Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
53 ІЦавннская Л„ Лабынцев Ю. Лнтература белорусов Польшя... С. 11.
паходзіць з двара Рыгора Хадкевіча. Ён быў праваслаўным і, адначасова, свецкім чалавекам, меў пэўны літаратурны талент і добрую фантазію.
Вобраз бітвы, пададзены ў «Хроніцы Быхаўца», вызначаўся не толькі патрабаваннямі сучаснага моманту, але таксама роднаснымі, прыяцельскімі і зямляцкімі сувязямі Хадкевічаў, а таксама бачаннем гістарычнага мінулага Бацькаўшчыны гетманам Рыгорам Хадкевічам. Дзякуючы літаратурнаму таленту ўкладальніка, а таксама палітычнаму ўплыву роду Хадкевічаў, вобраз Клецкай бітвы ў версіі «Хронікі Быхаўца» ледзь не адразу стаў дамінуючым у гістарычнай памяці ВКЛ, паступова выціскаючы ўсе астатнія версіі падзеі. На яго мусілі абапірацца ўсе сучасныя аўтары, якія пісалі пра Клецкую бітву, уключаючы Стрыйкоўскага, Гваньіні і інш. Паступова з Клецкай бітвы ствараецца легенда, а памяць пра яе становіцца міфам рыцарства ВКЛ. Шляхта атрымала новых герояў (гаспадарскага канюшага Юрыя Вала, князя Міхаіла Глінскага і інш.), якія павінны былі стаць прыкладам для пераймання. Памяць пра Клецкую бітву, як і іншыя бітвы з удзелам рыцарства ВКЛ (неабавязкова пераможныя), складала аснову гістарычнай самасвядомасці гэтага саслоўя, ствараючы яго калектыўную ідэнтычнасць. Ва ўмовах ледзь не перманентных войнаў ВКЛ (пазней Рэчы Паспалітай) у другой палове XVI ст. памяць пра Клецкую вікторыю мусіла быць запатрабаванай, натхняць на новыя ўчынкі і суцяшаць у выпадку паражэнняў.
3.1.12. Мацей Стрыйкоўскі
3 дваром Хадкевічаў на Падляшшы быў звязаны і першы этап дзейнасці польскага храніста Мацея Стрыйкоўскага. Тут ён атрымаў надзвычай цёплы прыём, тут яму былі створаны спрыяльныя ўмовы для працы. Хадкевічы прадаставілі ў распараджэнне Стрыйкоўскага свае багатыя зборы, а таксама забяспечвалі яго ў разе патрэбы новымі крыніцамі. Пра перадачу Хадкевічамі Стрыйкоўскаму «Прускай хронікі» Пятра з Дусбурга ўжо гаварылася. Асабліва цесныя сувязі завязаліся ў Мацея Стрыйкоўскага са старэйшым сынам Рыгора Хадкевіча Аляксандрам, гарадзенскім і магілёўскім старостам. У рэзідэнцыі апошняга ў Гарадку (Грудэку) Стрыйкоўскі пачаў пісаць сваю слынную «Хроніку Польшчы, Літвы і Русі».
Сярод разнастайных падзей мінуўшчыны ў Хроніцы Стрыйкоўскага асаблівае значэнне надаецца бітвам. Кароткі аповед пра тую ці іншую бітву (клецкія падзеі 1506 г. не зўляюцца выключэннем)
звычайна суправаджаецца вершаваным вопісам. Аднак ва ўяўленні аўтара існавала пэўная градацыя бітваў. У свядомасці Стрыйкоўскага, напрыклад, бітва пад Грунвальдам 1410 г., памяць пра якую захавалася толькі ў пісьмовых крыніцах, мусіла адрознівацца ад бітваў пад Клецкам 1506 г. або Оршай 1514 г., пра якія захаваліся сведчанні сучаснікаў. Ён здаваў сабе справу, што знаходзіцца на крайняй мяжы, за якой знікаюць нават ускосныя сведчанні пра агюшнія падзеі. Адсюль тая стараннасць, з якой храніст збіраў звесткі пра падзеі, якія япічэ адносіліся да сучаснасці.
Пры апісанні бітвы пад Клецкам 1506 г. Мацей Стрыйкоўскі карыстаўся рознымі тыпамі крыніц. Сярод пісьмовых сведчанняў трэба назваць хронікі польскіх аўтараў, у першую чаргу Мяхоўскага, Вапоўскага і Кромера. Стрыйкоўскі абапіраўся таксама на літоўска-рускія летапісы. Пад літоўскімі летапісамі, якія неаднаразова згадвае ў сваім творы Стрыйкоўскі, неабходна разумець пашыраныя рэдакцыі летапісаў ВКЛ кшталту Хронікі Быхаўца. Гэтыя творы былі ласкава прадастаўлены польскаму храністу для азнаямлення князем Заслаўскім у Вялікай Бераставіцы і панам Аляксандрам Хадкевічам у Гарадку54.
