да клецкай ардынацыі Радзівілаў, а таксама грамадзянскія і крымінальныя справы мясцовай шляхты. У будынку ратушы знаходзіліся дакументы, што адносіліся да гарадскіх спраў, у тым ліку грамадзянскія і крымінальныя справы мяшчан. Гэты падзел адбыўся, відавочна, у сярэдзіне XVII ст. у сувязі з пашырэннем правоў на самакіраванне клецкай мяшчанскай абшчыны і з’яўленнем органаў гарадской улады. Адпаведна, адбыўся падзел кампетенцый паміж княскай і гарадской адміністрацыяй. Частка архіўных матэрыялаў з замка, якія мелі непасрэднае дачыненне да гарадскіх спраў, была перададзена ў ратушу. Як сведчыць знакамітая гравюра Тамаша Макоўскага, ратуша (Pretorium) існавала ў Клецку ўжо ў самым пачатку XVII ст. Галоўнымі носьбітамі
культурнай памяці Клецка з’яўляліся прадстаўнікі гарадской эліты: замкавая адміністрацыя на чале з ардынацкім старастам, члены магістрата на чале з войтам, а таксама святарства.
Разнастайнымі былі формы ўдзелу клецкага мяшчанства ў калектыўнай памяці горада. Мінулае прысутнічала ў тэкстах цэхавых статутаў. Апошнія не толькі ўтрымлівалі нормы і палажэнні, што адносіліся да мінулых часоў, але часта адсылалі да падзей і асоб, дзякуючы якім з’явіліся гэтыя нормы і правілы. У Клецку, як і ў іншых гарадах, існавала, відаць, практыка публічнага чытання і дэкламацыі палажэнняў цэхавых статутаў на агульных карпаратыўных сходах. Яшчэ адной формай удзелу клецкіх мяшчан у калектыўнай памяці горада з’яўляліся судовыя паседжанні, у часе якіх бакі спасылаліся на правы і прывілеі горада, палажэнні цэхавых статутаў, згадвалі розныя падзеі, што адбыліся ў мінулым. Да калектыўнай памяці мяшчане далучаліся таксама праз удзел у храмавых святах, на якіх нярэдка агучваліся звесткі з гісторыі храма, паміналіся былыя святары. У сценах храма меліся надпісы і вобразы, якія сведчылі пра яго мінуўшчыну. Так, вядомы пісьменнік XIX ст. Павел Шпілеўскі згадваў, што на сценах клецкай царквы Св. Георгія ён бачыў славянскі надпіс 1589 г.117, Славянскі надпіс захоўваўся таксама на надмагільным помніку на могілках каля Арынскай царквы118. Распаўсюджанню і пашырэнню культурнай памяці спрыялі гарадскія кірмашы і Tapri, дзе збіралася часам ледзь не ўсё гарадское насельніцтва, а таксама шматлікія госці. Кірмаш быў не толькі месцам сустрэчы людзей, але таксама сродкам пашырэння і перадачы інфармацыі, у тым ліку пра мінулае горада. Мінуўшчына прысутнічала таксама ў прыродным ландшафце Клеччыны, які нёс у сабе памяць пра падзеі і людзей мінулых эпох.
Такім чынам, Клецкая бітва 1506 г. мела дастаткова ўстойлівыя кропкі фіксацыі як у прыродным ландшафце, так, відавочна, і ў вуснай народнай традыцыі. Дзякуючы гэтай акалічнасці бітва захавалася ў памяці жыхароў Клецка. Але яе ўспрыняцце значна мянялася на працягу стагоддзяў клецкай гісторыі. Вобраз мінулага Клецка, што грунтуецца на бітве 1506 г. як галоўнай падзеі ў гісторыі горада, сфарміраваўся на мяжы XIX—XX стст. пад уплывам прац гісторыкаў. Канчаткова ён замацаваўся ў свядомасці жыхароў Клецка і даследчыкаў клецкай даўніны ў другой палове XX ст.
