Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

Рыцар на полі бітвы

Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
125.91 МБ
Міхаіл Глінскі меў таксама мажлівасць пабываць і на двары дзядзькі Максіміліяна, саксонскага герцага Альбрэхта, які ў той час
131 Бойцов М. Погребенне нмператора Фрпдрмха III в 1493 году II Среднме Века. 2000. № 61. С. 254—288.
132 Moraw Р. The court of the german kings and of the emperor at the end of the middle ages 11 Princes, patronage and the nobility: the court at the beginning of the modern age (1450—1650) / Ed. R. Asch, A. Birke. London, 1991. P. 106.
рыхтаваўся да ваенных дзеянняў у Фрысландыі. Так распачаўся другі этап прыдворнай службы князя Міхаіла ў Германіі. На двары Габсбургаў і Вецінаў малады князь служыў, хутчэй за ўсё, у якасці юнкера (Junker) або адвернага (Tiirknecht). Пасады юнкера і адвернага з’яўляліся ніжэйшымі ў іерархіі двара. Іх функцыяй было суправаджэнне ўладара. Пасля гэтай службы многія шляхціцы ўздымаліся на больш высокія пасады. Нягледзячы на тое, што некаторыя з іх назаўжды пакідалі двор і ад’язджалі дадому, яны захоўвалі цесныя сувязі з уладаром, што знаходзіла свой выраз у звароце meines gnedigen Herren Dyner (слуга майго міласцівага ўладара)133.
У канцы XV ст. двор Вецінаў лічыўся адным з узорных двароў Сярэдняй Еўропы. Ён славіўся сваімі калектыўнымі цырымоніямі, асабліва пасвячэннямі ў рыцары, вясельнымі працэдурамі, прыёмамі замежных паслоў і інш. Інтэграцыі шляхты ў дворскае жыццё Вецінаў спрыяў заснаваны ў 1450 г. курфюрстам Фрыдрыхам Лагодным (Friedrich Sanftmiitiger) рыцарскі ордэн св. Гераніма. Сябры Ордэна абавязваліся дапамагаць адзін аднаму ў бядзе, палоне і хваробе. Каб стаць сябрам Ордэна, трэба было мець знатнае паходжанне134. На саксонскім двары Вецінаў служылі прадстаўнікі многіх нямецкіх арыстакратычных родаў: Шонбергаў, Мінквічаў, Пфлугаў, Вітцлебенаў і інш. Многія з іх славіліся сваімі вытанчанымі манерамі і рафініраванымі норавамі. Будучы выхаваным у такім прыдворным асяродку, князь Міхаіл увабраў многія яго звычаі, манеры і норавы. Аднак не толькі гэта набыў Міхаіл Глінскі на саксонскім двары. Тут загартоўвалі цела і дух, займаючыся рознымі відамі адзінаборстваў, скачкамі і г. д. У еўрапейскіх вандроўках князь Міхаіл істотна пашырыў уласны кругагляд.
2.2.8.	3 імператарам Максіміліянам Габсбургам у Італіі
У гістарыяграфіі трывала замацаваўся тэзіс пра тое, што князь Міхаіл Глінскі ў часе еўрапейскіх падарожжаў наведаў Італію135. Ён у значнай ступені грунтаваўся на адказе маскоўскіх баяр імператарскаму паслу Жыгімонту Герберштайну ў 1517 г., што Глінскі, будучы ў «нталейскнх странех», пакінуў праваслаўную веру і перайшоў
133Streich В. Zwischen Reiseherrschaft und Residenzbildung... S. 435.
134 Ha жаль, вядома толькі некалькі імёнаў сяброў рыцарскага ордэна св. Гераніма (Streich В. Zwischen Reiseherrschaft und Residenzbildung... S. 177).
135 Pietkiewicz K. Wielkie Ksi^stwo Litewskie... S. 97—98.
у каталіртва136. Пазнейшыя біёграфы Глінскага звычайна абмяжоўваліся канстатацыяй факта яго побыту ў Італіі, не спрабуючы звязаць яго з канкрэтнымі падзеямі і асобамі. Бадай, толькі Тэадор Нарбут выказаў меркаванне, што Глінскі мог пабываць у Італіі ў якасці пажа рымскага караля Максіміліяна Габсбурга137.
Максіміліян Габсбург быў цесна звязаны з Італіяй. Рымскі кароль і імператар Святой Рымскай імперыі захапляўся італьянскай культурай і мастацтвам Адраджэння. Ён неаднаразова наведваў Італію, у першую чаргу, яе паўночную частку. Другой жонкай Максіміліяна Габсбурга з’яўлялася Б’янка Марыя Сфорца, сястра міланскага rep­para Джан-Галеаца. Гэты шлюб адбыўся дзякуючы настойлівасці reppara Ладавіка Сфорра, дзядзькі Джан-Галеара.
