• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

    Рыцар на полі бітвы

    Клецк, жнівень1506 года
    Уладзімір Канановіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 410с.
    Смаленск 2017
    125.91 МБ
    2.1.2.	Крыніцы па гісторыі роду князёў Глінскіх.
    «Подллнный родослов Гллнсклх князей»
    «Родослов» складаецца з трох частак: (1) аповед пра продкаў Глінскіх — князёў Кіятаў; (2) прыезд князя Алексы — Аляксандра з сынам Іванам на службу да вялікага князя літоўскага Вітаўта; (3) служба князёў Глінскіх у Літве. Апошні з трох вызначаных у «Родослове» перыядаў заканчваецца сціслым паведамленнем пра прыезд братоў Львовічаў на службу ў Маскву. Такі падзел надаў гісторыі Глінскіх контуры. Персанажы і падзеі размешчаны ў творы ў храналагічным парадку, але ўкладальнік не дае ніякіх даціровак. Уся гісторыя Глінскіх адбываецца ўхраналагічна нявызначаных рамках ад вандравання Кіятаў у паволжскіх стэпах да эміграцыі Л ьвовічаў у Маскву.
    Што да геаграфічных рамак, то тут галоўным арыенцірам для ўкладальніка з’яўлялася рака Волга, якая дзеліць прастору на дзве
    17 Slownik geograficzny Krolestwa Polskiego i innych krajdw slowiaiiskich. T. 11. Warszawa, 1890. S. 247.
    18 Князь Барыс Глінскі быў жанаты з удавой князя Івана Карыбута, унучка якога (дачка Фёдара Варатынскага) была замужам за Іванам Яраславічам (Акты, относяіцйеся к йсторйй Западной Россйй, собранные й йзданные Археографмческою Коммссйею (далей — АЗР). Т. 1. Санкт-Петербург, 1846. С. 364).
    19 «Князю Мамаю 7 коігь ст> корчомт> тамі> жо, a 7 копт> з мыта тамт> жо» (РІ4Б. Т. 27. Стлб. 195). Маюцца на ўвазе корчмы ў Эйшышках і мыта ў Берасці.
    20 Pociecha W. Gliriski Wasyl II Polski Slownik Biograficzny. T. 8. S. 69; Герберштейн C. Зэпйскй o Московйй I Под ред. B. Л. Янмна. Москва, 1988. С. 87,111,191.
    21 Разрядная кнпга 1475—1605 гг. Т. 1.4. 1. Москва, 1977. С. 103.
    часткі. Укладальнік прывязвае гісторыю роду Глінскіх да правабярэжжа Волгі. Усе падзеі адбываюцца ў гэтай прасторы.
    Кожны з трох перыядаў мае сваіх галоўных персанажаў і герояў, з якімі звязаны ключавыя падзеі. Галоўны персанаж першай часткі «Родослова» — напаўлегендарны продак Глінскіх Мансур-Кіят. Ключавая падзея гэтага перыяду — заснаванне Мансур-Кіятам гарадоў Палтава, Глінск і Глініца. Постаць Мансур-Кіята з’яўлялася ідэальным тыпам князя-будаўніка. Гарады, заснаванне якіх яму прыпісвала традыцыя, далі яго продкам родавае імя, якое і забяспечыла ім трывалую самаідэнтыфікацыю. Першы перыяд, які можна ўмоўна назваць качавым, заканчваецца ад’ездам малодшага сына Мансур-Кіята Скіндара ў Крым. Старэйшы сын Алекса застаўся ў тых гарадах, якія заснаваў яго бацька22.
    Чынгізхан і Мамай таксама належаць да гэтага перыяду. «Родослов» паведамляе пра змаганне Кіятаў з Чынгізханам і іх наступнае прымірэнне, якое было замацавана шлюбам прадстаўнікоў родаў. Тым самым падкрэсліваецца кроўнае радство Кіятаў і Чынгізідаў, хоць і па жаночай лініі. У творы паведамляецца, што Чынгіз выдаў сваю дачку Залахуб за нейкага Бурлуда, а сам узяў жонку з роду Кіят. Нельга выключыць, што гэты Бурлуд паходзіў з Кіятаў, бо для Чынгізавай эпохі была ўласціва дуальнасць шлюбных адносін23. У той час з’явілася ўжо новая форма шлюбу, калі жонак бралі з іншых родаў. Аднак, несумненна, што вусная традыцыя, пакладзеная ў аснову першай часткі «Родослова», у цэлым дакладна адлюстроўвала сутнасць шлюбных адносін у мангольскім грамадстве эпохі Чынгізхана. Думка пра шлюбныя сувязі паміж Кіятамі і Чынгізам магла ўзнікнуць з наступных прычын. Па-першае, абодва роды вялі сваё паходжанне ад агульнага продка Хабул-хана; па-другое, Кіяты маглі быць паказаны сваякамі Чынгіза і яго нашчадкаў таму, што гэтага патрабавалі абставіны, у якіх паўстала легенда.