Мацей Стрыйкоўскі карыстаўся таксама вуснымі сведчаннямі, а таксама ўласнымі назіраннямі. У адрозненне ад папярэднікаў, якія пісалі пра бітву, ён меў мажлівасць наведаць мясціны, звязаныя з гэтай славутай падзеяй, аб чым і згадаў у сваёй Хроніцы. Стрыйкоўскі наведаў Клецк каля 1578 г., калі знаходзіўся на двары слуцкага князя Юрыя Юр’евіча Алелькавіча, які пасля смерці Аляксандра Хадкевіча стаў яго новым мецэнатам і спонсарам. Польскі храніст адзначае, што падчас вандровак па ваколіцах Клецка яму неаднаразова трапляліся матэрыяльныя сведчанні бітвы: амаль згнілыя панцыры, стрэлы, дзіды, шаблі і інш.:
I dzis w tych com sam widziat plugiem ostrym polach, Oracz krzywy najduje znaki jawne w rolach, Wyorywa pancerze i strzaly zbotwiale,
Kopije, szable, slyki, dawnosciq zbotwiale55.
Тады ж, y часе вандроўкі ў Клецк, Мацей Стрыйкоўскі мог пачуць вусныя ўспаміны пра бітву. Невядома толькі, у якой меры ён выкарыстаў іх у сваім творы. Як вынікае з Хронікі, Стрыйкоўскі
^Улаіцнк Н. Введенме в нзученме белорусско-лмтовского летопіісання. Москва, 1985. С. 87.
55Stryjkowski М. Kronika polska, litewska, zmodzka i wszystkiej Rusi. T. 2. Warszawa, 1846.
S. 336. Несумненна, гэтае апісанне мае гіпербалізаваны і агульны характар.
мусіў добра ведаць прастору бітвы; ён няблага арыентаваўся ў тапаграфіі Клеччыны.
Вершаваная паэма «Бітва з татарамі пад Клецкам» мае выключныя рысы твора эпохі Рэнесансу. Ужо сам пачатак паэмы адсылае да антычнасці, старажытных часоў:
Tak gdy okrutnym Marsem poganstwo burzylo,
I z chromonogim wlosci Wulkanem kurzylo, Stwozylby sip i Jowis, jak olbrzymskich czassow, Gdy do Egipskich pierzchal z swym senatem lassow56.
Асноўную ўвагу Мацей Стрыйкоўскі засяроджвае на чалавечых постацях. Галоўным героем паэмы з’яўляецца, безумоўна, князь Міхаіл Львовіч Глінскі. Адразу за кароткім уступам Стрыйкоўскі пераходзіць да асобы князя:
Lecz Michal Glihski w sprawach rycerskich mqz sprawny, Widzqc upadek tuz bycLitwy wszytkiej jawny, Dziesipc tysipcy Litwy z Russaki zszykowal, A z nimi sip pod Klecko co rychlej gotowal57.
Стрыйкоўскі надзяляе постаць князя рысамі антычнага героя. Аўтар адзначае яго арганізатарскі талент, розум, мужнасць у баі, ваенную хітрасць, патрыятызм. У паэме вобраз князя Міхаіла ўзвышаецца над усімі астатнімі ўдзельнікамі бітвы. Стрыйкоўскі падкрэслівае, што дзякуючы перамозе пад Клецкам Глінскі на вякі праславіў сваё імя. Дзякуючы перамозе ён знайшоў мноства прыхільнікаў сярод жыхароў ВКЛ і іншаземцаў, у тым ліку выхадцаў з Польскай Кароны.
Акрамя асобы Міхаіла Глінскага ў паэме не бракуе іншых герояў меншага маштабу. Стрыйкоўскі асабліва адзначыў аркебузніка Рачка і ананімнага маршалка канцлера Радзівіла, якія дзякуючы сваёй трапнай стральбе нанеслі значны ўрон татарам і забяспечылі пераправу гаспадарскага войска праз раку:
Lecz Raczko wipkszy odniosl dank z rusznicq swojq,
I Radziwilow marszalek takiez strzelbq dwojq, Dwa tylko ze dwu rusnic tatar nazad wsparli, A nam zas tysiqc dzial za to ciz wydarli58.
56 Stryjkowski M. Kronika... T. 2. S. 333.
57Тамсама. S. 333.
58Тамсама. S. 337.
