Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
Велікакняскі двор складаўся з чатырох галоўных катэгорый асоб: 1) дзяржаўныя ўраднікі і міністры;.2) дворскія ўраднікі; 3) дваране; 4) службоўцы і чэлядзь223. Дзяржаўнымі ўраднікамі, якія адначасова мелі дворскія пасады, былі найвышэйшы маршалак, земскі падскарбі і, у пэўнай ступені, харужы. Да ліку іншых дворскіх ураднікаў адносіліся надворны маршалак, канюшы, чашнік, крайчы, кухмістр, лоўчы, мечнік, падчашы, падкаморы і падстолі. Дваранамі з’яўляліся пераважна маладыя асобы, што падпарадкоўваліся дворскім ураднікам, а таксама шляхецкая моладзь, дасланая на двор дзеля набыцця добрых манер і звычаяў. Да складу гаспадарскага двара належалі лекары, муралі, музыканты і нават палольшчыкі (sartores). Дворскімі службоўцамі былі леснікі, конюхі, кухары, пахалкі, аддзверныя, краўцы, лазебнікі224.
Надворны маршалак з’яўляўся намеснікам вялікага або земскага маршалка — найвышэйшага ўрадніка ВКЛ, пасаду якога з 1498 г. займаў троцкі ваявода Ян Юр’евіч Забярэзінскі225. Гісторык Мацей Любаўскі так вызначыў кампетэнцыю вялікага маршалка: «маршалок земскнй был блюстнтелем порядка м этнкета прн дворе н начальннком дворян (omnium ceremoniarum et curiensium magister). Он устанавлпвал этот порядок, нздавая с сонзволення короля
222 Fuchs F. Ustroj dworu krolewskiego za Stefana Batorego II Studia historyczne wydane ku czci prof. W. Zakrzewskiego. Krakow, 1908. S. 34—37.
223Тамсама. S. 37.
224AGAD, Rachunki Krolewskie, sygn. 23.
225 Pietkiewicz K. Wielkie Ksiystwo Litewskie... S. 72.
соответствуюіцне обязательные постановлення, следнл за тем, чтобы этот порядок соблюдался во всех помеіценнях н службах королевской квартнры м наказывал за его нарушенме. Маршалок земскмй устанавлмвал таксу на все сьестные прнпасы, прмвознвшмеся на продажу в местопребыванне короля, н собнрал с продавцов торговые пошлнны. На обязанностм его лежало прнннмать гостей, прнехавшмх к королю, м панов-радных п предварнтельно выслушывать нх для доклада королю, дабы король мог почтшь каждого по достоннству. Маршалок земскмй набнрал королевскнх дворян, расплачмвался с нммн м вел нм реестр, отмечал прнлежных м нераднвых, устранял дурных м непослушных»226. Надворны маршалак быў цэнтральнай постаццю на гаспадарскім двары, начальнікам усіх дваран, і разам з тым асобай, што стала суправаджала вялікага князя227. У разе патрэбы, калі вялікі маршалак адсутнічаў, ён замяшчаў яго і выконваў яго абавязкі. Князь Міхаіл Глінскі, што выхоўваўся на двары імператара Максіміліяна Габсбурга, як ніхто іншы падыходзіў да гэтай пасады. Ён добра ведаў звычаі і цырымоніі, што панавалі на еўрапейскіх дварах.
У падпарадкаванні надворнага маршалка знаходзіліся шматлікія катэгорыі дворскіх ураднікаў і службоўцаў. Асаблівае месца на велікакняскім двары належала гаспадарскім маршалкам, якія выконвалі ганаровыя функцыі, а таксама дапаможныя працы ў галіне суда і адміністрацыі. Імі былі дзеці, блізкія і родныя радных паноў, а таксама асобы, што заслужылі давер вялікага князя. Яны ўсе падпарадкоўваліся надворнаму маршалку. У часы надворнага маршалкаўства Міхаіла Глінскага гаспадарскімі маршалкамі былі: Аляксандр Іванавіч Хадкевіч (1505—1509), Станіслаў Глябовіч (1492—1502), Юрый Іванавіч Іллініч (1501 —1518), Янушка (1503), Войцех Янавіч Клочка (1500—1512), Станіслаў Пятровіч Кішка (1503—1512), ВойцехЯнавіч Кучукавіч (1493—1502), Ян Мікалаевіч Радзівіл (1500—1514), Іван Сямёнавіч Сапега(1505—1517), Барташ Табаравіч (1494—1505), Войцех Івашкавіч (1505—1506), Ян Янавіч Забярэзінскі (1503), Станіслаў Янавіч Забярэзінскі (1501—1507). У ліку гаспадарскіх маршалкаў быў родны старэйшы брат князя Міхаіла Іван (1501 —1508)228.