“’Шпнлевскмй П. Путешествне по Полесью н Белорусскому краю. Мннск, 1992. С. 61.
118Тамсама. С. 60.
3.3.2. Клецкая бітва 1506 г. з татарамі і бітва пад
Клецкам 1706 г. са шведамі
Сярод гістарычных падзей, што адбываліся на Клеччыне і адлюстраваліся ў памяці мясцовых жыхароў, побач з татарскімі набегамі прысутнічае таксама шведская навала пачатку XVIII ст119. Можна сказаць, што ў народнай памяці захаваліся толькі найбольш разбуральныя падзеі з жыцця горада і гарадской супольнасці. Так, вайна 1812 г„ якая абмінула Клецк, не пакінула якіх-небудзь трывалых успамінаў у асяроддзі жыхароў горада. Гэтаму сцвярджэнню пярэчыць той факт, што ў памяці гараджан не захаваліся падзеі сярэдзіны XVII ст., звязаныя з разбурэннем горада войскамі маскоўскага ваяводы Трубяцкога. Аднак не выключана, што апошні факт быў свядома выкарчаваны з памяці насельніцтва горада ў тыя часы, калі Клецк знаходзіўся ў складзе Расійскай імперыі.
Вяртаючыся да шведскага нашэсця пачатку XVIII ст., трэба адзначыць, што на працягу XIX ст. у масавай свядомасці жыхароў Клецка ўспаміны пра шведаў паступова ператварыліся ў міф. Падзея незаўважна для саміх мясцовых паступова абрасла легендамі. Сам факт шведскага ўварвання ператварыўся ў архетып — катэгорыю міфалагічнага дзеяння. Згодна з паданнем, якое было запісана ў 1879 г., шведы выкарыстоўвалі ў якасці стайні клецкую Пакроўскую царкву на Арыне, за што былі сурова пакараныя Богам. Калі яны хацелі вывесці сваіх коней з будынка царквы, то не здолелі гэта зрабіць: коні без усялякай на то прычыны не жадалі рухацца. У выніку шведы засталіся без коней і пацярпелі жорсткае паражэнне ў баі з рускімі войскамі120.
Гэта мясцовая лягенда з’яўляецца, як падаецца, адлюстраваннем шырока распаўсюджанага ў паданнях сюжэта пра гвалты і святатацтвы шведаў у дачыненні да каталіцкіх і ўніяцкіх цэркваў падчас Паўночнай вайны. Адным з галоўных абвінавачанняў было тое, што шведы нібыта ў часе вайны шырока выкарыстоўвалі цэрквы ў якасці стайняў. Гэты сюжэт мала адпавядаў рэчаіснасці, але з’яўляўся дастаткова распаўсюджаным у антышведскай прапагандзе і народным фальклоры121.
119 Гл. падрабязней пра Клецкую бітву 1706 г.: Блінец А. Клецкія бітвы: 1506 і 1706 гады. Мінск, 2015. С. 73—128.
120 Опмсанне церквей м прмходов Ммнской епархнн. Мннск, 1879. С. 129—131; Катлярчук А. Швэды ў гісторыі і культуры беларусаў. Мінск, 2002. С. 174.
121 Катлярчук А. Швэды ў гісторыі і культуры беларусаў. С. 171.
