Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

Рыцар на полі бітвы

Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч

Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
125.91 МБ
281 Акты Ллтовской Метрмкя. Т. 1. Вып. 2. С. 152—153.
282 Sochaniewicz К. Itinerarium krola polskiego Aleksandra... S. 6—7.
283 LM. Uzrasymi] knyga 5. P. 266—267.
Уладзімірскім паветах, а таксама ў Жамойцкай зямлі284. Як сцвярджае Хроніка Быхаўца, падчас працы берасцейскага сойма 1505 г. Аляксандр па просьбе Міхаіла Глінскага адабраў у Юрыя Іллініча Ліду і аддаў яе стрыечнаму брату Глінскіх, Андрэю Дрожджу, што выклікала востры канфлікт сярод радных паноў285. Нарэшце, родны брат Міхаіла Васіль атрымаў гаспадарскі прывілей на двор Ласосіна ў Слонімскім павеце, які раней трымаў збеглы цвярскі князь Міхаіл Барысавіч286.
He забыў надворны маршалак і самога сябе. Яшчэ ў чзрвені 1504 г. Міхаіл Глінскі атрымаў Тураў з паветам287. Магчыма, што тады ж яму былі нададзеныя маёнткі Строжаўцы і Данілевічы288. Пазней, 26 студзеня 1506 г„ фаварыт атрымаў права збудаваць у Тураве замак289. Ад чэрвеня 1504 г. Міхаіл Глінскі будзе стала тытулавацца дзедзічам, уладаром Турава. Напрыклад, у лісце ад 4 мая 1506 г. да вялікага магістра Ордэна, свайго даўняга сябра Фрыдрыха Саксонскага, ён падпішацца «Michael Herzog Hlynensis, Herr in Ihurow, Oberst-Marschall von Litauen»290.
2.3.8.	Уладар Турава
Тураў з’яўляўся невялічкім правінцыйным мястэчкам у Пінскім павеце. Ён знаходзіўся на рацэ Прыпяць і з’яўляўся цэнтрам воласці. Дзякуючы прытокам Прыпяці горад быў звязаны з цэнтрам ВКЛ, а таксама з Падоллем і Валынню. Тураўская, як і іншыя падняпроўскія і прыпяцкія воласці, славілася багаццем флоры і фаўны. У першай палове XVI ст. падарожнікі дзівіліся колькасці дзічыны ў навакольных лясах і рыбы ў рэках291. Тураўская воласць разглядалася надворным маршалкам як важная крыніца ўласных прыбыткаў.
У X—XIII стст. Тураў быў цэнтрам княства, якое ўзнікла на дрыгавіцкай племянной тэрыторыі. Першы летапісны ўспамін пра горад адносіцца да 980 г. У перыяд феадальнай раздробленасці з Тураўскага
284 LM. Uzrasymij knyga 5. Р. 264—265.
285 ПСРЛ. Т. 32. С. 170; Pietkiewicz К. Wielkie Ksiijstwo Litewskie... S. 115.
286 LM. Uzrasymij knyga 5. P. 270.
287 Актаў пра наданне Міхаілу Глінскаму Турава не захавалася. Кшыштаф Пяткевіч мяркуе, што Глінскі атрымаў Тураў у 1505 г. (Pietkiewicz К. Wielkie Ksiystwo Litewskie... S. 108). Аднак y лісце з Мальбарка ад 13 чэрвеня 1504 г. да Рады Нямецкага ордэна Міхаіл Глінскі тытулуецца як «Herzog Michel zu Lynow, Herr zu Turow» (RHDOMT. T. 2. S. 369).
288 Кшыштаф Пяткевіч звязвае гэта наданне з наданнем Турава і мяркуе, што яно мела месца недзе ў 1505 г. (Pietkiewicz К. Wielkie Ksiystwo Litewskie... S. 108).
289 Pietkiewicz K. Wielkie Ksi^stwo Litewskie... S. 108.
290 RHDOMT. T. 2. S.381.
291 Лнтвнн M. O нравах татар, лмтовцев н москвптян. С. 97.
княства выдзяляецца шэраг удзельных княстваў, у тым ліку Пінскае, Слуцкае і Клецкае. У часы Альгерда гэта зямля ўвайшла ў склад Літвы. У «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» Тураў адносіцца да кіеўскіх гарадоў292. Факт прыналежнасці Турава да Кіеўшчыны можа сведчыць пра былую залежнасць горада ад сталіцы Русі. Напрыканцы XIV ст. у Тураве, хутчэй за ўсё, княжылі родныя браты караля Уладзіслава Ягайлы, Уладзімір Альгердавіч і Скіргайла, а таксама швагер Вітаўта, Іван Альгімунтавіч Гальшанскі. У XV ст. Тураў належаў да гаспадарскага дамена.
