Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
Падчас знаходжання Глінскіх у Тураве да іх прыбыла маскоўскае пасольства на чале з дзякам Мікітам Губой Маклаковым з прапановай паступіць на службу да Васіля III. Глінскія не адразу далі станоўчы адказ на гэтую прапанову. Відавочна, яны яшчэ не страцілі надзеі на прымірэнне з гаспадаром. Да таго ж, браты Львовічы адначасова вялі перагаворы з кіраўніцтвам іншых дзяржаў, уключаючы Крым і Нагайскую Арду354. Калі ж ва ўмоўлены тэрмін (12 сакавіка 1508 г.) ад караля так і не прыйшло ніякіх вестак, раззлаваны Глінскі адправіў свайго ганца да вялікага князя маскоўскага са станоўчым
350 LM. Uzrasymi; knyga 8. Р. 101,103.
351 Тамсама. Р. 159—162.
352 MateriaIy do dziejow dyplomacji Polskiej... S. 165—166.
353 LM. Uzrasymi; knyga 8. P. 103.
354Тамсама. P. 102, 103.
адказам на яго прапанову355. Глінскія занялі суседні Мазыр, дзе пазней у прысутнасці маскоўскіх паслоў прысягнулі на вернасць вялікаму князю Васілю III.
Цікава, што князі Львовічы абралі менавіта службу вялікаму князю маскоўскаму. Па ўсёй верагоднасці, іх выбар быў абумоўлены ваенна-палітычнымі меркаваннямі. Глінскія не сумняваліся, што толькі супрацоўніцтва з самым магутным уладаром рэгіёна (а такім яны лічылі, несумненна, Васіля III) магло прынесці ім рэальныя вынікі. Да таго ж, Васіль III знаходзіўся ў стане вайны з Жыгімонтам Старым.
Пры пераходзе на службу да Васіля III Глінскія імкнуліся ў першую чаргу захапіць як мага болей гаспадарскіх гарадоў і населеных пунктаў, з якіх яны збіраліся ў будучым служыць вялікаму князю маскоўскаму. «Русскнй Временннк» падкрэслівае ўмовы, на якіх браты Львовічы прысягнулі Васілю III: «А князю йвану Глннскому з братьею с велмкого князя воеводамн Лнтовскую землю воеватн за обнду свою. Н которые лнтовскме городы возмут, м на тех городех сндетн князю Нвану з братьею, а велнкому князю в те городы не вступатнся»356. Версія пра тое, што Глінскія быццам бы планавалі аднавіць Кіеўскае княства, была плёнам прапаганды Жыгімонта Старога. У лісце да Менглі-Гірэя ад 11 чэрвеня 1508 г. гаспадар сцвярджаў, што ханскі пасол Хазяш «свом лнсты пнсал до воеводы кмев'ьского м до князен w гганов'ь н меіцан кневьскмх, абы онм Кнев-ь подалн тому з"ьрадцы нашому Мнханлу Глннскому»357. Але сам Глінскі, як гэта ўжо падкрэслівалася ў гістарыяграфіі, ніколі не выказваў падобных намераў358. Такім жа беспадстаўным было абвінавачанне Глінскага афіцыйнай прапагандай у спробе захапіць ВКЛ пасля смерці Аляксандра Казіміравіча. Глінскія пазіцыяніравалі сябе, перадусім, як службовыя князі.
У дзень Святой Тройцы (у 1508 г. гэта свята прыходзілася на 11 чэрвеня) князь Міхаіл разам з ваяводам Васіля III Васілём Шамячычам рушыў пад Менск, спадзеючыся на хуткае злучэнне з маскоўскімі ваяводамі, якія мусілі неўзабаве падысці з боку Полацка і Смаленска. Мэта паходу была абрана невыпадкова. Браты Андрэй і Пётр Дрожджы мелі маёнтак Ратам (Ратамка) пад Менскам,
355Кром М. Меж Русью н Лятвой... С. 123.
З563ммян A. А. Новое о восстаннн Мяханла Глмнского в 1508 году. С. 71.
357 LM. Uzrasymi} knyga 8.
358 Кром М. Меж Русью м Лмтвой... С. 127.
