• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

    Рыцар на полі бітвы

    Клецк, жнівень1506 года
    Уладзімір Канановіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 410с.
    Смаленск 2017
    125.91 МБ
    1.1.9.	Катастрофа на Вядрошы (14.06.1500 г.)
    Пераход на бок вялікага князя маскоўскага С. Бельскага, С. Мажайскага і В. Шамячыча, захоп маскоўскім войскам Бранска і іншых гарадоў выклікалі хуткую рэакцыю Аляксандра Казіміравіча. Гаспадар абвясціў збор войска, якое ўзначаліў вялікі гетман Канстанцін Астрожскі77. Войска рушыла ў кірунку Смаленска. Сам вялікі князь паследаваў за ім спачатку да Менска, а пасля да Барысава, дзе размясціў сваю стаўку. Гаспадарскае войска рушыла далей да Смаленска, дзе да яго далучыўся мясцовы ваявода Станіслаў ІІятровіч Кішка.
    Выправа была арганізаваная не найлепшым чынам. Гаспадарскае войска было невялікім па колькасці. Згодна Хроніцы Быхаўца, яно налічвала максімум «polczetwerty» (3,5 тыс.) коннікаў, не ўлічваючы пехацінцаў78. I гэта ў той час, калі мабілізацыйныя здольнасці ВКЛ у канцы XV — пачатку XVI стст. складалі не менш за 40 тысяч воінаў79. Як бачна, было сабрана меней за дзясятую частку ўсяго паспалітага рушання дзяржавы. Аснову войска складалі пераважна панскія і княскія початы, а таксама надворная харугва. Згодна
    74 Кром М. Меж Русью н Лятвой. С. 98.
    75 Лнтвян М. О нравах татар, лмтовцев м москвятян. С. 96.
    76ПСРЛ. Т. 32. С. 99—100; ПСРЛ. Т. 35. С. 166.
    77ПСРЛ. Т. 32. С. 100.
    78ПСРЛ.Т. 35. С. 167.
    79 Рарёе F. Polska і Litwa na przelomie wiekow srednich. Т. 1. Ostatnie dwunastolecie rz^dow Kazimierza Jagiellonczyka. Krakow, 1904.
    з паведамленнямі крыніц, у войску знаходзіліся надворны маршалак Рыгор Станіслававіч Осцікавіч, гаспадарскі падчашы Мікалай Мікалаевіч Радзівіл, маршалак Ян Пятровіч, маршалак Ян Літавор Храптовіч80. Усе яны былі дворскімі ўраднікамі. Менавіта іх вялікі князь Аляксандр выслаў супраць маскоўскага войска. Іх початы і харугвы і склалі аснову войска ВКЛ у кампаніі 1500 г. У гаспадара не было часу чакаць на падыход харугваў з аддаленых земляў ВКЛ. Ён мусіў дзейнічаць хутка і аператыўна.
    Сабранае на хуткую руку гаспадарскае войска рухалася не вельмі імкліва. Яно доўгі час знаходзілася ў Смаленску. Атрымаўшы нарэшце вестку ад шпегаў, што адносна невялікае маскоўскае войска на чале з ваяводам Юрыем Захарнічам стаіць на Вядрошы, гаспадарскія ваяводы няспешна рушылі ў гэтым кірунку. Па дарозе яны зрабілі прывал у Ельні. Такі нетаропкі марш дазволіў войску Юрыя Захарніча атрымаць значныя падмацаванні.
    Вялікі гетман Канстанцін Астрожскі і падначаленыя яму паны паводзілі сябе дастаткова самаўпэўнена. Спачатку яны з недаверам паставіліся да вестак маскоўскага перабежчыка, былога дзяка пана Багдана Сапегі Германа, пра падыход дадатковых сіл маскоўскага войска на чале з ваяводамі Данілам Шчэнем і Іванам Перамышльскім81. Асабліва раззлавала паноў парада перабежчыка не ўступаць у бой з пераўзыходзячымі сіламі праціўніка, а адысці. Загадаўшы павесіць перабежчыка, яны рушылі далей. Нават калі ў Лапаціне гаспадарскія ваяводы атрымалі дакладную інфармацыю пра колькасны склад праціўніка, што чакаў іх на Вядрошы82, іх рашэнне не было зменена. Апошнія дзве мілі войска ВКЛ мусіла ісці праз лес па разбітай дарозе, што не магло не паўплываць на фізічны стан воінаў83. Да Вядрошы літвіны падышлі стомленымі.
    Гетман Астрожскі спадзяваўся раптоўным ударам апракінуць галоўныя сілы маскоўскага войска і змусіць яго да ўцёкаў. Такі манеўр меў на мэце пераканаць маскоўскіх баяр, што войска ВКЛ колькасна не саступае маскоўскаму. Лес, які прыкрываў тылы гаспадарскага войска, не даваў магчымасці праціўніку ацаніць яго колькасць. План
    80ПСРЛ.Т.35. С. 166—167.
    81Тамсама. С. 167.
