Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

Рыцар на полі бітвы

Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
125.91 МБ
Маскоўскі перыяд жыцця князя Міхаіла Львовіча з’яўляецца адлюстраваннем князя Івана, унука МансурЖіята. Падзеі і абставіны ўласнага часу паўплывалі на бачанне ўкладальнікам «Родослова» мінулага Глінскіх і знайшлі адлюстраванне ў сканструяванай ім версіі іх гісторыі. Якім уяўляўся ўкладальніку маскоўскі перыяд жыцця Глінскіх, можна зразумець са зместу другой часткі апавядання. Прыезд князя Івана ў Літву і яго служба Вітаўту — гэта свайго роду архетып, які мусілі паўтараць яго нашчадкі князі Львовічы пасля прыезду ў Маскву і паступлення на службу да вялікага князя34. Такім чынам, сучаснасць князя Міхаіла адбілася ў мінулым яго продка.
Са з’яўленнем «Подлннного родослова Глйнскйх князей» род атрымаў выклад уласнай гісторыі. Радавод быў калектыўнай памяццю Глінскіх-Львовічаў. «Подллнный родослов», які быў створаны
“ВЙМОЙмДР.С. 197.
33Тамсама. С. 197.
34 У сувязі з гэтым цікавымі ўяўляюцца суадносіны тыпалагічнай пары «Вітаўт — Іван IV». Многія сучаснікі адзначалі, што новы вялікі князь маскоўскі (з 1547 г. — цар) увабраў усе тыя лепшыя рысы ўладара, якія былі ўласцівыя Вітаўту. Такой думкі прытрымліваліся некаторыя публіцысты свайго часу. Так, Міхалон Літвін, спасылаючыся на меркаванні сучаснікаў, пісаў, што Іван IV Васілевіч сваім ладам жыцця намагаецца быць падобным на Вітаўта (Лнтвпн М. О нравах татар, лптовцев н москвмтян. С. 80).
ў перыяд вострай палітычнай барацьбы паміж баярскімі групоўкамі, мусіў служыць палітычнай зброяй. Поспеху ў такой барацьбе маглі дасягнуць толькі найбольш інтэграваныя групы з высокім узроўнем самаідэнтыфікацыі, састаўной часткай якой і з’яўлялася калектыўная памяць. Такія групы абаронены, звычайна, не толькі эканамічна і палітычна, але і псіхалагічна — праз усведамленне свайго высокага статусу і ролі ў грамадстве. Але, самае галоўнае, адноўленае мінулае як міф павінна было служыць мадэллю, узорам для сённяшніх і будучых прадстаўнікоў роду.
2.1.3	Кіяты і Чынгізхан
Племя кіятаў у XIII ст. качавала ў стэпах Манголіі. Тагачасны летапісец Рашыд ад-Дзін падрабязна апавядае пра племёны і роды, з якіх складаўся мангольскі этнас. Уласна манголы дзяліліся на манголаў-нірунаў і манголаў-дарлекінаў. Да манголаў-нірунаў, якія яшчэ называліся кіятамі, адносіліся тыя плямёны і роды, што вялі сваё паходжанне ад легендарнай Алан-Гоа. Пры гэтым плямёны, якія паходзілі з роду АланГоа да шостага пакалення, адносіліся да нірунаў. У сваю чаргу, тыя з нірунаў, што вялі свой род ад шостага пакалення Алан-Гоа, ад Хабул-хана, зваліся кіятамі35. Тыя, што з’яўляліся прамымі нашчадкамі Хабул-хана, лічыліся кіят-барджыгінамі. Доўгі час на чале кіят-барджыгінаў стаяў Есугэй-багатур, унук Хабул-хана, бацька Тэмуджына — будучага Чынгізхана. Адзначым, што да нірунаў, акрамя кіят-барджыгінаў і ўласна кіятаў, належалі яшчэ тайджыуты, салджыуты, катакіны, дурбэны, баарыны, уруты, мангуты, баруласы, ісуты і інш.
Узначальваў племя Кіят яшчэ да Чынгіза Менгету-кіян. Пасля яго смерці кіраваць племем у якасці эміраў-тысяцкіх пачалі яго дзеці Кукі-наён і Мугэту-бахадур36. Кіяты, відавочна, не ўдзельнічалі ў еўрапейскім паходзе хана Батыя. Тысяча Кукі-наёна і Мугэту-бахадура засталася ў Манголіі пад камандай сына Чынгізхана Тулуя (Тулі)37.
Перасяленне кіятаў у створаную нашчадкамі Батыя дзяржаву — Залатую Арду — адбылося недзе напрыканцы XIII ст. пры хане Такце (1290—1312). У гэты час кіяты, разам з тайджыутамі, кінкітамі
35 Рашяд-ад-дмн. Сборнмк летопмсей. Т. 1. Кн. 1. Москва—Ленннград, 1952. С. 73—75, 152—153.
