Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

Рыцар на полі бітвы

Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
125.91 МБ
Князь Іван быў першым продкам Глінскіх, які з маленства выхоўваўся ў Хрыстовай веры праваслаўнага абраду, разам з якой увабраў рускую культуру і мову. Ён сімвалізаваў культурны выбар Глінскіх, іх будучую культурную прыналежнасць. Культурная асіміляцыя продкаў Мамая дазволіла ім хутка ўвайсці ў склад вышэйшага саслоўя ВКЛ, дзе Глінскія адыгрывалі адну з вядучых роляў.
2.1.8.	Князь Барыс Глінскі
Няпроста ўстанавіць сувязь паміж Іванам Глінскім і Барысам Глінскім, які, згодна радаводу Глінскіх, з’яўляецца дзедам Львовічаў. У актавых матэрыялах Іван і Барыс Глінскія з’яўляюцца амаль адначасова, каля 1437 г.81. Пазнейшая родавая традыцыя даводзіла, што Іван з’яўляўся бацькам Барыса. Аднак тагачасныя крыніцы не дазваляюць прасачыць іх узаемную сувязь. Адам Банецкі сцвярджае, што князь Іван Глінскі памёр, не пакінуўшы нашчадкаў82. Але тое, што абодва служылі Свідрыгайле, можа ўскосна
80 Kryczyiiski S. Poczatki rodu ksiqzat Gliriskich 11 Prace historyczne w 30-lecie dzialalnosci profesorskiej Stanislawa Zakrzewskiego. Lwow, 1934. S. 403.
81 Poczet rodow... S. 63.
“Тамсама. S. 63.
сведчыць на карысць іх кроўнага радства. Да таго ж, імя Іван было дастаткова распаўсюджаным у родзе Глінскіх. Ва ўсякім разе, цалкам верагодна, што ў родзе князёў Глінскіх у першай палове XV ст. быў продак, які насіў імя Іван.
Пра князя Барыса Глінскага мы маем больш надзейныя звесткі. Падчас грамадзянскай вайны ў ВКЛ паміж вялікімі князямі Свідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам ён спачатку апынуўся ў лагеры першага. Князь Барыс з’яўляўся падканцлерам Свідрыгайлы і ўваходзіў у склад яго рады. Ён фігуруе як сведка ў дакуменце, якім Свідрыгайла надаў у 1437 г. Мішку Каленіку шэраг вёсак у Жытомірскім і Оўруцкім паветах83, а таксама ў акце, якім гэты ж вялікі князь у 1433 г. надаў вёску Міхлін у Луцкім павеце нейкаму Андрэю Валатовічу44. У дакуменце, якім Свідрыгайла ў 1437 г. надаў свайму слугу Ал іферу вёску Глухні і селішча Стаі ў Луцкім павеце, князь Барыс згадваецца як падканцлер85.
Пасада падканцлера сведчыць пра тое, што Барыс быў вельмі адукаваным для свайго часу чалавекам. Ён павінен быў прымаць непасрэдны ўдзел у працэсе стварэння дакументаў. Асоба Барыса Глінскага сімвалізуе поспех культурнай асіміляцыі нашчадкаў Мамая. Гэта ўжо не проста свядомы культурны выбар, як у выпадку з Іванам Глінскім, а актыўны ўдзел у тварэнні самой культуры. Акрамя таго, Барыс быў першым з Глінскіх, хто ўвайшоў у склад эліты ВКЛ.
Калі ў грамадзянскай вайне пачалі перамагаць прыхільнікі Жыгімонта Кейстутавіча, Барыс Глінскі перайшоў на бок апошняга. Ад вялікага князя Казіміра Ягайлавіча, які стаў вялікім князем літоўскім у 1440 г., ён атрымаў двор Дамыслін86, людзей у Заслаўскай воласці87, дзесяць чалавек ракаўцаў, а таксама людзей, што выселіліся з Новага fleapa88. Князь Барыс выконваў адказныя даручэнні гаспадара. У 1453 г. ён разам з іншымі літоўскімі пасламі — князем Юрыем Сямёнавічам, Оначам (Начам), Андрэем Саковічам, Янам Неміровічам — ездзіў на сойм у Парчаве па справе Падольскай зямлі, Ратна, Алеска і Ветлы89.
83 AS. Т. I.S. 33-34.
84Тамсама. S. 37—38. У Банецкага памылкова пазначана дата 1442 г. (Boniecki A. Herbarz poiski. T. 6. Warszawa, 1903. S. 82).
85«Прнказ князя Борнсов подканцлерего» (AS. Т. 1. S. 42—43).
86РМБ. Т. 27. Стлб. 31.
87 Тамсама. Стлб. 86.
88Тамсама. Стлб. 93.