У Германіі, сярод імперскіх князёў і баронаў, было шмат незадаволеных гэтым шлюбам па прычыне худароднасрі міланскага дому. Заснавальнікам роду лічыўся герраг Франчэска Сфорра. Яго барька Мурыё Атандола (Muzio Attendola) быў кандарьерам. Пра яго паходжанне хадзілі розныя чуткі. Так, Філіп дэ Камін перадае, што барька Франчэска з’яўляўся простым башмачнікам, хорь і лічыўся надзвычай адважным чалавекам138. Сам Франчэска прыйшоў да ўлады дзякуючы шлюбу з Марыяй, пазашлюбнай дачкой міланскага геррага Філіпа Вісконрі. Пазней, у 1450 г„ Франчэска Сфорра, пазбавіўшы ўлады род Вісконрі, абвясріў сябе міланскім геррагам. У якасрі прозвішча ён узяў сваю баявую мянушку (ад sforzare — напружварра, узламварь)139. Міхаіл Глінскі знаходзіўся ўжо на двары Максіміліяна Габсбурга, калі ў кастрычніку 1494 г. з Мілана прыйшла вестка пра смеррь геррага Джан-Галеара. Сястра нябожчыка і жонка рымскага караля Б’янка Марыя была, аднак, перакананая, што гэта было забойства, якое здзейсніўяго дзядзька Ладавіка. На двары Максіміліяна хадзілі чуткі пра магчымае атручванне міланскага геррага140. Тым не менш, новым міланскім геррагам стаў мяркуемы забойра ўласнага пляменніка Ладавіка Сфорра па мянушры «Мора» (Мурын), якой ён быў абавязаны смугламу колеру скуры.
Восенню 1494 г. франрузскі кароль Карл VIII арганізаваў выправу ў Італію, быррам бы з мэтай далейшага наступу на
136 Памятнпкн днпломатнческнх сношеннй древней Росспп с державамн мностраннымн. Т. I: 1488—1594. Москва, 1851. С. 314.
137 Narbutt Т. Dzieje narodu litewskiego. Т. 8. Wilno, 1840. S. 411.
138Коммнн Ф дэ. Мемуары. Москва, 1986. С, 275.
139Ннколл Ч. Леонардо да Вннчн. Полет разума. Москва, 2006. С. 244.
140Heyck Е. Kaiser Maximilian I. Bielefeld, 1898 (= Monographien zur Weltgeschichte. Bd. 5).
S. 69.
Канстанцінопаль і вызвалення «другога Рыма» ад туркаў. На чале французскага войска стаяў герцаг Людовік Арлеанскі, які як унук былога міланскага герцага Валянціна Вісконці меў прэтэнзіі на Мілан. Французская пагроза змусіла герцага Ладавіка Сфорца да палітычнага збліжэння з рымскім каралём. У красавіку 1495 г. праціўнікі Францыі заснавалі Святую лігу, куды ўвайшлі рымскі кароль, рымскі папа, кастыльская каралева Ізабела, арагонскі і сіцылійскі кароль Фердынанд, міланскі герцаг Ладавіка Сфорца, а таксама ўладары Неапаля і Венецыі. Пазней, у маі 1495 г„ Ладавіка Сфорца ў абмен на падтрымку быў вымушаны прызнаць сябе васалам рымскага караля. Цырымонія адбылася на цэнтральнай плошчы Мілана. He выключана, што ў сувязі з гэтымі ўрачыстасцямі Міхаіл Глінскі мог наведаць Італію.
Сам горад мусіў моцна ўразіць маладога чалавека. Мілан з’яўляўся цэнтрам Ламбардыі. У канцы XV ст. тут пражывала больш за 80 тысяч чалавек. Вакол горада ўзвышаліся крапасныя сцены, збудаваныя яшчэ ў XII ст. У цэнтры горада знаходзіўся велічны гатычны сабор, узвядзенне якога было нядаўна скончана. Калі князь Міхаіл сапраўды быў у Мілане, ён мусіў наведаць рэзідэнцыю Ладавіка Сфорца. У гэты час міланскія герцагі пражывалі ў Кастэла Сфарчэска. Сцены замка, складзеныя з цёмнай чырвонай цэглы, мусілі зрабіць на князя Міхаіла змрочнае ўражанне.
Міхаіла Глінскага павінна была ўразіць бліскучая прыдворная культура, што панавала на двары Сфорца. Яна, як і прыдворная культура Габсбургаў, узыходзіла каранямі да двара бургундскіх герцагаў. He засталіся па-за ўвагай маладога чалавека свабодныя і нават разбэшчаныя норавы, што панавалі на двары Ладавіка Сфорца141. Сам герцаг быў надзвычай неразборлівы ў сродках дзеля дасягнення мэты.