    Далей легенда апавядае пра цесныя сувязі Кіятаў з Чынгізідамі, а таксама з князем Мамаем, які быў сваяком Чынгізідаў па жаночай лініі. Асаблівая ўвага акцэнтуецца на тым, што ў гэты час Кіяты вярнулі сабе царскі тытул, якім яны валодалі да прыходу Чынгізхана. Цікава, што ў «Родослове» Мамай названы царом. Гэта можа сведчыць на карысць крымскага паходжання легенды, бо шэраг тагачасных татарскіх родаў выводзілі сваё паходжанне ад былога правіцеля Крыма. Дэклараваныя ў творы сыноўства Мансур-Кіята24 і бацькоўства Ма-
    22ВММОМнДР. Кн. 10. С. 195.
    23 Скрынннкова Т. Харнзма н власть... С. 18—20.
    24Тамсама. С. 30—32.
    мая адлюстроўвалі сацыяльную арганізацыю залатаардынскага грамадства: «сын» падпарадкоўваецца «бацьку», удзельнічае ў ваенных кампаніях апошняга, прыносіць яму даніну. «Бацька», у сваю чаргу, дзеліцца з «сынам» здабычай, дапамагае яму ў цяжкіх сітуацыях. Такія адносіны азначаюць асаблівую форму радства, але не кроўнага, а ўяўнага. Аўтар легенды, а ўслед за ім і ўкладальнік «Родослова» звялі форму ўяўнага радства, якім характарызаваліся адносіны Кіятаў з Чынгізідамі і Мамаем, да кроўнага. Гэтым самым было падкрэслена іх высакароднае паходжанне.
    Галоўным героем другой часткі з’яўляецца князь Іван Аляксандравіч, унук Мансур-Кіята. Ён увасобіў ідэальны тып князя, што прыняў хрысціянскую веру і пасля верна служыў свайму новаму ўладару, вялікаму князю літоўскаму Вітаўту. У «Родослове» паведамляецца, што пасля прыезду князя Івана з бацькам на службу да Вітаўта той надаў ім воласці Станка, Хоразаў, Серакаў, Гладкавічы. Калі Станка (Ставак) і Гладкавічы сапраўды належалі Глінскім25, то наконт Серакава і Хоразава няма пэўнасці. Вядома толькі, што Казімір Ягайлавіч пацвердзіў баярыну Пешку маёнткі Серхаў і Харахорын, што таму калісьці надаў князь Свідрыгайла26.
    У апавяданні гаворыцца таксама пра шлюб князя Івана Аляксандравіча з дачкой князя Данілы Астрожскага Настассяй. Гэты факт не пацвярджаецца іншымі крыніцамі, але, зыходзячы з характару адносін Глінскіх і Астрожскіх з Карыбутавічамі (Фёдар Данілавіч Астрожскі ўдзельнічаў у чэшскай выправе Фёдара Карыбутавіча 1422 г„ а ўдава яго сына пазней выйшла замуж за Барыса Глінскага), нельга выключаць такой мажлівасці. Ад гэтага шлюбу нарадзіліся сыны Барыс (дзед Міхаіла Львовіча), Фёдар і Сямён.
    У другой частцы «Родослова» ўвага ўкладальніка засяроджваецца на падзеях, звязаных з бітвай на Ворскле. Ён апавядае пра змаганне Вітаўта з татарскім ханам Цімур-Кутлукам, паражэнне літоўскага ўладара ад татарскага войска. Далей укладальнік паведамляе, што падчас уцёкаў Вітаўта яго суправаджаў Іван Аляксандравіч. Вялікі князь заблукаў і стаў прасіць князя Івана: «Только выведуть меня твоп вожм к моей Украмне, к которым момм городам нлн к волостем; м я темн городы й волостьмн тебя пожалую»27. За выратаванне гаспадара князь Іван атрымаў ад яго тыя гарады і воласці, куды яны прыбылі: горад
    25 LM. Uzrasymi} knyga 8. Р. 252.
    26 РНБ. Т. 27. Стлб. 95.
    27 ВНМОМнДР. Кн. 10. С. 196.
