Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

Рыцар на полі бітвы

Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч

Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
125.91 МБ
Дзякуючы велікакняскаму двару пачаў пашырацца ўплыў польскай мовы і культуры на жыццё ВКЛ. Мова велікакняскага двара пачала паступова распаўсюджвацца сярод шляхты. Прыдворная мода, у тым ліку і мода на мову, на якой камунікавалі на двары, на дзіва хутка пераймалася прывілеяванымі пластамі насельніцтва ВКЛ.
2.3.4.	Мерацкі намеснік
Неўзабаве Міхаіл Глінскі атрымаў мерацкае намесніцтва. Прызначэнне князя на гэтую пасаду мусіла адбыцца падчас знаходжання Аляксандра Казіміравіча на Падляшшы ўвосень 1501 г. У прывілеі Пятру Фурсавічу на двор Межава ад 7 кастрычніка 1501 г. Міхаіл Глінскі выступае як мерацкі і ўцянскі намеснік236. Надворны маршалак будзе трымаць мерацкае намесніцтва да пачатку 1505 г„ пакуль яго на гэтай пасадзе не зменіць Юрый Пацэвіч237.
235 1 8 верасня 1501 г. у Мельніку вялікі князь Аляксандр саступіў права патранату над 28 парафіяльнымі касцёламі ў Літве віленскаму біскупу Войцеху Табару, каб той мог прызначаць святароў, якія ведаюць літоўскую мову (АА. S. 616—17). Спіс касцёлаў дае ўяўленне пра геаграфічныя межы Літвы ў сціслым сэнсе. Тэрыторыя, на якой размяшчаліся згаданыя касцёлы, на захадзе даходзіла да ракі Невяжа (Рамігала, Кейданы), да гістарычнай мяжы з Жамойцю, на ўсходзе яна прасціралася да вытокаў ракі Бярэзіна (Радашкавічы, Краснае Сяло), на поўдні яе мяжой з’яўляўся Нёман (Ліда, Васілішкі, Беліца), а на поўначы яна даходзіла амаль да лівонскай мяжы (Рокішкі).
236 LM. Uzrasymij knyga 6. Р. 273.
237 Pietkiewicz К. Wielkie Ksi^stwo Litewskie... S. 213.
Мерач атрымала назву ад ракі, што цякла побач. Мястэчка находзілася на правым беразе Нёмана на стратэгічна важным шляху з Вільні ў Горадню і далей у Польшчу. У 1526 г. праз мястэчка праязджаў, вяртаючыся з Масквы, аўстрыйскі дыпламат Жыгімонт Герберштайн238. На паўночны ўсход ад Мерачы знаходзілася знакамітая Рудніцкая пушча, месца, дзе любілі паляваць літоўскія князі. Мерач вядома яшчэ ад часу крыжацкіх нападаў на Літву. Відавочна, што тады гэта быў велікакняскі двор. Мястэчка неаднаразова згадваецца ў «Апісаннях дарог Тэўтонскага ордэна» (Wegeberichte)239'. Прысутнічае яно і ў «Спнске русскмх городов дальннх н блмзкмх»240. Як цэнтр намесніцтва Мерач упершыню згадваецца ў пачатку панавання Аляксандра Казіміравіча. Першым мерацкім намеснікам быў Станіслаў Глябовіч241. Пасля Глябовіча намеснікам з’яўляўся надворны маршалак Рыгор Осцік. Такім чынам, пасля паланення Осціка на Вядрошскім полі ў ліпені 1500 года да Міхаіла Глінскага паступова перайшлі ўсе яго пасады, у тым ліку і пасада мерацкага намесніка. Відавочна, гаспадар разглядаў князя Міхаіла як адпаведную замену Рыгору Осціку. У пачатку XVI ст. Мерач з’яўлялася цэнтрам павета. Тут была свая мяшчанская грамада242. У 1512 годзе Мерач выстаўляла ў поле 20 воінаў, а таксама плаціла 20 коп грошаў сярэбшчыны243.
У кампетэнцыю намесніка ўваходзілі збор падаткаў і суд. У кнігах Літоўскай Метрыкі неаднаразова згадваюцца мерацкія карчомныя пенязі, г. зн. прыбыткі, якія паступалі ў скарб ад эксплуатацыі корчмаў на тэрыторыі павета244. Таксама ў Мерачы знаходзіўся гаспадарскі двор, дзе спыняўся Аляксандр Казіміравіч245. На мясцовага намесніка быў ускладзены абавязак арганізацыі прыёмаў вялікага князя і яго двара. Несумненна, што Міхаіл Глінскі, суправаджаючы гаспадара ў Польшчу і назад, мусіў часта бываць у Мерачы, якая знаходзілася на шляху з Вільні ў гэтую краіну.
238 Герберштейн С. Запнскм о Московмл. Т. 1. С. 694—695.
