Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

Рыцар на полі бітвы

Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч

Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
125.91 МБ
3 такімі думкамі ў 1508 г. напярэдадні Хрышчэння князь Міхаіл прыбыў у Маскву376. Васіль III усё яшчэ меў вялікую патрэбу ў такім чалавеку, як Міхаіл Глінскі. Маскоўскі ўладар, які адразу пасля «вечнага міру» 1508 г. пачаў рыхтавацца да новай вайны з ВКЛ, спадзяваўся на яго вопыт і парады. У планах Васіля III у дачыненні да Літвы Міхаілу Глінскаму адводзілася ледзь не ключавая роля. Таму ён быў так ласкава прыняты і шчодра адораны'7'. Ад вялікага князя маскоўскага Міхаіл Глінскі атрымаў шэраг уладанняў (Медынь, Яраславец, Бароўск). У 1514 г. Міхаіл Глінскі трапіў у турму, адкуль быў вызвалены толькі ў 1527 г., пасля таго як вялікі князь Васіль III ажаніўся з дачкой яго брата Васіля Аленай3'8. Кар’ера Міхаіла Глінскага рэзка пайшла ўгору. Вялікі князь маскоўскі Васіль III сваім тастаментам прызначыў Міхаіла Львовіча (разам з князем Дзімітрыем Фёдаравічам Бельскім) апекуном сваіх непаўналетніх дзяцей Івана і Георгія. Як ваявода, Глінскі ўдзельнічаў у некалькіх ваенных экспедыцыях супраць Казані. Спроба Глінскага пасля смерці Васіля III усталяваць уласную гегемонію на маскоўскім двары не дала жаданых вынікаў: ён быў арыштаваны, кінуты ў турму, дзе і памёр. Кляймо здрадніка, здаецца, пераследавала яго да канца жыцця. Ім ахвотна і вынікова карысталіся ўсе ягоныя нядобразычліўцы і зайздроснікі. He ў апошнюю чаргу з-за хлуслівых абвінавачанняў ён вымушаны быў правесці значную частку жыцця ў турме і заўчасна пакінуць гэты свет.
Нягледзячы на смерць у 1534 г. князя Міхаіла, клан Глінскіх у далейшым умацаваў свае пазіцыі ў Маскве. У другой палове 40-х гг. XVI ст. князі Юрый і Міхаіл Васілевічы першымі з клана
З763нммн A. А. Новое о восстанші Ммханла Глмнского в 1508 году. С. 72.
3/7 Пра сустрэчу Глінскіх у Маскве: Rocznik Stanislawa Naropiriskiego. S. 221—222.
378 Пра матывы вяселля і яго наступствы для палітычнага жыцця Маскоўскай дзяржавы: Kollman N. Kinship and Politics. P. 144—145.
Глінскіх атрымалі баярскія тытулы379. Сын князя Міхаіла Львовіча ад шлюбу з княгіняй Абаленскай Васіль таксама быў баярынам і ваяводам на царскай службе. Васіль Міхайлавіч памёр у 1565 г., не пакінуўшы дзяцей. Нашчадкі князя Міхаіла Васілевіча займалі важныя пасады і мелі значную вагу ў асяроддзі палітычнай эліты. Род Львовічаў-Глінскіх выгас у Маскве ў 1602 г„ пакінуўшы значны след у палітычнай і сацыяльнай гісторыі Маскоўскага царства.
379КоПтап N. Kinship and Politics. Р. 173—174.
Дэфіляда войска. Біблія францішка Скарыны.
Бітва пры Равене. 1512 год. Выява XVI ст.
Новагародак у пачатку XVI ст. Рэканструкцыя Віктара Сташчанюка.
Войска ВКЛ вырушае з Новагародка. Сучасная кампутарная рэканструкцыя Вілюса Пятраўскаса.
Бітва з крымскімі татарамі. Музей гісторыі Клеччыны
Бітва з татарамі. XVI сг. 3 Хронікі Аляксандра Гваньіні.
Лёгкая кавалерыя ВКЛ перапраўляецца праз Дняпро. Выява XVI ст.
Крымская конніца суправаджае турэцкае войска. Выява XVI ст.
Татарскі кокнік. Малюнак Карнэліса дэ Бруйна. Другая палова XVI ст.
Карта Крыма. 1526 г.
Літоўскі коннік. Малюнак Карнэліса дэ Бруйна. Другая палова XVI ст.
Сербскі рац.
Сучасная рэканструкцыя.
3.	Стварэнне памяці пра Клецкую бітву 1506 г.
