Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
Гэтае паведамленне каралеўскага пасла ў Іспаніі тлумачыць, чаму на наваствораную пасаду вялікага гетмана быў прызначаны менавіта Канстанцін Астрожскі. Вялікі князь Аляксандр, прымаючы рашэнне, мусіў улічваць той бясцэнны ваенны вопыт, які князь Канстанцін набыў на службе імператара Максіміліяна Габсбурга, калі апошні вёў войны ў Італіі. Да паведамлення Яна Данцішка неабходна паставіцца з усёй сур’ёзнасцю, паколькі гэты чалавек быў у курсе ўсіх спраў, што адбываліся як на імператарскім двары, так і ва ўсёй імперыі Габсбургаў. Іспанскі кароль і адначасова імператар Святой Рымскай імперыі Карл V, з якім Данцішак падтрымліваў шчыльныя
162 AS. Т. 1. S. 113; Pietkiewicz К. Wielkie Ksiystwo Litewskie... S. 99.
163 Pietkiewicz K. Wielkie Ksi^stwo Litewskie... S. 99.
164Маецца на ўвазе перамога, якую князь Канстанцін атрымаў ва ўрочышчы Альшаніца на поўдзень ад Кіева ў студзені 1527 г.
165 «Haecque Victoria imprimis non Mti. Vrae. Sermae., sed cuidam duci Constantion, Graeco, qui in Italia caesari Maximiliani servierat, inscribebatur, quandoquidem in iis novis nudum nomen ducis Constantini exprimebatur» (AT. T. 9. S. 158).
сувязі, быў унукам Максіміліяна Габсбурга і мусіў ведаць найбольш знаных прыдворных свайго дзеда. Нарэшце, Габсбургі ўважліва сачылі за далейшым лёсам усіх сваіх выхаванцаў, незалежна ад іх канфесійнай і этнічнай прыналежнасці.
Калі князь Канстанцін Астрожскі праходзіў ваенную службу ў імператара Максіміліяна? На жаль, пра маладыя гады князя Канстанціна амаль нічога невядома. Упершыню ў гістарычных крыніцах ён згадваецца ў 1495—1496 гг. Восенню 1495 г. ён разам з луцкім старастам і маршалкам Валынскай зямлі Сямёнам Юр’евічам Гальшанскім і ўладзімірскім намеснікам Васілём Храптовічам бараніў Роўна. Змаганне было не зусім паспяховым, бо татары мелі колькасную перавагу над абаронцамі. Татары спалілі пасад, узялі «окуп» з горада і з вялікім палонам вярнуліся ў Крым166. У наступным 1497 г. Канстанцін Астрожскі спаўна адыграўся на крымскіх татарах. Разам з братам Міхаілам і велікакняскімі дваранамі ён двойчы разбіў крымскае войска ў Брацлаўскай зямлі, спачатку на рацэ Сарока, на Кашылаўскіх селішчах, а пасля ў вярхоўях ракі Уша, каля Петуховай магілы167. Несумненна, гэтыя перамогі паслужылі для вялікага князя Аляксандра рашаючым аргументам пры прызначэнні Астрожскага вялікім гетманам. Прызначэнне мусіла адбыцца паміж маем і вераснем 1497 г. 30 верасня гэтага года князь Канстанцін выступае ўжо як «supremus campiductor magni ducatus nostri Lituaniae»168. He выключана, што прызначэнне на пасаду магло адбыцца ў часе знаходжання Аляксандра Казіміравіча летам 1497 г. у Брацлаўскай зямлі.
Калі ўзяць пад увагу тую акалічнасць, што ўвосень 1495 г. Канстанцін Астрожскі браў удзел у змаганні з татарамі пад Роўна, а ў 1497 г. быў ужо дома, яго ўдзел у італьянскім паходзе імператара Максіміліяна можна датаваць 1496 г. У 1494 г. французскі кароль Карл VIII распачаў ваенныя дзеянні на поўначы Італіі, што дала пачатак г. зв. італьянскім войнам, якія доўжыліся да 1559 г. У 1495 г. супраць Францыі паўстала кааліцыя еўрапейскіх манархаў, куды ўваходзілі імператар Святой Рымскай імперыі Максіміліян Габсбург (тады яшчэ толькі рымскі кароль), рымскі папа, кастыльская каралева Ізабела, арагонскі і сіцылійскі кароль Фердынанд, а таксама правіцелі Венецыі, Неапаля і Мілана. Вясной 1496 г. на Вормскім сойме было прынята рашэнне аб паходзе ў Італію. Сама выправа пачалася 17 жніўня 1496 г. Імператар меў усяго некалькі соцень коннікаў і не
166ПСРЛ. Т. 35. С. 123.
