Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
У лісце Глінскага да Ватцэнродэ падкрэслівалася, што бітва доўжылася цэлы тыдзень пачынаючы з 1 жніўня і што пералом у ёй адбыўся толькі 5 жніўня. Глінскі падкрэсліваў вялікую колькасць адбітага палону і захопленых трафеяў, у першую чаргу, коней. Аднаго з палонных татараў ён нават выслаў вармінскаму біскупу ў якасці падарунка. Яшчэ праз два дні кароль польскі і вялікі князь літоўскі Аляксандр Ягелончык у лісце да жыхароў Гданьска, ужо лежачы на смяротным ложы, адзначаў, што бітва была надзвычай упартай і што шалі перамогі вагаліся то ў адзін, то ў другі бок (пра што сведчылі 13 сутычак паміж войскамі), пакуль, нарэшце, літвіны не зламілі ўпарты супраціў крымскага войска9. Адзначыўшы вялікую колькасць палонных і ваенных трафеяў, кароль і вялікі князь падкрэсліў выратавальную ролю Клецкай перамогі не толькі для яго падданых, але і для ўсяго хрысціянскага свету. Такім чынам, пра Клецкую перамогу войска ВКЛ над крымскімі татарамі хутка даведаліся ў Польшчы і Прусіі.
Клецкая перамога 1506 г. знайшла адлюстраванне ў дзённікавых запісах некаторых польскіх саноўнікаў. Так, плоцкі біскуп Эразм Цёлак занатаваў па гарачых слядах: «Augustus 5: Victoria super tartarorum 8 millibus circa Klijeczko»10. Клецкая бітва не была незаўважана каронным канцлерам Мацеем Джэвіцкім, які запісаў: «5 VIII Tartari in Lithuania circa Cleczko magna clade profligati duce... »". Ha жаль, запіс не завершаны, але можнаўпэўнена сцвярджаць, што слова «duce» адносіцца да трыумфатара бітвы — князя Міхаіла Львовіча Глінскага.
7 Memoriale domini Lucae. S. 140.
8 Тамсама. S. 154.
’АА. S. 548.
10 Wlasnor^czne zapiski Erazma Ciolka... S. 454.
11 Dziennik Macieja Drzewickiego. S. 344.
3.1.3. Адлюстраванне Клецкай бітвы ў літаратуры эпохі Адраджэння. «Пруская вайна» Яна Вісліцкага
Бітва знайшла водгук і на старонках літаратурных твораў. Дзесяцігоддзе Клецкай бітвы было своеасаблівым чынам адзначана на старонках паэмы «Пруская вайна» Яна Вісліцкага. Аўтар, праслаўляючы часы Аляксандра (1492—1506 гг.), адзначыў, што найслаўнейшай падзеяй яго панавання была перамога над татарамі пад Клецкам.
Alter Alexander fratris successerat aulae,
Vir sermone potens, vir et virtute nitescens, Optimus Astreae cultor fotorquepuellae, Quem sors non voluit fieri sine nomine regem, Sed super astrigerum victorem misit Olympum Jamfera squaliduli calcantem limina leti Insigni faciens florere ex hoste triumpho.
Audax Lithuanis quem sensit Nartarus agris — Res vulgata satis — testis quoque Clecia moles12.
(Брат Аляксандр прыняў ад яго каралеўскую ўладу, Муж красамоўны, сваёй дабрачыннасцю слаўны таксама, Велічнай дзевы Астрэі надзейны і верны прыхільнік;
Лёс караля не хацеў, каб застаўся навечна бясслаўным Ён пераможца, — вось, калі межаў жахлівае смерці
Ужо дасягаў тоіі кароль, то з трыумфам над ворагам лютым Накіраваў яго лёс да нябесных вышыняў Алімпа.
Дзёрзкі татарын адчуў яго сілу ў межах літоўскіх —
Гэта вядома дляўсіх, таму доказ — цвярдыня пад Клецкам).
Ян Вісліцкі, згадваючы перамогу пад Клецкам (як, дарэчы, і перамогу 1514 г. пад Оршай), імкнуўся пераканаць еўрапейскага чытача, што ВКЛ яшчэ здольна даць належны адпор іншаземным агрэсарам. Аўтар адносіў бітву да ліку самых значных перамог літоўскай зброі. Услаўленне Клецкай бітвы 1506 г. магло мець для Яна Вісліцкага асабісты інтарэс, бо, на думку асобных даследчыкаў, паэт мог паходзіць з мясцовасці паміж Пінскам і Клецкам13.
12 Вісліцкі Я. Пруская вайна / Уклад., перакл., камент. Ж. В. Некрашэвіч-Кароткай. Мінск, 2005. С. 166—167.