3.1.	Клецкая бітва ў пісьмовых дакументах эпохі
3.1.1.	Эпоха татарскіх нападаў у гістарычнай памяці рыцарскага саслоўя ВКЛ
Каб рэканструяваць ход бітвы пад Клецкам 1506 г. і вобраз яе галоўнага героя, неабходна ў першую чаргу разгледзець працэс стварэння памяці пра гэту гістарычную падзею і гэтага персанажа. Я буду карыстацца працоўным паняццем «стварэнне» гістарычнай памяці. Гэты тэрмін быў уведзены ў сучасную гістарыяграфію знакамітым французскім даследчыкам Жакам Лё Гофам1. Пад паняццем «гістарычнай памяці» разумеецца сукупнасць пісьмовых і рэчавых помнікаў, створаных на працягу пэўнага адрэзка часу. Прапанаваны ўвазе чытача раздзел выходзіць за межы традыцыйнай крытыкі гістарычных крыніц або нават гістарыяграфічнага аналізу. Ён з’яўляецца спробай высветліць, як вобраз канкрэтнай гістарычнай падзеі жыве ў грамадстве, суіснуючы з вобразамі іншых падзей.
Татарскія напады на землі ВКЛ пачатку XVI ст. трывала замацаваліся ў ментальнасці і гістарычнай памяці насельніцтва ВКЛ. У масавай свядомасці наступных пакаленняў апошнія 6 гадоў панавання Аляксандра Ягелончыка будуць успрымацца як час бед, пакут і смутку. Пачатак такому ўспрыняццю эпохі ўнука Ягайлы паклалі самі радныя паны ВКЛ. Неўзабаве пасля смерці караля і вялікага князя Аляксандра рада ВКЛ пісала да сваіх польскіх калег: «А прето влдело ся прелатом м naHOMt Радам Велнкого Князства, братьл вашей мнлостн, абы было через нась на сейме тое то іцастное коронацыл вашен мнлостм прнпомянено, яко по тые лета панованя славное памятм короля Александра Мендлл Кглрея, цесар перекоп'ьскнн, сам своею парсуною я детьмл, н людьмн свонмм не переставаючм казлл землн граннчные обомх’ь панств-ь, которые шкоды невымовные
1 Le GoffJ. Saint Louis. Paris, 1996. P. 441—442.
сталн ся, которые плоны незлнчоные выведены, которые кровя розлнтье хрестпянство обояга стадла от того то поганьства втерпелн, хто може выповедять»2. У далейшым татарскія напады былі выкарыстаны раднымі панамі для стварэння і ўмацавання ў масавай свядомасці насельніцтва ВКЛ і Кароны адмоўнага вобраза панавання Аляксандра Ягелончыка3. Трагічныя падзеі пачатку XVI ст. захаваліся ў народным фальклоры ажно да пачатку XX ст. Занатаваная ў той час народная песня «Над шырокый ракой каля Клеціўска» адлюстроўвае цяжкі эмацыйны стан захопленых татарамі людзей, якія назаўжды страцілі радзіму4.
Татарскія напады моцна паўплывалі на гістарычныя ўяўленні насельніцтва ВКЛ. Больш таго, сучаснікі праецыравалі іх глыбока ў мінуўшчыну, ледзь не на часы Вітаўта, спрабавалі з іх дапамогай абгрунтаваць сучасны стан рэчаў. Цікавым падаецца выпадак з двума братамі Балтрамеевічамі Дамонтавічамі, Харытонам і Алехнам. Рэч у тым, што ў часе татарскіх набегаў пачатку XVI ст. у многіх баяр пагарэлі або згубіліся велікакняскія граматы-наданні. Таму, калі татарскія напады паслаблі, землеўладальнікі сталі масава звяртацца да новага вялікага князя і караля Жыгімонта з просьбай пацвердзіць наданні, якія яны атрымалі ад папярэднікаў апошняга. Якраз у гэты час браты Харытон і Алехна Балтрамеевічы Дамонтавічы прадставілі грамату на права валодання Ягінтаўскай і Тэкунаўскай зямлёй у Маркаўскім павеце Віленскага ваяводства, якую іх дзед Глеб Дамонтавіч быццам бы атрымаў ад вялікага князя Вітаўта. Але самае цікавае заключаеццаў тым, як Дамонтавічы абгрунтоўвалі заслугі, за якія быў узнагароджаны іх продак. Аказваецца, у часы Вітаўта баярын Глеб Дамонтавіч браў удзел у пагоні за татарскім войскам, якое было насцігнута і знішчана, а ўвесь нарабаваны скарб і забраны палон адбітыя. Здзіўляе эрудыцыя Харытона і Алехны Дамонтавічаў. Яны згадвалі, што бітва з татарамі, у якой браў удзел іх дзед, адбылася за Слуцкам, у Скавышынскім лесе. Яшчэ больш цікавай падаецца спроба Дамонтавічаў звязаць смерць былога гаспадара Тэкунаўшчыны, нейкага Тэкуна, з татарскім нападам, у выніку якога той загінуў. Відавочны анахранізм у грамаце не стаў перашкодай для велікакняскай адміністрацыі. Дакумент быў пацверджаны Жыгімонтам Старым, а пасля трансумаваны каралём Уладзіславам IV: «Вііі nam colom bojare nasy Chariton da Olechno Baltromeevicy Domontovicy i pokladali pered nami zalobu svoju i list velikogo kniazja Vitolda dany Glebu Jurevicu
2 LM. Uzrasymij knyga 8. P. 45.
’Pietkiewicz K. Wielkie Ksi^stwo Litewskie... S. 123.