167Тамсама. С. 124.
168 AS. Т. 1. S. 113; Pietkiewicz К. Wielkie Ksi^stwo Litewskie... S. 99.
больш за дзве тысячы пехацінцаў. Мэтай паходу быў фларэнційскі порт Ліворна, што з’яўляўся базай французскага флоту. Палявой арміі Максіміліяна дапамагаў венецыянскі флот. Аблога Ліворна моцна зацягнулася, і з пачаткам зімы Максіміліян быў вымушаны адступіць і вярнуцца ў Ціроль.
Верагодна, князь Канстанцін Астрожскі браў удзел менавіта ў гэтым паходзе імператара Максіміліяна. Пасля зняцця аблогі Ліворна ён хутка вярнуўся на радзіму. Так завяршылася служба князя Канстанціна на імператарскім двары. Знаходжанне Астрожскага на двары Габсбургаў, хутчэй за ўсё, не абмяжоўвалася італьянскай выправай 1496 г. Італьянскі паход толькі завяршыў яго службу. Аднак па прычыне недахопу крыніц можна толькі гадаць, калі Астрожскі апынуўся на двары Габсбургаў і колькі часу правёў там. Паколькі яго імя адсутнічае ў айчынных крыніцах першай паловы 90-х гг. XV ст., можна меркаваць, што ў гэты час ён знаходзіўся на двары Габсбургаў. Абарону Валыні ад татарскіх набегаў у гэты час узначальваў луцкі стараста і маршалак Валынскай зямлі, князь Сямён Юр’евіч Гальшанскі. У 1491 г. ён разам з польскімі воінамі разбіў заволжскіх татараў пад Заславам169, а ў 1494—1495 гг. мужна абараняў Карэц170.
Знаходжанню дваран ГІольшчы і ВКЛ у Габсбургаў спрыяў міжнародны фактар. У гэты час пасля пэўнага ахалоджання адносін паміж Ягайлавічамі і Габсбургамі, выкліканага барацьбой за венгерскі трон, адбылася нармалізацыя адносін паміж дынастыямі. Пасля гэтага, недзе ў 1492—1493 гг„ князь Канстанцін Астрожскі разам з некаторымі іншымі велікакняскімі дваранамі мог патрапіць на імператарскі двор.
Праўдападобна, зняцце імператарам Максіміліянам аблогі Ліворна не было асноўнай прычынай таго, што Канстанцін Астрожскі прыняў рашэнне вярнуцца дамоў. На яго намер маглі паўплываць татарскія напады на Падолле 1497 г., а таксама запланаваная на гэты год польскім каралём Янам Ольбрахтам і вялікім князем літоўскім Аляксандрам выправа на малдаўскага ваяводу Стафана. Падчас паходу гаспадарскага войска на Сароку праз Брацлаў летам 1497 г. Аляксандр Казіміравіч мог звярнуць увагу на таленавітага военачальніка, які перад гэтым атрымаў дзве перамогі над татарамі. 3 прызначэннем Астрожскага на пасаду вялікага
169ПСРЛ.Т. 32. С. 122.
170 Тамсама. С. 122.
гетмана ВКЛ скончылася яго вандроўнае жыццё тыповага еўрапейскага кандацьера.
Гэта прызначэнне сведчыць пра несумненны талент вялікага князя Аляксандра падбіраць кадры. Ён абапіраўся на маладых людзей — ініцыятыўных, прадпрымальных і энергічных, якія ўжо пабачылі свет, набылі практычны досвед і еўрапейскую адукацыю. Акрамя Канстанціна Астрожскага да ліку такіх людзей адносіўся князь Міхаіл Львовіч Глінскі. Як і Астрожскі, Глінскі ў маладосці служыў на двары імператара Святой Рымскай імперыі, у войску саксонскага герцага Альбрэхта падчас вайны ў Фрысландыі. He выключана, што яны маглі патрапіць на імператарскі двор адначасова. «Памяць роду Глінскіх» звязвае ад’езд маладога князя Міхаіла за мяжу з пасольствам пана Яна Літавора Храптовіча ў «немцы»171. Магчыма, са згаданым пасольствам за мяжу мог выехаць таксама князь Канстанцін Астрожскі.
У пачатку 1497 г„ у сувязі з плануемай чарнаморскай выправай, абодва вярнуліся дамоў172. Пасля заканчэння кампаніі іх шляхі разышліся: князь Канстанцін застаўся ў ВКЛ, дзе заняў пасаду вялікага гетмана, а князь Міхаіл найверагодней вярнуўся ў Заходнюю Еўропу, дзе паспеў прыняць удзел у фрызскай кампаніі герцага Альбрэхта Саксонскага173.
