Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

Рыцар на полі бітвы

Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч

Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
125.91 МБ
Разам з тым, колішні фаварыт быў фактычна аддалены ад дзяржаўных спраў. Праўдападобна, яшчэ ў лістападзе 1506 г. на
322 АА. S. 522.
323 «(Glinscius) persuasum habuerit, personam se principis non principem mutasse» (Kroniki Bernarda Wapowskiego... S. 69); Finkel L. Michal Glinski // Ateneum Wilenskie. 1925/26. R. 3. Nr. 9. S. 79.
324Роўэл C. «He кладзеце надзеяў на князёў»... С. 558.
гарадзенскім сойме Міхаіл Глінскі быў пазбаўлены пасады надворнага маршалка. Неўзабаве ён страціў бельскае намесніцтва і не быў зацверджаны ў якасці кіраўніка манетнага двара (мынцы)325. Старэйшы брат Міхаіла Глінскага Іван быў пераведзены са стратэгічна важнага ў адносінах з Крымам і Масквой Кіеўскага на Новагародскае ваяводства.
Цяжка вызначыць, дзе тут прычына, а дзе вынік. Ці сапраўды Жыгімонт паверыў абвінавачванням нядобразычліўцаў Глінскага, ці, наадварот, пагаршэнне з невядомых прычын стаўлення манарха да Глінскага надала імпэт ворагам апошняга. Хутчэй за ўсё, у дадзеным выпадку супалі абодва працэсы. Некаторыя сучасныя аўтары, у тым ліку і Герберштайн, сцвярджалі, што адразу пасля смерці караля Аляксандра Забярэзінскі і яго сябры выслалі ганца да Жыгімонта ў Глогаў з паведамленнем пра тое, што князь Міхаіл Глінскі збіраецца авалодаць ВКЛ, і прапановай тэрмінова прыбыць у Літву326. Магчыма, Жыгімонту пасля абрання на велікакняскі стол не патрабавалася больш падтрымка князя Міхаіла. Нельга выключаць і пэўны элемент рэўнасці да несумненных талентаў і заслуг Глінскага з боку новага гаспадара. Нарэшце, Жыгімонт, які амаль усё папярэдняе жыццё пражыў за межамі Літвы, так і не здолеў разабрацца ў сутнасці канфлікту сярод радных паноў і паверыў паклёпу апанентаў князя Міхаіла. Сам Глінскі сваімі асобнымі эмацыйнымі заявамі і дзеяннямі мог падліць масла ў агонь.
Князь Міхаіл не мог не задумацца пра зменлівасць фартуны. Яшчэ нядаўна яго лічылі збавіцелем Айчыны, ён быў яе героем, трыумфатарам. Зараз жа яго ўспрымалі як здрадніка Айчыны і абвінавачвалі ў спробе ўзурпацыі велікакняскага стала. Усе раптоўна забыліся пра яго заслугі і адданую службу дзяржаве. Сам кароль Жыгімонт, з якім Глінскага, здавалася, лучылі прыязныя адносіны, не хацеў нават размаўляць з ім, не гаворачы ўжо пра тое, каб разгледзець у судзе яго іск па хлуслівых абвінавачаннях. Але Глінскі не змірыўся з такім станам рэчаў і вырашыў змагацца за сябе і свой гонар. Глінскі ведаў, што яго чакае новая бітва, на гэты раз куды больш складаная і небяспечная, чым бой з татарамі пад Клецкам. Лепей смерць, чым страта гонару. За свой абражаны гонар Глінскі гатовы быў ісці да канца, не спыняючыся ні перад якімі перашкодамі, не ашчаджаючы фізічных і духоўных сіл, выкарыстоўваючы ўсе наяўныя сродкі.
325 Pociecha W. Glinski Michai. S. 67 S. 67.
326 Герберштейн C. Запнскн o Московнн. T. 1. C. 466—469.