239 Scriptores rerum prussicarum. Bd. II. Leipzig, 1863. S. 689—691.
.24° Тнхомйров M. H. Спнсок русскмх городов дальннх н бллжнмх П Лсторнческне заішскл. 1952. Т. 40. С. 236—237.
241 Pietkiewicz К. Wielkie Ks^stwo Litewskie... S. 213.
242 LM. Uzrasymi} knyga 8. P. 389.
243 Тамсама. P. 463—464.
244Тамсама. P. 404,459.
245 Тамсама. P. 464.
У Мерацкім і суседніх літоўскіх паветах знаходзіліся ўладанні Міхаіла Глінскага. Ён валодаў Лішкавам каля Мерачы246. Упрыгожаннем Лішкава з’яўляўся гаспадарскі замак, будоўля якога пачалася яшчэ пры Вітаўце. Пасля Грунвальдскай перамогі будаўніцтва замка так і не было завершана. У пачатку XVI ст. недабудаваны замак усё яшчэ мусіў рабіць моцнае ўражанне на жыхароў і наведвальнікаў.
Акрамя Лішкава Міхаіл Глінскі валодаў ГІрэнамі ў суседнім Ковенскім павеце247. Гэта было невялікае мястэчка, кшталту Уцяны. Прэны знаходзіліся на левым беразе Нёмана, пры дарозе, якая злучала Коўна і Горадню. Левы бераг Нёмана быў слаба заселены. Амаль да нямецкай мяжы і нават далей, да самага прускага Інстэрбурга, цягнулася ггустынь (Wildnis), вынік колішняга змагання крыжакоў з літвінамі і русінамі248.
Міхаілу Глінскаму належаў Шлягераўскі двор у Ковенскім павеце, якім раней валодаў ковенскі мытнік немец Генрых Шлягер249. Шлягераўскі двор Глінскі атрымаў недзе напрыканцы 1504 г. пасля смерці апошняга. Пасада ковенскага мытніка перайшла спачатку да сяброў Генрыха Шлягера, таксама немцаў Генрыха Карлавіча і Ульрыха Гоза, а з 1506 г. яе ўзяў у арэнду будучы падскарбі яўрэй Абрам Ёзафавіч Рабічковіч. Міхаіл Глінскі, бываючы ў сваім двары каля Коўна, мусіў сустракацца з Ульрыхам Гозам і Абрамам Рабічковічам, асобамі, якія адыгрывалі важную ролю ў гаспадарчым жыцці ВКЛ пачатку XVI ст. У размешчаных непадалёк Троках Глінскаму належаў Ашэйкаўскі двор, які ён вымяняў у немца Гануса, а таксама двор, які раней належаў яўрэю Якаву. Як вынікае з прывілея Глінскаму ад 27 мая 1500 г., Ашэйкаўскі двор быў агароджаны мурам250.
Трокі знаходзіліся на паўдарозе паміж Вільняй і Мераччу. Горад у гэты час ужо стаў дастаткова правінцыйным і, можна сказаць, ператварыўся ў цень Вільні. Але бляск велікакняскай рэзідэнцыі яшчэ канчаткова не згас. Замкі яшчэ выкарыстоўваліся для рэпрэзентатыўных функцый. У Троках захоўваўся дзяржаўны архіў ВКЛ. Тут утрымліваліся ганаровыя арыштанты, у тым ліку заволжскі хан Шах-Ахмат. У Троках існаваў заасад, дзе ўтрымліваліся разнастайныя жывёлы, у тым ліку зубры і туры251. Заасад ужо існаваў у канцы XIV — пачатку
246 Pietkiewicz К. Wielkie Ksiptwo Litewskie... S. 99.
247Тамсама. S. 99,129.
248 Mortensen H„ Mortensen G. Die Besiedlung des norddstlichen OstpreuBens bis zum Beginn des 17. Jahrhunderts. Bd. 2. Leipzig, 1938. S. 218—225.
249 LM. Uz.rasymu knyga 5. P. 291.
250 AGAD, Metryka Litewska (Kopia Warszawska Metryki Litewskiej), sygn. 192, f. 169—170.
251 Герберштейн C. Запяскн o Московнн. T. 1. C. 632—634.
XV стст. Пра яго згадваў бургундскі падарожнік Жыльбер дэ Лануа. Троцкім ваяводам з ’яўляўся Ян Юр’евіч Забярэзінскі, якому было наканавана адыграць такую важную ролю ў лёсе Міхаіла Глінскага. Троцкім кашталянам быў Станіслаў Янавіч Кезгайла.
Увогуле, Троцкае ваяводства было прадметам экспансіі роду Глінскіх-Львовічаў. Іван Глінскі атрымаў Вяйсеі і Змірклі ў Пераломскім павеце, непадалёк ад Мерачы і Лішкава. Васіль Глінскі валодаў маёнткам Забалоцце ў Лідскім і Берштамі ў Гарадзенскім паветах252.