Побач з гаспадарскімі маршалкамі на двары стала прысутнічалі іншыя катэгорыі ўраднікаў: надворны падскарбі (Федзька Багданавіч
226Любавскнй М. К. Лмтовско-Русскмй сейм. Москва, 1900. С. 415—416.
227Urz?dnicy centralni і dygnitarze Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego... S. 75—76; Pietkiewicz K. Dwor litewski wielkiego ksi^cia Aleksandra Jagielloriczyka... P. 81—82.
228 Pietkiewicz K. Wielkie Ksiestwo Litewskie... S. 210.
Храптовіч, Марцін Багданавіч Храптовіч, а пасля Іван Андрэевіч Солтан), надворны харужы (Войцех Нарбутавіч), надворны канюшы (Марцін Багданавіч Храптовіч), чашнік (Леў Багавіцінавіч), крайчы (Януш Аляксандравіч Гальшанскі), кухмістр (Пётр Аляхновіч), лоўчы (Васіль Багданавіч Храптовіч, Марцін Багданавіч Храптовіч), мечнік (Януш Станкавіч Касцевіч), падчашы (Мікалай Мікалаевіч Радзівіл, Альбрэхт Марцінавіч Гаштаўт), падкаморы (Пётр Нарбутавіч, Андрэй Якубавіч Давойнавіч), падстолі (Васіль Львовіч Глінскі)229. Усяго дворскіх ураднікаў было каля 3 0230.
На велікакняскім двары знаходзілася вялікая колькасць дваран, што складалі ганаровую світу ўладара. Да іх ліку адносіліся дваране, якія выконвалі вайсковую службу ў складзе надворнай харутвы, пакаёўцы-каморнікі і пажы-пахалкі231. Яны былі як ураджэнцамі ВКЛ, так і іншаземцамі. Надворная харугва ў мірны час налічвала ад 170, а ў ваенны — нават да 750 дваран з уласнымі початамі232. У мірны час харугоўныя дваране выконвалі шэраг абавязкаў, звязаных з выкананем судовых пастаноў, увядзеннем у валоданне зямлёй і інш. За выкананне сваіх абавязкаў яны атрымлівалі ад гаспадара плату ў форме г. зв. «адпраў». Гэта была прэтарыянская гвардыя вялікага князя літоўскага. Ёй непасрэдна загадваў надворны маршалак. Маючы ў сваім распараджэнні такую вялікую і баяздольную сілу, Міхаіл Глінскі мог пачувацца значнай палітычнай фігурай. Яго паважалі, любілі, з ім шукалі сяброўства, але адначасова яго баяліся і ненавідзелі.
На велікакняскім двары працавала мноства асоб, якія выконвалі прафесійныя абавязкі: пісары, музыканты, духоўныя, лекары, рамеснікі, пушкары і інш.
За час маршалкаўства Міхаіла Глінскага гаспадарскі двор мусіў набыць пэўную свецкасць і пышнасць. У гэтым плане Міхаіл арыентаваўся, пераважна, на саксонскі двор Вецінаў і імператарскі двор Габсбургаў. На двары служыла шляхецкая моладзь, знаходзіліся замежныя госці. Тут адбываліся разнастайныя цырымоніі і рытуалы, рыцарскія турніры, прыёмы замежных паслоў, што прыцягвалі шматлікіх гледачоў. Каларыт двару надавала ягоная поліэтнічнасць: тут знаходзіліся прадстаўнікі розных народаў, у тым ліку літвіны, русіны, немцы, татары, венгры, чэхі, сербы, малдаване. Галоўнай дзеючай
229 Pietkiewicz К. Wielkie Ksi^stwo Litewskie... S. 211—212.
230 Pietkiewicz K. Dwor litewski wielkiego ksi^cia Aleksandra Jagiellonczyka... P. 83.
231 Тамсама. P. 83—84.
232 Тамсама. P. 85—86.
фігурай з’яўлялася асоба надворнага маршалка — Міхаіла Львовіча Глінскага. З’яўленне апошняга паўсюль выклікала вялізны інтарэс233.
