Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
Арышт Шах-Ахмата і нагайскіх паслоў мусіў адбыцца ў маі — пачатку чэрвеня 1506 г. Хроніка Вапоўскага сведчыць, што «Менглі-Гірэй, Таўрычаскі хан, даведаўшыся пра арышт заволжскага хана Шахмата (sic), не марудзячы выслаў з Таўрыкі ў маі месяцы вялізнае татарскае войска, якое спустошыла Літву, Падолле і Русь»188. Згодна з Хронікай Мацея Мяхоўскага, гэты татарскі напад мусіў адбыцца недзе каля Вялікадня189. Ва ўсякім разе, у канцы чэрвеня — пачатку ліпеня 1506 г. знаходжанне хана пад арыштам у Ковенскім замку разглядалася як неаспрэчны факт190. Даныя Літоўскай Метрыкі, у першую чаргу Кнігі запісаў 6, даюць падставу сцвярджаць, што ў пачатку ліпеня 1506 г. усе татары былі
185 LM. Uzrasymi} knyga 6. Р. 68—69.
186Тамсама. Р. 70.
187Тамсама.
188 Kroniki Bernarda Wapowskiego... S. 65.
189 Lectiones variantes primae editionis (anni 1519) Matthiae de Miechow Chronicae Polonorum. S. 279.
190 Дату ante quem арышту заволжскага хана Шах-Ахмата і нагайскіх паслоў можна ўстанавіць на падставе тагачаснай карэспандэнцыі: Ян Ласкі да Лукаша Ватцэнродэ, 12 ліпеня 1506 г. (АА. S. 539).
размеркаваныя па шляхецкіх і татарскіх маёнтках. Услед за вопісам заволжскіх татараў, адданых на парукі, ідзе прывілей Яну Юр’евічу Забярэзінскаму на маёнтак Неманойці, які датуецца 5 ліпеня 1506 г.191. Дарэчы, сярод сведак надання гэтага прывілея прысутнічаў князь Міхаіл Львовіч Глінскі.
Нягледзячы на чарговы набег, які крымскія татары здзейснілі на каронныя землі, у Польшчы дастаткова аптымістычна ацэньвалі перспектывы супрацоўніцтва з ханам у ваеннай сферы. Каронны канцлер Ян Ласкі ў лісце ад 12 ліпеня 1506 г. да вармінскага біскупа Лукаша Ватцэнродэ каментаваў арышт заволжскага хана і нагайскіх паслоў наступным чынам: «Мы маем нарэшце з гэтай нагоды надзвычайную справу з (ханам. — У К.) Перакопа, які з лікаваннем успрыняў гэтую навіну, абяцаючы нам вечны мір і заўжды быць гатовым выступіць у будучым з усёй сваёй сілай, куды толькі не пакліча яго Каралеўская Вялікасць, і асабліва абяцаў ён утаймаваць і падпарадкаваць маскавітаў, каб без нашага войска і без нашай працы гэтыя (крымскія татары. — У. К. ) рабілі ўсю справу каралеўству і каб усё было падпарадкавана гэтай мэце»192. Мажліва, у Кароне лічылі, што апошні татарскі напад быў выпадковасцю, на той падставе, што хан і яго мурзы маглі яшчэ не ведаць пра арышт заволжскага хана Шах-Ахмата, а магчыма, у чарговы раз цешылі сябе ілюзіямі.
1.1.21. Аляксандр Казіміравіч збіраецца ў Полыпчу
Кароль Аляксандр не меў такіх ілюзій адносна крымскага хана. Выканаўшы ўсе справы ў ВКЛ, ён пачаў збірацца назад у Карону193. Караля мусілі паклікаць у Польшчу ўсё тыя ж пільныя справы, якім Аляксандр прысвяціў шмат увагі перад сваім ад’ездам у ВКЛ у пачатку вясны 1503 г. Яшчэ на каронным вальным сойме ў Любліне 2 сакавіка 1506 г. кароль выдаў Ваенны статут для Малой Полыпчы і Русі на выпадак уварвання татарскіх чамбулаў194. Літаральна перад самым ад’ездам з Любліна ў ВКЛ, 18 сакавіка 1506 г„ кароль прызначыў кракаўскага кашталяна Спытка з Яраслава камандуючым усім паспалітым рушаннем Малой Полыпчы і Русі19’. Яго памочнікамі сталі сандамірскі ваяво-
191LM. Uzrasymq knyga 6. Р. 69.
192 AA. S. 539.
193 Ян Ласкі да Лукаша Ватцэнродэ, 12 ліпеня 1506 г.: «Proptereaque rebus in bono statu locatis iam Mtas Ria reditura est ad regnum, ventura propediem Cracoviam» (AA. S. 539).
194 AA. S. 522—525.
195Тамсама. S. 528—529.
