Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
“Петрунь Ф. Ханські ярлмкн на украінські землі II Східнмй світ. 1929. № 2. С. 176—177;
Руснна О. В. Украіна під татарамч і Лптвою. С. 63.
47 Петрунь Ф. Ханські ярлмкн на украінські землі. С. 181.
48Тамсама. С. 180—181.
49 LM. Uzrasymi} knyga 5. Р. 180.
50 «Князю Манаю 7 коіть сь корчом'ь тамі> жо, a 7 коігь з мыта тамт> жо. Брату его, князю Васмлыо 5 кош> з мыта там'ь жо. Брату жі> нхл> Федору 3 копы сь корчомі> тамт> жо, a 3 копы зв мыта тамт> жо...» (РНБ. Т. 27. Стлб. 195).
дастаткова распаўсюджаным. Нашчадкі арыстакратычных родаў у ВКЛ нярэдка бралі імёны сваіх славутых продкаў, як, напрыклад, віленскі біскуп ГІавел Аляксандравіч Гальшанскі, які выкарыстоўваў імя свайго продка, Альгімант. Сярод асобаў, якія насілі імя Мамай, залатаардынскі князь быў несумненна самым вядомым і знаным.
У святле гэтых фактаў мы можам канстатаваць, што род Глінскіх паходзіў непасрэдна ад князя Мамая, славутага татарскага военачальніка і дзяржаўнага дзеяча, які належаў да роду кіятаў. Нават калі гэтая сувязь была плёнам уяўлення князёў Глінскіх-Львовічаў.
Па ўсёй верагоднасці, басейн ракі Ворскла з гарадамі Глінск, Глечаніца і Палтава з’яўляўся латыфундыяй роду Мамая або ўласнасцю яго сыноў. Пра татарскую каланізацыю гэтых земляў у часы Мамая ўскосна сведчаць асобныя тапонімы: Мамай-сурка, Мамаева ўрочышча і інш.51. Дарэчы, цікавым уяўляецца меркаванне тых даследчыкаў, якія лічаць, што знакамітая бітва 1381 г. паміж Мамаем і Тахтамышам адбывалася не на рацэ Калка, якая ўпадае ў Азоўскае мора, а на рацэ Калмак, Кальчанцы (Кальчане), прытоку Ворсклы52.
2.1.5. Княства Мансур-Кіята
Пасля забойства ў 1381 г. у Кафе Мамая землі ў Глінску і суседніх гарадах мусілі перайсці да яго нашчадкаў. Невядома, колькі сыноў было ў Мамая і якія імёны яны мелі. Радавод Глінскіх згадвае аднаго сына Мамая — Мансур-Кіята. Некаторыя сучасныя Мамаю ўсходнія і рускія крыніцы згадваюць яго асобных сыноў, не называючы, аднак, іх па імёнах. He выключана, што Мамай мог мець мноства сыноў, з якіх законным прызнаваўся толькі адзін. Магчыма, што апошні насіў імя Мансур-Кіят.
Княства Мансур-Кіята знаходзілася на паўночнай ускраіне качавой тэрыторыі татараў, нашчадкаў полаўцаў, якія падпарадкоўваліся Мамаю і яго продкам. Менавіта тут, у раёне Палтавы, на мяжы стэпавай і лясной прыродных зон жылі нашчадкі Мамая. У сацыяльна-эканамічным плане княства Мансура не было тыповым феадальным утварэннем. Мясцовыя князі, хутчэй, былі падобныя на казацкіх атаманаў, а насельніцтва ўяўляла сабой ваенізаванае саслоўе, якое сумяшчала гаспадарчую дзейнасць з ваеннымі
51 Сафаргалмев М. Г. Распад Золотой Орды. Саранск, 1960. С. 143; Ляскоронскнй В. Г. Русскме походы в степм в удельно-вечевое время н поход кн. Внтовта на татар в 1399 году // Журнал Мяннстерства народного просвеіцення. 1907. № 5. С. 9.
52 Сафаргалмев М. Г. Распад Золотой Орды. С. 143.
набегамі на суседзяў. Думаецца, што напрыканцы XIV ст. княства Мансура перажывала гаспадарчы бум, звязаны з асваеннем новых земляў. На бацькоўскай вотчыне Мансур-Кіят зарэкамендаваў сябе як дбайны і ініцыятыўны гаспадар, пра што сведчыць радавод Глінскіх: «й после Донского побопіца Мамаевг сынь Мансур'ь-Княт князь зарубють трм городы Глмнесісь, да Полдову, да Глеченнцу»53. Пад словам «зарубнл’ь» у дадзеным выпадку мусіць разумецца «аднавіў», «адбудаваў», але не «заснаваў», бо згаданыя гарады існавалі раней. Магчыма, Глінеск, Палтава і Глечаніца былі разбураны ў выніку татарскіх міжусобіц або паходаў Тамерлана ў 80—90 гг. XIV ст. He выключана, што ў ходзе выправы 1395 г. Тамерлан спустошыў Падняпроўе54.
