Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
Сярод разнастайных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы экспедыцыі неабходна асобна адзначыць прыцягненне на службу найманых жаўнераў. Відавочна, гэтай задачай мусілі займацца гаспадарскія эмісары ў еўрапейскіх краінах, перадусім там, дзе на троне знаходзіліся Ягайлавічы, іх сваякі або саюзнікі. Збор ротмістраў мусіў адбыцца ў Польшчы каля мяжы з ВКЛ, хутчэй за ўсё ў Любліне148. Сярод жаўнераў, якіх удалося сабраць, пераважалі асобы польскага паходжання. Некалькі ротмістраў прыбылі з нямецкіх зямель. Так, Крыштаф Майснер, ураджэнец Саксоніі, узначальваў нямецкую пяхоту («peditum alamanorum»). He выключана, што разам з Майснерам прыбыў і Міхаіл Глінскі, які ў спісе наёмных ротмістраў папярэднічае саксонцу149. Гэта акалічнасць магла б праліць святло на ітынерарый Міхаіла Глінскага. Праўдападобна, у першай палове 1497 г. ён мусіў знаходзіцца ў Саксоніі, верагодна, на двары герцага Альбрэхта. Магчыма, яго шлях з Інсбрука ці Вены толькі пралягаў праз саксонскія землі, дзе ён зрабіў кароткі прыпынак. Ва ўсялякім разе, падаецца верагодным, што з Саксоніі Глінскі выехаў ужо разам з Майснерам. Невядома, ці былі яны знаёмыя раней, ці пазнаёміліся толькі на двары герцага Альбрэхта ў першай палове 1497 г.
Пра планаваную экспедыцыю ў прычарнаморскія стэпы Міхаіл Глінскі мог даведацца не толькі ад гаспадарскіх эмісараў. Ён мог атрымаць інфармацыю непасрэдна ад кагосьці з Ягайлавічаў, з якімі, нават будучы ў Германіі, падтрымліваў цесныя сувязі. Пра выправу на Кілію і Белгарад Міхаіл мог пачуць з вуснаў Людовіка, сына
146 LM. Uzrasymi} knyga 5. Р. 95.
147 Kolankowski L. Dzieje Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego za Jagiellonow. S. 425—426.
148 Параўн. пасольства Яна Літавора Храптовіча ў Полыпчу ў сакавіку 1493 г„ калі гаспадарскаму паслу было наказана збіраць ротмістраў у Любліне (LM. Uzrasymi} knyga 5. Р. 71—72).
149 Kolankowski L. Dzieje Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego... S. 435.
венгерскага і чэшскага караля Уладзіслава, які таксама, як і Глінскі, выхоўваўся на двары Габсбургаў Нельга выключаць, што Глінскі мог атрымаць асабістае запрашэнне парыняць удзел у выправе ад Аляксандра або Яна Ольбрахта.
Шлях ротмістраў з жаўнерамі мусіў пралягаць праз Берасце150. Здаецца, далей ён вёў на Валынь, дзе ўжо ў пачатку ліпеня знаходзіўся вялікі князь літоўскі151. На Валыні ротмістры з жаўнерамі мусілі далучыцца да гаспадарскага войска. Разам з усёй арміяй яны павінны былі вырушыць з Заслава ў кірунку Вінніцы. У авангардзе рухаліся аддзелы пад камандаваннем князя Канстанціна Астрожскага і наёмныя роты, у тым ліку рота Міхаіла Глінскага. У пачатку верасня 1497 г. перадавыя аддзелы гаспадарскага войска былі ўжо пад Брацлавам. Тут яны, чакаючы распараджэнняў, мусілі заняцца адбудовай спаленага малдаўскім ваяводам Стафанам замка152.
Аднак выправа заламалася ўжо ў самым пачатку. Ва ўмоўлены час не з’явіліся аддзелы заволжскага хана Шах-Ахмата, да якога з просьбай аб падтрымцы і багатымі дарамі ў 1496 г. ездзілі сваякі Міхаіла: родны дзядзька князь Васіль Барысавіч і стрыечны брат Андрэй Дрожджа153. Пасольства ў Заволжскую Арду скончылася трагічна. Каля Азова абозы Васіля Глінскага і Андрэя Дрожджы былі абрабаваныя крымскім татарамі154. Князь Васіль Барысавіч трапіў у палон, дзе, здаецца, і памёр.