89 Dlugosz J. Jana Diugosza kanonika krakowskiego Dziejdw polskich ksi$g dwanascie. T. 5. Ks. 12 / przekl. K. Mecherzynskiego. Krakow, 1870. S. 126. У Ю. Вольфа гэта пасольства датуецца 1451 г.: Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od konca XIV wieku. Warszawa, 1895. S. 78.
Барыс Глінскі быў жанаты з удавой князя Яна Карыбутавіча90. Паколькі Дзмітрый-Карыбут меў маёнткі ў Падоллі і на Валыні, а некаторыя Карыбутавічы, як, напрыклад, Фёдар, падтрымалі Свідрыгайлу, не выключана, што да шлюбу справа магла дайсці падчас службы Барыса ў Свідрыгайлы ў 1433—1437 гг. Ян Карыбутавіч пасля 1431 г. не згадваецца ў гістарычных крыніцах91. На жаль, невядома, з якога роду паходзіла ўдава Яна Карыбутавіча, невядомым застаецца і яе імя. Гэты шлюб дазволіў Барысу зблізіцца з рускай элітай ВКЛ (Варатынскія), а праз яе і з літоўскай арыстакратыяй (Манцігердавічы)92.
2.1.9.	Князь Леў Глінскі
Ад шлюбу Барыса Глінскага і ўдавы Яна Карыбутавіча на свет з’явіліся дзеці: сыны Іван, Рыгор і, верагодна, Васіль. Іван Барысавіч у 1485—1496 гг. быў чарнігаўскім намеснікам93 Ён меў адну дачку, якая выйшла замуж за Якуба Івашэнцавіча, актыўнага ўдзельніка бунту 1508 г. Іван Барысавіч неаднаразова з’яўляўся паслом у Крым (1474, 1479—1480, 1492). Рыгор Барысавіч Глінскі ў 1496—1501 гг. займаў пасаду оўруцкага намесніка94.
Князь Васіль Барысавіч меў 4 сыноў: Івана і Васіля, якія засталіся бяздзетнымі, а таксама Дзімітрыя і Івана95. На жаль, пра жыццёвы шлях Васіля Барысавіча, яго шлюб і далейшы лёс яго дзяцей сказаць што-небудзь пэўнае немагчыма. Вядома толькі, што ў 1496 г. ён трапіў у крымскі палон96.
Сынам Барыса даследчыкі зазвычай лічаць князя Льва, што быў бацькам князёў Івана, Васіля, Міхаіла і Фёдара. Гэта пацвярджаецца ўскоснымі сведчаннямі. Так, у ходзе судовай справы 1505 г. паміж клецкім князем Іванам Яраславічам і панам Станіславам Пятровічам пра маёнтак Лоск, цётачны брат князёў Львовічаў Андрэй Аляксандравіч Дрожджа назваў жонку Барыса Глінскага, удаву Яна
90АЗР. Т. 1. С. 364.
91 Codex epistolaris saeculi decimi quinti. T. 1. S. 70. У АЗР адзначана, што Барыс Глінскі ажаніўся з удавой Івана Карыбутавіча ў 1447 г. (АЗР. Т. 1. С. 47).
92 АЗР. Т. 1. С. 47. Гл. таксама справу «межм княземт> Нваном-ь Ярославнчом-ь о нменье Лоско» (АЗР. Т. 1. С. 364).
’’Boniecki A. Poczet rodow... S. 63.
94Тамсама. S. 63.
95 «Род Глнньскмх князей н Лнтовскнх» дадае да іх Сямёна (ВІ4МОІ4нДР. Кн. 10. С. 83).
96Бычкова М. Е. Родословме Глмнскмх мз Румянцевского собранмя. С. 122.
Карыбутавіча, сваёй бабкай97. Адсюль вынікае, што Барыс Глінскі, з’яўляўся дзедам Львовічаў і бацькам Льва.
Вядома таксама, што братам Льва і, тым самым, сынам Барыса з’яўляўся князь Дашка Глінскі. Сынам апошняга быў Васіль, які валодаў маёнткамі Гастамляны ў Кіеўскім павеце, Ставак у Жытомірскім павеце, Гладкавічы ў Оўруцкім павеце, а таксама дваром у Оўруцкім замку. Пасля смерці Васіля Дашкавіча Глінскага ўсе яго маёнткі перайшлі яго стрыечным братам князям Львовічам98.
Князь Леў мусіў нарадзіцца ў сярэдзіне XV ст. Як гістарычны факт можна прыняць паведамленне пра шлюб князя Льва з удавою Гаўрылы Мялешкавіча". Ад гэтага шлюбу нарадзілася пяцёра дзяцей (сыны Іван, Васіль, Міхаіл, Фёдар і дачка Федка). Хутчэй за ўсё, ён ажаніўся ў пачатку 60-х гг. XV ст„ і яму спатрэбілася каля 15— 17 гадоў, каб займець такое вялікае сямейства.