    82 «Kniaz Konstantyn ze і panowe у wse lude, suszcze s nimi, radu a wmysl swoy na tom polozyli, malol mnoho moskwicz budet, tolko wzemszy Boha na pomocz bitysia s nimi, a ne biwszysia nazad ne wernutysia, no ity, y wse pryluczywszesia widyty, ino szto budet wola bozaja» (ПСРЛ. T. 35. C. 167).
    83ПСРЛ. T. 35. C. 167.
    Астрожскага спрацаваў толькі ў самым пачатку бітвы. Маскоўскія баяры, думаючы, што іх атакуе авангард вялікага гаспадарскага войска, пачалі адступаць. Але калі кіраўніцтва праціўніка даведалася пра малалікасць войска ВКЛ, яно павярнула назад і ўсімі сіламі ўдарыла на літвінаў. Апошнія спрабавалі мужна абараняцца, але змушаныя былі ратавацца ўцёкамі. У выніку арганізаванага маскоўскімі ваяводамі праследавання амаль усе літвіны былі забіты або ўзяты ў палон. Так няўдала завяршылася для вялікага князя літоўскага летняя кампанія 1500 г.
    Катастрофа на берагах Вядрошы мела выключна цяжкія наступствы для ВКЛ. Дзяржава страціла лепшых ваяроў, лепшыя харугвы і початы. Гаспадарскае войска, а дакладней яго ядро, фактычна перастала існаваць. Пасля Вядрошы вялікі князь літоўскі быў не ў стане весці наступальныя дзеянні і мусіў перайсці да абароны. На шчасце найвышэйшага кіраўніцтва ВКЛ, Іван III задаволіўся дасягнутымі ў 1500 г. поспехамі і спыніў84 актыўныя дзеянні. Ён жа прыслаў паслоў з мірнымі прапановамі.
    У палон трапіла амаль усё ваеннае кіраўніцтва дзяржавы разам з вялікім гетманам. Гэту страту вялікі князь Аляксандр перажываў асабліва цяжка. Неўзабаве пасля паразы на Вядрошы Аляксандр, прыняўшы мірныя прапановы вялікага князя маскоўскага, з роспаччу пісаў да таго: «Н мы посылалм былм там на граннцы гетмана нашого, князя Константнна Нвановмча Острозского, м панов нашых от твонх людей постереч. Н твом людн нашых людей поразмлм м гегьмана нашого, м панов нашых головамм к тобе прывелм»85. Сярод палонных былі Рыгор Осцік, Ян Літавор Храптовіч, Мікалай Глябовіч, Мікалай Зяноўевіч і многія іншыя паны86. Толькі ўцёкамі ўратаваў жыццё пан Ян Пятровіч87. Пазбег смерці палону смаленскі ваявода Станіслаў Пятровіч Кішка88.
    Акрамя гэтага, параза на Вядрошы 14 ліпеня 1500 г. надзвычай моцна дэмаралізавала ўсё грамадства ВКЛ. Весткі аб катастрофе вельмі хутка распаўсюдзіліся па землях дзяржавы, дасягнуўшы самых аддаленых яе куточкаў. Жах і роспач агарнулі людзей. Сам жа вялікі
    841500 г.: Квяткоўскі К. Бітва на рацэ Вядрошы 14 діпеня 1500 года. Ваенна-палітычныя перадумовы, абставіны і хада сечы, вынікі і значэнне для ўсёй кампаніі 1500 года II ARCHE. 2014. № 12. С. 40—80.
    85 LM. Uzrasymij knyga 5. Р. 154.
    86 ПСРЛ. Т. 35. С. 167. Хроніка Літоўская і Жамойцкая падае пашыраны спіс палоненых на Вядрошы паноў (ПСРЛ. Т. 32. С. 100).
    87ПСРЛ. Т. 35. С. 167.
    88 Pietkiewicz К. Wielkie Ksi^stwo Litewskie... S. 100.
    князь Аляксандр мужна ўспрыняў навіну пра разгром свайго войска89. Нарэшце, параза на Вядрошы адкрыла дарогу татарскім атрадам у глыб земляў ВКЛ. Карыстаючыся паслабленнем Літвы і дэмаралізацыяй мясцовага насельніцтва, крымскі хан Менглі-Гірэй пачаў раз за разам высылаць свае войскі ў цэнтральныя раёны дзяржавы.
    1.1.10.	Найманыя жаўнеры
    Кампанія 1500 г. пераканала вялікага князя Аляксандра ў слабасці паспалітага рушання. Больш таго, у сувязі з гібеллю гаспадарскага войска на Вядрошы і паланеннем часткі камандавання, яго аператыўна-тактычныя магчымасці істотна зменшыліся. На яго нельга ўжо было пакладацца ў змаганні з моцнымі і небяспечнымі ворагамі. Патрэбны былі новыя ваенныя сілы.