Гэты эпізод можа сведчыць пра падтрымку, якую Стрыйкоўскаму аказалі Радзівілы, у першую чаргу віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Руды. За дапамогу ў напісанні Хронікі Стрыйкоўскі падзякаваў роду Радзівілаў вершаванымі радкамі. Дзякуючы Хроніцы паступова склалася легенда пра адметную ролю аднаго з Радзівілаў у бітве. У гонар падзеі Мікалай Радзівіл, віленскі ваявода і канцлер ВКЛ, збудаваў храм Св. Юрыя каля свайго палаца ў Вільні.
He забывае Мацей Стрыйкоўскі і польскую надворную харугву на чале з сынам пазнанскага ваяводы Сяндзівоем Чарнкоўскім, якая адным толькі сваім выглядам здэмаралізавала татараў. Чарнкоўскія адносіліся да ліку слынных магнацкіх родаў Вялікай Польшчы. Гняздом роду, што належаў да герба «Наленч», з’яўляўся Чарнкаў. На працягу стагоддзяў прадстаўнікі роду адыгрывалі важную ролю ў грамадскім і палітычным жыцці Вялікай Польшчы. Бацька Сяндзівоя Чарнкоўскага, Ян Сяндзівой, быў сынам гнезненскага кашталяна Яна і Ядвігі Тэнчынскай. Ян Сяндзівой Чарнкоўскі чатыры разы браў шлюб. Першы шлюб з невядомай дачкой кракаўскага ваяводы Яна Тэнчынскага не прынёс нашчадкаў. Ад другога шлюбу з дачкой пазнанскага падкаморыя Сцібара з Понеца Зоф’яй нарадзіліся сыны Ян і Мікалай, а таксама дачка Ганна. Сяндзівой паходзіў ад трэцяга шлюбу Яна Сяндзівоя з нейкай Дарохнай. Ад гэтага шлюбу нарадзіліся таксама сын Мацей і дачка Катарына. У чацвёртым шлюбе, які Ян Сяндзівой Чарнкоўскі ўзяў у 1496 г. з Катарынай Крэткоўскай, ён, верагодна, не меў дзяцей59. Сяндзівой Чарнкоўскі займаў пасаду пшэменцкага кашталяна. Ад шлюбу з дачкой серадзкага ваяводы Амброзія Пампоўскага Барбарай ён меў чатырох сыноў: Яна, Жыгімонта (Зыгмунта), Станіслава Сяндзівоя і Войцеха Сяндзівоя60.
Як выхадзец з Вялікай Польшчы, Мацей Стрыйкоўскі быў добра знаёмы з многімі прадстаўнікамі дому Чарнкоўскіх. Сучаснікамі польскага храніста былі пазнанскі біскуп Андрэй, пазнанскі кашталян Пётр, рагозінскі кашталян Войцех, а таксама Станіслаў, які быў старостам у велікапольскім Клецку61. Усе яны былі сынамі быдгаскага кашталяна Мацея, роднага брата Сяндзівоя. Актыўны ўдзел у грамадскім і палітычным жыцці бралі таксама іх стрыечныя браты, сыны Сяндзівоя Чарнкоўскага: велікапольскі
59 Kaczmarczyk К. Czarnkowski (z Czarnkowa) S^dziwdj h. Natecz // PSB. T. 4. S. 219—221.
60 Lepszy K. Czarnkowski Stanislaw S^dziwoj h. Nalecz // PSB. T. 4. S. 221.
61 Herbarz polski Kaspra Niesieckiego. Wyd. J. Bobrowicz. T. 3. Lipsk, 1839. S. 212—214.
староста-генерал Войцех Сяндзівой і каронны рэферэндар Станіслаў Сяндзівой62.
Праўдападобна, што Мацея Стрыйкоўскага з домам Чарнкоўскіх лучылі цесныя сувязі. Уплывовы Станіслаў Сяндзівой мог выступаць у якасці заступніка польскага храніста. He выключана, што Мацей Стрыйкоўскі быў добра знаёмы і з сынам Войцеха Сяндзівоя Адамам Сяндзівоем, пазнейшым ленчыцкім ваяводам, які ў маладыя гады браў удзел у маскоўскай вайне, за што быў шчодра ўзнагароджаны Стафанам Баторыем63. Мацей Стрыйкоўскі не толькі добра ведаў сучасных яму прадстаўнікоў роду Чарнкоўскіх, але быў пароднены з апошнімі. Сын рагозінскага старосты Войцеха Пётр быў жанаты з Даротай Стрыйкоўскай64.
Удзел Чарнкоўскіх у лёсе Мацея Стрыйкоўскага не мог не аказаць уплыў на змест аповесці пра Клецкую бітву. Прысутнасць аднаго з продкаў роду на старонках аповесці прадвызначыў той факт, што многія яго пакаленні з’яўляліся дзяржаўцамі велікапольскага Клецка. Велікапольскім клецкім старостам быў бацька Сяндзівоя Ян Сяндзівой65. Клецкай дзяржавай валодаў сын Сяндзівоя Ян66.