• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

    Рыцар на полі бітвы

    Клецк, жнівень1506 года
    Уладзімір Канановіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 410с.
    Смаленск 2017
    125.91 МБ
    Першым, хто сустрэў Жыгімонта ў Літве, быў надворны маршалак. Міхаіл Глінскі старанна падрыхтаваўся да сустрэчы са сваім даўнім знаёмым, а цяпер галоўным прэтэндэнтам на велікакняскі трон. Абодва пазнаёміліся яшчэ ў часе першага пасольства Глінскага ў Буду, узімку 1501 г. Пасля яны некалькі разоў сустракаліся ў Польшчы. Так, на званым абедзе ў Жыгімонта 29 лістапада 1504 т. у Кракаве, на якім прысутнічалі князі Міхаіл Глінскі, Міхаіл Заслаўскі і Юрый Гальшанскі, быў створаны зародак групоўкі для забеспячэння выбару на велікакняскі прастол глогаўскага князя232. Канчаткова праягелонская групоўка была аформленая на берасцейскім сойме ў лютым — сакавіку 1505 г., калі да яе далучыліся Станіслаў Кезгайла, Станіслаў Глябовіч і Радзівілы. Пасля смерці Аляксандра Казіміравіча Глінскаму патрэбна было выканаць апошняе жаданне ўладара і дапамагчы князю Жыгімонту атрымаць велікакняскі стол.
    Пад Горадняй Глінскі сустрэў Жыгімонта на чале шыкоўнага почата з 700 коннікаў (почат самога глогаўскага князя складаў усяго 200 чалавек). Жыгімонт выйшаў насустрач князю Міхаілу
    229 Pietkiewicz К. Wielkie Ksi^stwo Litewskie...
    230Тамсама. S. 206—207.
    231 Borucki M. Jak w dawnej Polsce krolow obierano. Warszawa, 1976. S. 43.
    232 Pietkiewicz K. Wielkie Ksiestwo Litewskie... S. 117.
    і з радасцю прыняў яго233. У ходзе перагавораў Глінскі прысягнуў Жыгімонту як будучаму гаспадару, а апошні яшчэ раз пацвердзіў тыя шматлікія абяцанні, якія ён папярэдне зрабіў надворнаму маршалку.
    Далей Жыгімонт і Глінскі вырушылі разам. 10 верасня 1506 г. яны ўжо знаходзіліся ў Вільні. Першай іх справай было забяспечыць годнае пахаванне памерлага ўладара. Менавіта тады, не без удзелу Жыгімонта і Глінскага, было вырашана пахаваць Аляксандра ў сталіцы ВКЛ. Праз месяц, 11 кастрычніка 1506 г.234, цела Аляксандра Казіміравіча было пахавана ў віленскім кафедральным касцёле побач з яго братам Казімірам235. Дарэчы, рашэнне пахаваць караля не ў Кракаве, а ў Вільні, выклікала вялікую незадаволенасць з боку польскіх вяльможаў. Пазней, ужо пасля выступу Глінскага, літоўскія магнаты апраўдвалі свой крок тым, што баяліся, каб у іх адсутнасць колішні фаварыт не авалодаў усім ВКЛ.
    Праз тыдзень пасля ўрачыстага пахавання, 19 кастрычніка 1506 г., адбыліся выбары новага вялікага князя літоўскага. На безальтэрнатыўнай аснове новым уладаром быў абраны князь Жыгімонт, трэці сын караля Казіміра Ягайлавіча. Яшчэ праз тыдзень, 26 кастрычніка 1506 г„ новаабраны вялікі князь атрымаў у прысутнасці паноў-рады галоўную адзнаку велікакняскай улады — «шапку Гедзіміна»236.
    У акце абрання Жыгімонта вялікім князем літоўскім польскія вяльможы справядліва ўбачылі спробу сваіх літоўскіх калег сарваць рашэнні Пётркаўска-Мельніцкай уніі. Несумненна, галоўным завадатарам гэтай інтрыгі ў Кракаве лічылі князя Міхаіла Глінскага. Але, не маючы мажлівасці паўплываць на настроі грамадства ВКЛ, польскія ўлады вымушаны былі пагадзіцца з выбарам Жыгімонта вялікім князем і прызнаць яго ў якасці кандыдата на каралеўскі трон. 8 снежня 1506 г. вялікі князь літоўскі Жыгімонт быў абраны польскім каралём. 24 студзеня 1507 г. ён быў урачыста каранаваны ў Вавельскім кафедральным касцёле. Сярод іншых паноў з Кароны і ВКЛ на ўрачыстай цырымоніі прысутнічаў князь
    233 «Michaeli venienti longius, quam par erat, ex cubiculo, qou pedibus obviam processit et cum multa alacritate excepit, introductum in secretius cubiculum multis promissis oneravit» (Kroniki Bernarda Wapowskiego... S. 69).