    Такой сілай бачылася найманае войска. У XV ст. найманыя жаўнеры сталі ўжо асновай армій у Еўропе. Гэта былі прафесіяналы ваеннай справы, што вывучкай і падрыхтоўкай пераўзыходзілі феадальнае апалчэнне. На чале найманых жаўнераў стаялі кандацьеры (італ. Condotto — падрадчык, военачальнік). Апошнія звычайна самі набіралі воінаў, якімі затым камандавалі. Практычна ніводны канфлікт XV ст. не абыходзіўся без наймітаў. Італьянскія войны канца XV ст. толькі засведчылі ўзрослае значэнне гэтай катэгорыі воінаў90. У канцы стагоддзя ўтварыўся таксама ўстойлівы рынак найманых жаўнераў. Большасць іх паходзіла з бедных і перанаселеных (Боснія, Іспанія) або вядомых сваімі воінскімі традыцыямі (Швейцарыя, Чэхія, Германія) краін Еўропы.
    Вялікі князь Аляксандр прыступіў да найму замежных жаўнераў. Іх вярбоўка адбывалася ў Польшчы, Чэхіі і асобных нямецкіх землях91. Пунктам збору жаўнераў быў польскі горад Познань92. Там жа адбываўся разлік з імі. Гетманам усіх найманых войск быў прызначаны ўраджэнец Чэхіі Ян Чэрнін. У 1501 г. найміты ўдзельнічалі ў паходзе войска ВКЛ на чале з вялікім гетманам Станіславам Янавічам Кезгайлам пад Смаленск з мэтай вызвалення горада з аблогі. Пасля завяршэння кампаніі іх адаслалі «на заставу» ў Полацк і іншыя памежныя замкі93.
    89ПСРЛ. Т. 35. С. 167; ПСРЛ. Т. 32. С. 100.
    90 Пра ролю кандацьераў у еўрапейскай гісторыі эпохі Рэнесансу гл. падрабязней: Burckhardt J. The Civilization of the Renaissance in Italy. 3d ed. Phaidon, 1995. P. 14—18; Trease G. The Condottieri. London, 1970.
    ’ЧІСРЛ.Т. 35. C. 168.
    92ПСРЛ. T. 32. C. 100.
    93 ПСРЛ. T. 35. C. 168. Гл. таксама пасольства Аляксандра Казіміравіча да паноў Кароны 5 жніўня 1502 г. (АА. S. 125).
    Думаецца, што князь Міхаіл, як адзін з найбліжэйшых дарадцаў гаспадара, браў актыўны ўдзел у вярбоўцы замежных жаўнераў. Як ніхто іншы, Глінскі ведаў еўрапейскі рынак наймітаў і добра арыентаваўся ў коштах на іх паслугі. 3 асобнымі ротмістрамі ён быў добра знаёмы або нават падтрымліваў сяброўскія сувязі. He выключана, што многія жаўнеры і ротмістры з’явіліся ў ВКЛ дзякуючы намаганням князя Міхаіла. Той жа Ян Чэрнік мог быць завербаваны, калі не самім Глінскім, то па яго рэкамендацыі. Глінскі і Чэрнік маглі ведаць адзін аднаго яшчэ з часу фрысландскай кампаніі або нават яшчэ раней. Сярод багемскіх жаўнераў аўтарытэт «пана Міхала», як яны яго называлі94, быў неаспрэчным.
    Магчыма, сярод наймітаў, якія прыбылі ў ВКЛ у 1501 г., быў Колікратар, імя якога стане вядомым у сувязі з канфліктам паміж Глінскім і Забярэзінскім. Верагодна, яго сапраўднае прозвішча было Калькройт (Kalkreut) і паходзіў ён менавіта з Саксоніі. Калі нашая ідэнтыфікацыя верная, тады можна меркаваць, што Калькройт прадстаўляў цэлую дынастыю дворскіх служэбнікаў. Яго продак, Тама фон Калькройт (Thammo von Kalkreut), у 1381 —1406 гг. быў прыдворным саксонскіх герцагаў95.
    1.1.11.	Пачатак спусташальных татарскіх нападаў на цэнтральныя землі ВКЛ
    3	канца XV ст. павялічылася колькасць татарскіх набегаў на землі ВКЛ. У гэты ж час мяняецца кірунак нападаў. Калі раней іх аб’ектам былі пераважна памежныя землі ВКЛ (Падолле, Валынь, Кіеўшчына, Ноўгарад-Северская зямля), то цяпер татары пачалі пранікаць у цэнтральныя раёны дзяржавы. Заняты на ўсходнім фронце, вялікі князь літоўскі быў не ў стане даць належны адпор татарскім аддзелам, што ўрываліся з поўдня. Сам вялікі князь маскоўскі неаднаразова падбухторваў крымскага хана атакаваць цэнтральныя землі ВКЛ, якія складалі заплечча абароны дзяржавы: «Говорптп ему (послу. — У К) царю МенглнЛйрею накрепко, чтобы царь однолмчно пошел на Лнтовскую землю ратью, нлп бы брата своего да м детей свонх послал. А шел бы царь, нлн его детм, к Клеву, млн к Слуцку, н к Турову, ri к Пмнску, мк Менл>ску, того деля, чтобы как недругу гораздо недружба довестм»96. Ваюючы з Маскоўскай дзяржавай, вялікі князь літоўскі заўжды меў перад сабой двух ворагаў.