2.3.5.	Пасольства да венгерскага караля Уладзіслава Ягелона
Яшчэ больш, чым вайсковыя рэзервы, Аляксандру Ягелончыку патрабаваліся новыя людзі, адказныя, ініцыятыўныя, здольныя, дасведчаныя, з шырокім кругаглядам. Гаспадар адчуваў патрэбу ў людзях, што маглі б замяніць палоненых на Вядрошы Канстанціна Астрожскага і іншых прадстаўнікоў ваенна-палітычнай эліты дзяржавы. Адным з такіх людзей, на думку Аляксандра, быў Міхаіл Львовіч Глінскі. Па-рэнесанснаму адукаваны князь значна ўзвышаўся над тагачаснай палітычнай элітай ВКЛ.
Паездка ў Венгрыю была першым адказным даручэннем гаспадара маладому князю253. На выбар асобы пасла паўплывалі не толькі добрае веданне Міхаілам Глінскім замежных моў, асабліва лаціны і нямецкай, але, несумненна, і яго сувязі на венгерскім двары, у тым ліку асабістае знаёмства з каралём Уладзіславам Ягелонам. Каб зрабіць пасольства больш прадстаўнічым, а асобу пасла больш уплывовай, Міхаілу Глінскаму перад ад’ездам у Венгрыю быў нададзены ўрад надворнага маршалка.
Пасольства мусіла адбыцца ўжо пасля вяртання Аляксандра Ягелончыка з усходняга фронту ў Вільню, позняй восенню — зімой 1500 г.254. Пасольству Міхаіла Глінскага папярэднічала місія
252 Pietkiewicz К. Wielkie Ksiestwo Litewskie... S. 129.
253 LM. Uzrasymi} knyga 5. P. 184—185.
254 Пра тое, што пасольства было скіравана пасля завяршэння кампаніі 1500 г„ могуць ускосна сведчыць радкі граматы вялікага князя Аляксандра: «(вялікі князь маскоўскі. — Y К) люд веллкнл собравшн, не толко свон, але н поганвство многое на то првел безт> отповедне, моцно в землю нашого мллостлвого пана есть ввслал. Которые жв, впадшы вт> его мнлостп панвство, шкоды велнкнл почыннлл, saMBKH знаменмтые подобывалл н волостм, н людн забралл, н поселн, а нные попалллл. н слугь его мнлостн, некоторых княжат м панят велмкнх, самлх головамн полмавшы н ку Москве звелн. 14 аж-ь до тых часовв людм его не преставаюгь, казечы землю его мнлостм н посылаючыся, н умоцаючыся» (LM. Uzrasymq knyga 5. Р. 184—185).
гаспадарскіх дваран Мацея Сцяцка і Дракулы, якая адправілася з Барысава 31 мая 1500 г. (Feria sexta in festo Visitationis Marie)255. Ix пасольствгі мела на мэце прыцягнуць чэшскага і венгерскага караля ў якасці пасярэдніка да ўрэгулявання адносін з Маскоўскай дзяржавай. Вынікам пасольства была місія, высланая каралём Уладзіславам у Маскву256. Аднак выправа прадстаўніка венгерскага і чэшскага караля Мацея Чажаліцкага, які наведаў Маскву ў студзені 1501 г., завяршылася безвынікова257.
Пасольства Глінскага мусіла заручыцца палітычнай і ваеннай падтрымкай Уладзіслава Ягелона ў змаганні з вялікім князем маскоўскім. Гаспадарскі пасол павінен быў абгрунтоўваць неабходнасць такога хаўрусу не толькі кроўнымі вузамі абодвух уладароў, але і інтарэсамі каталіцкай царквы, якой быццам бы пагражала Масква і некаторыя падданыя ВКЛ праваслаўнага веравызнання258.
Пасольства мусіла дасягнуць Буды, рэзідэнцыі караля Уладзіслава Ягелона, у канцы студзеня — пачатку лютага 1501 г. Прыезд пасла вялікага князя літоўскага не застаўся незаўважаным венецыянскім прадстаўніком на венгерскім двары Сабасцьянам Зусціньянам (Sabastian Zustignan), які пад датай 4 лютага адзначыў у сваім данясенні: «Item, uno orator dil fratello, ducha di Lituania, venuto con 60 cavali» (прыехаў пасол ад брата, ад вялікага князя літоўскага, якога суправаджалі 60 коннікаў)259. Цікава, аднак, як венецыянскі пасол вызначыў мэту пасольства: «vol socorsso contra moschoviti e tartari, et contra 1’altro fratello, re di Polana» (жадаючы дапамогі супраць маскавітаў і татараў, а таксама супраць іншага брата, караля Польшчы (!))260.