У этнічным плане княства Мансура было прадстаўлена змешаным цюрка-славянскім насельніцтвам. Думаецца, што маюць рацыю тыя даследчыкі, якія мяркуюць, што ва ўладаннях памежных татарскіх князёў, такіх як Ягалдая або Мансура Мамаевіча, меў месца працэс мірнага суіснавання і паступовага зліцця цюркскай і славянскай груп насельніцтва. Мірнаму суіснаванню спрыяла адзінства эканамічнай сістэмы і гаспадарчага ўкладу. Эканамічная сістэма лесастэпавай зоны, заснаваная на сінтэзе дамінуючай жывёлагадоўлі пашавага тыпу з другасным земляробствам на аснове аблогі, паўкачавы гаспадарча-бытавы ўклад спрыялі мірнаму суіснаванню і паступовай інтэграцыі дзвюх этнічных груп. Працэс інтэграцыі не заўжды (асабліва ў XIV—XV стст.) меў характар сталага і аднабаковага аславяньвання цюрка-татарскага насельніцтва. Мяшанае цюрка-славянскае насельніцтва было зародышам пазнейшага казацтва.
Княства Мансура знаходзілася на мяжы не толькі дзвюх прыродных зон, стэпавай (лесастэпавай) і лясной, у кантактнай зоне двух вялікіх этнасаў, цюркаў і славян. Яго дзяржава ўяўляла сабой буфернае ўтварэнне, якое аддзяляла Залатую Арду ад ВКЛ. Гэта акалічнасць адыграе значную ролю ў лёсе нашчадкаў Мансура.
2.1.6. Князь Алекса Мансуравіч
Пасля гібелі Мамая землі паміж Волгай і Дняпром перайшлі пад юрысдыкцыю хана Тахтамыша, які аднавіў былое дзяржаўнае
“ВНМОНнДР. Кн. 10. С. 195.
54Падрабязней пра выправу Тамерлана ў Падняпроўе гл.: HammerPurgstall J. Geschichte der Goldenen Horde... S. 360—361.
адзінства ўлуса Джучы. Нашчадкі Мамая, па ўсёй верагоднасці, былі вымушаны прызнаць яго ўладу. Магчыма, яны, як і многія кіяты, бралі ўдзел у войнах Тахтамыша з Тамерланам (Цімурам). Так, у бітве 1391 г. на рацэ Белай удзельнічаў нейкі Урусчук — кіят55. У гэтай бітве ў палон да Цімура-Тамерлана трапіў сын і Мамая, імя якога невядомае.
Невядома, як склаўся далейшы лёс сына Мамая. Магчыма, Мансур-Кіят (калі гэта сапраўды быў ён) так ніколі не вярнуўся дадому з варожага палону і там скончыў свой жыццёвы шлях. Але, ва ўсялякім разе, ён пакінуў уласных нашчадкаў. Згодна радаводу Глінскіх, імі былі Скідэр і Лекса. На жаль, гэтыя імёны дайшлі да нас у скажоным выглядзе, і зараз цяжка аднавіць іх сапраўднае татарска-мусульманскае гучанне. Першае імя, хутчэй за ўсё, гучала як Скіндар або Іскандэр. Яно было дастаткова распаўсюджаным сярод татараў ВКЛ. Што да імені Алекса (Лекса, Лексада), то гэта нязвыклае імя для татараў. Верагодна, гэта зрусіфікаваная форма нейкага рэдкага татарскага імені. У пазнейшыя часы многія татары вядомыя пад славянскімі імёнамі: Алехна Кенкевіч, Юхна Сеітавіч, Малышка Супрыч і інш.56.
Нягледзячы на паражэнні ад Цімура (1389, 1391, 1395 гг.), Тахтамыш не збіраўся складваць зброю і працягваў барацьбу за залатаардынскі трон. Ён абапіраўся на дапамогу польскага караля Уладзіслава Ягайлы і вялікага князя літоўскага Вітаўта. За падтрымку хан Тахтамыш ярлыком ад 20 мая 1393 г. перадаваў Ягайлу тыя рускія землі, што належалі да Арды. Над гэтымі землямі, аднак, захоўваўся татарскі суверэнітэт. Польскі манарх павінен быў плаціць з іх татарам падатак (выхад)57. Большасць гэтых земляў пазней адышла Вітаўту, які ў 1392 г. заняў велікакняскі стол у Літве.