а таксама двор у Менскім замку359. Глінскі не без падстаў разлічваў на падтрымку мясцовага гарнізона і навакольнай шляхты. Свайго стрыечнага брата Андрэя Дрожджу ён накіраваў пад Слуцк360. Тактыка ваенных дзеянняў Глінскіх нагадвала звычайны татарскі набег. 3-пад Слуцка і Менска яны пусцілі загоны ў глыб дзяржавы. Як вынікае з ліста Міхаіла Глінскага да вялікага князя маскоўскага Васіля III, аддзелы мяцежнікаў хадзілі пад Клецк, Слонім, Новагародак, Куранец. Ад сталіцы дзяржавы Вільні ў пэўны момант іх аддзяляла ўсяго 8 міль361. Глінскі прызнаваўся маскоўскаму ўладару, што такая тактыка была выбраная дзеля таго, «абы замешка в землм стала а собране бы зем'ьское росторгнено м перекажено»362. Асобныя аддзелы Глінскіх дасягнулі нават Полацкага павета. Адначасова брат Міхаіла Васіль Сляпы пустошыў землі Кіеўшчыны. Такім чынам, паўстаннем была закранута значная частка дзяржавы. Сам Міхаіл Глінскі адзначаў у лісце да Васіля III: «везде людй вашее мнлостй огонь пускалм н шкоды чннмлй, н полону на колькосдесят тмсяч взялн.. .»363. Былі спустошаныя землі многіх паноў і князёў, у тым ліку кіеўскія ўладанні Льва Цішкавіча і полацкія маёнткі князя Сакалінскага364. Асабліва пацярпелі ваколіцы Менска і Слуцка.
Тактыка «выпаленай зямлі», якую прымянялі аддзелы Глінскага, мусіла адштурхнуць ад іх значную частку шляхецкага грамадства ВКЛ. Акрамя таго, войскі Васіля III і аддзелы Глінскіх мелі розныя стратэгічныя планы на будучыню і, як вынік, дзейнічалі нескаардынавана. Агульны наступ быў сарваны. Міхаіл Глінскі, які так і не дачакаўся маскоўскіх ваяводаў, быў вымушаны зняць аблогу Менска, што абараняўся невялікім гарнізонам, і рушыць на Барысаў365. Без маскоўскай падтрымкі Глінскі не стаў штурмаваць горад: «добыватм города без наказу Вашей ммлостм покуснтм ся есмо не хотелн, а болшн того под городомь есмо не мешкалм»366. Аднак «Русскйй Временнмк» сцвярджае, што аддзелы Глінскага і дапаможныя
359 LM. Uzrasymij knyga 8. Р. 252.
360 Гл. ліст Міхаіла Глінскага да вялікага князя маскоўскага Васіля Іванавіча (LM. Uzrasymij knyga 8. Р. 118). He выключана аднак, што пасланне Міхаіла Глінскага Васілю III мела на мэце перадусім прапагандысцкі характар, а не адлюстроўвала рэальны стан рэчаў: надта ўжо стэрэатыпным выглядае апісанне дзеянняў войска Глінскіх у ВКЛ.
361 LM. Uzrasymij knyga 8. Р. 118.
362Тамсама. Р. 118.
363 Тамсама. Р. 118.
364Тамсама. Р. 257, 268; Кром М. Меж Русью н Лнтвой... С. 125.
365 LM. Uzrasymij knyga 8. Р. 118.
366Тамсама. Р. 118.
маскоўскія сілы «л к городу прлступалл, н с пушек бллн, а землю воевалл, мало не до Влльны»367. Няўдачай завяршылася таксама аблога Слуцка. Жыгімонту Старому нарэшце ўдалося сабраць войска, якое па колькасці значна пераўзыходзіла сілы Глінскіх. Апошнім не заставалася нічога іншага, як пачаць паступовы адыход да ўсходніх межаў ВКЛ у раён Друцка і Оршы. 24 мая гаспадар быў ужо ў Берасці, 7 чэрвеня — у Новагародку, a 23 чэрвеня ён прыбыў у Менск. Верагодна, у Менску 29 чэрвеня 1508 г. да гаспадара далучыўся князь Канстанцін Астрожскі368.
У пачатку ліпеня Жыгімонт рушыў далей на ўсход. 12 ліпеня ён быў ужо ў Оршы. У апошні дзень месяца гаспадар прыбыў у Смаленск369. Пры набліжэнні гаспадарскага войска да Оршы Глінскія і маскоўскія ваяводы мусілі адвесці свае сілы на левы бераг Дняпра. Васіль Шамячыч і Даніла Шчэня (апошні прыйшоў на дапамогу мяцежнікам з Вялікага Ноўгарада) пайшлі да Мсціслава і Крычава, Міхаіл Глінскі выехаў у Маскву, пакінуўшы свой скарб у Почапе, а яго браты Іван і Васіль накіраваліся ў Мазыр370. На гэтым актыўная фаза паўстання скончылася. Праўда, яшчэ нейкі час Глінскія вялі партызанскую барацьбу на Палессі ў раёне Оўруча і Жытоміра.
У Смаленску Жыгімонт Стары знаходзіўся да пачатку кастрычніка. Падчас выправы гаспадар кіраваў ваеннай аперацыяй супраць Глінскіх і рабіў актыўныя захады дзеля падрыву сацыяльнай базы мяцежнікаў. Будучы яшчэ ў Кракаве, Жыгімонт Стары пачаў канфіскацыю валоданняў Глінскіх, а таксама маёнткаў іх блізкіх371. Тое, што раней належала Глінскім і іх прыхільнікам, было ў асноўным перададзена князям, панам і дваранам, што паходзілі з ахопленых мяцяжом раёнаў. Так, 7 чэрвеня 1508 г. Жыгімонт Стары выдаў прывілей клецкаму князю Фёдару Іванавічу на тры двары Глінскіх пад Клецкам372. 29 чэрвеня 1508 г. Фёдар Яраславіч атрымаў ва ўладанне воласць Вяда ў Новагародскім павеце373.
