Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
255 AGAD, Rachunki Krolewskie, sygn. 27, f. 7, 9. Мацей Сцяцко і Дракула атрымалі на выдаткі ў пасольстве па 45 фларэнаў.
256«Брать вашое мнлостн Александрь, з Божее ласкя, велмкян князь лптовскнн, пант, наіігь намп лостнвшын, казалт, вашой ясностп, брату своему мплому старшому, высоце дяковатн за таковую ласку, которую ж-ь ваша королевская мплость пану нашому вделалн, слышавшм тую прыгоду, которую жт> ся стала его ммлостп пант>ствам от того несправедлнвого непрыятеля, то есть от велнкого князя москов'ьского. Ваша мплость порушылмся бртскую ласку, в то ся вложылм н для того до него своего посла послалн, абы оні от того своего злого н несправедлпвого вчын-ьку ся встягнулт> н персталт>, й за тым шкоды, которнн ся оть него сталп подданымт> нашого мнлостнвого пана, досыть бы вчынють» (LM. Uzrasymt} knyga 5. Р. 184).
257СМРНО. Т. 35. С. 300-307.
258 LM. Uzrasymtj knyga 5. Р. 185.
259 1 diarii di Marino Sanuto. Vol. 3. Bologna, 1969 (Ristampa fotomeccanica de ledizione: Venezia, MDCCCLXXX). P. 1453.
2601 diarii di Marino Sanuto. Vol. 3. P. 1453. P. 1453.
Венгерскі і чэшскі кароль надзвычай гасцінна прыняў князя Міхаіла. Асабліва цесныя кантакты Міхаіл Глінскі ўсталяваў з каралевічам Жыгімонтам, які тады пражываўу Будзе261. На вячэры 3 лютага князь Міхаіл падарыў каралевічу Жыгімонту мяса дзічыны (зубрыну). На наступны дзень, 4 лютага, пасля сняданку гаспадарскі пасол яшчэ раз абдарыў Жыгімонта зубрынай. Нарэшце, 5 лютага Міхаіл Глінскі падараваў каралевічу зацуглянага каня. Праз 4 дні ён падарыў Жыгімонту каня валашскай пароды ад вялікага князя літоўскага Аляксандра. Князь Міхаіл шчодра адарыў каралевіча разам з іншымі гасцямі, у тым ліку канцлерам чэшскага караля, легніцкім князем, а таксама панам Калафёрам, а таксама флейцістаў, што гралі падчас сняданку 7 лютага262. Глінскі пакінуў Буду пасля 9 лютага 1501 г. У канцы лютага — пачатку сакавіка 1501 г. ён мусіў быць ужо ў Вільні. У пачатку сакавіка 1501 г. у Буду прыехаў новы гаспадарскі пасол, нейкі Якуб (Якубка)263.
Вынікам дыпламатычных місій вялікага князя літоўскага Аляксандра можна лічыць згоду венгерскага і чэшскага караля Уладзіслава ўзяць на сябе ролю пасрэдніка ў прымірэнні абодвух бакоў з тым, каб пасля скіраваць намаганні Ягелонаў супраць туркаў і татараў. 3 пасольствам 1501 г. у Венгрыю звязана таксама наступнае з’яўленне ў ВКЛ лёгкай кавалерыі, г. зв. рацаў. Відавочна, што ў часе побыту ў Венгрыі Глінскі, добра ўсведамляючы немагчымасць прамой дапамогі ягелонскіх дзяржаў ВКЛ, заняўся вярбоўкай добраахвотнікаў. Магчыма, што ён меў на гэты конт заданне вялікага князя Аляксандра. Праўдападобна, Міхаіл Глінскі якраз і меў даручэнне ад вялікага князя Аляксандра наняць у Венгрыі і затым прывесці ў Літву некалькі тысяч рацаў, якія мусілі выкарыстоўвацца ў барацьбе з маскавітамі і татарамі. У часе знаходжання ў Венгрыі князь Міхаіл мусіў увайсці ў кантакт з некаторымі сербскімі дваранамі-эмігрантамі, у тым ліку і прадстаўнікамі арыстакратычных дамоў, такімі як Якшычы і Бранкавічы, якія камандавалі аддзеламі лёгкай кавалерыі венгерскіх каралёў у часе змагання з туркамі. Цікава, што місія Глінскага ў Буду храналагічна супадае з пасылкай у Польшчу, Чэхію і Германію па вярбоўку жаўнераў. Відавочна, гэта была скаардынаваная
261 Пра знаходжанне каралевіча Жыгімонта на двары венгерскага і чэшскага караля Уладзіслава Ягелона: Diveky A. Krolewicz Zygmunt na dworze Wladyslawa II, krola w^ngierskiego // Mediaevalia. W 50 rocznic^ pracy naukowej J. D^browskiego. Warszawa, 1960. S. 353—374.