Паданне мае ярка выражаную прасторавую прывязку пры адсутнасці адпаведнай часавай лакалізацыі. Месцам, дзе згодна з легендай адбываюцца падзеі, з’яўляецца Пакроўская (Арынская) царква. Можна дапусціць, што згаданая легенда нарадзілася ў асяроддзі кліру Арынскай царквы. Часам яе канчатковага афармлення можа лічыцца сярэдзіна або нават трэцяя чвэрць XIX ст„ калі Арынская царква была канчаткова вернута праваслаўным, і для яе быў збудаваны новы будынак. Верагодна, пісьмовая фіксацыя легенды была прымеркавана да заканчэння пабудовы новага гмаха клецкай Арынскай царквы ў канцы 1870-х гг. Ва ўсялякім разе, паданне было невядомым Шпілеўскаму, які нічога не гаворыць пра яго ў сваёй кнізе. Увогуле, трэцяя чвэрць XIX ст. — гэта час, калі былі запісаны многія легенды з падобным сюжэтам. Згодна з паданнем, запісаным у Валожыне ў 1872 г., шведы выкарыстоўвалі мясцовую царкву ў якасці стайні, а таксама стралялі па абразах, за што былі сурова пакараны Богам — аслеплены122. Відавочна, для стварэння падобных легендаў святары выкарыстоўвалі фальклорныя сюжэты, што ўзыходзілі да эпохі існавання Рэчы Паспалітай. У XVIII ст. тэма шведскіх гвалтаў і святатацтваў у дачыненні да каталіцкіх і ўніяцкіх храмаў (клецкая Арынская царква тады належала ўніятам) выкарыстоўвалася прапагандыстамі гэтай дзяржавы123. He выключана, што яшчэ тады гэты сюжэт увайшоў у мясцовы фальклор і стаў асновай падання пра шведаў у Клецку.
У другой палове XIX ст. Арынская гара становіцца адным з месцаў, у якім лакалізуецца памяць пра шведскую навалу. Другое паданне пра прысутнасць шведаў у Клецку гаворыць пра тое, што швед (кароль Карл XII?), адступаючы з Клецка, забыў пад гарой рукавіцу, па якую абяцаў вярнуцца124. Такім чынам, Арынская гара стала цэнтрам міфалагічнай прасторы, на якой разгортваліся міфалагічныя дзеянні. Яны адбываюцца не ў рэальным, а ў міфалагічным часе, у адпаведнасці з пазачасавай мадэллю.
Бітва са шведамі пачатку XVIII ст. выціснула з гістарычнай памяці мяшчан бітву з крымскімі татарамі, што адбылася на два стагоддзі раней. У народнай памяці засталася толькі шведская навала, а татарскія набегі былі амаль цалкам забытыя. Замена адной міфалагемы на другую ў свядомасці жыхароў Клецка адбылася не толькі
122Катлярчук А. Швэды ў гісторыі і культуры беларусаў. С. 174.
123Тамсама. С. 171.
124 Запісана ў сакавіку 2005 г. ад ураджэнца вёскі Сіняўка, былога навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАНБ В. С. Талстога.
і не столькі таму, што шведскія падзеі адбыліся значна пазней за татарскія. Народная памяць анахранічная. Яна існуе па-за часам і не здольна ўтрымліваць канкрэтныя гістарычныя даты. У масавай свядомасці абедзве падзеі адносіліся да абсалютнай пазачасавай мінуўшчыны. На выцясненне вобраза татарскіх набегаў вобразам шведскай інтэрвенцыі паўплываў, у першую чаргу, той факт, што мясцовыя татары-мусульмане ў XIX ст. ужо не ўспрымаліся жыхарамі Клецка як «чужыя». Для мяшчан яны былі «сваімі», з якімі яны спрадвеку жылі побач у міры і згодзе. Гэты стан з сучаснасці пераносіўся ў далёкую мінуўшчыну. Народная свядомасць адмаўлялася верыць, што некалі магло быць інакш, а Клецк быў аб’ектам спусташальных татарскіх набегаў. Татарскія напады супярэчылі сучаснаму народнаму вобразу мінуўшчыны і мусілі быць выцеснены з народнай памяці. Да таго ж, з палітычнай карты Еўропы знікла Крымскае ханства. Амаль усе татары, і не толькі крымскія, апынуліся ў складзе адной дзяржавы — Расійскай імперыі. За выключэннем мясцовай шляхты каталіцкага веравызнання ўсё астатняе насельніцтва, у тым ліку і большасць гараджан, пад уплывам афіцыйнай прапаганды лічыла, што так было заўсёды, што гэтыя землі заўжды былі складовай часткай Расійскай імперыі.