• Часопісы
  • Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

    Рыцар на полі бітвы

    Клецк, жнівень1506 года
    Уладзімір Канановіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 410с.
    Смаленск 2017
    125.91 МБ
    «ПСРЛ.Т. 32. С. 171.
    45 Пачынаючы з сярэдзіны XVI ст. іншыя крыніцы таксама падкрэсліваюць колькасную перавагу татараў падчас набегу 1506 г. Міхалон Літвін пісаў аб 3-разовай перавазе татарскага войска (27 тыс. супраць 9 тыс.). Мацей Стрыйкоўскі, следуючы традыцыі, закладзенай «Хронікай Быхаўца», пісаў пра 20-тысячнае татарскае войска і 10-тысячнае войска ВКЛ. «Хроніка Літоўская і Жамойцкая» паведамляе пра 30-тысячнае татарскае войска, якому супрацьстаяла 10-тысячнае войска ВКЛ.
    46Podhorodecki L. Dzieje rodu Chodkiewiczdw. Warszawa, 1997. S. 103—104.
    запатрабаванымі ва ўмовах Інфлянцкай вайны. Пра гэта сведчаць г. зв. «гетманскія артыкулы», якія належалі пяру польнага гетмана ВКЛ Рыгора Хадкевіча. Нарэшце, аповесць пра Клецкую бітву канчаткова рэабілітавала князя Міхаіла, які пасля дзесяцігоддзяў дыскрэдытацыі і замоўчвання ягоных слаўных учынкаў стаў новым культурным героем для маладога пакалення рыцарства ВКЛ.
    Аповесць пра бітву пад Клецкам, як, дарэчы, і ўся «Хроніка Быхаўца», была створана, верагодна, на двары польнага (з 1566 г. — вялікага) гетмана ВКЛ Рыгора Аляксандравіча Хадкевіча. Твор мусіў паўстаць у яго маёнтках: Вялікай Бераставіцы або ў Заблудаве на Падляшшы. Дату паўстання аповесці можна вызначыць як 1564— 1570 гг„ але ніяк не пазней 1572 г.47, калі пан Рыгор памёр. Непасрэднай падзеяй, якая паўплывала на аповед пра Клецкую бітву, можна лічыць бітву на Уле 1564 г., у якой Рыгор Хадкевіч браў непасрэдны ўдзел. Імклівы ўдар па пазіцыях вялікага маскоўскага войска, разгром абозу праціўніка, хуткае і актыўнае праследаванне адступаючага ворага, багатая здабыча — усё гэта нагадвала пра падзеі амаль 60-гадовай даўніны пад Клецкам. Перамога на Іванскім полі пад Чашнікамі не магла не выклікаць у польнага гетмана гістарычных рэмінісцэнцый.
    Рыгор Хадкевіч быў не толькі таленавітым тэарэтыкам і практыкам вайсковай справы, але таксама мецэнатам старабеларускай культуры і абаронцам праваслаўнай веры. Яго двор у Заблудаве з’яўляўся значным асяродкам старабеларускай праваслаўнай культуры. Ён заснаваў тут кірылічную друкарню, у якой намаганнямі Івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца ў 1568 і 1569 гг. была выдадзена знакамітая Біблія. Рыгор Хадкевіч меў шырокую выдавецкую праграму, якую, аднак, па прычыне смерці не здолеў ажыццявіць да канца. Ён актыўна выступаў за выкарыстанне сучаснай яму старабеларускай мовы ў пісьмовасці, не толькі свецкай, але і рэлігійнай48. Рыгор Хадкевіч быў сапраўдным патрыётам свайго краю і зацята адстойваў суверэнітэт ВКЛ на перагаворах пра унію з польскім бокам.
    Рыгор Хадкевіч мог стварыць магчымасці для ўкладання гістарычных твораў на сваім двары. Ён мусіў мець добрую асабістую бібліятэку. У разе патрэбы ён мог карыстацца багатымі зборамі бібліятэкі ў Супраслі. Прадстаўнікі роду Хадкевічаў цікавіліся
    47 Ян Якубоўскі, а ўслед за ім і Ежы Ахманьскі акрэслілі час паўстання Хронікі Быхаўца 1564—1574 гг.: Ochmanski J. Nad Kronik^ Bychowca // Stadia Zrodloznawcze. 1967. T. 12. S. 162.
    4МШавлнская Л., Лабынцев Ю. Лнтература белорусов Польшм (XV—XIX вв.). Мннск, 2003. С. 33.
    старажытнымі летапісамі і хронікамі. Адміністратар Інфлянтаў Ян Геранімавіч Хадкевіч знайшоў падчас прыняцця ордэнскага замка ў Вендэне «Хроніку Прускай зямлі» Пятра з Дусбурга, якую ён пасля перадаў для карыстання Мацею Стрыйкоўскаму49. I самае галоўнае, Рыгор Хадкевіч цікавіўся гісторыяй і меў дорыя веды ў гэтай галіне.
