• Часопісы
  • Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

    Рыцар на полі бітвы

    Клецк, жнівень1506 года
    Уладзімір Канановіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 410с.
    Смаленск 2017
    125.91 МБ
    Кампанія па дыскрэдытацыі Глінскага суправаджалася гучнымі арыштамі. Па падазрэнні ў спрыянні і нават ва ўдзеле ў мяцяжы
    77 LM. Uzrasymi} knyga 8. Р. 103—104.
    78Тамсама. Р. 106.
    ’’Тамсама. Р. 112.
    80Тамсама. Р. 104.
    Глінскіх былі арыштаваныя многія дзяржаўныя саноўнікі. У іх ліку былі блізкія сваякі Глінскіх. Быў арыштаваны швагер Міхаіла Глінскага гаспадарскі канюшы Марцін Храптовіч. Пасля вызвалення ў 1511 г. ён ужо ніколі не здолеў аднавіць страчаныя пазіцыі. Ян Літавор Храптовіч, які вярнуўся з маскоўскага палону, ужо так і не зрабіў бліскучай кар’еры81. Ён атрымаў толькі пасаду гаспадарскага маршалка і старосты драгічынскага.
    3.2.2.	Адмоўны вобраз Міхаіла Глінскага ў палітычнай публіцыстыцы ВКЛ першай паловы XVI ст.
    Абвінавачанні ў спрыянні Глінскім і дзяржаўнай здрадзе сталі моцным аргументам пры высвятленні адносінаў паміж асобнымі раднымі панамі ВКЛ. Асабісты канфлікт паміж маладымі вяльможамі, Мікалаем Мікалаевічам Радзівілам і Альбрэхтам Марцінавічам Гаштаўтам, у 1509 г. прывёў да абвінавачання прыхільнікаў апошняга ў дзяржаўнай здрадзе і ўдзеле ў бунце Глінскага. Альбрэхт Гаштаўт быў нават пазбаўлены ўсіх пасад і правёў больш года ў зняволенні. Аднак Гаштаўт здолеў апраўдацца перад гаспадарскім судом і пасля зрабіў бліскучую палітычную кар’еру. У 1513 г. ён быў прызначаны полацкім ваяводам, а ў 1522 г., пасля таго як атрымаў пасаду віленскага ваяводы і канцлерства, стаў першым свецкім ураднікам у дзяржаве.
    Эпізод з абвінавачваннем у дзяржаўнай здрадзе і спрыянні бунту не даваў у далейшым спакою самаму магутнаму вяльможу ВКЛ. Яшчэ ў 1525 г. у лісце да каралевы Боны Сфорца Альбрэхт Гаштаўт вымушаны быў адмяжоўвацца ад падазрэнняў ва ўдзеле ў выступе Глінскага. Ён прыпісваў сабе асноўныя заслугі ў мабілізацыі ваенных сіл дзяржавы і арганізацыі барацьбы з мяцежнікамі82. Па словах Гаштаўта, ён праследаваў Глінскага разам з каралеўскім войскам да самога Смаленска і Дарагабужа83. Абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзе, на думку Гаштаўта, былі вынікам зайздрасці з боку яго праціўнікаў Радзівілаў, якія не маглі змірыцца з тым, што лаўры збавіцеля Айчыны дасталіся яму84. He выключана, што ўсемагутны канцлер зрабіў усё магчымае, каб былі забытыя добрыя справы Міхаіла
    81 Pietkiewicz К. Wielkie Ksi^stwo Litewskie... S. 112.
    82 «Albertus Gastold, palatinus Vilnensis, Bone Sphortie, Regine Polonie. Contra ducem Constantinum de Ostrogk et contra Radivillones» (AT. T. 8. S. 262—263).
    83 «Albertus Gastold, palatinus Vilnensis, Bone Sphortie, Regine Polonie. Contra ducem Constantinum de Ostrogk et contra Radivillones» (AT. T. 8. S. 264).
    84Тамсама. S. 264.
    Глінскага і каб была сцёрта сама памяць пра яго. Відавочна, не без загаду Гаштаўта з Літоўскай Метрыкі былі вынятыя звесткі, якія нейкім чынам нагадвалі пра Глінскага. У будучым павінен быў застацца толькі вобраз Глінскага як здрадніка Айчыны і крывавага забойцы.
    Трэба прызнаць, што прапагандысцкія высілкі Жыгімонта Старога і Альбрэхта Гаштаўта па дыскрэдытацыі былога надворнага маршалка далі плён. Асоба Міхаіла Глінскага была пакрыта друзам страшэнных абвінавачанняў, што было яшчэ горш, чым поўная «damnatio memoriae». «Чорны» вобраз Глінскага праіснаваў да смерці Гаштаўта (1539 г.) і Жыгімонта Старога (1548 г.). Толькі пасля гэтага пачаўся паступовы працэс перагляду стаўлення да асобы князя Міхаіла і яго ўчынкаў.
