Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
1.1.25. Вяртанне ў Вільню
На наступны дзень пасля перамогі, 9 жніўня 1506 г., гаспадарскае войска вырушыла ў Вільню. У Глінскага была сур’ёзная нагода спяшацца. У сталіцы паміраў кароль і вялікі князь Аляксандр. На моцы велікакняскага тастамента патрэбна было забяспечыць дынастычныя інтарэсы Ягайлавічаў і ажыццявіць легітымную перадачу ўлады глогаўскаму князю Жыгімонту Казіміравічу. Неабходна было ў сціслыя тэрміны арганізаваць і правесці выбары новага вялікага князя літоўскага. ГІрычын для хвалявання не бракавала. Як у Кароне, так і ў ВКЛ існавала ўплывовая партыя, якая імкнулася ажыццявіць адпаведную пастанову Мельніцкага сойма 1501 г., згодна якой выбары агульнага манарха былі прэрагатывай магнатэрыі абедзвюх дзяржаў. На яе чале ў ВКЛ стаялі віленскі біскуп Войцех Табар і троцкі ваявода Ян Забярэзінскі219. Глінскі не сумняваўся, што пасля смерці Аляксандра яны пачнуць рашучыя дзеянні, каб перашкодзіць намерам прыхільнікаў ліквідацыі Мельніцкай уніі і сарваць выбары новага гаспадара.
Амаль усю дарогу ад Клецка да Вільні войска суправаджала камета, змрочны сілуэт якой пачаў з’яўляцца на начным небе 8 жніўня220. Калі гаспадарскае войска падыходзіла да сталіцы, камета ўжо набыла выразныя абрысы221. У войску не пераставалі гадаць, што азначае яе раптоўнае з’яўленне. Гэта сімвал перамогі над ворагам ці прадвеснік бед у недалёкай будучыні?
12 жніўня 1506 г. надворны маршалак Міхаіл Глінскі быў ужо ў Вільні. Яго воіны-пераможцы трыумфальна ўехалі ў горад. У сувязі з хваробай гаспадара ўрачыстых цырымоній, стральбы з гармат і мушкетаў не было222. Глінскі ў поўным рыцарскім рыштунку адразу накіраваўся ў Ніжні замак. Пасля таго як Глінскі ўвайшоў у пакой
2,9 Finkel L. Elekcya Zygmunta I. Sprawy dynastyi jagiellonskiej i unii polsko-litewskiej. Krakow, 1910. S. 30—35; Рарёе E Aleksander Jagielloriczyk. Krakow, 1949. S. 99; Pietkiewicz K. Wielkie Ksi^stwo Litewskie... S. 116—117.
220 «Augustus 8: Cometes apparuit fusee» (Wlasnor^czne zapiski Erazma Ciolka... S. 454).
221 «Augustus 12: Cometes clams apparuit hora tertia» (Wfasnoreczne zapiski Erazma Ciolka... S. 454).
222 Аповед пра ўезд вялікай княгіні Алены Іванаўны ў Вільню ў 1495 г. (ПСРЛ. Т. 32. С. 97).
гаспадара, ён літаральна з парога паведаміў паміраючаму Аляксандру пра перамогу над татарамі. Саму рэляцыю Глінскі мусіў рабіць па-польску, на той мове, на якой гаспадар і фаварыт часцей за ўсё камунікавалі паміж сабой. Аляксандр, які не мог гаварыць, уважліва выслухаў рапарт надворнага маршалка, а затым узняў рукі ўгору і са слязамі ў вачах падзякаваў Богу за перамогу.
У гэты ж дзень Міхаіл Глінскі напісаў пераможную рэляцыю да вармінскага біскупа Лукаша Ватцэнродэ223. Можна меркаваць, што яна была пісьмовай рэдакцыяй прамовы Глінскага перад паміраючым каралём. Пераклад прамовы на лацінскую мову быў зроблены, відаць, самім князем Міхаілам. 3 ліста надворнага маршалка вынікала, што перамога над крымскімі татарамі была амаль поўная. Была дасягнута галоўная мэта: вызвалены практычна ўвесь захоплены татарамі палон, які налічваў да 40 тысяч чалавек. Таксама была захоплена багатая здабыча, у тым ліку і 30 тысяч коней — бахматаў. Татарскае войска ў выніку бітвы перастала існаваць. Праўда, частка татараў, у тым ліку ханскія сыны, здолела пазбегнуць смерці і паспрабавала ўратавацца ўцёкамі, аднак за імі была адпраўленая пагоня. Болыпасць уцекачоў была перахоплена і знішчана. Толькі невялікай колькасці татараў удалося вярнуцца дамоў. Сярод шчасліўчыкаў былі сыны хана — Бурнаш і Біці-Гірэй. Яны і прынеслі ў Крым жахлівую вестку аб паразе татарскага войска пад Клецкам.