    Укладальнік апавядання пра Клецкую бітву 1506 г. у версіі Хронікі Быхаўца мусіў карыстацца як пісьмовымі крыніцамі, так і вуснымі сведчаннямі. У першую чаргу, ён павінен быў абапірацца на Хроніку Марціна Бельскага, якая, у сваю чаргу, грунтуецца на Хроніцы Мацея Мяхоўскага. Аднак укладальнік аповеду падышоў да прац сваіх папярэднікаў асцярожна і нават крытычна. Ён не згадвае эпізод з пасольствам караля і вялікага князя Аляксандра да свайго брата Жыгімонта ў Сілезію, апускае імёны асоб, якія суправаджалі хворага караля з Ліды ў Вільню. У аповедзе адсутнічаюць звесткі пра ўдзел у Клецкай бітве польскай надворнай харугвы на чале з Сяндзівоем Чарнкоўскім. Усё, што было звязана з палякамі ў гэтай бітве і вакол яе, укладальнік старанна апускае. He згадвае ён тыя моманты, якія маглі б у непрывабным святле прадставіць літоўскую магнатэрыю. Так, ён апускае эпізод, калі літвіны адмаўляюцца выправіцца ў паход, пакуль сам кароль і вялікі князь не стане на чале войска. Няма ў аповедзе і эпізоду са з’яўленнем на каралеўскім двары ў Лідзе параненага ганца з весткай пра нечаканы і раптоўны падыход вялікага татарскага войска. Нарэшце, вяртанне ў Ліду рацаў, якія прывялі з сабой палонных татар, а таксама прынеслі ў кайстрах адсечаныя галовы татарскіх воінаў, выклікае сярод літвінаў не страх, як гэта адзначаецца ў польскіх аўтараў, а радасць і вяселле: «syia widywsze panowe weselilisia y radosty napolnilisia, y toho czasu sami wseli na koni, y wsemu woysku kazali poyty z soboiu k Nowohurodku»50.
    Укладальніка аповеду пра Клецкую бітву не задавальнялі версіі польскіх аўтараў, і не толькі з ідэалагічнага пункту гледжання. Само апісанне падзеі магло падацца яму вельмі сціслым і агульным. Патрэбна было стварыць такі твор, які б прыйшоўся даспадобы ўсяму шляхецкаму саслоўю ВКЛ, ад магнатэрыі да дробнай шляхты. Твор павінен быў быць па-мастацку яркім, вобразным і захапляльным. I галоўнае, твор павінен быў быць напісаны не на лацінскай,
    49 Семянчук А. Удзел Мацея Стрыйкоўскага ў Інфлянцкай вайне П Castrum, urbis et bellum. Баранавічы, 2002. C. 347.
    5°ПСРЛ. T. 32. С. 171—172.
    польскай ці нават царкоўнаславянскай мове, а на жывой старабеларускай мове, якой стала карыстаўся ў штодзённым ужытку сам Рыгор Хадкевіч. Аповед павінен быў з’явіцца на мове, зразумелай усёй шляхце ВКЛ. Дзеля стварэння такога твора патрэбна было выкарыстаць не толькі наяўныя пісьмовыя крыніцы.
    Таму, ствараючы ўласную версіі бітвы пад Клецкам 1506 г., укладальнік мусіў абапірацца на вусныя сведчанні. Думаецца, што такой крыніцай маглі служыць успаміны бацькі Рыгора, Аляксандра Іванавіча. Сын Івана Хадкевіча і Яўнуты Бельскай, Аляксандр з’явіўся на свет у 1457 г.51. Аляксандр Хадкевіч з уласнага досведу ведаў, што ўяўлялі сабой татарскія напады на землі ВКЛ. У 1482 г. ён разам з бацькам, тагачасным кіеўскім ваяводам, маці, сястрой Аграфенай быў выведзены ў татарскі палон. У крымскай няволі неўзабаве памёр яго бацька, аднак самога Аляксандра разам з маці і сястрой выкупіў кароль і вялікі князь Казімір Ягайлавіч52. Аляксандр Хадкевіч быў сучаснікам усіх тых падзей, якія апісваюцца ў апошняй частцы «Хронікі Быхаўца», пачынаючы ад II Прускай вайны (1454—1466 гг.), у якой яго бацька Іван мусіў камандаваць дапаможным аддзелам ВКЛ у часе аблогі Хойніц 1466 г„ і заканчваючы Клецкай бітвай 1506 г. Аляксандр Хадкевіч пачаў службу ў 1495 г. на двары вялікага князя Аляксандра. У 1502 г. ен стаў велікакняскім канюшым, а перад Клецкай бітвай, у маі 1506 г„ атрымаў пасаду маршалка. У тым жа 1506 г. кароль Аляксандр