Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

Рыцар на полі бітвы

Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
125.91 МБ
T. 3: (1432—1534). Lwow, 1890 (далей — AS). S. 58.
1.1.19.	Крымскі смерч 1505 г. Аблога Менска
Паспяховы і беспакараны набег на землі ВКЛ у 1503 г. пераканаў хана Менглі-Гірэя ў слабасці абароны дзяржавы і натхніў яго на новыя авантуры. Аднак хітры ліс Менглі-Гірэй не адразу прыступіў да ажыццяўлення задуманага плана. Падрыхтоўку да новага набегу на землі Кароны і Княства ён прыкрываў дыпламатычнымі перагаворамі, ініцыятарам якіх выступаў польскі кароль і вялікі князь літоўскі. Наступны 1504 г. прайшоў у інтэнсіўных і напружаных дыпламатычных зносінах паміж Вільняй і Крымам. На працягу года ў ханскай стаўцы пабывалі 4 гаспадарскія пасольствы. Крым наведалі гаспадарскія дваране Фёдар Калантай, Леў Цішкавіч, Грыцка Быкоўскі161, а таксама бабруйскі намеснік князь Фёдар Пронскі162. Вільню наведаў ханскі пасол Хажам-Бердзей163. Перагаворы, аднак, не далі ніякага выніку. Бакі так і не ўзгаднілі памер даніны, якую гаспадар мусіў плаціць хану за мір, а таксама характар закладніцтва крымскага мурзы Бахціяра Даўлетэкавіча падчас планаванага пасольства кіеўскага ваяводы Дзімітрыя ІІуцяціча. Апошні, так і не дачакаўшыся прыезду ганаровага крымскага закладніка, неўзабаве памёр164.
Перагаворы былі працягнуты ў наступным 1505 г. У пачатку года ў Крым выехала пасольства на чале з гаспадарскім дваранінам Дзядком, а таксама татарскім талмачом і пісарам Рэчжыпам165. Дыпламатычную перапіску з ханам Менглі-Гірэем падтрымлівалі таксама саноўнікі ВКЛ, уключаючы надворнага маршалка князя Міхаіла Глінскага166.
У пачатку лета 1505 г. Менглі-Гірэй прыйшоў да высновы, што настаў зручны момант для новага набегу на землі Русі і Літвы. У канцы чэрвеня да хана павінны былі дайсці весткі ад яго інфарматараў у Кароне пра апаплексічны ўдар, які стаўся з каралём у Радаме 10 чэрвеня 1505 г.167. Даходзілі да Менглі-Гірэя і няпэўныя чуткі пра канфлікт у асяродку паноў-рады ВКЛ адносна характару дынастычных правоў Ягайлавічаў у ВКЛ у сувязі з растучым перакананнем,
161LM. Uzrasymij knyga 5. Р. 223, 225.
162Stosunki z Mendli-Girejem, chanem tatarow perekopskich (1469—1515): akta i listy / Wyd. K. Pulaski. Krakow—Warszawa, 1881. S. 273.
163 LM. Uzrasymij knyga 5. P. 224.
164Дзімітрый Пуцяціч памёр y першай палове 1505 г. (Pietkiewicz К. Wielkie Ksi^stwo Litewskie... S. 118).
165Stosunki z Mendli-Girejem... S. 276.
166Тамсама. S. 281—282, 274,284—285; LM. Uzrasymij knyga 5. P. 233.
167 Pietkiewicz K. Wielkie Ksi^stwo Litewskie... S. 121—122.
што кароль і вялікі князь Аляксандр не будзе мець дзяцей. Дынастыя мусіла зрабіць паважныя крокі дзеля забеспячэння велікакняскага трона за каралевічам Жыгімонтам168.
Думаецца, што ў сувязі з хваробай караля летам 1505 г. мусілі зноў усплыць старыя крыўды і ўзаемная нянавісць сярод радных паноў. He выключана, што нядобразычліўцы Міхаіла Глінскага маглі ўспрыняць хваробу манарха як сігнал да пераходу да больш актыўных дзеянняў па абароне сваіх правоў. Яны не без падстаў спадзяваліся, што хвароба гаспадара прывядзе да аслаблення пазіцый князя Міхаіла і роду Глінскіх у жыцці дзяржавы. Паноў не задавальняла тое, што клан Глінскіх за апошні час істотна ўзмацніўся. Аднак да адкрытага супрацьстаяння паміж Забярэзінскім і Глінскім справа пакуль яшчэ не дайшла. Абодва ва ўзаемных дачыненнях трымаліся падкрэслена ветліва. Сярод сведак гаспадарскіх актаў, нададзеных у гэты час Яну Забярэзінскаму, значыцца і князь Міхаіл Глінскі169.