    Хорабр, воласці Макошын, Сахочаў, Верх, Абалонь. Апісанне надання князю Івану згаданых населеных пунктаў не грунтуецца на рэальных фактах, а толькі адлюстроўвае тагачасны стан літоўска-маскоўскай мяжы. Апісанне выратавання вялікага князя Вітаўта грунтуецца на распаўсюджаным у Сярэднявеччы сюжэце пра збаўленне воінам свайго ўладара. Гэты сюжэт увайшоў у легенды пра паходжанне некаторых тагачасных літоўскіх сем’яў. Так, згодна традыцыі, продак Валовічаў Юрый Вол прыкрываў адыход караля Казіміра Ягайлавіча пасля паразы ў бітве пад Хойніцамі (1454 г.), за што атрымаў ад яго значныя зямельныя наданні ў Гарадзенскім павеце28.
    Прыезд Алексы на службу Вітаўту і аповед пра выратаванне Вітаўта сынам Алексы павінен быў не толькі паказаць асаблівыя заслугі продка Глінскіх, але таксама вытлумачыць прыхільнасць вялікіх князёў літоўскіх да гэтага роду. Аповед пра князя Івана мае важнае значэнне ва ўсёй структуры «Родослова». Ён з’яўляецца мостам паміж легендарным паданнем пра вытокі роду Глінскіх і «жывой памяццю» ўкладальніка. У ім адлюстраваліся сітуацыя і патрэбы сучаснасці. Прыезд продка Глінскіх да вялікага князя Вітаўта разумеўся ў тых жа катэгорыях, што і прыезд братоў Львовічаў на службу да вялікага князя маскоўскага. Лепш за ўсё пра гэта сведчыць тэрміналогія: «... м князь MBaHi) н сь отцемть свонмт> Александромгь сотворнлн хотенме велнкого князя Вптовта, м прнехалн кь нему, н бнлм челоміэ ему вь службу сь своммн прдреченнымн тремя городы.. .»29. У канцы «Родослова» прыезд братоў Глінскіх у Маскву апісваецца ў тых жа словах: «.. ,а оть короля огь Жнгнмонта нз'ь Лнтвы князь Мнхайло Глннской сь братіею, м co всемн людьмп свопмн co многймн, м сь дворяны королевскнмн, пріехалн кь Москве служнтм велмкому князю Нвану Даннловнчу (sic!) всеа Русім»30. У абодвух выпадках падкрэсліваецца добраахвотны характар учынкаў.
    Галоўны персанаж трэцяй часткі — сам Міхаіл Львовіч Глінскі. Гэты раздзел пачынаецца з апісання наданняў, якія яго дзед Барыс Іванавіч атрымаў ад вялікага князя літоўскага Жыгімонта і караля Казіміра Ягайлавіча. Пасля згадкі, што дзеці Барыса служылі ў Літве, укладальнік пераходзіць непасрэдна да біяграфіі Міхаіла31. Аповед пра яго жыццёвы шлях аўтар распачынае з паведамлення пра пасольства Яна Літавора Храптовіча «вл. Немцы». Яна Літавора
    28 Лнтвнн М. О нравах татар, лнтовцев н москвнтян. С. 93, 138.
    “ВНМОНнДР. Кн. 10. С. 196.
    30Тамсама. С. 197.
    31 Тамсама. С. 197.
    суправаджаў яго выхаванец князь Міхаіл, які пасля заканчэння дыпламатычнай місіі застаўся ў Германіі працягваць адукацыю. Пасля вяртання дамоў Міхаіл служыў Аляксандру Казіміравічу: «.. .й король Александро взялт> князя Мнханла Глннского Львовмча кт> себе во двор-ь, м учмнмль его моршалком дворным»32. Галоўная падзея гэтага перыяду — бунт князёў Львовічаў: «П после королевы Александровы смертм сел'ь, на королевскомь м лнтовском-ь государстве, bi? Лмтве брать его король Жйгммонт'ь й не почал'ь его (князь Міхаіл. — У.К.) жаловата; н князь Мпхайло Глннской своею родною братьею болыпнмш co княземь Нваном-ь, м co княземт> BacnnbeMT,, й co княземі> Федоромь убмлн у короля, у Жнгнмонта, боярмна его Яна Березмнского м казну его всю взялм»33. Раздзел заканчваецца паведамленнем пра ад’езд братоў Львовічаў ад караля Жыгімонта і іх прыезд да вялікага князя маскоўскага.
    Па сутнасці, заканчэнне трэцяй часткі апавядання з’яўляецца пачаткам чацвёртай, якая ў тэксце адсутнічае. Падзеі, што адбываліся пасля эміграцыі Глінскіх у Маскву, належалі да таго самага перыяду, у якім жыў аўтар «Родослова». Гэты перыяд гісторыі роду Глінскіх-Львовічаў, непасрэдным сведкам якога з’яўляўся ўкладальнік радаводу, не завершаны.