У кіеўскую эпоху Тураў з’яўляўся адным з найважнейшых духоўных і культурных цэнтраў Русі. Тут у XII ст. жыў і працаваў слынны Кірыла Тураўскі, празваны «другім Златавустам». У царкве Праабражэння Госпада знаходзілася рукапіснае Евангелле XI ст. У Евангеллі захаваліся запісы, зробленыя ўладальнікамі Турава, у тым ліку князем Канстанцінам Астрожскім, які валодаў горадам пасля Міхаіла Глінскага. У царкве Праабражэння знаходзіўся старажытны сінодзік (памянік), куды ўпісваліся імёны князёў, паноў, баяр і ўсіх хрысціян. У 1506 г. Міхаіл Глінскі даў 10 коп грошаў з маёнтка кіеўскага князя Дзімітрыя Пуцяціча, каб імя таго было ўнесена ў Тураўскі сінодзік293.
Міхаіл Глінскі атрымаў Тураў навечна з правам будаўніцтва замка. На падставе ўскосных сведчанняў можна меркаваць, што ў 1506 г. замак у Тураве быў ужо збудаваны. Так, у прывілеі Міхаілу Глінскаму ад 29 студзеня 1506 г. на тураўскіх баяр гаворыцца: «што есмо ему далн волость нашу Туровв co вснм, какт> на нас держан, у в отчмну, м прнвнльем наншм'ь потверднлн на вечность, где жл> он тымм разы замок-ь собе збудовал»294. Невядома, які лёс напаткаў тураўскі замак Глінскіх пасля іх мяцяжу і ад’езду ў Масковію. Улада надворнага маршалка распаўсюджвалася на ўсіх жыхароў Тураўскай воласці, у тым ліку і на мясцовых землеўласнікаў. Так, згодна са згаданым прывілеем, Глінскаму былі дадзеныя службовыя баяры, Цішка Валчковіч, Ігнат і Даніл Скалыбічы, Жадзей Патарочыч, Салтанец і Яцка Барысавічы, удава Цяпецкая і Моўчан Свіркавіч295.
Пасля апалы Глінскага Тураў перайшоў да Канстанціна Астрожскага. Новы ўладальнік зрабіў усё магчымае, каб імя і ўчынкі яго папярэдніка былі выкраслены з гісторыі горада.
292 Тмхоммров М. Н. Сгшсок русскнх городов дальннх н блнжнмх. С. 229—234.
293 LM. Uzrasymij knyga 6. Р. 63.
294 Тамсама. Р. 322.
295 Тамсама. Р. 322.
2.3.9.	У Прусіі
Падчас побыту ў Польшчы кароль і вялікі князь Аляксандр знайшоў час наведаць Заходнюю Прусію, якая з 1466 г. знаходзілася ў леннай залежнасці ад Кароны, з мэтай атрымання прысягі на вернасць ад мясцовых улад296. Гаспадар выправіўся ў Прусію з Брэста-Куяўскага 1 красавіка 1504 г.297. На наступны дзень ён прыбыў у Торн (Торунь), дзе знаходзіўся на працягу 40 дзён, да 12 мая ўключна298.
10 красавіка ў Торн выехала дэлегацыя гарадскіх улад Гданьска на чале з бурмістрамі Матсам Цымерманам і Ёргам Мандтам, райцамі Лукасам Кецінгам і Мертэнам Рабенвальдтам, а таксама пісарам Ёханам Вольтэрам. У Штуме яны сустрэліся з дэлегацыяй гарадскіх улад Эльбланга і пасламі магістра Тэўтонскага ордэна, разам з якімі прадоўжылі шлях да Торна. Пазней да іх далучыліся прадстаўнікі рымскага караля Максіміліяна Габсбурга і курфюрстаў Святой Рымскай імперыі. Дэлегацыя Гданьска знаходзілася ў Торне каля 4 тыдняў. Толькі 14 мая дэлегаты вярнуліся дамоў. Услед за імі вырушыў у дарогу кароль. Яго шлях ляжаў праз Мальбарк і Эльбланг299.
25 мая 1504 г. Аляксандр Казіміравіч прыбыўу Гданьск. Паміж Квадратнай (Karrenthor) і новазбудаванай Знешняй вежай (Eusserster Thor) караля сустракала мноства жанчын і дзяўчат разам з жонкамі райцаў. Уся гарадская рада вітала гаспадара каля Знешняй вежы. Каронны канцлер Ян Ласкі зрабіў прамову перад каралём, які ў гэты час сядзеў на кані. Затым у суправаджэнні райцаў і ўласнай світы Аляксандр накіраваўся да жанчын і, сышоўшы з каня, слухаў іх прывітанні. Пазней кароль адправіўся да святыні (Heiligthumb), якая знаходзілася непадалёк ад Квадратнай вежы, дзе ён спешыўся і выслухаў прамову біскупа. У святыні Аляксандр знаходзіўся да таго часу, пакуль не прыбыла яго жонка, каралева і вялікая княгіня Алена Іванаўна. Яе таксама вітала рада, а потым жанчыны. У апошнім выпадку яна мусіла выйсці з карэты. Затым яна накіравалася ў святыню, дзе ўжо знаходзіўся яе муж300.
