Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
1.1.30. Лёс крымскіх палонных
Хоць сынам Менглі-Гірэя царэвічам Біці-Гірэю і Батушу ўдалося пазбегнуць палону, тым не менш, у рукі літвінаў трапіў шэраг
247 LM. Uzrasymq knyga 8. Р. 55.
248 Гл. ліст Жыгімонта Старога да Менглі-Гірэя ад 20 чэрвеня 1507 г. (LM. Uzrasymq knyga 8. Р. 71—72).
249Тамсама. Р. 72.
250Тамсама. Р. 86.
251 Тамсама. Р. 89.
252 Тамсама: Р. 90—91,95.
253 Тамсама. Р. 86, 87.
254Тамсама. Р. 96.
знатных татараў. Пра іх незайздросны лёс крымскі хан даведаўся з вуснаў ацалелых татарскіх воінаў. Пад ціскам іх родных і блізкіх Менглі-Гірэй мусіў распачаць перагаворы аб вызваленні некаторых вяльможных татарскіх палонных. Першае крымскае пасольства, накіраванае ў ВКЛ пасля Клецкай бітвы 1506 г„ мела наказ хана прасіць польскага караля і вялікага князя літоўскага аб іх вызваленні. Спачатку сярод татарскіх вязняў згадваліся толькі дзве асобы: нейкі Сеілт (Хажа-Сеіт?), а таксама Мелік-баша. Крымскія паслы ад імя хана прыводзілі аргументы на карысць вызвалення абодвух: Сеілт збіраўся ў паломніцтва да Труны прарока Аўраама, а ў Мелік-башы памёр брат, і ён мусіў ажаніцца з яго ўдавой255.
Просьба крымскіх паслоў не падзейнічала на Жыгімонта, бо ўлетку наступнага 1507 г. Менглі-Гірэй ізноў хадайнічаў перад гаспадаром аб вызваленні крымскіх палонных. Цяпер размова ішла не толькі пра Хажа-Сеіта і Мелік-башу. Хан прасіў адпусціць у Крым нейкага Хажаша, Мамчыца-Сеіта, а разам з імі свайго роднага брата царэвіча Іздэміра, які некалі ўцёк у Заволжскую Арду, а пасля перабраўся ў Літву256. Князь Айдар (Гайдар) хадайнічаў за свайго падданага Жангечу і за Тарахожу, сына Мелік-Хафеза257.
Цяжка сказаць, як склаўся лёс згаданых татарскіх вязняў. Выключэнне складае толькі Мелік-баша — самы знакаміты палонны Клецкай бітвы. Ён належаў да знакамітага крымска-татарскага роду Шырынаў. Як вынікае з ханскай перапіскі, неўзабаве пасля бітвы Мелік-баша быў адасланы на двор ханскага брата царэвіча Іздэміра: «А еіцо Мелнк-баша а Хажаш, нашм слугм есть, озле брата моего Аз’ьдемнр царевнча былм, хто бы нх понмал'ь не есть, да тые людн нз своее волп зашлм.. .»258. He пазней лета 1507 г. Мелік-баша быў выкуплены і ўзяты на парукі знакамітай татарскай сям ей Асанчуковічаў з роду Барынаў (Багрынаў)259. Галоўную ролю ў вызваленні Мелік-башы мусіў адыграць тагачасны галава сям’і Асанчуковічаў — Урус-Улан, які з 1506 г. з’яўляўся татарскім маршалкам Новагародскага павета. Верагодна, што і іншыя знатныя татарскія палонныя, у тым ліку згаданыя Хажаш, Жангеча і Тарахожа, былі выкуплены і ўзятыя на парукі асобнымі татарскімі родамі, якія пражывалі ў ВКЛ. Неўзабаве пасля выкупу, недзе
255 Гл. ліст Жыіімонта Старога да Менглі-Прэя ад 20 чэрвеня 1507 г. (LM. Uzrasymu knyga 8. Р 53).
256Тамсама. Р. 69.
257Тамсама. R 69. Невядома аднак, ціўсепералічаныя асобы былі палоннікамі Клецкай бітвы.
258 Тамсама. Р. 69.
259Tyszkiewicz J. Tatarzy na Litwie i w Polsce: studia z dziejdwXIII—XVIII w. Warszawa, 1989.
S. 168.
ў 1507 г„ Мелік-баша быў прыняты на гаспадарскую службу260. Між іншым, кароль і вялікі князь Жыгімонт Стары абгрунтоўваў сваю адмову адпусціць Мелік-башу ў Крым тым, што ў яго здольнасцях як воіна мела патрэбу гаспадарскае войска. Манарх абяцаў, аднак, адпусціць Мелік-башу дамоў пасля паспяховай літоўска-крымскай выправы на Маскву: «А што есп пмсаль к нам-ь о Сенте н о Мелнк-башн, абыхмо нхь к тобе, брату нашому, огьпустнлн, нно н тое, какь того чась будетт> для тебе, брата нашого, радм вчпннмь, ннжлн на тотл> чась сахгь можеш'ь розуметн, колм з тымь непрмятелем'ь нашнм’ь в таковое дело вступнлн, радн быхмо еіцо з нных сторонл> слугь собе прыбавмлм, абыхмо тымт> снльнен непрмятелю отьпор вчмннлн, а какь дасгь Богь, с твоею, брата нашого, помоч'ью с тым"ь непрнятелем'ь нашчмь MocKOBCKHMb нашо дело на добром мере поставнм'ь, тые людн перед тобою будут»261.