Сярод населеных пунктаў, якія адышлі да Літвы, быў таксама Глінск58. Татарскія роды, у тым ліку старэйшы сын Мансур-Кіята Мамаевіча Алекса, былі вымушаны прызнаць уладу Вітаўта. У абмен на гаспадарскую службу яны захавалі ўсе свае ўладанні і прывілеі. He выключана, што за пераход на службу да вялікага князя літоўскага
55 Тнзенгаузен В. Г. Сборнмк матерналов, относяіцнхся к нстормй Золотой Орды. Т. 2. С. 168. Цяжка ўстанавіць, у якой сувязі былі гэты Урусчук-кіят і згаданы ў «Памяці» роду Глінскіх Мансур-Кіят.
56 LM. Uzrasymi} knyga 8. Р. 420.
57Spuler В. Die Goldene Horde... S. 131 —132.
58 Яшчэ ў 1507 г. Глінск згадваўся ў спісе гарадоў, з якіх крымскі хан Менглі-Гірэй патрабаваў ад караля і вялікага князя Жыгімонта даніну (LM. Uzrasymi} knyga 8. Р. 83). Падрабязна: Петрунь Ф. Ханські ярлпкв на украінські землі. С. 170—182.
Алекса Мансуравіч атрымаў дадатковыя зямельныя наданні (Станка, Хоразаў, Серакаў, Гладкавічы), пра што ўскосна сведчыць радавод Глінскіх. Частка татарскіх уладальнікаў, у тым ліку і малодшы сын Мансур-Кіята Скіндар-Іскандэр, не захацела прызнаваць уладу Літвы, і выехала ў Арду.
У складзе Літоўскай дзяржавы асобныя татарскія роды паступова асіміляваліся, прымалі рускую веру, а з ёй і мову. Так мусіла здарыцца і з Алексам Мансуравічам. Згодна родаваму паданню, Алекса добраахвотна прыняў хрышчэнне з рук самога мітрапаліта ўсяе Русі і атрымаў хрысціянскае імя Аляксандр. Разам з ім быў ахрышчаны яго сын, які атрымаў імя Іван. Гэта падзея мусіла адбыцца ў часе знаходжання мітрапаліта Кіпрыяна ў Кіеве. Хутчэй за ўсё, хрышчэнне Алексы адбылося пасля 1390 г. У паданні пра хрышчэнне продка Глінскіх, безумоўна, змешаны розныя эпохі і асобы, маюцца храналагічныя нестыкоўкі, і, тым не менш, яно адлюстроўвае рэальныя факты.
Пасля далучэння рускіх зямель Арды Літва атрымала мноства новых падданых, у тым ліку татараў, што пражывалі там. Сярод іх былі такія буйныя землеўласнікі, як Ягалдай Сараевіч, Алекса Мансуравіч Мамаевіч, Урустай Менскі. Вітаўт, рыхтуючыся да рашаючай бітвы з ханам Цімур-Кутлукам, меў патрэбу ў вопытных воінах, якія ведалі тактыку і баявы лад праціўніка. Верагодна, што Алекса Мансуравіч браў удзел у разведвальных выправах Вітаўта на Дон (1397 г.) і чарнаморскае ўзбярэжжа (1398 г.).
Базай выправы Вітаўта супраць Цімур-Кутлука стаў Кіеў. Там, неўзабаве пасля паразы ад ханаў Кайрычак-аглана і Цімур-Кутлука, знайшоў палітычны прытулак хан Тахтамыш59. Здарылася гэта на мяжы 1396 і 1397 гг.60. Цалкам верагодна, што разам з ханам Тахтамышам прыехалі некаторыя татарскія вяльможы. У паход супраць Цімур-Кутлука выправілася вялізнае войска, у склад якога ўваходзілі шматлікія татарскія аддзелы, у тым ліку, несумненна, і аддзел Алексы Мансуравіча. Рашаючая бітва мусіла адбыцца непадалёк ад родавых маёнткаў унука Мамая: «на Ворскле, в земле Татарской»61. Войска Вітаўта было разбіта і часткова знішчана. Толькі нямногія, у тым ліку сам вялікі князь, здолелі ўратавацца ўцёкамі.
59 Hammer-Purgstall J. Geschichte der Goldenen Horde... S. 360—365.
“Pure J. Itinerarium Witolda wielkiego ksi^cia Litwy (17 lutego 1370 roku — 27 pazdziernika 1430 roku) // Zeszyty naukowe Uniwersytetu im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. 1971. Nr. U.S. 89—109.
61 Русмна O. B. Украіна під татарамм i Лмтвою. C. 92.
Бітва на Ворскле 1399 г. пакінула значны след у народнай памяці. Яна стала значным эпізодам у калектыўнай памяці нашчадкаў Алексы Мансуравіча. Больш таго, далёкі продак Глінскіх — ім у сямейным паданні выступае сын Алексы Мансуравіча Іван — аказаўся выратавальнікам Вітаўта. Магчыма, гэта паданне, нягледзячы на яго эпічны характар, з’яўляецца адлюстраваннем рэальнага геройскага ўчынку, здзейсненага на Ворскле ў 1399 г.