Выправа Яна Ольбрахта і Аляксандра выклікала непакой у Канстанцінопалі. Асманская імперыя пачала збіраць войскі. Пра падрыхтоўку туркаў да вайны не маглі не ведаць у Кароне і Княстве. Гэта акалічнасць мусіла, несумненна, паўстрымаць актыўнасць Ягайлавічаў. Да таго ж, малдаўскі ўладар, якому са стратэгічных прычын адводзілася важная роля ў выправе, пад уплывам маскоўскай і крымскай дыпламатыі заняў выразна антыягелонскую пазіцыю. Аляксандр мусіў таксама азірацца на свайго ўсходняга суседа, які вуснамі сваіх паслоў Забалоцкага і Курыцына выказаў гучны пратэст супраць планаванай акцыі. Фактычна восенню 1497 г. Аляксандр меў справу з адноўленай кааліцыяй Масквы, Валахіі і Крыма. У выніку, вялікая
150 Параўн. пасольства Яна Літавора Храптовіча ў Польшчу ў сакавіку 1493 г„ калі гаспадарскаму паслу было наказана весці сабраньіх ротмістраў на Берасце (LM. Uzrasymij knyga 5. Р. 72).
151 Kolankowski L. Dzieje Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego... S. 435.
152 Тамсама. S. 436.
153 LM. Uzrasymij knyga 5. P. 99.
154Тамсама. P. 118.
чарнаморская выправа ператварылася ў паход супраць саюзнікаў вялікага князя маскоўскага — Валахіі і Крыма.
У пачатку верасня 1497 г. авангард гаспадарскага войска на чале з Канстанцінам Астрожскім і Міхаілам Глінскім перайшоў Днестр і рушыў на Валахію. Пасля таго, як былі спустошаны памежныя землі і пачаўся адыход, на шляху авангарда паўсталі крымскія чамбулы на чале з султанам Махмет-Гірэем, сынам хана Менглі-Гірэя. Пад Брацлавам, на Кашылаўскіх селішчах, гаспадарскае надворнае войска на чале з Канстанцінам Астрожскім і Міхаілам Глінскім сустрэлася з татарамі. Апошнія былі цалкам разбіты. Яны страцілі 340 чалавек, а сам султан нават трапіў у палон, адкуль яго з цяжкасцю вызвалілі155.
7 верасня 1497 г. кароннае войска перайшло Прут і рушыла на Сучаву. Аднак яго рух быў стрыманы дыпламатычнай і ваеннай інтэрвенцыяй венгерскага ўрада, які, лічачы Валахію сферай свайго ўплыву, негатыўна паставіўся да дзеянняў польскага караля. Яшчэ да пачатку перагавораў Яна Ольбрахта са Стафанам польскі кароль звярнуўся да Аляксандра з просьбай выслаць яму на дапамогу літоўскае войска. Аднак, па прычыне дыпламатычнага пратэсту вялікага князя маскоўскага і актуальнасці мірных пагадненняў з малдаўскім уладаром, вялікі князь літоўскі выслаў на дапамогу брату толькі асобныя аддзелы, якія ўзначальвалі лідскі намеснік і маршалак Станіслаў Пятровіч Кішка, князі Сямён Іванавіч Мажайскі і Васіль Іванавіч Шамячыч156.
Цалкам верагодна, што сярод «kilka tysiacz kniazat у paniat еу dworan perebranych» быў князь Міхаіл Глінскі. Неабходна ўлічваць той давер, які яму аказваў гаспадар. Літоўскае войска падышло ўжо пасля здрадніцкага і дзёрзкага нападу 26 кастрычніка валахаў у Кузьмінскім лесе на ар’ергард войска Яна Ольбрахта, якое вярталася дамоў пасля падпісання перамір’я з малдаўскім уладаром Стафанам. Дапамога літоўскага войска прыйшлася дарэчы: кароннае войска пазбегла больш цяжкай паразы. Ужо 29 кастрычніка Ян Ольбрахт паспяхова прыбыў у Чарнаўцы157.
У пачатку кастрычніка вялікі князь літоўскі Аляксандр, пасля таго як адбудаваў Брацлаў і выслаў адборныя харугвы на дапамогу свайму брату, рушыў дамоў. Яго шлях пралягаў праз Мазыр і Новагародак158. Заслугі князя Міхаіла Глінскага не былі забытыя.
155 Kolankowski L. Dzieje Wielkiego Ksiestwa Litewskiego... S. 436.
15бПСРЛ. T. 35. C. 165; Kolankowski L. Dzieje Wielkiego Ksiestwa Litewskiego... S. 437.
157 Kolankowski L. Dzieje Wielkiego Ksiestwa Litewskiego... S. 437.
158Тамсама. S. 435.
2 сакавіка 1498 г. у Горадні Аляксандр Казіміравіч выплаціў яму за службу 30 фларэнаў159. Пазней, на актаву Божага Цела (Octawa Corporis Christi), якая ў 1498 г. прыпадала на 14 чэрвеня, Глінскі атрымаў яшчэ 20 фларэнаў160.