У 1510 г. за службу Мелік-баша атрымаў з гаспадарскага скарбу грошы на набыццё шубы262. На гаспадарскай службе Мелік-баша здабыў славу і багацце. Ён браў удзел у войнах 1507—1508 і 1512— 1522 гг. з Маскоўскай дзяржавай. На службу разам з Мелік-башой паступілі яго сыны, Муртаза і Хасан, якія, верагодна, былі захоплены ў палон пад Клецкам разам з бацькам. Старэйшы сын Муртаза ўдзельнічаў у складзе добраахвотнага татарскага аддзела ВКЛ у польска-прускай вайне 1519—1521 гг.263. Яго зямельныя ўладанні знаходзіліся пераважна ў Новагародскім павеце. Галоўнай сядзібай Мелік-башы і яго нашчадкаў з’яўляўся двор Крашын (Крошын)264 непадалёк ад Клецка. Мелік-баша не забываў сваю радзіму і падтрымліваў цесныя сувязі са сваімі роднымі ў Крыме. На схіле жыцця, у 1522 г„ ён са згоды караля і вялікага князя Жыгімонта Старога вырашыў вярнуцца ў Крым265, каб аддаць апошнія гады жыцця службе хану Махмет-Гірэю, сыну Менглі-Гірэя. У ВКЛ ён пакінуў сям’ю, да якой перайшлі ўсе яго ўладанні. Як бачым, Жыгімонт Стары выканаў абяцанне адпусціць Мелік-башу дадому, якое 15 гадоў таму даў крымскаму хану Менглі-Гірэю. Аднак Менглі-Гірэю, які памёр у 1515 г„ так і не давялося больш пабачыць свайго слугу.
260 Tyszkiewicz J. Tatarzy na Litwie i w Polsce. S. 168.
261LM. Uzrasymij knyga 8. P. 97.
262 «Мелнк-бапш на шубу кунюю с скарбу отмена» (LM. Uzrasymij knyga 8. Р. 424).
263 Tyszkiewicz J. Tatarzy na Litwie i w Polsce... S. 198.
264Тамсама. S. 168.
265Тамсама. S. 168,198.
Выява Міхала Глінскага з люблянскай копіі "Нататак пра Масковію" Жыгімонта
фон Герберштайна.
Выява князя Міхала Глінскага ў строі нямецкага ландскнэхта з люблянскай копіі "Нататак пра Масковію" Жыгімонта Герберштайна.
Герб крымскіх Гірэяў.
Хан Мамай. Помнік тысячагоддзю Русі ў Вялікім Ноўгарадзе.
Чынгізхан. Персідская гравюра.
Султан Баязід II і хан Менглі-Гірэй. Гравюра XVI ст.
Колішні ханскі палац у Бахчысараі. Выява XIX ст Карла Басолі.
2. Князь Міхаіл Глінскі: фаварыт вялікага князя Аляксандра Казіміравіча і герой Клецкай бітвы
2.1. Паходжанне роду Глінскіх
2.1.1. Складанасці вывучэння паходжання роду
Глінскіх
Род князёў Глінскіх здолеў за кароткі час зрабіць бліскучую кар’еру і апынуцца на вяршыні ўлады спачатку ў ВКЛ, а пасля ў Маскоўскай дзяржаве. Князі Іван, Васіль, Міхаіл Львовічы адыгрывалі важную ролю ў палітычным жыцці ВКЛ у часы Аляксандра Казіміравіча (1492—1506 гг.). Пазней яны і іх нашчадкі ўваходзілі ў склад палітычнай эліты ў суседняй Маскоўскай дзяржаве. Аднак паходжанне гэтага знакамітага роду, які адыграў такую важную ролю ў гісторыі Усходняй Еўропы, даследавана яўна недастаткова. Нашай мэтай з’яўляецца высвятленне пачаткаў роду князёў Глінскіх. Асаблівая ўвага звернута на дзейнасць прадстаўнікоў роду ў часы Аляксандра Казіміравіча, калі адбылася знакамітая Клецкая бітва 1506 г. Што да самой даты, то 1506 г. з’яўляецца важнейшым рубяжом у гісторыі роду Глінскіх.