Ад святыні працэсія ў суправаджэнні войска накіравалася ў горад. Перад каралём ехалі два туркі (татары?) і некалькі маскавітаў.
296 Рарёе F. Aleksander Jagielloriczyk. Krakow, 2006. S. 86.
297 Sochaniewicz K. Itinerarium krola polskiego Aleksandra... S. 6.
298 Тамсама. S. 6.
299 Scriptores rerum prussicarum I Hrsg. v. T. Hirsch, M. Toppen, E. Strehlke. Bd. 5. Leipzig, 1874: S. 451.
’“Тамсама. S. 451.
Спачатку кароль накіраваўся да царквы, дзе выслухаў імшу. Затым Аляксандр паехаў у ратушу, дзе затым і пасяліўся. Алена Іванаўна пасялілася ў сям’і Матса Цымермана, дом якога знаходзіўся на Рынку301.
Праграма побыту караля ў Гданьску была насычанай. Т1 мая Аляксандр прыняў у ратушы райцаў. На наступны дзень пасля абеду кароль у суправаджэнні 12 слуг адправіўся да мора. Як перадае летапісец, кароль, стоячы на беразе мора, доўга ўглядаўся ў далечыню (sah in die sehe). У гэты момант на рэйдзе знаходзілася 14 караблёў. Кароль бачыў, як прыбыў карабель з Аба і яшчэ адзін з Гольма. На наступны дзень да мора адправілася і каралева, якую суправаджала мноства прыдворных і жонак гарадскіх ураднікаў. Як і яе муж, Алена Іванаўна доўта глядзела на мора302.
Кульмінацыя побыту караля ў Гданьску наступіла 2 чэрвеня. На гарадскім Рынку, каля Двара Артура (Artushoff), быў устаноўлены высокі трон, які быў шыкоўна аздоблены дыванамі. Пасля таго, як кароль са сваёй радай прыняў прысягу райцаў, ён пасвяціў у рыцары некалькі служэбнікаў .свайго двара і двара каралевы. Годнасць рыцара атрымаў бурмістр Гданьска Матс Цымерман, якога кароль абдарыў дарагімі футрамі. Пасля таго, як кароль урачыста прыняў прысягу гараджан, усе разам скіраваліся ў царкву слухаць імшу. Пасля імшы ў ратушы быў наладжаны ўрачысты абед303.
Міхаіл Глінскі прыехаў у Гданьск ужо пасля галоўных урачыстасцей. Адбылося гэта 5 чэрвеня. Ён прыбыў з Вільні ў суправаджэнні шыкоўнай світы ў 100 чалавек. Прыезд надворнага маршалка ВКЛ у Гданьск настолькі ўразіў гараджан, што быў занесены ў аналы горада. Храніст занатаваў: «Zu der zeit kwam Knes Michel Glinszki zum konig mit 100 pferden aus der Wilde»304. Праз два дні Аляксандр разам з Глінскім пакінуў гасцінны горад. Да Мальбарка караля суправаджалі бурмістры, Матс Цымерман і Ёрг Мандт, райцы Генрых Фальк, Мертэн Рабенвальдт і Грэгар Брандт305.
301 Scriptires Rerum Prussicarum. S. 452.
302Тамсама. S. 452.
303Тамсама. S. 452
змТамсама. S. 452.
305 Тамсама. S. 452.
2.3.10.	Бельскі намеснік
На пачатку 1505 г. Міхаіл Глінскі атрымаў замест мерацкага бельскае намесніцтва. Як бельскі намеснік ён выступае ўжо ў прывілеі дзяку Мікольскаму на маёнтак Дзярэчын ад 13 сакавіка 1505 г.306. He выключана, што прывілей на Бельск Глінскі атрымаў на берасцейскім сойме, які доўжыўся з 1 лютага па 16 сакавіка 1505 г.307. Што да мерацкага намесніцтва, то ўжо 20 лютага яно належала Юрыю Пацэвічу308.
Прызначэнне на пасаду бельскага намесніка азначала чарговае ўзвышэнне. Бельск знаходзіўся на Падляшшы, на мяжы з Мазовіяй і ГІольшчай. Калісьці горад, заснаваны на тэрыторыі яцвягаў, уваходзіў у склад Галіцка-Валынскага княства. У першай палове XIV ст. пасля выгасання лініі валынскіх князёў ён адышоў да вялікіх князёў літоўскіх.