13 Вісліцкі Я. Пруская вайна / Уклад., перакл., камент. Ж. В. Некрашэвіч-Кароткай. Мінск, 2005. С. 20—21.
3.1.4. Апісанне Клецкай бітвы польскімі храністамі.
Мацей Мяхоўскі (з Мехава)
Клецкая бітва знайшла дастаткова шырокае адлюстраванне на старонках польскіх хронік. Прафесар Кракаўскай Акадэміі Мацей з Мехава (Мехавіта) сцісла адзначыў у першай рэдакцыі сваёй хронікі (1519): «Amplius ante festum S. Laurentii Lithuani prope castrum Kleczko Thartaros Przekopenses ut fertur quinque millia prostraverunt. Duo autem Caesareoli seu filii Caesaris ad paludes et loca limosa fugientes, noctis absceritate salvati, evaserunt, prefata victoria Domini Michaeli Hlinski et ejus providentiae attribuebatur»14. (Незадоўга перад святам святога Ваўжынца бліз горада Клецка літвіны разбілі перакопскіх татараў, якіх налічвалася, як сцвярджаюць, пяць тысяч. Але два царэвічы або сыны цара (крымскага) уратавалі свае жыцці, уцякаючы праз балоты і багністыя мясціны, а таксама дзякуючы наступленню ночы. Згаданая перамога прыпісваецца пану Міхаілу Глінскаму і яго прадбачлівасці).
У другой версіі хронікі, якая выйшла ў 1521 г., Мяхоўскі падаў пашыраны вобраз падзеі. Незадоўга да свята святога Ваўжынца, калі цяжка хворы кароль і вялікі князь Аляксандр канчаткова злёг у Вільні, татары ў колькасці 24 або 26 тысяч воінаўуварваліся ў межы ВКЛ, рухаючыся ў накірунку Вільні. На вестку пра гэта кароль склікаў паноў-раду і пасля нядоўгіх кансультацый абвясціў выправу. Аднак князь Міхаіл Глінскі ад імя ўсіх радных паноў сказаў, што яны выправяцца толькі тады, калі іх будзе суправаджаць сам гаспадар. На квадрызе (калясніцы, запрэжанай чатырма коньмі) кароль быў адвезены ў Лідскі замак, да якога ў той момант набліжаліся татарскія наезнікі. Гаспадарскія выведнікі данеслі пра прыбыццё 30-тысячнага татарскага войска, у якім знаходзіліся два сыны крымскага хана, пад Клецк. Кароль даручыў камандаванне войскам вялікаму гетману Станіславу Кішку, але той нечакана захварэў, і яго месца заняў Міхаіл Глінскі. У гэты час татары, якія пакінулі свой абоз у бяспечным месцы за Клецкам (ultra Kloczko) пад аховай невялікага войска, разаслалі загоны ў колькасці дваццаці тысяч на рабаванне навакольных вёсак. Калі татары наблізіліся да Ліды на небяспечную адлегласць, кароль загадаў аднесці яго ў Вільню. Ужо лежачы на смяротным ложы, Аляксандр атрымаў вестку пра разгром татарскага войска. Згодна Мяхоўскаму, у бітве ўдзельнічала 14 тысяч
14 Lectiones variantes primae editionis (anni 1519) Matthiae de Miechow Chronicae Polonorum. S. 281.
татараў, якія былі бязлітасна знішчаныя літвінамі. Шмат татараў трапіла ў палон. Пераможцам дасталася 12 тысяч коней і багатая здабыча. У другой рэдакцыі хронікі Мацей Мяхоўскі стрымана паставіўся да ролі князя Міхаіла Глінскага ў падзеях 1506 г. Ён адзначыў толькі, што апошні камандаваў гаспадарскім войскам, але ўжо не прыпісваў яму выключнай заслугі ў перамозе над татарамі. Прычыну такой метамарфозы можна растлучыць тым фактам, што галоўным рэдактарам другой версіі хронікі Мяхоўскага, верагодна, з’яўляўся сам каронны канцлер Ян Ласкі, якога цяжка было заўважыць у добразычлівым стаўленні да Глінскага15.
3.1.5. Бернард Вапоўскі
Сучаснік Мацея Мяхоўскага афіцыйны каралеўскі гістарыёграф Бернард Вапоўскі падаў надзвычай дэталёвую карціну бітвы. Дзякуючы свайму высокаму статусу на польскім двары Вапоўскі меў шырокі доступ да разнастайнай інфармацыі. Яго інфарматарамі выступалі першыя асобы дзяржавы. Неабходныя звесткі пра бітву ён мог атрымаць з вуснаў аднаго ці некалькіх яе ўдзельнікаў. Верагодна, інфарматары Вапоўскага маглі належаць да польскай надворнай харугвы, з’яўленне якой, згодна аўтару, канчаткова здэмаралізавала татараў16. Бернард Вапоўскі карыстаўся таксама хронікай Мацея Мяхоўскага і некаторымі іншымі крыніцамі, у тым ліку архіўнымі дакументамі.