да Мікалай Камянецкі і каралеўскі маршалак Станіслаў Хадэцкі. Адначасова былі прыняты меры для ўзмацнення рускіх земляў Кароны196.
Кароль ехаў у Польшчу ўжо пасля чарговага татарскага нападу, які адбыўся ў маі 1506 г. Пазнейшыя храністы малююць страшэнную карціну запусцення, якое наступіла пасля адыходу татараў197. Гэта стэрэатыпныя апісанні, асабліва там, дзе размова ідзе пра колькасць людзей, выведзеных у татарскі палон198.
Пагроза каронным землям была асноўнай прычынай, што вымусіла Аляксандра Ягелончыка ў сярэдзіне ліпеня 1506 г. вырушыць у Полыпчу. Відавочна, кароль лічыў, што ў той момант татары ў большай ступені пагражалі Кароне, а не ВКЛ. Каралеўскі двор суправаджала адмысловае коннае войска на чале з надворным маршалкам Міхаілам Глінскім. Пазней склад войска планавалася давесці да 6 тысяч коннікаў. Гэта войска мусіла выступіць на старожу ў рускіх землях199. У разе татарскага нападу яно павінна было прыкрыць памежныя раёны як Польшчы, так і ВКЛ. Міхаілу Глінскаму прадпісвалася спыніць рух татарскага войска на мяжы і не даць яму пранікнуць у глыб Ягелонскіх дзяржаў.
Была яшчэ адна прычына, якая прымушала Аляксандра паспешна выехаць у Польшчу — хвароба. Бернард Вапоўскі тлумачыць, што гаспадар, разумеючы, што ён не мае надзеі на выздараўленне, пастанавіў вярнуцца ў Полыпчу, каб перадаць уладу ў Кароне і ВКЛ свайму малодшаму брату Жыгімонту200.
196 АА. S. 529, 530—533.
197 «Ніс exercitus Boristene laboriose transmisso Lituaniam, Podoliam, Roxiamque ingressus, atrocissime, si unquam antea, eas terras est populatus; intactum nihil reliquit, urebat, vastabatque omnia: oppida, pagi et horrea longe et.late fumabant, cruore humano madebant omnia. Centum circiter hominum milia christiani nominis barbarus hostis abduxit» (Kroniki Bernarda Wapowskiego... S. 65—66). Гл. таксама Хроніку Мяхоўскага: «(Thartari)..., tyrannide terribili usi, domos et acervos cum frumentis exurebant, hominess et pecora quae abducere non valebant, secabant, utque certificatores referebant, super praedicta fere infinitum populum, quia centum milia adduxerunt. Et quom vix quinque milia Thartarorum fuerunt, cuique Thartaro vigintiquinque homines sorte cesserunt» (Lectiones variantes primae editionis (anni 1519) Matthiae de Miechow Chronicae Polonorum. S. 279).
198 Напрыклад, паведамленне Хронікі Літоўскай і Жамойцкай пра наступствы нападу ханскіх сыноў Махмета, Біці-Гірэя і Бурнаша на землі ВКЛ, які гэтая крыніца адносіць да 1506 г.: «Махмет Герей стоял кошем под Мннском н всп волостн около Ммнска побурмл, Мннско все выпалмл, не маючм шкоды в свомх людех нм от кого, вернулся назад, людей самых над 1000000 хрмстнан вязнев з Русп н Лмтвы, крон нншых добытков, вывелм так, нж на кождого татарпна по 25 вязнев доставало, кром побнтых» (ПСРЛ. Т. 35. С. 101).
199 АА. S. 539.
200 Kroniki Bernarda Wapowskiego... S. 66.
Аляксандр Ягелончык мусіў выехаць з Вільні не пазней 23 ліпеня 1506 г. У гэты дзень ён пацвердзіў прывілей гаспадарскаму двараніну Багдану Аляксеевічу на сяло Капылы ў Камянецкім павеце201. Сярод сведак, што прысутнічалі пры гэтым, быў князь Міхаіл Глінскі. У гэты ж дзень кароль у суправаджэнні сваёй жонкі вялікай княгіні Алены Іванаўны, каронных і велікакняскіх радных паноў вырушыў у дарогу. За каралём следаваў скарб. Паблізу рухалася войска Міхаіла Глінскага. На наступны дзень гаспадар быўужо ў Лідзе.
24 ліпеня Аляксандр Ягелончык загадаў скласці інвентар асабістага скарбу202. Складанне каралеўскага інвентару адбылося ў прысутнасці кароннага канцлера Яна Ласкага, а таксама велікакняскага земскага падскарбія Федзькі (Храптовіча), велікакняскага надворнага канюшага Марціна (Храптовіча), раўскага намесніка Яна Бучацкага-старэйшага, падкаморыя Ланьцуцкай зямлі Яна Гінэка, кароннага надворнага віцэ-падскарбія Станіслава Міляноўскага, велікакняскага надворнага віцэ-падскарбія Івашкі (Солтана), кароннага пісара Георгія Мышкоўскага і велікакняскага пісара Богуша (Багавіцінавіча). Несумненна, што складанне рэестра каралеўскіх рэчаў магло быць выклікана далейшым пагаршэннем стану здароўя манарха.