262 Diveky A. Zsigmond lengyel herczeg Budai szamadasai (1500—1505)// Magyar Tortenelmi. 1914. Tar XXVI. S. 88—89.
263Тамсама. S. 93.
акцыя з боку вялікага князя літоўскага папоўніць ваенныя рэзервы дзяржавы прафесійнымі воінамі264. He выключана, што сам князь Міхаіл Глінскі звярнуў увагу на рацаў яшчэ ў часе свайго побыту на двары імператара Максіміліяна Габсбурга і ўжо пасля вяртання дамоў параіў вялікаму князю прыняць тых на службу. Можна меркаваць, што з’яўленне лёгкай кавалерыі (будучай гусарыі) на землях ВКЛ дый, бадай, і ГІольшчы ў значнай ступені звязана з досведам і ініцыятывай Міхаіла Львовіча Глінскага.
2.3.6. Міхаіл Глінскі і канфлікт у радзе паноў.
Судовая справа з Янам Забярэзінскім
У самы разгар татарскіх нападаў на землі ВКЛ раду паноў ускалыхнуў гучны канфлікт паміж надворным маршалкам Міхаілам Глінскім і троцкім ваяводам Янам Забярэзінскім. Што стала прычынай антаганізму паміж Глінскім і Забярэзінскім, высветліць не проста. Розныя даследчыкі ў свой час падавалі ўласныя версіі таго, што здарылася паміж імі. Яшчэ Тэадор Нарбут бачыў прычыны канфлікту ў антаганізме характараў абодвух265. У той час, калі князь Міхаіл стаў каралеўскім фаварытам, Ян Забярэзінскі быў ужо чалавекам сталага веку, які меў дарослых сыноў. Ён увасабляў сабой старую Літву, стоячы на абароне яе нораваў і звычаяў. Пры гэтым ён меў вельмі рэзкі і з’едлівы характар, з-за чаго неаднаразова меў сутыкненні з асобнымі панамі. Асабліва напружанымі былі адносіны Яна Забярэзінскага з Міхаілам Глінскім, які быў поўнай супрацьлегласцю троцкаму ваяводзе. Каралеўскі фаварыт увасабляў новую адукаваную Літву. Ён меў ганарлівы і самаўпэўнены характар, да чаго мела спрычыніцца ягонае знатнае паходжанне, а таксама высокі статус на каралеўскім двары. Паны і вяльможы сталага веку не любілі яго. Затое ён карыстаўся павагай сярод маладых арыстакратаў, у тым ліку Альбрэхта Гаштаўта і Мікалая Мікалаевіча Радзівіла.
Палітычны канфлікт паміж Глінскім і Забярэзінскім быў фактычна канфліктам пакаленняў, можна нават сказаць канфліктам бацькоў і дзяцей. Гэта быў таксама канфлікт і розных сістэм каштоўнасцей. Глінскі і яго прыхільнікі адвяргалі стары лад, прыхільнікам якога з’яўляўся Забярэзінскі. Само існаванне прывілеяў за колішнія заслугі або за заслугі продкаў у лепшым выпадку падавалася маладым
264 Пляўчынскі М. Антымаскоўскія кааліцыі Ягайлавічаў у XVI стагоддзі П ARCHE. 2014. № 12. С. 306—307.
265 Narbutt Т. Pomniejsze pisma historyczne: szczegdlnie do historyi Litwy odnosz^ce si?. Wilno, 1856. S. 211.
сумнеўным і спрэчным. Ім быў недаспадобы ідэал ціхага заможнага жыцця, якога прытрымлівалася старое пакаленне. Маладыя людзі прагнулі актыўнай дзейнасці. Яны, і ў першую чаргу сам князь Міхаіл, выступалі за хутчэйшую мадэрнізацыю, карэнныя рэформы літаральна ва ўсіх сферах жыцця ВКЛ.
Сучасны польскі даследчык, знаўца эпохі Кшыштаф Пяткевіч мяркуе, што ў аснове канфлікту паміж Забярэзінскім і Глінскім маглі ляжаць нейкія маёмасныя спрэчкі266. Канфлікт узмацняла зайздрасць да асобы каралеўскага фаварыта, якую адчувалі літоўскія паны, у тым ліку Ян Забярэзінскі. Паглыбіць антаганізм паміж вяльможамі, на думку Пяткевіча, маглі таксама аўтарытэт, якім цешыўся Глінскі, яго адукаванасць і вайсковы талент, а таксама пагарда, якую князь Міхаіл свядома ці несвядома аказваў старой літоўскай арыстакратыі.