М73лмян A. А. Новое о восстаннм Ммханла І лмнского в 1508 году. С. 71.
368 LM. Uzrasymq knyga 8. Р. 255, 257, 261, 268.
369'Гамсама. Р. 270, 271.
370Зямнн A. А. Новое о восстаннн Ммханла Глянского в 1508 году. С. 72.
371 Роўэл С. «Не кладзеце надзеяў на князёў»... С. 561—562.
372 LM. Uzrasym4 knyga 8. Р. 258.
373Тамсама. Р. 268.
2.5.2. Ад’езд Глінскіх у Маскву
Палітыка канфіскацыі і актыўная раздача вярхоўнымі ўладамі земляў шляхецкаму саслоўю істотна падарвала сацыяльную базу Глінскіх. Яны так і не здолелі заручыцца падтрымкай тых прадстаўнікоў шляхты, на якіх разлічвалі ў пачатку паўстання. Да таго ж, як вынік актыўнай прапаганды Жыгімонта Старога, многія іх прыхільнікі пачалі пакідаць шэрагі мяцежнікаў. Засталіся толькі самыя надзейныя сябры і слугі. 3 такімі сіламі змагацца з гаспадарскім войскам было немагчыма. Але, самае галоўнае, учарашнія ворагі Жыгімонт і Васіль III дасягнулі згоды і заключылі ў пачатку кастрычніка «вечны мір». Маскоўскі ўладар, безумоўна, пры дапамозе Глінскага дамогся таго, да чаго так настойліва імкнуўся. Князь Міхаіл не мог не разумець, што яго выкарысталі ў чужой гульні. Працягваць барацьбу з Жыгімонтам не было сэнсу.
Глінскі ў апошні раз вярнуўся ў ВКЛ, каб забраць скарб і сустрэцца з братамі. У Маскву яны вярталіся разам у суправаджэнні сваіх нешматлікіх сяброў і блізкіх. Сярод іх былі князі Дзімітрый і Васіль Жыжэмскія, князь Іван Азярэцкі, князі Дзімітрый і Іван Глінскія, Андрэй і Пётр Дрожджы, Якуб Івашэнцавіч, князь Васіль Мунча, Міхайла Гагін, дзяк Мікольскі, князі Андрэй і Філіп Друцкія, Іван Матаў, Святоша, Дзяменя, Ізмаіл Тураў, Воін Яцкавіч, тры браты Крыжыны, князь Іван Казлоўскі374. Няўдача паўстання прывяла да эміграцыі ў Маскву Глінскіх і іх клана. Услед за князем Міхаілам выехалі многія яго баявыя таварышы па Клецкай бітве, якія падтрымалі яго справу. Ідэалагічна блізкі праціўнікам Міхаіла Глінскага ўкладальнік Хронікі Літоўскай і Жамойцкай не без радасці адзначыў: «Так в той час Лнтва н Русь з княжат Глмнскмх былн очніцены»375.
2.5.3. Смерць і нашчадкі
Князь Міхаіл пакідаў Радзіму з цяжкім сэрцам. Ён разумеў, што больш не вернецца туды, дзе нарадзіўся, правёў дзіцячыя і юнацкія гады, зрабіў бліскучую кар’еру. Адна думка асабліва не давала Глінскаму пакою. Так, ён дамогся сатысфакцыі ў свайго галоўнага ворага Яна Забярэзінскага. Ён ачысціўся ад хлуслівых абвінавачанняў, змыўшы іх крывёю свайго галоўнага абвінаваўцы. Але ці не заплаціў ён, Гдінскі, занадта дарагую цану
З743нмпн A. А. Новое о восстаннн Ммханла Глмнского в 1508 году. С. 72—73.
375ПСРЛ. Т. 32. С. 103.
за гэтае асабістае ачышчэнне. He пра страчаныя маёнткі шкадаваў князь Міхаіл. Больш за ўсё яму было шкада ўласнага гонару. Спрабуючы абараніць свой гонар ад фальшывых абвінавачанняў, ад ярлыка здрайцы Айчыны, ён, як сталася, толькі пацвердзіў абвінавачванні сваіх праціўнікаў. Пасля ўсяго, што адбылося, за ім надзейна замацаваўся ярлык здрайцы, ачысціцца ад якога яму будзе немагчыма. Ці адбылося тады ўвогуле, калі следаваць такім разважанням, ачышчэнне? Ці не запляміў ён яшчэ болей свой гонар?