Разгледзім паходжанне роду. Асноўнай крыніцай даследавання з’яўляецца «Подлмнный родослов Глннскйх князей»1. У працы таксама выкарыстаны іншыя гістарычныя сведчанні, у тым ліку «Память роду Глмнскпх» з Румянцаўскага збору2. Такая ўвага да індывідуальнага ў гісторыі абумоўлена, перш за ўсё, тым, што асобныя сацыяльныя структуры ці індывіды часта дзейнічаюць і прымаюць рашэнні, зыходзячы з уласных праблем і патрэб. Абагульненне і гамагенізацыя праяў жыццёвага вопыту вядзе да дэгуманізацыі
1 Временннк Нмператорского Московского обіцества мстормм м древностей Росспйскмх (далей — ВНМОНнДР). Кн. 10. Москва, 1851. С. 195—197.
2 Бычкова М. Е. Родословме Глмнскмх нз Румянцевского собрання // Заппскн отдела рукопнсей Государственной бнблнотекп нм. В. 14. Ленмна. Кн. 38. Москва, 1977. С. 104—125.
гістарычных прац, выдалення з іх самога чалавека з яго пачуццямі, марамі, інтарэсамі.
«Подлннный родослов Глннскнх князей» быў укладзены кімсьці з клана Глінскіх або іх саюзнікаў. Ідэйным натхняльнікам гэтай працы быў, несумненна, старэйшы на той час у родзе Глінскіх князь Міхаіл Львовіч. «Подлмнный родослов» завяршаецца сціслым апісаннем жыцця апошняга.
«Подлннный родослов» укладзены пасля жаніцьбы ў 1526 г. вялікага князя маскоўскага Васіля III з пляменніцай князя Міхаіла Львовіча князёўнай Аленай Васілеўнай і вызвалення з турэмнага зняволення, якое доўжылася болып за 12 год, самога Міхаіла Львовіча. Шлюб з велікакняскай сям’ёй істотна ўзняў прэстыж клана Глінскіх на маскоўскім двары3.3 апалы род Глінскіх адразу трапіў у склад палітычнай эліты Маскоўскай дзяржавы. Сам князь Міхаіл Львовіч разам з князем Дзімітрыем Фёдаравічам Бельскім быў прызначаны ў тастаменце Васіля III апекуном яго непаўналетніх дзяцей Івана і Георгія.
Смерць Васіля III у 1533 г. разбурыла ў асяроддзі маскоўскай палітычнай эліты той механізм раўнавагі, што быў усталяваны ў 1526—1527 гг.4. Наступіў час унутраных канфліктаў. У барацьбу палітычных груповак, такіх як Захар’іны-Юр’евы, ЦеляпнёвыАбаленскія, Чалядніны, Бельскія, Шуйскія, былі ўцягнутыя таксама іншыя кланы і сем’і. Устанавіць палітычныя сімпатыі роду Глінскіх у гэтай сітуацыі няпроста. Апошнія былі звязаны сваяцкімі вузамі з Чаляднінымі і Целяпнёвымі-Абаленскімі5 і, тым не менш, дзейнічалі самастойна. Аднак спроба князя Міхаіла Львовіча, як найбліжэйшага сваяка непаўналетняга Івана III, усталяваць уласную гегемонію на маскоўскім двары не дала жаданых вынікаў: ён быў арыштаваны, кінуты ў турму, дзе хутка памёр6.
Менавіта ў той час, калі князь Міхаіл Львовіч Глінскі адкрыта выступіў з прэтэнзіямі на вядучую ролю ў асяроддзі маскоўскай палітычнай эліты, і мог быць укладзены «Подлннный родослов». Можна паспрабаваць вызначыць храналогію паўстання твора. Паколькі ў ім нічога не гаворыцца пра смерць Міхаіла Львовіча ці рэпрэсіі супраць яго асобы, «Подлннный родослов» мог быць створаны да
3 Пра матывы вяселля і яго наступствы для палітычнага жыцця Маскоўскай дзяржавы: Kollman N. Kinship and Politics. The Making of Muscovite Political System. 1345—1547. Stanford, 1987. S. 144—145.
4Тамсама. S. 161—162.
5Тамсама. S. 164. Табл. 9.
6Тамсама. S. 169.
верасня 1534 г. Ніжнюю дату падказвае апошні радок «Родослова», дзе гаворыцца пра прыезд братоў Глінскіх у Маскву «служмтн Велнкому Князю Мвану Данмловнчу всеа Русм». Здаецца, тут няма ніякай памылкі. Укладальнік меў на ўвазе сына Васіля III непаўналетняга Івана IV. Ужытае імя па бацьку павінна было падкрэсліць яго родавую прыналежнасць да дынастыі маскоўскіх Данілавічаў. Такім чынам, можна меркаваць, што «Подлннный родослов» паўстаў паміж 3 снежня 1533 г. (дата смерці Васіля III) і 15 верасня 1534 г. (дата арышту Міхаіла Львовіча). Твор паўстаў у атачэнні Глінскіх і мусіў ідэалагічна падмацаваць іх прэтэнзіі на вядучую ролю ў маскоўскім палітычным жыцці.