Калі ў чэрвені вялікі князь Аляксандр шчодра ўзнагароджваў Глінскага за службу, апошні мог быць ужо ў дарозе. На гэты раз у Фрысландыю, дзе саксонскі герцаг Альбрэхт распачаў падрыхтоўку да ваеннай кампаніі супраць непакорных фрызаў. У край пачалі сцягвацца ландскнехты і наёмныя жаўнеры з нямецкіх земляў. Міхаіл ехаў у Фрысландыю не адзін. Яго мусілі суправаджаць некаторыя нямецкія ротмістры, мабыць, у тым ліку і Майснер, з якім ён добра пасябраваў.
2.2.10. Знаёмства з князем Астрожскім
Асаблівая ўвага Аляксандра Казіміравіча была звернута на гаспадарскае войска. Ён разумеў, што яно патрабуе сур’ёзных рэформ. У першую чаргу, гаворка ішла пра сістэму кіравання ўзброенымі сіламі. Дзеля яе паляпшэння Аляксандр увёў у 1497 г. пасаду вялікага гетмана ВКЛ. Першым на яе быў прызначаны князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі. Згодна традыцыі, занатаванай у Хроніцы Быхаўца, вялікі князь Аляксандр, вяртаючыся ў 1497 г. з Брацлава ў Вільню, заехаў у Трокі наведаць хворага ваяводу і «найвышэйшага» гетмана (!) Пятра Янавіча Манцігердавіча. Гаспадар захацеў параіцца з ім, каму б той мог перадаць пасля сябе гетманскую пасаду. Пётр Янавіч парэкамендаваў вялікаму князю кандыдатуру валынскага князя Канстанціна Іванавіча Астрожскага. Так апошні стаў найвышэйшым гетманам ВКЛ161.
Аповед Хронікі Быхаўца не адлюстроўвае рэальную гістарычную традыцыю, але пры прызначэнні на пасаду вялікага гетмана ВКЛ Канстанціна Астрожскага вялікі князь мусіў раіцца з раднымі панамі, у тым ліку з троцкім ваяводам Пятром Янавічам Манцігердавічам. Апошні ніколі не быў вялікім гетманам ВКЛ. Па меншай меры, невядомыя дакументы, дзе ён тытулуецца так. Вялікі князь Аляксандр не мог даць гетманства старому і хвораму чалавеку,
159 Archiwum Glowne Akt Dawnych (далей — AGAD), Rachunki Krolewskie, sygn. 23, f. 6; Pietkiewicz K. Dw6r litewski wielkiego ksi^cia Aleksandra Jagiellonczyka... P. 84. Падаецца, што асабістая прысутнасць Глінскага пры згаданых выплатах не была патрэбная. Грошы ён мог атрымаць і пазней.
16<)AGAD, Rachunki Krolewskie, sygn. 23, f. 11.
161ПСРЛ. T. 32. C. 165.
нягледзячы на ўсю павагу да яго. Упершыню ў канцылярскай практыцы ВКЛ тытул «найвышэйшы гетман» (supremus campiductor) ужываецца ў дачыненні да Канстанціна Іванавіча Астрожскага ў акце надання яму Уздолбіцаў і Глінска пад Брацлавам ад 30 верасня 1497 г.162. Канстанцін Астрожскі быў першым вялікім гетманам ВКЛ.
Рэкамендацыя, што прыпісваецца ўкладальнікам Хронікі Быхаўца пану Пятру Янавічу, павінна была абгрунтаваць пераемнасць гэтых дзвюх выдатных асоб. Абодва спачатку займалі пасады луцкага старосты і маршалка зямлі Валынскай, а таксама брацлаўскага і вінніцкага намеснікаў, і, нарэшце, як верх палітычнай кар’еры — троцкага ваяводы. Абодва баранілі Падолле і Валынь ад татараў. Відавочна, такія паралелі ў кар’еры ляглі ў падмурак легенды.
Імклівы пачатак кар’еры Канстанціна Астрожскага звычайна звязваецца з яго ваеннымі поспехамі163. На абставіны яго прызначэння вялікім гетманам ВКЛ можа праліць святло пазнейшы ліст пасла ў Іспаніі Яна Данцішка да караля Жыгімонта Старога. У сваім лісце з Вальядаліда (Valleoleti) ад 6 мая 1527 г. пасол, згадваючы, які рэзананс атрымала ў Еўропе апошняя перамога князя Канстанціна Астрожскага над татарамі і туркамі164, пісаў, што «гэтая перамога прыпісвалася не Вашай каралеўскай міласці, але нейкаму князю Канстанціну, грэку, які служыў (раней) у Італіі імператару Максіміліяну, паколькі ва ўсіх гэтых навінах згадвалася выключна імя князя Канстанціна»165.