4Чаропка B. Клецк. Повязь часоў П Беларускі гістарычны часопіс. 2006. № 8. С. 34.
Domontu na zemlju Jakgintovskuju, Tekunovskuju, kotorogo Tekuna Tatary zrubili, i ego nikotorogo ne zostalo otrodku, i na try selca v Markovskom stane, Kononovicy i Vezuny pry rece Usy, da Solovy u verstach deveti ot reki Veli, domov osmdesjat cotyry s perevozom Solovickim, i z zemleju lugovoju i bortnoju, so pcolami, emu, Glebu Domontovicu, zone i detem, za tuju ego sluzbu, kak, z vojskom svoim, Ijudmi sluzebnymi, pogoneju iducy, nepryjatelskoe vojsko tatarskoe, za Sluckom, u lesech Skovysynskich pobil i mnogo Ijudej Litovskich u nevolju polonom zabranych, otgromil. I za tym listom velikogo kniazja Vitolta, tuju zemlju i sela s perevozom i z zemleju lugovoju i bortnoju, so pcelami i derevom bortnym, po davnosti prodkov svoich, derzat, a nichto pereskodoju ne byl, lis starosta Markovskij Mardas Miskovich Ijudem Solovickim v zemli bortnoj medy u pcol beret i grosy perevoznoje ot perevoznikov»5.
Саму бітву пад Клецкам 5 жніўня 1506 г. высока ацанілі ўжо сучаснікі. Гэта была ледзь не першая буйная перамога войск ВКЛ над знешнім ворагам з сярэдзіны XV ст. Татары з часоў Вітаўта не цярпелі такога буйнога паражэння ад літвінаў. У Клецкай бітве крымскае войска панесла незвычайна вялікія страты. Вялікім быў адбіты палон, надзвычай багатымі аказаліся захопленыя трафеі. Неардынарнай была і сама постаць галоўнага трыумфатара Клецкай бітвы, князя Міхаіла Глінскага. Таму падзея не магла застацца незаўважанай сучаснікамі і сцерціся з памяці наступных пакаленняў. Клецкая перамога прыпала на апошнія дні жыцця польскага караля і вялікага князя літоўскага Аляксандра Ягелона, які атрымаў сапраўднае ўцяшэнне ад гэтай ледзь не адзінай буйной перамогі літоўскай зброі за гады яго праўлення.
3.1.2.	Першыя весткі пра перамогу пад Клецкам
Водгукі Клецкай перамогі хутка і шырока распаўсюдзілася ва Усходняй Еўропе. Гэтаму паспрыялі адпаведныя прапагандысцкія захады кіраўніцтва ВКЛ. Першыя весткі пра перамогу пад Клецкам былі распаўсюджаныя афіцыйнымі асобамі, у першую чаргу, самім надворным маршалкам і гаспадаром. Ужо 12 жніўня 1506 г. галоўны герой бітвы князь Міхаіл Глінскі паведаміў у лісце да вармінскага біскупа Лукаша Ватцэнродэ пра буйную перамогу літоўскага войска над татарамі за ракой Лань6.
3 Лукашам Ватцэнродэ, дзядзькам па матчынай лініі знакамітага астранома Мікалая Каперніка, Глінскі падтрымліваў шчыльныя
5 Vitoldiana: codex privilegiorum Vitoldi... S. 201—202.
6AA. S. 546—547.
сувязі. Пазнаёміліся яны, відаць, на велікакняскім двары ў часе візіту вармінскага біскупа з нагоды прускіх спраў у Вільню ў лютым-сакавіку 1503 г. У сталіцы Літвы Лукаш Ватцэнродэ быў сардэчна прыняты каралём і вялікім князем Аляксандрам, што некалькі змякчыла непрыемнае ўражанне ад моцных маразоў, якія трымаліся ўвесь час, пакуль пруская дэлегацыя знаходзілася ў ВКЛ7. Другі раз Глінскі і Ватцэнродэ сустрэліся ў Вільні 21 красавіка 1506 г. Калі вармінскі біскуп і мальбаркскі староста Амброжы Пампоўскі прыбылі да Вільні, ім насустрач выехалі князь Міхаіл і каронны канцлер Ян Ласкі з шыкоўнай світай8. Яны ўрачыста суправаджалі прускую дэлегацыю да караля Аляксандра.