Паступова князь Міхаіл высунуўся на першую ролю ў дворскім жыцці. Ён літаральна зацьміў свайго непасрэднага начальніка, вялікага маршалка Яна Юр’евіча Забярэзінскага. I рэч была не толькі ў яго прыцягальнай асабовасці. Карыстаючыся адсутнасцю Яна Забярэзінскага, які часта знаходзіўся па месцы земскай службы ў Троках, і будучы амаль няспынна пры асобе вялікага князя, Міхаіл Глінскі фактычна пераняў кіраванне гаспадарскім дваром. Відавочна, гэта не магло не адбыцца з маўклівай згоды самога гаспадара, які болып давяраў свайму фаварыту, чым земскаму ўрадніку, што ўсё больш станавіўся ў апазіцыю да ўладара. Як вынік такога развіцця падзей гаспадарскі двор апынуўся амаль на мяжы расколу. Вялікі маршалак, якога падтрымалі яго сыны Ян і Станіслаў, ператварыўся ў галоўнага праціўніка князя Міхаіла. Супярэчнасці паміж братамі Глінскімі, якіх, відавочна, падтрымлівалі іх сваякі Храптовічы, і Забярэзінскімі сталі галоўнай прычынай гучных канфліктаў на велікакняскім двары, да якіх мы вернемся пазней. Двор паступова раскалоўся на дзве партыі, што не спрыяла яго нармальнай дзейнасці.
Відавочна, што Глінскі не збіраўся абмяжоўвацца пратакольнымі дворскімі абавязкамі234. На базе двара ён зрабіў дастаткова паспяховую спробу стварыць баяздольную вайсковую адзінку, якая магла б браць удзел у ваенных дзеяннях. Гэта мусіла быць сапраўдная прыдворная гвардыя, вайсковая эліта ВКЛ. Падпарадкоўвалася яна выключна надворнаму маршалку. Адначасова князь Міхаіл пачаў разбудоўваць свой уласны двор, дзе галоўныя пасады займалі выхадцы з Германіі, у першую чаргу, з Саксоніі. Пра Крыштафа Шляйніца ўжо была гаворка. Гэта быў галоўны дарадца і таварыш Глінскага. Скарбнікам у князя Міхаіла быў таксама выхадзец з Саксоніі Ульрых Шэлендорф. Тэафіль Маркварт, прадстаўнік слыннага роду
233 Цікавае паведамленне выйшла з-пад пяра гданьскага храніста, які пад датай 4 чэрвеня 1504 г. адзначыў: «Zu der zeit kwam Knes Michel Glinski zum konig mit 100 pferden aus der Wilde» (Scriptores rerum prussicarum I Hrsg. v. T. Hirsch, M. Toppen, E. Strehlke. Bd. 5. Leipzig, 1874. S. 452).
234 «Памяць роду Глінскіх» так характарызуе абавязкі Міхаіла Глінскага на пасадзе надворнага маршалка: «Н кроль Александр взял князя Мнханла Глмнсково к собе во двор служнтм, м у короля Александра князь Ммханло служнл, п у послов у немецкмх толмачнл н грамоты перед королем чел, м дослужнлся у короля у Олександра дворового моршалства. Колн король Александр попдет к церквн нлм от церквн, н князь Ммхаяло Глмнскон перед королем детен боярскнх розбнвает...» (Бычкова М. Е. Родословме Глянскмхмз Румянцевского собранмя. С. 121).
з Каралеўца (Кёнігсберга), быў у Глінскага цырульнікам. Пад гэтым тэрмінам у тыя часы разумеўся не толькі брадабрэй, але яшчэ і лекар. Асабісты двор Міхаіла Глінскага быў свайго роду маленькім дваром у гаспадарскім двары.
Велікакняскі літоўскі двор быў поліфанічным; тут гучалі розныя мовы: русінская, нямецкая, лацінская, чэшская, татарская, нават венгерская. Але «працоўнай» мовай двара была ўсё ж такі польская мова. Аляксандр добра ведаў русінскую мову, якой карыстаўся ў прыватным жыцці. Уладар разумеў і нават праяўляў клопат пра літоўскую мову235, але, выхаваны ў Полыпчы, ён часцей за ўсё карыстаўся на «службе» менавіта польскай мовай. Асабліва пасля 1501 г., калі на велікакняскім двары не бракавала палякаў, як супрацоўнікаў з Кароны, так і найманых жаўнераў. Польскую мову добра ведалі русінскія і літвінскія вяльможы. Можна сказаць, што мела месца своеасаблівая ўгода, калі ўсе супрацоўнікі двара пагаджаліся камунікаваць пераважна на польскай мове. Натуральна, на польскай мове камунікавалі паміж сабой і Аляксандр з Глінскім.