    234 Wlasnor^czne zapiski Erazma Ciolka... S. 455; Dziennik Macieja Drzewickiego П Monumenta Poloniae Historica. T. 3 / Wyd. A. Bielowski. Lwow, 1878. S. 344.
    235 Acta Tomiciana (далей — AT). T. 1: 1507—1511. Poznan, 1852. S. 4.
    236 AT. T. 1. S. 4.
    Міхаіл Глінскі237. Наўрад ці ён думаў тады, што гэта будзе апошняя каранацыя, на якой ён прысутнічае. Наўрад ці ён дакладна прадчуваў, што яму нясе новы 1507 г. Ён неаднаразова лавіў на сабе нядобразычлівыя і зайздросныя погляды, але яго сумленне цешыла думка пра выкананы абавязак перад Аляксандрам Казіміравічам. Ён, Глінскі, не толькі збавіў Айчыну ў той момант, калі ёй пагражалі ворагі, але і забяспечыў легітымны пераход улады да прадстаўніка дому Ягайлавічаў.
    1.1.29.	Угода з Крымам. Татарскія «ўпамінкі»
    Увосень 1506 г„ неўзабаве пасля вяртання царэвічаў у Крым, Менглі-Гірэй адправіў у Вільню свайго ганца Тайлака разам з гаспадарскім талмачом Рамаданам238. Хан паведамляў, што высылае сваіх вялікіх паслоў на чале з Цювікелем-уланам дзеля падпісання вечнага міру з каралём і вялікім князем. Пра спешку, у якой высылалася гэтае пасольства, сведчыць той факт, што ханскія ярлыкі былі адрасаваныя на імя караля і вялікага князя Аляксандра, які памёр 19 жніўня 1506 г. Менглі-Гірэй выказваў жаданне жыць у міры і згодзе з гаспадаром. Што да апошняга нападу на гаспадарскія землі, хан спісваў яго на некаторых сваіх нядобрасумленных падданых, якія падбухторылі яго сыноў да набегу. Але за гэты ўчынак яны атрымалі спаўна, і цяпер ён, Менглі-Гірэй, цвёрда трымае сыноў каля сябе239. Разам з крымскім пасольствам да новага вялікага князя літоўскага Жыгімонта прыехала таксама пасольства казанскага хана Махмет-Аміна, які абяцаў гаспадару дапамогу супраць вялікага князя маскоўскага. Ад крымскіх паслоў Глінскі і даведаўся пра шчаслівае вяртанне ханскіх сыноў дамоў, што, канешне, не магло не пацешыць яго.
    На Мельніцкім сойме, куды прыбыла крымская дэлегацыя, Цювікель-улан прысягнуў ад імя хана Менглі-Гірэя трымаць мір з каралём і вялікім князем Жыгімонтам, а таксама дапамагаць таму супраць усіх ворагаў, у першую чаргу вялікага князя маскоўскага240. Перагаворы з крымскім пасламі былі паспяхова завершаныя ў самым пачатку наступнага года, пасля чаго 7 студзеня 1507 г. Жыгімонт Казіміравіч у добрым настроі адправіўся
    237 Decius I. De Sigismundi regis temporibus. Cracoviae, 1521. P. 19—20.
    238 Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 8 (1499—1514): Uzrasymij knyga 8 I Parenge A. Baliulis, R. Firkovicius, D. Antanavicius. Vilnius, 1995. P. 50.
    239Тамсама. P. 51.
    240 Тамсама. P. 53—54.
    на каранацыйныя ўрачыстасці ў Кракаў241. Несумненна, у перагаворах мусіў браць удзел галоўны трыумфатар бітвы пад Клецкам князь Міхаіл Глінскі242.