1.1.26. Пасля перамогі
Кампанія 1506 г. мела важныя ваенна-тэхнічныя наступствы. Бітва пад Клецкам 5 жніўня 1506 г. засведчыла пэўную эвалюцыю ваеннага мастацтва ў ВКЛ224. Размова ў першую чаргу мусіць ісці пра тактычны бок аперацыі, дзе можна заўважыць мноства новых элементаў. Хуткі марш на варожы кош, атака дзвюма калонамі на пазіцыі ворага з мэтай знішчэння галоўных сіл праціўніка, паказная дэманстрацыя ваеннай сілы, актыўнае праследаванне адступаючага ворага — гэтыя і некаторыя іншыя невядомыя дагэтуль у баявой практыцы гаспадарскага войска тактычныя прыёмы былі шырока выкарыстаныя ў ходзе бітвы пад Клецкам.
Бліскуча зарэкамендавалі сябе новыя віды войска, у першую чаргу, лёгкая кавалерыя — рацы. У бітве пад Клецкам рацы выконвалі многія фунцыі. Яны выкарыстоўваліся як шпегі і праводзілі
223 АА. S. 546—547.
224 Herbst S. Kleck 1506. S. 228.
разведку боем пазіцый праціўніка. Рацы былі ў шэрагу першых аддзелаў якія пераправіліся на другі бераг Лані і рушылі на пазіцыі Bopara. У адкрытым баі рацам не было роўных у гаспадарскім войску. Іх адвага, вывучка і хуткасць здзіўляла ворагаў. Нарэшце, рацы былі першымі, хто кінуўся наўздагон уцякаючым татарам. Можна ўпэўнена сказаць, што рацам належыць выключная роля ў разгроме татарскага войска пад Клецкам.
Цікавым уяўляецца тэхнічны бок бітвы. Дагэтуль артылерыя ў гаспадарскім войску выкарыстоўвалася эпізадычна. Яна не адыгрывала самастойнай ролі ў бітве. Клецкая бітва 1506 г. засведчыла ўзрослую ролю артылерыі і ператварэнне яе ў самастойны род войска.
Гэтыя новыя элементы з’явіліся, галоўным чынам, дзякуючы асобе і таленту надворнага маршалка князя Міхаіла Львовіча Глінскага. He выключана, што без яго тактычнай граматнасці, асабістай мужнасці, ініцыятыўнасці і хітрасці не было б ніякай перамогі. Кампанія яскрава засведчыла ўзрослую ролю военачальніка ў баі.
Засігналізаваная ў Клецкай бітве 5 жніўня 1506 г. праграма ваеннай рэформы ў ВКЛ не страціла сваёй актуальнасці пасля ад’езду князя Міхаіла Глінскага на службу ў Маскву. Справа, распачатая Глінскім, была прадоўжана яго старэйшым калегам князем Канстанцінам Іванавічам Астрожскім. У 1507 г. князь Канстанцін вярнуўся на радзіму з сямігадовага маскоўскага палону. У хуткім часе яму была вернута пасада вялікага гетмана ВКЛ. На гэтай пасадзе Астрожскі прадоўжыў рэформы гаспадарскага войска. Ён выкарыстаў тыя новыя элементы (найманыя жаўнеры, рацы, артылерыя, асабісты прыклад военачальніка, актыўная тактыка), якія былі апрабіраваныя Міхаілам Глінскім у бітве пад Клецкам 1506 г. Здаецца, што слынная Аршанская перамога 1514 г., якая высвеціла ваенны талент князя Канстанціна, была б немагчымай без Клецкай перамогі 1506 г. Дзякуючы Канстанціну Астрожскаму змянілася таксама становішча на поўдні. Яго перамогі над татарамі разам з «упамінкамі» аслабілі ў рэшце рэшт крымскі прэсінг на землі Кароны і ВКЛ.