Менглі-Гірэй вырашыў скарыстацца адсутнасцю ў ВКЛ гаспадара і яго прагрэсіруючай хваробай для ажыццяўлення новага буйнамаштабнага нападу. У жніўні 1505 г. 5-тысячнае крымскае войска, на чале якога стаялі тры ханскія сыны, Махмет-Гірэй, Біці-Гірэй і Буркаш, пераправілася праз Дняпро ў раёне Лоева і рушыла далей у глыб ВКЛ 17°. Махмет-Гірэй пайшоў да Слуцка, а сваіх братоў, Бурнаша і Біці-Гірэя, выслаў да Менска. Практычна адначасова, 15 жніўня 1505 г. царэвічы разбілі лагеры: Махмет-Гірэй пад Менскам, Бурнаш і Біці-Гірэй пад Слуцкам. 3-пад Менска загоны былі пушчаны ў бок Полацка, Віцебска, Друцка і нават Вільні, а з-пад Слуцка — у бок Новагародка. Цэнтральная і ўсходняя часткі ВКЛ трапілі пад удар татарскіх чамбулаў. He абмінула навала і Клецкае княства, якое другі раз стала на шляху татараў.
Даведаўшыся пра напад татараў на землі Літвы і Русі, Аляксандр Ягелончык, нягледзячы на хваробу, збіраўся выехаць у ВКЛ. Але смерць 30 жніўня 1505 г. маці, каралевы Альжбеты, паўстрымала яго ад выезду на радзіму171.
Наступствы татарскага набегу 1505 г. былі жахлівымі. Былі знішчаны дзясяткі населеных пунктаў. Татары спалілі пасады Менска і Новагародка, аднак самі замкі засталіся непрыступнымі. He
168 Pietkiewicz. К. Wielkie Ksiestwo Litewskie. S. 116.
169Акты Лнтовской Метрмкн. Т. 1. Вып. 2 / Собр. Ф. 14. Леонтовмчем. Варшава, 1897.
С. 152.
170ПСРЛ. Т. 32. С. 101.
171АА. S. 505.
ўдалося татарам узяць і слуцкі замак і пасад. Згодна Хроніцы Ліітоўскай і Жамойцкай і Хроніцы Быхаўца172, абарону Слуцка ўзначаліла княгіня Настасся, жонка князя Сямёна Міхайлавіча. He выключана, што сам князь адсутнічаў у замку ў часе татарскага нападу. Як паведамляе Хроніка Быхаўца173, князь Сямён Міхайлавіч далучыўся да паноў Станіслава Кішкі, Альбрэхта Гаштаўта і Юрыя Неміровіча, якія праследавалі адзін з татарскіх чамбулаў, што адступаў не звыклым шляхам праз Петрыкаў (Петрыкавічы), а праз Грычынскае балота. Татары былі насцігнутыя ўжо за Прыпяццю, у адной мілі ад Давыд-Гарадка, дзе і адбыўся бой. Татары былі разбіты і страцілі ўвесь палон174. У ходзе бою загінулі гаспадарскія дваране Рак Масквіч і Жынявой. Бітва пад Давыд-Гарадком была апошняй у ваеннай кар’еры слуцкага князя. Неўзабаве князь Сямён Міхайлавіч Алелькавіч памёр175.
Пасля татарскага набегу абязлюдзелі многія землі ВКЛ, праз якія прайшлі нападнікі. Пазнейшыя крыніцы гавораць пра 100 тысяч чалавек, якіх татары вывелі ў Крым176. ГІра спусташэнне рускіх і літоўскіх земляў гаварылася і ў пасланні караля і вялікага князя Аляксандра да велікапольскага сойміка ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада 1505 г.177. Пасля адыходу татараў пачаўся вялікі мор у Менску і іншых мясцовасцях178. Страх перад новымі татарскімі набегамі быў настолькі моцны, што паны-рада і віленскі магістрат пачалі ў канцы 1505 г. узвядзенне абарончага муру вакол сталіцы дзяржавы Вільні179.
1.1.20.	Арышт і інтэрніраванне заволжскіх паслоў у 1506 г.
Адразу пасля татарскага нападу ўвосень 1505 г. у Крым вырушыла чарговае гаспадарскае пасольства на чале з панам Якубам
172ПСРЛ. Т. 32. С. 101; ПСРЛ. Т. 35. С. 170—171.
173 Паведамленні Хронікі Быхаўца пра татарскі напад 1505 г., як і пра іншыя набегі, надзвычай непаслядоўныя і блытаныя. Ход падзей можа быць адноўлены толькі ў выніку прыцягнення болып дакладных крыніц.
174 ПСРЛ. Т. 35. С. 170.
175 «Тоіе ze oseni misiaca nowembra czetyrnadcaty den so seredy na czetwer prestawisia blahowirny i chrystolubiwy kniaz Semen Michaylowicz Alexandrowicza Slucki» (ПСРЛ.Т.35.С. 170).
176ПСРЛ. T. 32. C. 101.
177 AA. S. 510.
178ПСРЛ. T. 35. C. 170.
179ПСРЛ.Т. 32. C. 101.