2.4.2.	Зносіны з крымскім ханам Менглі-Гірэем
Глінскі, уражаны і абураны непаслядоўнай пазіцыяй Жыгімонта, спрабаваў шукаць падтрымкі ў замежных уладароў. У сучаснай гістарыяграфіі лічыцца, што адным з першых, да каго звярнуўся Глінскі, быў крымскі хан Менглі-Гірэй327. У пачатку ліпеня 1507 г. крымскія паслы Ябагчы-ўлан і Хачы Мяндзей прынеслі лісты Менглі-Гірэя. У лісце на імя караля і вялікага князя Жыгімонта крымскі хан прасіў вярнуць Глінскаму маршалкоўства, пагражаючы ў разе невыканання сваёй просьбы нават разрывам адносінаў328. Хан, верагодна, праз гаспадарскага ганца Пятра Фурса, перадаў таксама асабісты ліст Глінскаму, у якім называў яго братам і абяцаў падтрымку. Як знак асаблівай прыязні Менглі-Гірэй перадаў яму «легкнн впомннок»329. Аднак Жыгімонт у звыклай для сябе манеры марудзіў з адказам. Менглі-Гірэй вымушаны быў паўтарыць сваю просьбу, якую 17 лістапада 1507 г. прынеслі ў Горадню гаспадарскі пасол Якуб Івашэнцавіч і крымскі пасол Янчура330. Але і на гэты раз Жыгімонт праігнараваў просьбу Менглі-Гірэя. Адносна асобы князя Міхаіла Глінскага гаспадар адказаў толькі 21 лютага 1508 г., ужо пасля вядомых трагічных падзей331.
Менглі-Гірэй, падтрымліваючы Глінскага, кіраваўся не толькі асабістымі сімпатыямі да яго. Крымскі хан разглядаў справу Глінскага як інструмент націску на Жыгімонта Старога. Менглі-Гірэй імкнуўся выкарыстаць канфлікт, каб дасягнуць новых саступак з боку кіраўніцтва ВКЛ. Падтрымліваючы амбіцыі Міхаіла Глінскага і ледзь не патрабуючы ад Жыгімонта аднавіць таго на пасадзе надворнага маршалка, Менглі-Гірэй толькі распальваў вогнішча канфлікту, і такая палітыка дала вынік. Паступова патрабаванні абодвух канфліктуючых бакоў станавіліся ўсё больш і больш радыкальнымі, а іх пазіцыі непрымірымымі. Да таго ж, справа Глінскага адцягвала ўвагу кіраўніцтва ВКЛ ад рашэння злабадзённых знешнепалітычных задач.
Але ці верыў сам князь Міхаіл, што падтрымка замежнага ўладара, у дадзеным выпадку крымскага хана, будзе мець плён? Ці спадзяваўся ён з дапамогай дыпламатычных захадаў Менглі-Гірэя вярнуць страчаныя пазіцыі на велікакняскім двары? Інакш кажучы,
327Кром М. Меж Русью н Ллтвой... С. 121.
328 LM. Uzrasymij knyga 8. Р. 71.
32’Тамсама. Р. 71.
?30Тамсама. Р. 91.
331Тамсама. Р. 101—102.
ці сапраўды Глінскі звяртаўся з просьбай да хана, каб той дапамог яму вярнуць пасаду надворнага маршалка. На гэта пытанне немагчыма адказаць, бо змест лістоў, якія князь Міхаіл дасылаў Менглі-Гірэю, невядомы.
Цікава, што пра пасольствы Глінскага да Менглі-Гірэея мы ведаем толькі з пазнейшых рэляцый Жыгімонта Старога, адрасаваных самому хану332. Аднак са зместу гэтых рэляцый цяжка зразумець, калі мелі месца зносіны паміж Глінскім і Менглі-Гірэем: да выступу Глінскіх 1508 г. ці раней. Нельга катэгарычна выключыць мажлівасць пасольства або нават пасольстваў Глінскага да Менглі-Гірэя на працягу 1507 г. Але магчымасці для зносін Глінскага з ханам былі ў той час вельмі абмежаванымі. He выключана, што ўсім памежным старостам і намеснікам быў дадзены строгі загад кантраляваць рух на паўднёвай мяжы, перахопліваць і правяраць падазроных кур’ераў. Менавіта тады, каб прадухіліць непажаданую камунікацыю Глінскіх з Крымам, старэйшы брат Іван быў перасунуты з пасады кіеўскага ваяводы на пасаду новагародскага ваяводы. Але нават такімі мерамі цяжка было перасекчы ўсе шляхі камунікацыі. У якасці кур’ераў князь Міхаіл мог выкарыстаць асобных велікакняскіх паслоў, Пятра Фурса або Якуба Івашэнцавіча, ці нават крымскіх пасланцаў. Той факт, што ў дзяржаўным архіве ВКЛ не аказалася ніводнага ліста Глінскага да Менглі-Гірэя, сведчыць не пра адсутнасць перапіскі, а пра марнасць спроб (у адрозненне ад пазнейшага ліставання Глінскага з маскоўскім уладаром) гаспадарскіх службоўцаў перахапіць лісты. Можна меркаваць, што сувязь Глінскіх з Крымам была ў азначаны час дастаткова надзейнай.