2.2.11. На вайне ў Фрысландыі
Фрысландыя з’яўлялася паўночнай правінцыяй Нідэрландаў, якая прасціралася ад Звіна (Zwin) да вусця ракі Везер і далей да ракі Відавы (Wiedau). Большасць яе жыхароў складалі этнічныя фрызы. Гэта быў густазаселены край, жыхары якога займаліся пераважна сельскай гаспадаркай. Апошняя была ў значнай ступені арыентаваная на знешнія рынкі. 3 краю пастаўляліся на экспарт розныя гатункі масла,
171 Бычкова М. Е. Родословне Глмнскмх нз Румянцевского собрання. С. 121.
172Pietkiewicz К. Wielkie Ksiestwo Litewskie... S. 98.
173 Нашыя веды пра ўдзел Міхаіла Глінскага ў вайне ў Фрысландыі пераважна грунтуюцца на паведамленні Жыгімонта Герберштайна ў ягоных Нататках пра Масковію (Герберштейн С. Зашіскн о Московмн. Т. I. С. 365). Але яшчэ ў часе пасольства 1517 г. імператарскі пасол заяўляў маскоўскім баярам, што Міхаіл Глінскі на службе Альбрэхту Саксонскаму «всегда себя бодрена показалт>» (Памятннкм дмпломатмческмх сношенмй древней Росснн с державамм нностраннымн. Т. I. С. 313). Варта, аднак, прыслухацца і да пункту гледжання Стывена Роўэла, які лічыць, што весткі Герберштайна пра ўдзел Глінскага ў вайне ў Фрысландыі маглі быць плёнам ягонай уласнай дэдукцыі (Роўэл С. «Не кладзеце надзеяў на князёў»; Міхал Глінскі, Жыгімонт Стары ды пана-рада // ARCHE. 2014. №12. С. 553—554 (зноска 22).
сыроў і мяса; у той жа час правінцыя імпартавала зерне, попыт на якое павялічваўся. Мясцовыя жыхары займаліся таксама рыбалоўствам.
Фрысландыя лічылася багатым краем і пастаянна прыцягвала ўвагу замежных уладароў. Тым больш, што ў краі не было ўладара; графы Галандыі страцілі ўладу над правінцыяй. На мясцовым і рэгіянальным узроўні ў Фрысландыі існавала сістэма самакіравання, заганы якой апошнім часам абвастрыліся. Канфлікт дзвюх варагуючых груповак, а менавіта «Шырынгераў» і «Веткопераў», ствараў ідэальныя ўмовы для ўмяшання ва ўнутраныя справы Фрысландыі манархаў, якія імкнуліся распаўсюдзіць сваю ўладу на правінцыю. Адносіны з Святой Рымскай імперыяй рэгуляваліся на падставе імперскага прывілея 1417 г., які гарантаваў захаванне мясцовых свабод, у першую чаргу, незалежнасці ад княскай улады, а таксама абарону і падтрымку ў выпадку патрэбы з боку Імперыі174.
Нідэрланды былі добра знаёмыя саксонскаму герцагу Альбрэхту. Яшчэ ў 1488 г. ён на чале імперскага войска ажыццявіў імклівы паход на горад Бруге, каб вызваліць захопленага мясцовымі жыхарамі ў палон рымскага караля Максіміліяна Габсбурга. Пасля паспяхова праведзенай аперацыі Альбрэхт Саксонскі быў прызначаны вышэйшым намеснікам Нідэрландаў (Generalstathalter). Акрамя таго, ён быў прызначаны апекуном непаўналетняга сына Максіміліяна Філіпа.
Пасля таго як Філіп пераняў уладу ў Нідэрландах, герцаг Альбрэхт, перад якім стаяла праблема забеспячэння спадчынных правоў для трох сваіх сыноў, мусіў звярнуць увагу на Фрысландыю. Барацьба палітычных груповак давала яму падставу для ўмяшання ва ўнутраныя справы краю. У фрысландскай палітыцы герцаг Альбрэхт зрабіў стаўку на групоўку «Шырынгераў», якія яшчэ ў 1495 г. былі гатовыя прызнаць яго ў якасці ўладара (Potestat) Фрысландыі. Толькі адсутнасць мандата рымскага караля, а таксама італьянскія падзеі і барацьба Максіміліяна за спадчынныя правы ў герцагстве Гелдэрн перашкодзілі саксонскаму герцагу правесці ваенную аперацыю.