Івашэнцавічам180. У адказ на яго ў канцы 1505 — пачатку 1506 г. у Літву прыбыў пасол Менглі-Гірэя Батуш. Ён меў пры сабе лісты хана да вялікага князя Аляксандра, а таксама надворнага маршалка князя Міхаіла Глінскага і паноў-рады181. У якасці ўмовы вечнага міру Менглі-Гірэй патрабаваў арышту былога хана заволжскіх татараў Шах-Ахмата, а таксама паслоў, што прыбылі ў ВКЛ ад нагайскіх мурзаў. Хан настойваў, каб гаспадарскі вялікі пасол быў накіраваны ў Крым не пазней зімы. У якасці вялікага пасла Менглі-Гірэй, спасылаючыся на традыцыю дыпламатычных зносін паміж Крымам і ВКЛ, прапаноўваў асобу троцкага ваяводы або іншага роўнага яму саноўніка ў выпадку, «колм троцкнм воевода за которымн делы не поспееть до нась прыехатм»182.
3	прычыны ад’езду ў пачатку студзеня 1506 г. караля Аляксандра на каронны сойм у Любліне183 перагаворы праходзілі вельмі павольна. Толькі пасля вяртання гаспадара ў ВКЛ у пачатку красавіка 1506 г. яны актывізаваліся184. Прапановы Менглі-Гірэя выклікалі сярод паноў-рады неадназначную рэакцыю. Толькі пасля гарачых спрэчак кароль і вялікі князь прыняў рашэнне змясціць заволжскага хана Шах-Ахмата ў Ковенскі замак, а яго мурзаў, князёў і слуг разам з нагайскімі пасламі размеркаваць па іншых гаспадарскіх месцах і шляхецкіх маёнтках.
Заволжскія татары былі раздадзены на парукі некаторым літоўскім панам і служылым татарам. Юрый Андрэевіч Салагубавіч атрымаў татарына Ажбердзея, Ян Юр’евіч Забярэзінскі — Мамкажу і Башыка, Марцін Храптовіч — Кудаяра і Інікліка (якіх пазней аддаў гаспадару), Іван Сапега — 12 слуг цара Шах-Ахмата. Астатнія заволжскія паслы і слугі Шах-Ахмата былі размеркаваныя сярод служылых татараў ВКЛ. Так, новагародскі ўлан і князь Ахмет, а таксама Турун, Адка, Бекім Уланавічы ўзялі на парукі свайго пляменніка Ікібека ўлана. Маршалкі Тэмеш і Урус узялі да сябе шурына і зяця нейкага Абдулы Богуша, а таксама Кочара. Князь Касым Сандукавіч разам з братам Сездою прынялі двух каморнікаў Шах-Ахмата, Дэрмаша і Чаратая. Князь Іван Кадышавіч і яго брат Андрэй
180Stosunki z Mendli-Girejem... S. 281—282.
181 LM. Uzrasymq knyga 5. P. 231—234.
182 LM. Uzrasymt; knyga 5. P. 234.
183 У Любліне гаспадар знаходзіўся з 15 студзеня па 18 сакавіка 1506 г. (Sochaniewicz К. Itinerarium krola polskiego Aleksandra... S. 7).
184У ВКЛ АляксандрЯгелончыквярнуўся7красавіка 1506r. (Sochaniewicz K. Itinerarium krola polskiego Aleksandra... S. 7).
прытулілі царскага трубача. Талмач Анакоза Рамадан узяў мулу Дэрбішэле Еваша. Усяго па панскіх і татарскіх маёнтках было размеркавана звыш 60 чалавек185.
He былі забытыя нагайскія і астраханскія татары. Іх размеркаваннем займаўся гаспадарскі дваранін Пятрашка Епімахавіч. Пуньскія баяры Панька і Еська ўзялі да сябе 7 татараў. Князь Прыхабскі і Івашка Глябовіч размясцілі ў Мейшагале 4 татараў. Таксама атрымалі татараў: Мітка Храптовіч — да Доўгаў, Іван Янкавіч — да Лынгмянаў, Дашка, пляменнік Барыса Сямёнавіча (Глінскага?), — да Немянчына, наўгародскія баяры Аліфер і Юшка Вязьміцін — да Вены (!), Пуцята Палачанін і Сенька Тверыцін — да Скерстамонаў, дзяк Мітка і Васіль Масквіцін — да Стаклішкаў. Татараў далі Федзьку Храптовічу, смаленскаму старасце Аўрааму, Пятрашку Епімахавічу. Нейкі бакалаўр Ганус атрымаў на парукі хворага татарына для далейшага лячэння186. Як заўжды, самы дзейсны ўдзел у размеркаванні інтэрніраваных татараў узялі мясцовыя служылыя татары. Улан Ахмет Асанчуковіч узяў на парукі нагайскага пасла Усейна Хажака. Харужы, князь Асман, а таксама маршалак Асан прынялі Кітмахмета і нагайскага пасла Сюліменя са слугой. Талмач Айдар Малы атрымаў Емурчэя і Касаіта. Талмач Легуш узяў да сябе Садулу. Нарэшце, Айдар Хазбеевіч прыняў Ізмаіла і Мольну187.