надаў яму шэраг уладанняў пад Жалудком каля Ліды, якія мусілі адчуць цяжар татарскага набегу 1506 г. Аляксандр Хадкевіч, хіба што, не браў удзел у Клецкай бітве, застаючыся пры хворым каралю і вялікім князю спачатку ў Лідзе, а пасля ў Вільні. Аднак ён мусіў чуць пра бітву з вуснаў непасрэдных удзельнікаў і, у першую чаргу, ад самога князя Міхаіла Львовіча Глінскага. Як маршалак, Аляксандр Хадкевіч падпарадкоўваўся непасрэдна Глінскаму, які з’яўляўся дворным маршалкам. Паміж двума ўраднікамі мусілі ўсталявацца прыязныя і даверлівыя адносіны, бо пасля бунту Глінскага ў 1508 г. Аляксандр Хадкевіч нават абвінавачваўся ў падтрымцы мяцежніка і правёў два гады ў зняволенні. Толькі ў канцы свайго жыцця, у 1544 г., ва ўзросце 87 гадоў (!) пан Аляксандр здолеў дасягнуць кар’ернай вяршыні — пасады новагародскага ваяводы. Ён памёр у 1549 г. ва ўзросце 92 гадоў. Аляксандр Хадкевіч быў, несумненна, вельмі набожным чалавекам. У 1500 г. на беразе ракі Супраслі ён фундаваў аднайменны манастыр, якому было наканавана адыграць выключную ролю ў рэлігійным
    51 Podhorodecki L. Dzieje rodu Chodkiewiczdw. S. 12—19.
    52Jasnowski J. Chodkiewicz Iwan II PSB. T. 3. S. 361.
    і культурным жыцці ВКЛ і Польшчы53. Лічыцца, што першыя манахі прыйшлі ў Супрасль з Кіева-Пячэрскага манастыра. Свайго сына Рыгора пан Аляксандр таксама выхаваў надзвычай рэлігійным і адданым праваслаўю. Рыгор Хадкевіч мусіў атрымаць добрую хатнюю адукацыю. Важную ролю ў яго выхаванні адыгралі размовы з бацькам, за плячыма якога быў багаты вопыт. Несумненна, Аляксандр Іванавіч Хадкевіч дзяліўся са сваім сынам Рыгорам уласнымі ўспамінамі. He выключана, што ў часе размоў з сынам бацька мог распавесці пра Клецкую бітву, сучаснікам якой ён з’яўляўся. Падчас укладання аповеду пра бітву сведчанні бацькі Рыгора Аляксандравіча павінны былі стаць важнай крыніцай.
    Магчыма, нейкія звесткі пра набегі татараў на Панямонне Аляксандр Хадкевіч атрымаў ад паноў Неміровічаў, буйных землеўласнікаў у Новагародскім ваяводстве, дзе таксама мелі асобныя ўладанні Хадкевічы. 3 цягам часу многае з гэтых успамінаў забылася. 3 памяці зніклі яркія дэталі, звязаныя з бітвай, парушылася храналогія (Хроніка Быхаўца датуе бітву 6 жніўня 1507 г.), з’явілася пэўная блытаніна ў лакалізацыі бітвы.
    Роднасныя сувязі трывала злучылі пана Аляксандра і яго нашчадкаў з Клецкай зямлёй. Сам ён быў жанаты на Васілісе, дачцэ клецкага князя Івана Васілевіча Яраславіча. Шлюб адбыўся недзе паміж 1509 і 1513 гг. Княгіня Васіліса Іванаўна памерлаў 1552 г. і была пахавана ў Супрасльскім манастыры. Несумненна, Аляксандр Іванавіч і Рыгор Аляксандравіч Хадкевічы па доўгу службы і асабістых пытаннях мусілі неаднаразова наведваць Клецк, дзе не маглі не агледзець поле слаўнай бітвы з татарамі, паслухаць аповеды сучаснікаў падзеі. Сам ландшафт Новагародскага ваяводства і ваколіц Клецка мог паслужыць крыніцай для рэканструкцыі вобраза бітвы. Несумненна, што ўкладальнік імкнуўся прывязаць бітву да канкрэтнага месца-топаса. Першаснымі апорнымі тапаграфічнымі пунктамі для яго з’яўляліся рака Лань і невялікі стаў, які ў першай палове XVI ст. называўся Красны, сама назва якога падказвала, што недзе паблізу магла адбыцца бітва з татарамі. Лагічным выглядала і імкненне ўкладальніка лакалізаваць бітву каля пагорка, дарэчы, безназоўнага, на якім павінен быў размясціцца лагер Глінскага перад рашаючым змаганнем з ворагам. Увогуле, тапаграфічныя звесткі, якія падае ўкладальнік, надзычай скупыя; у аповесці бітва разгортваецца ў прасторы паміж рэкамі Лань і Цапра. Сам укладальнік мусіў