Бітва пад Клецкам 1506 г. мела несумненнае псіхалагічнае і маральнае значэнне. Клецк паказаў, што гаспадарскае войска здольна перамагаць праціўніка на полі бою. Гэта была, бадай што, першая буйная перамога, якую ВКЛ атрымала з часоў легендарнай Грунвальдскай бітвы 1410 г. Быў узняты баявы дух войска, маральны клімат у грамадстве стаў больш аптымістычным. Сама бітва пад Клецкам неўзабаве стала часцінай народнай памяці. Пра Клецкую
перамогу складалі песні і аповесці, якія дэкламавалі на маршы, у моманты адпачынку і непасрэдна перад боем.
1.1.27. Смерць Аляксандра Казіміравіча (19.08.1506 г.)
Вестка пра перамогу над татарамі, здавалася, прыпадняла настрой Аляксандра. З’явілася надзея на паляпшэнне стану караля. 14 жніўня ў Гданьск ад яго імя было накіравана пасланне з паведамленнем аб перамозе над татарскім войскам225. Цікава, што ў ім нічога не гаварылася пра ролю Міхаіла Глінскага, затое падкрэслівалася заслуга аддзела на чале з гаспадарскім каморнікам Пятром Гервастам з Унрава. У лісце агульна гаворыцца пра жыхароў ВКЛ, якім на дапамогу былі пасланыя асобныя польскія прыдворныя (...contra quos (Tartaros) dum istius terre populum cum nonnullis curiensibus Polonis felici auspicio direxissemus). Ці не было гэта пасланне адрэдагавана палякам-сакратаром, які раўніва ставіўся да заслуг Глінскага? He выключана, што ліст у Гданьск быў напісаны і адрэдагаваны самім каронным канцлерам Янам Ласкім, які, як Міхаіл Глінскі і жонка ўладара вялікая княгіня Алена, да апошніх хвілін знаходзіўся побач з Аляксандрам. Вельмі хутка надзея на паляпшэнне здароўя караля канчаткова згасла. 19 жніўня а чацвёртай гадзіне раніцы караля і вялікага князя Аляксандра не стала226.
Паводле ўспамінаў сучаснікаў, Аляксандр Казіміравіч быў сярэдняга росту, меў прадаўгаватую форму твару, насіў звычайна, як сапраўдны літвін, доўгія валасы. Дзякуючы навукам Яна Длугаша і Філіпа Калімаха Буанакорсі ён атрымаў неблагую адукацыю, хоць інтэлектуальная дзейнасць не асабліва яго і займала. Кароль быў немнагаслоўным і нават флегматычным. Ён быў сціплым і непатрабавальным у жыцці. Адзінай яго забавай з’яўлялася музыка, захапленне якой падзяляла яго жонка вялікая княгіня Алена Іванаўна227. Увогуле, музыка займала важнае месца на двары Аляксандра, тут заўжды не бракавала таленавітых і здольных музыкаў. Аляксандр быў дбайным гаспадаром, умеў лічыць кожны грош. За гады яго праўлення значна вырас дзяржаўны скарб ВКЛ228. Разам з тым, ён быў дастаткова шчодрым манархам, умеў узнагароджваць і абдорваць сваіх падданых. Кароль добра разбіраўся ў людзях, меў вялікі
225 АА. S. 548.
226 Рарёе Е Aleksander (1492— 1506) S. 656.
227Тамсама. S. 656.
228 Pietkiewicz К. Wielkie Ksi^stwo Litewskie... S. 198—200.
талент у падборы супрацоўнікаў. У гэтым плане каронны канцлер Ян Ласкі і надворны маршалак ВКЛ Міхаіл Глінскі з’яўляюцца найлепшым прыкладам. Аляксандр вылучаўся дыпламатычнымі здольнасцямі і немалой сілай волі, што ў сукупнасці дазволіла яму паспяхова супрацьстаяць прэсінгу з боку вяльможаў і магнатаў229. Увогуле, як падаецца, Аляксандр Казіміравіч не меў удачы і харызмы, так неабходных для любога палітыка230. Разам з тым, у яго апраўданне неабходна сказаць, што становішча Літвы ў гады яго панавання было надзвычай некарысным. Але адказнасць за гэта кладзецца ў першую чаргу на бацьку Аляксандра — караля і вялікага князя Казіміра Ягайлавіча.
1.1.28. Новы гаспадар
У той час, калі ў Вільні паміраў кароль і вялікі князь Аляксандр, глогаўскі князь Жыгімонт быў ужо ў дарозе. Яго шлях у Літву ляжаў праз Познань, Мазовію. У невялікім мазавецкім мястэчку пад назвай Ліў Жыгімонта ў канцы жніўня 1506 г. насцігла вестка пра смерць брата231.