36Федоров-Давыдов Г. А. Обіцественный строй Золотой Орды. Москва, 1973. С. 46.
37 Тнзенгаузен В. Г. Сборняк матерналов, относяіцмхся к нсторнм Золотой Орды. Т. 2. Москва—Ленннград, 1941. С. 33.
і хушынамі, складалі аснову мангольскага войска ў Залатой Ардзе38. Адзін з туменаў Такты складаўся выключна з кіятаў39. Пераход кіятаў на службу хану Такце і перасяленне ў волжскія стэпы былі выкліканы, несумненна, усталяваннем сяброўскіх адносінаў паміж урукам (родам) Тулуй-хана, якому служылі кіяты, і ўрукам Джучы-хана, нашчадкі якога валодалі тронам у Залатой Ардзе40.
Вядома, што трэці сын Тулуй-хана Кутукту меў толькі адну дачку Кельміш-ака, якую ён аддаў замуж за эміра Салджыдай-гургана з племені конгурат. Гэты эмір служыў Такце і памёр у 1302 г.41. Тады ж, відавочна, кіяты і перайшлі на службу хану Такце. На далейшы лёс кіятаў сур’ёзна паўплывала ўнутрыпалітычнае становішча Мангольскай імперыі. У пачатку праўлення Такты спыніла сваё існаванне ў Каракаруме старэйшая кіруючая галіна Чынгізідаў — лінія Угэдэя. У Мангольскай імперыі напрыканцы XIII ст. узмацніліся дэцэнтралізатарскія тэндэнцыі. Ужо пры папярэдніку хана Такты, хане Менгу-Цімуру, адбылося фактычнае аддзяленне джучыцкіх ханаў ад вялікага каана ў Каракаруме. Адзіны род Чынгіза распаўся, і пачаўся працэс умацавання асобных яго галін. Пазіцыі Джучыдаў у гэты час рэзка ўмацаваліся. Пры ханах Узбеку (1312—1342) і Джанібеку (1342—1357) Залатая Арда перажывала свой зорны час.
На службе джучыдскіх ханаў кіяты па старой традыцыі выконвалі ваенныя функцыі. Яны мусілі ўдзельнічаць на баку хана Такты ў барацьбе з ханам Нагаем, прэтэндэнтам на залатаардынскі трон. Верагодна, ханы Залатой Арды выкарыстоўвалі кіятаў у якасці ваеннай сілы ў супрацьстаянні з уладарамі Персіі, асабліва пасля распаду там у першай палове XIV ст. мангольскай дзяржавы. Нельга выключыць мажлівасць удзелу кіятаў у збройнай канфрантацыі залатаардынскіх ханаў з уладарамі Літвы і Русі ў сярэдзіне XIV ст. Але прадстаўнікі роду выкарыстоўваліся не толькі на вайсковай службе. Вядомы выпадак, калі выхадзец з кіятаў выконваў дыпламатычныя даручэнні42.
У 1315 г. хан Узбек пасылаў нейкага Азбуку (Azbuka) з племені кіятаў да персідскага ільхана Ходабэнда з прычыны нападу военачальніка апошняга Баба на Харасан.
38 Греков Б. Д„ Якубовскмй А. Ю. Золотая Орда й ее паденне. Москва—Ленпнград, 1950. C.100.
39Тмзенгаузен В. Г. Сборннк матермалов, относяіцмхся к нсторяя Золотой Орды. Т. 2. С. 33.
40 Пра адносіны гэтых двух родаў: Тамсама. Т. 2. С. 50.
41 Тамсама. Т. 2. С. 50.
42 Hammer-Purgstall J. Geschichte der Goldenen Horde in Kiptschak. Pest, 1840. S. 283—284.
Служба залатаардынскім ханам мусіла, несумненна, паўплываць на культурную дамінанту роду. На працягу стагоддзя, калі кіяты качавалі ў стэпах паміж Волгай і Дняпром, яны не маглі не зведаць на сябе культурнага ўплыву плямёнаў, якія Lx акружалі. Паступова адзін са знакамітых і старэйшых мангольскіх родаў цюркізаваўся. Гэта тычылася, галоўным чынам, мовы. Замест мангольскай эліта ўсё часцей стала выкарыстоўваць кіпчака-агузскія дыялекты. Разам з мовай змянілася рэлігія. У часы Узбека многія мангольскія роды, у тым ліку, несумненна, кіяты, мусілі прыняць іслам. Разам з тым, яны захоўвалі вернасць старым мангольскім звычаям і традыцыям.
2.1.4.	Князь Мамай
У пачатку 60-х гг. XIV ст. адзіная дагэтуль залатаардынская дзяржава раскалолася на дзве часткі. Мяжой паміж імі стала Волга. У той час, калі ў левабярэжнай Ардзе адбываліся бясконцыя міжусобіцы, у правабярэжнай ад імя залежных ад яго ханаў непадзельна кіраваў князь Мамай. Акрамя таго, паміж гэтымі дзвюма ордамі амаль дваццаць гадоў (да 1380 г.) ішла несупынная барацьба за ўладу ў колішнім улусе Джучы.