    Былы падначалены Гаштаўта, гаспадарскі сакратар Венцлаў Мікалаевіч, больш вядомы пад псеўданімам Міхалон Літвін, досыць асцярожна ставіўся да асобы Міхаіла Глінскага, не спрабуючы нават накінуць на яго стэрэатыпныя абвінавачанні ў дзяржаўнай здрадзе. Ён толькі прыпісвае хітрасці Глінскага здачу Смаленска вялікаму князю маскоўскаму Васілю III у 1514 г.85. Праўда, згадваючы бітву пад Клецкам як адну з самых бліскучых перамог літоўскай зброі, Міхалон нічога не гаворыць пра асобу палкаводца, дзякуючы таленту якога перамога была дасягнута86. Так асоба героя бітвы была аддзелена ад самой бітвы. Бітва і яе герой працягвалі існаваць асобна.
    3.2.3.	Голас у абарону Глінскага: Ёдак Дэцыус
    У гэтым хоры абвінаваўцаў і нядобразычліўцаў дысанансам гучаў голас ураджэнца Эльзаса, служэбніка кракаўскага бургграфа Яна Бонера і выдаўца хронікі Мехавіты Ёдака (Юстуса) Дэцыуса (Дэцыя). Яго пяру належыць трылогія пра падзеі, што адбываліся ў Кароне і ВКЛ у пачатку панавання Жыгімонта Старога. 3 Глінскім Дэцыус пазнаёміўся ў Кракаве ў 1507 г. Нягледзячы на тое, што бітва пад Клецкам 1506 г. знаходзіцца па-за храналагічнымі межамі твора (De Regis Sigismundi temporibus), які пабачыў свет у 1521 г. у Кракаве, аўтар падрабязна спыняецца на асобе князя Міхаіла, яго фізічных і інтэлектуальных якасцях. Дэцыус падае кароткі агляд жыццёвага шляху Глінскага, адзначаючы пры гэтым яго 12-гадовае (sic!) знаходжанне ў Германіі, службу ў караля і вялікага князя Аляксандра. Дзякуючы Дэцыусу мы маем падрабязныя сведчанні пра сустрэчу Жыгімонта Старога і Міхаіла Глінскага перад «паднясеннем»
    85 Лнтвнн М. О нравах татар, лнтовцев н москвнтян. С. 79.
    86 Тамсама. С. 67.
    і каранацыяй першага, а таксама пра акалічнасці бунту Глінскіх, іх уцёкі ў Масковію, аблогу Смаленска 1514 г„ няўдалую спробу князя Міхаіла вярнуцца дамоў*7.
    Дэцыус выкарыстоўваў для напісання свайго твора матэрыялы з Кароннага архіва ў Кракаве. Гэтыя матэрыялы за перыяд 1515— 1535 гг., вядомыя як Acta Tomiciana (па прозвішчы тагачаснага кароннага падканцлера Пятра Таміцкага), былі пазней сабраныя і 8 верасня 1567 г. прадстаўленыя сенату Польскага каралеўства кракаўскім і плоцкім канонікам Станіславам Гурскім. Весткі Дэцыуса пра асобу Глінскага і яго жыццёвы шлях паслужылі асновай для наступных пакаленняў аўтараў, асабліва з нямецкіх зямель.
    3.2.4.	Міхаіл Глінскі як галоўны герой «Нататак пра Масковію» Жыгімонта Герберштайна
    У асобе Жыгімонта Герберштайна (1486—1566), аўтара «Масковіі», мы маем незвычайнага сведку жыцця, у тым ліку і «нямецкага» перыяду, Міхаіла Глінскага. Насамрэч Герберштайн з’яўляецца ўнікальным сведкам. Па-першае, яго і Глінскага аб’ядноўвае тое, што яны абодва належалі да прыдворнага грамадства. Эпоха высокага Рэнесансу ў Еўропе, па меншай меры ў яе заходняй частцы, вызначалася складваннем новай індывідуальнасці88. У канцы XV — першай палове XVI стст. узмацняецца цікавасць да асобы чалавека, яго ўнутранага свету. У літаратуры і мастацтве гэта тэндэнцыя выразілася ў спробе дакладна і дэталёва перадаць індывідуальныя рысы чалавечага цела, адметнасці чалавечай душы і псіхікі. Са станаўленнем індывідуалізму звязана з’яўленне катэгорыі багата адораных у фізічным і інтэлектуальным плане людзей — «homo universale». Яны былі сапраўднай знаходкай для манархаў, вышэйшымі дарадцамі якіх многія з іх станавіліся. Гэтыя людзі былі гатовыя ўзяцца за любую справу; яны былі здольныя як да сур’ёзнага ўчынку, так і да жарту. Яны разумелі, якімі талентамі і здольнасцямі валодаюць, і таму лічылі, што маюць законнае права патрабаваць ад уладара багатыя дары за сваю службу. Рэч ішла не толькі пра матэрыяльнае. Куды больш значнай уяўлялася слава, вялікасць, пасмяротная памяць. Часам для дасягнення мэты выкарыстоўваліся любыя сродкі. Новыя людзі былі надзвычай амбітнымі і ганарыстымі індывідуумамі.