На думку даследчыка гісторыі старажытнай Літвы Тэадора Нарбута, важную ролю ў эскалацыі канфлікту паміж Глінскім і Забярэзінскім магла аказаць яўная апазіцыя афіцыйнаму палітычнаму курсу вялікага князя Аляксандра, якую выказваў троцкі ваявода267. Ян Забярэзінскі неаднаразова адкрыта выказваўся супраць знешнепалітычнай лініі велікакняскага ўрада, указваўла пралікі і памылкі апошняга. Паступова вакол яго асобы згуртаваліся галоўныя апазіцыянеры сярод радных паноў. Да іх ліку адносіліся віленскі біскуп Войцех Табар, вялікі гетман Станіслаў Пятровіч Кішка, полацкі намеснік Станіслаў Глябовіч, жамойцкі староста Станіслаў Янавіч Кезгайла. Ап’янёныя зайздрасцю і рэўнасцю да гаспадарскага фаварыта і галоўнага дарадцы паны яшчэ пры жыцці Аляксандра Казіміравіча сталі прыпісваць яму віну за няшчасці і беды, што абрынуліся на дзяржаву ў пачатку XVI ст. Нельга выключыць канкурэнцыю паміж Забярэзінскім і Глінскім, вялікім і надворным маршалкамі, начальнікам і падначаленым, што разгортвалася на велікакняскім двары. Да спроб маладога князя Міхаіла адыгрываць рашаючую ролю на двары Аляксандра Забярэзінскі паставіўся варожа і агрэсіўна.
Даследчыкі не адзінадушныя ў тым, што магло паслужыць непасрэдным штуршком пераходу канфлікту паміж Забярэзінскім і Глінскім у вострую фазу. Так, яшчэ пасол імператара Святой Рымскай імперыі Жыгімонт Герберштайн разглядаў у якасці поваду, які прывёў да эскалацыі канфлікту, наступныя падзеі. Аднойчы па загадзе надворнага маршалка князя Міхаіла Глінскага паслалі за аўсом
266 Pietkiewicz К. Wielkie Ksi^stwo Litewskie... S. 123.
267Narbutt T. Pomniejsze pisma historyczne... S. 211—212.
для каралеўскіх коней у Трокі. Ваявода Ян Забярэзінскі не толькі адмовіўся даць авёс, але прыгразіў фурману, што калі той з’явіцца яшчэ раз, то будзе жорстка збіты. Пра ўсё гэта адразу данеслі князю Міхаілу, які ў другі раз паслаў таго ж самага фурмана ў Трокі. Як і абяцаў Забярэзінскі, фурман быў збіты. Праз нейкі час троцкі ваявода прыехаў у Вільню. Калі ён уваходзіў у каралеўскія пакоі, Аляксандр Ягелончык адвярнуўся ад яго і прытуліўся да акна, хоць згодна этыкету быў абавязаны ўстаць і зрабіць некалькі крокаў насустрач вяльможу. Разам з каралём у пакоі быў князь Міхаіл Глінскі. Тады Забярэзінскі гучна прамовіў, што ён адчуў няміласць, але не разумее, на чым палягае яго віна. Князь Глінскі нагадаў яму гісторыю з фурманам і аўсом. Забярэзінскі паспрабаваў апраўдацца, тлумачачы свой учынак тым, што ўсё гэта ён рабіў дзеля дабра самога караля. Але манарх абарваў яго і сказаў, што ён ужо дарослы і яму не патрэбныя адвакаты. Пасля гэтых слоў Забярэзінскі выйшаў з пакоя. Няміласць Аляксандра была такой вялікай, што Забярэзінскі страціў ваяводства. Ян Забярэзінскі і яго прыхільнікі баяліся, каб не страціць апошняе, што ў іх засталося, і таму палічылі за лепшае прымірыцца з Глінскім268. Згодна Герберштайну, гэта падзея мусіла адбыцца незадоўга да бітвы пад Клецкам. Аўстрыйскі дыпламат, што апісваў падзеі праз паўстагоддзя пасля таго, як яны мелі месца, змяшаў факты, другаснае выдаў за галоўнае. Насамрэч, як зараз вядома, Ян Забярэзінскі паплаціўся не за воз аўса, а за адкрытую апазіцыю дынастычнай палітыцы Аляксандра Казіміравіча269. На берасцейскім сойме 1505 г. Забярэзінскі страціў усе свае ўрады.