Як ужо гаварылася, князь Барыс здолеў зрабіць неблагую кар’еру на велікакняскім двары, сведчаннем чаго былі тыя наданні, якія ён атрымаў ад Казіміра Ягайлавіча. Князь Леў з’яўляўся поўнай супрацьлегласцю бацьку. Усе свае сілы і час ён аддаваў уласнай сям’і і практычна не ўдзельнічаў у палітычным жыцці ВКЛ. He выключана, што яго адсутнасць на палітычнай арэне дзяржавы была выклікана нейкай сур’ёзнай хваробай ці фізічным недахопам.
3 іншага боку, ён не атрымаў у спадчыну значнай маёмасці, а ў кнігах Метрыкі не згадваюцца наданні на яго карысць. Таму шлюб Льва з удавой Гаўрылы Мялешкавіча можна разглядаць як яго спробу палепшыць свой маёмасны стан. Якраз у другой палове XV ст. род выхадцаў з Валыні Мялешкавічаў пачаў закладаць падмурак сваёй будучай латыфундыі ў Панямонні.
Цяжка сказаць, чым валодаў і дзе жыў князь Леў у акрэслены час. Калі параўноўваць валоданні, якія атрымаў яго бацька, з тымі, што мелі яго сыны, можна ўявіць, што яму дасталася ў спадчыну. Яго сыны, паступаючы на велікакняскую службу, амаль не мелі ўласнасці, за выключэннем часткі Новага Двара ў Клецкім павеце. Гэты Новы Двор тоесны Новаму Двару, які згадваецца ў кнігах Метрыкі сярэдзіны XV ст. і радаводзе Глінскіх. Такім чынам, Новы Двор у Клецкім павеце быў самым старым валоданнем Львовічаў-Глінскіх.
97АЗР. Т. 1.С. 364.
98 LM. Uzrasymij knyga 8. Р. 252.
99 Бычкова М. Е. Родословне Глннскнх нз Румянцевского собрання. С. 119—120.
Магчыма, што Новы Двор100 быў адзіным уладаннем Льва Барысавіча. Магчыма, што ў гэтым месцы ці дзе-небудзь непадалёк ён, карыстаючыся тэрміналогіяй «Памяці», «прнжнл» усіх сваіх дзяцей. Тое, што побач (у Новагародскім павеце — Шчорсы; Слонімскім павеце — Свержань) знаходзіліся валоданні Храпговічаў, з якімі Львовічы парадніліся, робіць гэтую здагадку верагоднай.
2.2.	Выхаванне і гады вандраванняў
Міхаіла Глінскага
2.2.1.	Нараджэнне і маленства
Цяжка сказаць, дзе нарадзіўся Міхаіл Глінскі. Згодна радаводу Глінскіх, да паўстання якога спрычыніліся князі Мсціслаўскія, Леў Глінскі служыў мсціслаўскаму князю Івану Юр’евічу, у якога выслужыў сяло Ходасава (зараз вёска Ходасы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці). Леў быў жанаты з удавой Гаўрылы Мялешкавіча. Мялешкавічы з’яўляліся старажытным баярскім родам, зямельныя валоданні якіх з эпохі Вітаўта знаходзіліся ў Гарадзенскім павеце101. Родная сястра Гаўрылы Мялешкавіча была замужам за Сцяпанам Есьмановічам, яшчэ адным членам баярскай рады мсціслаўскага князя Івана Юр’евіча102.
Можна толькі меркаваць, што пачатковую адукацыю Міхаіл атрымаў дома. Навучанне вялося на рускай мове, а першымі яго настаўнікамі былі бацькі.
Свет даўніны вывучаў я па кнігах славянскіх,
Граматахрускіх, кірыліцай пісаных вязкай.
Лад алфавіту наш прашчур дляўласнай карысці У грэкаў пазычыў і, гукі мясцовых гаворак Зладзіўшы з ім, іншаземцам, застаўся сабою'03.
100 Ракаў у той час належаў Міхалу Кезгайлавічу (Kodeks dyplomatyczny katedry і diecezji wilenskiej. T. 1 (1387—1507) I Wyd. J. Fijalek i W. Semkowicz. Krakow, 1948. S. 349).
101 Бычкова M. Белорусскне предкм Нвана Грозного // Наш радавод: Матерналы Международной научной конференцнн по регмональной нсторнм Восточной Европы «Культура народов Велнкого Княжества Лшовского п Белоруссмн XIII—XX вв.». Ч. 3. Гродно, 1991. С. 468—469.
102 Бычкова М. Е. Родословне Глннскмх нз Румянцевского собранмя. С. 114,119; Барэйша Ю. Мсціслаўскі манетны двор Алелькавічаў — Бельскіх. «Пісараўшчына» вясны 1482 г. Хроніка змовы 1480—1482 гг. па нумізматычных матэрыялах. Мінск, 2010. С. 57.