Побыт у Італіі, хоць, здаецца, кароткачасовы, меў вялікія наступствы для будучага лёсу Міхаіла Глінскага. Тут, верагодна, ён мусіў перайсці з праваслаўнай канфесіі ў каталіцкую. Менавіта на Апенінах малады прыдворны мусіў захапіцца навукамі і ўдасканаліў веданне латыні. Нарэшце, не выключана, што ў часе побыту ў Італіі Міхаіл Глінскі набыў асабісты герб і пячатку з выявай лілеі і нямецкамоўным надпісам. Як здаецца, лілея, хаця і маргінальна, выкарыстоўвалася ў геральдыцы дому Сфорца. Напрыклад, на
141 Пра характарыстыку нораваў на двары Сфорца: Burckhardt J. The Civilization of the Renaissance in Italy. London, 1995. P. 29—30.
карціне П’ера дэль Палаёла Джан-Галеаца Сфорца (1444—1476), намаляваны ў шатах з мноствам выяваў лілеі. Сваім з’яўленнем у геральдыцы дома Сфорца лілея абавязана несумненна іхнім сваякам герцагам арлеанскім.
Маладога Міхаіла мусілі ўразіць і тэхнічныя вынаходніцтвы Леанарда да Вінчы, як, напрыклад, рыцар-робат, які мог згібаць ногі ў каленях, рухаць рукамі і кісцямі, паварочваць галаву. Гэты твор выстаўляўся ў Мілане ў 1495 г.142, якраз тады, калі там мог знаходзіцца Міхаіл Глінскі. Малады чалавек мог бачыць мадэль велічнага глінянага каня, выдатны твор фларэнційскага генія, які дэманстраваўся на вяселлі Максіміліяна Габсбурга і Б’янкі Сфорца ў Мілане143. Глінскі мусіў таксама чуць пра гіганцкую конную статую Ладавіка Сфорца, над якой тады працаваў Леанарда144. У тым жа 1495 г. Леанарда пачаў працу над фрэскай «Тайная Вячэра» ў трапезнай дамініканскага манастыра Санта Марыя дэ ла Грацые145. Магчыма, Міхаіл наведваў манастыр, дзе мог назіраць за працай славутага майстра.
У Італіі Міхаіл Глінскі мог знаходзіцца да канца 1495 г. He выключана, што ў гэты час на Апенінах ён мог удзельнічаць у баявых дзеяннях. Магчыма, пад камандаваннем Георга Эбенштайна ці Ганса Хедэрлайна, военачальнікаў рымскага караля, Міхаіл увосень 1495 г. змагаўся ў Навары з французамі. У наступным 1496 г. ён мог браць удзел у выправе Максіміліяна Габсбурга на Фларэнцыю, якая з’яўлялася праціўнікам Габсбургаў і Мілана. На шляху рымскага караля ляжаў партовы горад Ліворна, да аблогі якога звялася кампанія 1496 г. 3 надыходам зімы Максіміліян быў вымушаны зняць аблогу горада і вярнуцца ў Ціроль. Разам з манархам павінен быў вярнуцца яго выхаванец князь Міхаіл Глінскі.
2.2.9.	Кароткачасовае вяртанне дамоў.
Удзел у чарнаморскай выправе 1497 г.
Пасля чатырохгадовага побыту за мяжой Міхаіл Глінскі ўвесну 1497 г. пачаў збірацца дамоў. Прычынай была падрыхтоўка Ягайлавічаў да выправы на чарнаморскія парты Кілію і Белгарад, якія ад 1484 г. знаходзіліся ў руках асманаў. Прыгатаванні да ваеннай экспедыцыі вяліся, па меншай меры, ад пачатку 1495 г. У Кракаве
142Ннколл Ч. Леонардо да Вмнчн... С. 368.
143 Тамсама. С. 366.
144Тамсама. С. 362—365.
145Тамсама. С. 378—379.
і Вільні разумелі, што пакуль Кілія і Белгарад знаходзяцца ў асманскіх руках, разграміць крымскага хана Менглі-Гірэя немагчыма. У 1495 г. гаспадарскі пасол маршалак Станіслаў Пятрашкавіч Струміла заявіў ад імя вялікага князя Аляксандра каралю Яну Ольбрахту: «Бо, яко розумемы, доколе Белгород а Кмлея есть в поганскмх рукахь, не можеть в поком бытм овшекм гранмцамг нашым обоего панства»146. План выправы на Кілію і Белгарад абмяркоўваўся на сойме ў Берштах у сакавіку 1496 г., на перагаворах з кароннымі пасламі ў Вільні ў тым жа годзе, а таксама на сустрэчы Яна Ольбрахта і Аляксандра ў Парчаве ў лістападзе 1496 г.147.