    87 Decius I. De Sigismundi regis temporibus liber, 15211 Oprac. W. Czerniak. Krakow, 1901 (= Biblioteka pisarzow polskich. Nr. 39).
    88 Burckhardt J. The Civilization of the Renaissance in Italy. P. 87—93.
    Адсюль зразумела іх гарачае жаданне дасягнуць чагосьці значнага яшчэ пры жыцці. Як Герберштайн, так і Глінскі належалі да гэтай катэгорыі людзей. Абодва былі багата адоранымі і ўсебакова развітымі, у болынай ці меншай ступені неардынарнымі і выключнымі людзьмі. Абодва былі дарадцамі сваіх манархаў. Нарэшце, абодва дасягнулі зямной славы, праўда, рознымі сродкамі: першы сваімі літаратурнымі творамі, і ў першую чаргу знакамітай «Масковіяй», а другі — учынкамі, і, не ў апошнюю чаргу, дзякуючы перамозе над татарамі ў жніўні 1506 г.
    Па-другое, абодва былі звязаны з дваром імператара Максіміліяна Габсбурга. Глінскі выхоўваўся на імператарскім двары ў 90-х гг. XV ст. Герберштайн пачаў службу пры двары імператара Максіміліяна I Габсбурга ў 1514 г.89. Выхаванне і служба на габсбургскім двары адыграла важную ролю ў станаўленні двух маладых людзей. Нельга не адзначыць той факт, што як Глінскі, так і Герберштайн праявілі сябе як таленавітыя дыпламаты. Яны неаднойчы выконвалі складаныя даручэнні сваіх уладароў.
    Нарэшце, і гэта варта падкрэсліць, што Жыгімонт Герберштайн меў гонар ад імя імператара Святой Рымскай імперыі хадайнічаць за Глінскага перад вялікім князем маскоўскім Васілём III. Калі ў 1516 г. імператар Максіміліян I накіраваў Герберштайна ў Маскву, ён уручыў таму асабісты ліст да Васіля III з просьбай аб вызваленні князя Міхаіла Глінскага, які тады знаходзіўся ў турме. Мы дазволім сабе ў гэтым месцы прывесці змест гэтага ліста цалкам на мове арыгінала90:
    Maximilian von Gottes Gnaden erwahlter Romischer Kaiser u.s.w. Instruction, was unser getreuen Sigmund von Herberstein und Peter Maraxij unser Rathe mit dem Grossfursten der Reussen handeln sollen.
    Item so sy inhalt unser sender Instruction mit denselben grossen Fursten dem Reussen so vielgehandelt und ihne wie wir uns versehen dahin bewegt haben, dass er sich gegen unserem lieben Bruder dem Konig zu Pohlen ihrer Vehd halben in ein Compromiss einlassen will, oder die Handlung sonst zu End gebracht ist.
    Sollen Sy seiner Lieb unsern sondern Credenz Brief uberantworten, und daraufmit dem besten Fug anzeigen, uns lang an wie sein Lieb Herzog Michel Linzkj vielleicht aus beweglichen Ursachen fencklichen halte, dieweilen wir
    89 Picard B. Das Gesandtschaftswesen Ostmitteleuropas in der friihen Neuzeit. Beitrage zur Geschichte der Diplomatie in der ersten Halfte des sechzehnten Jahrhunderts nach den Aufzeichnungen des Freiherrn Sigmund von Herberstein. Graz—Wien—Koln, 1967. S. 33.
    90 Adelung F. Siegmund Freiherr v. Herberstein: Mit besonderer Rucksicht auf seine Reise in Russland. St. Petersbourg, 1818. Рускі пераклад знаходзіцца ў выданні: Герберштейн С. Заппскм о Московмн / Под ред. В. Л. Янмна. Москва, 1988. С. 260—261.