У той жа дзень, 24 ліпеня, быў складзены тастамент караля і вялікага князя, у якім ён пажадаў быць пахаваным у кракаўскім Вавелі побач з дзедам, бацькам і братам. Каралеўскі трон і велікакняскі стол мусілі перайсці да адзінага спадчынніка, польскага каралевіча і глогаўскага князя Жыгімонта. Сведкамі гаспадарскага тастамента былі каралеўскі канцлер Ян Ласкі, віленскі біскуп Войцех Табар, земскі маршалак і гарадзенскі намеснік Ян Забярэзінскі, троцкі ваявода Мікалай Радзівіл-малодшы, надворны маршалак Міхаіл Глінскі203.
1.1.22. Першыя весткі пра новы татарскі напад
Рэвізія каралеўскага скарбу магла быць прыспешана не толькі пагаршэннем стану здароўя манарха, але таксама нейкай нечаканай падзеяй. Несумненна, такой падзеяй стала вестка аб уварванні на землі ВКЛ вялізнага татарскага войска. Плоцкі біскуп Эразм Цёлак занатаваў у сваім дзённіку, што навіну аб татарскім нападзе ён атрымаў 24 ліпеня204. Верагодна, што ў гэты ж дзень падобную
201LM. Uzrasymu knyga 5. Р. 279.
202 АА. S. 540—546.
203 Рарёе F. Aleksander Jagielloriczyk. S. 113.
204 Wlasnor^czne zapiski Erazma Ciolka... S. 454.
вестку мусіў атрымаць кароль і вялікі князь. Пазнейшыя крыніцы маляўніча апісваюць гэты эпізод. У стаўку Аляксандра Ягелончыка ў Лідзе прыбыў усхваляваны ганец, які паведаміў, што татары рабуюць і пустошаць землі ўсяго толькі ў адным дні дарогі ад гэтага месца. У пацверджанне ўласных слоў ён паказаў рану на твары ад татарскай стралы205.
Крымскі хан Менглі-Гірэй, як яму падавалася, выбраў зручны час для новага нападу на гаспадарскія валоданні. Рашэнне было прынята недзе ў канцы мая — пачатку чэрвеня, яшчэ да вяртання ханскага пасла Батуша з Вільні206. У сярэдзіне чэрвеня быў аддадзены загад рыхтавацца да выправы. He маючы доўгі час пэўных вестак адносна вынікаў місіі Батуша ў Літве, Менглі-Гірэй вырашыў прыспешыць ход перагавораў. У якасці галоўнага інструменту націску на віленскае кіраўніцтва быў абраны амаль бездакорны сродак — узброены набег. 3 дапамогай ваеннага шантажу Менглі-Гірэй спадзяваўся змусіць Аляксандра пайсці на сур’ёзныя саступкі адносна пажыццёвага арышту заволжскага хана Шах-Ахмата і выплаты штогадовай даніны. Нельга выключаць, што крымскі хан у ходзе выправы разлічваў захапіць свайго ворага, які быў інтэрніраваны ў Коўне. У складзе крымскага войска маглі знаходзіцца спецыяльныя аддзелы з самых падрыхтаваных і вопытных воінаў, перад якімі была пастаўлена задача прабіцца да Коўна і паспрабаваць «вызваліць» ці забіць былога хана Заволжскай Арды. Такое меркаванне не з’яўляецца зусім неверагодным і беспадстаўным. У Крыме надзвычай скептычна ставіліся да абараназдольнасці ВКЛ. Менглі-Гірэй не без падстаў разлічваў, што ўзброеныя сілы ВКЛ не будуць у стане аказаць належны адпор татарскім аддзелам. Чаму б у такіх абставінах не паспрабаваць прарвацца да Коўна? Папярэдні набег 1505 г. прывучыў крымскае кіраўніцтва да думкі, што на тэрыторыі Літвы татары могуць адчуваць сябе гаспадарамі. Дарэчы, бунт Міхаіла Глінскага 1508 г. паказаў, на што здольнае невялікае войска, якое дзейнічае на татарскі манер. Цікава, што пазней самому Глінскаму прыпісвалі спробу вызвалення з ковенскага замка ў ходзе паўстання былога заволжскага хана Шах-Ахмата. Нарэшце, у самой сталіцы ВКЛ Вільні не без падстаў асцерагаліся нападу татараў. Тое, што крымскія татары былі здольныя арганізаваць выправу далёка за Вільню, засведчыў іх напад 1510 г.