Змест пасланняў Глінскага хану, як ужо адзначалася, не відавочны. Пра яго мы можам меркаваць на падставе карэспандэнцыі Менглі-Гірэя і Жыгімонта Старога. Тут маецца істотная розніца. 3 лістоў хана каралю вынікае, што галоўным яго патрабаваннем было вярнуць Глінскага на пасаду надворнага маршалка. Але гаспадар у сваім адказе, зробленым ужо пасля трагічных падзей 2 лютага 1508 г„ пісаў, што размова ішла пра захаванне ўласнасці Глінскіх333. У лісце да Менглі-Гірэя ад 11 чэрвеня 1508 г. Жыгімонт, згадва-
332 Гл. ліст Жыгімонта Старога да Менглі-Гірэя ад 30 красавіка 1508 г.: «Тот лмхлй чоловекь Глмнскнн, вндячн, пж есмо с тобою, волным царемл>, братомь нашмм-ь, перед Богом-ь верным братством связалн ся н ачвколве к тобе свонмв зраднымн а лставымн словы черезв свон послы частокроть Втекаегь ся, а однако ж наден в тобе ннкоторое ку помочм своен не покладаеть» (LM. Uzrasymq knyga 8. Р. 102).
333 Гл. ліст Жыгімонта Старога да Менглі-Гірэя ад 21 лютага 1508 г.: «штож князь Ммхамло Львовяч Глнньскмм, о котором же есн многокроть перво сего к намв
ючы частыя пасольствы Глінскага ў Крым, гаворыць пра пасаду надворнага маршалка334. Пазней, каб неяк закрыць гэтую тэму, гаспадар вымушаны быў падкрэсліваць, што Глінскі атрымаў пасаду надворнага маршалка часова, пакуль Рыгор Осцік знаходзіўся ў маскоўскім палоне. Спасылаючыся на меркаванне і просьбу сваіх радных паноў, Жыгімонт Стары адзначаў, што ён вымушаны быў вярнуць пасаду яе сапраўднаму носьбіту, нават нягледзячы на тое, што той па-ранейшаму знаходзіўся ў палоне335. Нарэшце, у згаданым лісце ад 11 чэрвеня 1508 г. Жыгімонт згадваў пасольства нейкага Хазяша, які быў дасланы «о Мнхалле Глннском перепрошнваючм нас о rHeBT>»336. На гэтых падставах можна ецвярджаць, што яшчэ да бунту 1508 г. Міхаіл Глінскі звяртаўся да Менглі-Гірэя па падтрымку, але аб чым менавіта ён прасіў хана, нам невядома. Несумненна, князь Міхаіл спадзяваўся на часовае пацяпленне ў адносінах паміж Крымам і Літвой і разлічваў выкарыстаць зручны момант, каб, абапіраючыся на аўтарытэт хана, вярнуць сабе прыхільнасць з боку новага ўладара. Магчыма, Глінскага абнадзейвалі нявопытнасць Жыгімонта ў дыпламатычных гульнях і яго няпростае знешнепалітычнае становішча. У князя Міхаіла захоўвалася надзея, калі не вярнуць маршалкоўства, то захаваць хоць бы тое, што ў яго і яго братоў яшчэ заставалася.
Справа Глінскага для самога крымскага хана была надзвычай зручным і, галоўнае, своечасовым сродкам націску на караля. Нельга выключыць, што тыя катэгарычныя і неабгрунтаваныя патрабаванні адносна Глінскага («...сее дорогн мою прозбу не ociaBij, князю Мнхаллу Львовлчу Гллнскому, прлятелю моему, в Ллтовском Князстве маршалство дал...», «йно тепере сее дорогл князю Млхаллу Львовлчу в Ллтов’ьском Князстве маршалство дал... Естлл так не будегь, мене, барата л прлятеля, што вчлнлш-ь о князл Млхалле Львовлче, естлл прозба моя не станеть, напотом мене братом собе не мовте, о князл Млхалле сюю прозбу мою лначе не вчлнлте»)337, якія хан выкладаў у лістах да Жыгімонта, сыходзілі не ад князя Міхаіла, а ад самога Менглі-Гірэя. Хан разумеў, што кароль Жыгімонт
пмсывал жадаючн, абыхмо его в ыменях тых не рушнлм, которым ж был брать наші> Александрь ему подавал» (LM. Uzrasymi; knyga 8: Р. 101).
334 Гл. ліст Жыгімонта Старога да Менглі-Гірэя ад 11 чэрвеня 1508 г.: «н ты, браті> наш ь, пншеіігь к на.м:ь о немь, будто 6ы Глмнскмп от нась для того втекь, мж есмо того вряду ему не далн маршалства» (LM. Uzrasymi; knyga 8. Р. 103).