Згодна з татарскімі крыніцамі (у прыватнасці, Abd el-Gaffar), князь Мамай паходзіў з племені кіятаў43. Ён меў несумненныя воінскія здольнасці і з’яўляўся вайсковым камандзірам татараў (цемнікам). He будучы ад нараджэння Чынгізідам па прамой лініі, Мамай вымушаны быў прыкрываць сваю ўладу ў заходняй частцы Залатой Арды марыянетачнымі фігурамі ханаў з дынастыі Чынгіза. Сам жа ён быў жанаты з дачкой хана Бердзібека, што быў забіты ў 1359 г., пасля чаго ў Залатой Ардзе пачаўся працяглы перыяд унутраных канфліктаў.
Князь Мамай бліскуча скарыстаўся ўнутрыардынскімі міжусобіцамі. Ён здолеў распаўсюдзіць сваю ўладу ад Каспійскага мора да Дняпра і Крыма. Нягледзячы на шматлікія спробы, яму, аднак, так і не ўдалося захапіць сталіцу Залатой Арды Сарай44.
Пад непасрэднай юрысдыкцыяй Мамая знаходзіліся землі ў басейне ракі Ворсклы на татарска-рускім памежжы45. Глінск, як і іншыя гарады, таксама быў пад уладай татараў Мамая. Другая пало-
43Spuler В. Die Goldene Horde. Die Mongolen in Russland 1223—1502. Leipzig, 1943. S. 112.
44 Historical Dictionary of medieval Russia I Ed. L. Langer. London, 2002. P. 120—121.
45 Летапісы XV—XVI стст. адзначаюць, што землі ў басейне ракі Ворскла знаходзіліся пад непасрэднай юрысдыкцыяй татарскіх ханаў. Так, рускі кніжнік, апісваючы месца бітвы 1399 г„ лакалізаваў яго «у рекп Ворсклы в Татарской земле». Гл.: Руснна О. В. Украіна під татарамн і Лнтвою. Кнів, 1998. С. 36.
ва XIV ст. была часам узмоцненай татарскай каланізацыі рэгіёна. 3 цюркскай каланізацыяй было цесна звязана фарміраванне ў тэтым рэгіёне тэрытарыяльных утварэнняў татарскіх феадалаў. Адным з такіх апорных пунктаў татарскай улады ў Падняпроўі была «цьма» татарскага князя Ягалдая Сараевіча, якая размяшчалася ў вярхоўях Псла, Северскага Данца, Сейма і Аскола і праіснавала да канца XV ст.46. Такім жа татарскім «феодам» у Падняпроўі з’яўляўся Сніпарод, заснаванне якога звязвалася ў калектыўнай памяці пазнейшых насельнікаў з выхадцамі з Паўночнага Каўказа47. Глінск таксама з’яўляўся важнейшым фарпостам татарскай улады ў Падняпроўі48.
Кім былі першыя татарскія латыфундысты ў басейне Ворсклы і, у прыватнасці, у Глінску? Нашчадкамі каго былі князі Глінскія? Каб адказаць на гэтыя пытанні, неабходна высветліць родавую сувязь будучых князёў Глінскіх з князем Мамаем. Як было згадана, «Подлннный родослов Глннскнх князей» упрост прыпісвае ім паходжанне ад князя Мамая. Большасць даследчыкаў, аднак, успрымае гэтыя звесткі як легендарныя. Так, радавод Глінскіх утрымлівае шэраг фальклорных матываў, легендарных звестак. Але адначасова ён мае рэальнае ядро адносна паходжання гэтага татарскага роду. Увогуле памяць цюркскіх народаў надзвычай трывала захоўвае родавыя і генеалагічныя сувязі. Звесткі радаводу Глінскіх пацвярджаюцца афіцыйнымі крыніцамі. Так, у 1502 г. заволжскі хан Шах-Ахмат звяртаўся да Івана, Васіля і Міхаіла Глінскіх: «Кмят князя Мамаевы есте правын детн...»49. Хто-хто, а хан Заволжскай Арды мусіў дакладна ведаць паходжанне найбуйнейшых татарскіх родаў. Да таго ж, ад часу смерці Мамая мінула ўсяго сто з нечым гадоў. Другі татарскі хан, крымскі хан Менглі-Гірэй, звяртаўся да князя Міхаіла Глінскага як «брат», г. зн. як да роўнага. Адзін з братоў трыумфатара Клецкай бітвы 1506 г. князь Васіль Глінскі меў мянушку «Мамай», якая ўказвала на яго паходжанне. Больш таго, у асобных дакументах ён, у адрозненне ад сваіх малодшых братоў, выступае выключна пад гэтым імем50. Можна запярэчыць, што тут маецца на ўвазе нейкі іншы Мамай, тым больш, што ў татарскім свеце гэтае імя было