Дзякуючы несумненнаму літаратурнаму таленту аўтара апавяданне каралеўскага гістарыёграфа пра Клецкую бітву выйшла жывым і хвалюючым. Каб прыцягнуць увагу чытача, Вапоўскі адразу ўводзіць у фабулу апавядання элемент унутранай напружанасці. Спакойны аповед укладальніка нечакана перарываецца паведамленнем пра ўварванне татараў, якія знаходзіліся на адлегласці ўсяго толькі аднаго дня дарогі ад Ліды, куды прыбыў кароль і вялікі князь Аляксандр. Пасланнік, які прынёс гэту вестку, засведчыў праўдзівасць сваіх слоў ранай на твары, атрыманай ад татарскай стралы. Толькі дзякуючы прыткасці каня яму ўдалося ўнікнуць татарскага палону.
Галоўным арганізатарам абароны краю ў аповедзе выступае князь Міхаіл Глінскі. Менавіта ён выслаў аддзел рацаў на пошукі
15 Варонін В. А. Два лісты пра бітву пад Клецкам у 1506 г. II Беларускі гістарычны агляд. 1995. Т. 2. Сш. 2 (3). С. 284—285.
16 Kroniki Bernarda Wapowskiego... S. 67.
ворага адразу пасля атрымання навіны пра з’яўленне татараў. Яму рацы прынеслі сцятыя галовы татарскіх воінаў як сведчанне блізкага знаходжання ворага. Менавіта князь Міхаіл заклікаў да зброі і пачаў збіраць войска. Кароль і вялікі князь Аляксандр адсылаў да яго воінаў, якія на вестку аб набліжэнні татараў пачалі збірацца на ягоны двор. Вапоўскі адзначае не толькі несумненныя арганізацыйныя здольнасці Глінскага, але і яго вайсковы талент. Князь Міхаіл выступае ў Хроніцы як бліскучы стратэг. Маючы ўсяго 7 тысяч рыцараў, ён здолеў па частках разбіць 30-тысячнае татарскае войска, з якіх 10 тысяч знаходзіліся непасрэдна ў лагеры пад Клецкам. Вапоўскі адзначае выключную асабістую мужнасць Глінскага, падкрэсліваючы той факт, што ў бітве пад ім было забіта тры кані. Важную ролю ў перамозе адыграла веданне Міхаілам Глінскім звычаяў і нораваў татараў, а таксама выкарыстанне ў баі новых тэхнічных сродкаў — лёгкай артылерыі. Польскі храніст звяртае ўвагу на ваенную хітрасць князя Міхаіла, які пасля знішчэння татарскіх сіл стаяў на месцы іх разгромленага каша ў чаканні на падыход татарскіх загонаў. He ведаючы пра разгром свайго лагера, татары бяспечна вярталіся і траплялі ў падрыхтаваную для іх пастку. У выніку праведзенай аперацыі, як адзначае Бернард Вапоўскі, было знішчана прыкладна 20 тысяч татараў, было захоплена амаль столькі ж коней. Быў вызвалены захоплены татарамі палон. Вапоўскі сведчыць, што дзякуючы атрыманай пад Клецкам перамозе князь Міхаіл Глінскі заваяваў сабе выключную славу (precipuam ejus victoriae laudem reportavit)17.
3.1.6. Прускія аўтары пра Клецкую бітву. Вармінскі біскуп Лукаш Ватцэнродэ
Калі ў самым пачатку XVI ст. ВКЛ толькі пачынала ствараць уласную гістарычную памяць, то Тэўтонскі ордэн ужо меў багатую гістарыяграфічную традыцыю. Яна была прадстаўлена разнастайнымі пісьмовымі крыніцамі, у тым ліку аналамі, хронікамі, паэтыч нымі творамі, дакументамі, што адлюстроўвалі не толькі падзеі ўласнай мінуўшчыны, але і гісторыю суседніх краін. Гістарычнае мінулае ВКЛ было прадметам пільнай увагі кіруючых колаў і ідэолагаў Ордэна. Працэс гэты пачаўся з моманту ўтварэння дзяржавы літвінаў і русінаў (з 30-х гг. XV ст. — Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае) у сярэдзіне XIII ст. У Літве і палітычна