    Перагаворы былі затым прадоўжаныя ў стаўцы хана, куды паехалі вялікія паслы Юрый Зяноўевіч, Якуб Івашэнцавіч і татарскі пісар Абрагім Цімірчыч243. Ад імя гаспадара і радных паноў паслы пацвердзілі падпісанае ў Мельніку пагадненне. У сваю чаргу, хан Менглі-Гірэй прысягнуў каралю і вялікаму князю Жыгімонту, а затым уручыў яго прадстаўнікам ратыфікаваную грамату («прысяжнын лмст»), Ратыфікацыя двухбаковага пагаднення адбывалася ў канцы чэрвеня 1507 г„ верагодна, у ханскай рэзідэнцыі «в городе Веселом». У ёй бралі ўдзел усе султаны, князі і ўланы, разам «с полковымй князн, зь дворяны н с кочовнымм князм...»244. Цікава, што сярод прысутных афіцыйных асоб Крымскага ханства знаходзіліся кіраўнікі крымскага войска пад Клецкам ханскія сыны Бурнаш і Біці-Гірэй. Сам рытуал прысягі вельмі вобразна апісаны Менглі-Гірэем у лісце да Жыгімонта Старога ад 14 ліпеня 1507 г.:«...яв головах з верхопмсанымм, зь братомл> н з детьмм, з уланы н с князн, co вснмп полковымм князн м З'ь дворяны, н с кочовнымм князн, п зь слугамм монмп, всн посполне стоя, Жмкгнмонту, королю, брату нашому, прмсягнулн есмо м тот прнсяжньш лнст далн есмо с тымм вызнанымп речмн, которые речн сталм ся»245. Пазней ад імя караля і вялікага князя Жыгімонта хану прысягнулі гаспадарскія паслы. Пры гэтым Менглі-Гірэй і яго вяльможы мусілі прысягаць на Каране, а гаспадарскія паслы — на Евангеллі.
    Менглі-Гірэй нават выдаў Жыгімонту ярлык на рускія гарады, уключна з Кіевам і Смаленскам, на якія прэтэндаваў маскоўскі ўладар246. Зроблена гэта было ў стылі былых залатаардынскіх ханаў, да аўтарытэту і славы якіх так імкнуліся ў Крыме. Спіс гарадоў і мясцовасцей, якія крымскі хан «надаваў» Жыгімонту, быў доўгім. Ён уключаў Кіеў, Уладзімір-Валынскі, Луцк, Смаленск, Падольскую зямлю, Камянец-Падольскі, Брацлаў, Сокаль, Звянігарад, Чаркасы, Пуціўль, Рыльск, Мцэнск, Любуцк, Казельск, Пронск, Аскол, Старадуб і нават
    241 Dziennik Macieja Drzewickiego. S. 344—345.
    242 Пра перамовы паміж Жыгімонтам Старым і Менглі-Гірэем гл. падрабязней: Kolodziejczyk D. Те Crimean Khanate and Poland-Lithuania. P. 30—36.
    243 LM. Uzrasymi} knyga 8. P. 54—55.
    244 Тамсама. P. 84.
    245 Тамсама. P. 84.
    246 Тамсама. P. 83—84.
    Пскоў, Вялікі Ноўгарад і Разань. У спіс уваходзіў таксама Глінск, бацькаўшчына князёў Глінскіх, а таксама цьма напаўміфічнага Ягалдая Сараевіча. Надаючы рускія гарады і землі вялікаму князю літоўскаму, Менглі-Гірэй спасылаўся на адпаведныя пагадненні паміж ханам Хаджы-Гірэем і Вітаўтам, а таксама на дамоўленасць паміж ім самім і Казімірам Ягайлавічам.
    Нарэшце, абодва бакі дамовіліся распачаць летам наступнага года сумесную ваенную выправу супраць вялікага князя маскоўскага247. У пачатку лета 1507 г. велікакняскае войска рушыла трыма калонамі на ўсход: на Смаленск, Полацк і Менск248. У канцы ліпеня ўслед за войскам рушыў новы гаспадар. У пачатку жніўня 1507 г. ён быў ужо ў Менску249. Са свайго боку, Менглі-Гірэй абяцаў паслаць на Васіля III вялікае войска на чале са сваім сынам султанам Махмет-Гірэем. Разам з ім мусілі вырушыць ханскія сыны Біці-Гірэй і Бурнаш250. Аднак да рэальнага ваеннага супрацоўніцтва паміж Крымам і ВКЛ справа так і не дайшла. Сумесная выправа на Маскву так і не адбылася. 8 кастрычніка 1507 г. Жыгімонт са скрухай пісаў да Менглі-Гірэя: «...тымм разы прншлм до нась от нашнх граннчныхг люден таковым слухн, мж тое твое вонско, которое посылал в московского землн, м до снх часов не бывалм н нмкоторому москвмтнну жадное шкоды не вчмнмлн»251. Хан апраўдваўся тым, што ў яго зямлю ўварваліся нагайцы, і войска на чале з Махмет-Гірэем мусіла вярнуцца дамоў252.
    Разам з тым, умовай далейшага ваенна-палітычнага супрацоўніцтва Менглі-Прэй называў пакаранне смерцю былога заволжскага хана Шах-Ахмата, які знаходзіўся ў Коўне253. Жыгімонт адказваў, што ні ён, ні радныя паны нічога падобнага не абяцалі254. Аднак плаціць «впомннкм» Менглі-Гірэю ён не адмаўляўся.