• Часопісы
  • Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

    Рыцар на полі бітвы

    Клецк, жнівень1506 года
    Уладзімір Канановіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 410с.
    Смаленск 2017
    125.91 МБ
    ў войнах ВКЛ і Рэчы Паспалітай, а таксама ўладароў горада з роду Радзівілаў і, магчыма, каралевы Боны. Ніякіх успамінаў пра бітву пад Клецкам 1506 г. у памяці мясцовых татараў не захавалася. Іх гістарычная памяць не сягала далей сярэдзіны XVI ст. Найважнейшую ролю ў захаванні гістарычнай адметнасці і гістарычнай памяці ў асяроддзі клецкіх татараў адыгрывалі народныя звычаі, рэлігійныя святы і ўрачыстасці, рытуалы і абрады. Культурная памяць групы ўвасобілася таксама ў мясцовым ландшафце. Татары мелі свае мясціны памяці ў Клецку і яго ваколіцах. Гэта былі сёлы, у першую чаргу Арда і Асмолава, дзе пражывалі татары, мячэць і малітоўныя дамы, могілкі ў Асмолаве, дарогі і шляхі, што мелі назву татарскіх і інш. Невядома, ці ўспрымаўся ў асяроддзі мясцовых татараў клецкі раён Курганы як месца пахавання забітых у бітве 1506 г. крымскіх воінаў. Ва ўсялякім разе, сама гэтая падзея не знайшла адлюстравання ў гістарычнай памяці клецкіх татараў-мусульман. Гістарычная памяць клецкіх татараў жыла ў назвах населеных пунктаў107. Так, вёска Малышчычы (Малашчычы) была заснавана нашчадкамі татарскага воіна Малыша, які згадваецца ў попісе войска ВКЛ 1528 г. Назва вёскі Асмолава, верагодна, паходзіць ад асабовага імя Асмаіл (Ісмаіл), які быў першым гаспадаром зямлі (Асмаілава), на якой пазней паўстаў населены пункт. У сваю чаргу, назва вёскі Арда па-татарску азначае проста «паселішча». Назвы населеных пунктаў, такіх як, напрыклад, Ліпа, Ліпка, паходзіла са старажытнакіпчаксай (цюркскай) мовы і азначала «літва», «літоўскі»108. Галоўным носьбітам гістарычнай памяці клецкай татарскай грамады з’яўлялася мясцовае духавенства, сярод якога трэба вылучыць сем’і Ждановічаў і Александровічаў, нашчадкі якіх дагэтуль жывуць у Клецку.
    Многае з пералічанага тычылася таксама клецкіх хрысціян. У іх гістарычнай памяці мусілі прысутнічаць тыя асобы і падзеі, што адыгралі важнае значэнне ў іх гісторыі. На падставе крыніц XIX—XX стст. можна меркаваць, што ў памяці жыхароў Клецка гісторыя іх роднага горада атаясамлівалася, перш за ўсё, з імёнамі каралевы Боны і Радзівілаў. Сярод апошніх народная памяць не вылучала канкрэтных персанажаў. Яна не захавала імені ніводнага прадстаўніка радзівілаўскай дынастыі, якая ўладарыла ў Клецку амаль 400 гадоў. Ранейшыя (да
    107 Пра татарскія населеныя пункты на Клеччыне гл.: Пазднякоў В. Татары Клецкага княства XVI ст. П Зборнік матэрыялаў I Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Татары-мусульмане на землях Беларусі, Літвы і Польшчы». Ч. 1. Мінск, 1994. С. 111—122.
    108Kolodziejczyk D. The Crimean Khanate and Poland-Lithuania. P. 9
    сярэдзіны XVI ст.) персанажы мясцовай гісторыі ўвогуле не захаваліся ў народнай памяці. Ужо ў сярэдзіне XVI ст. жыхары Клецка слаба помнілі свайго папярэдняга ўладара, князя Фёдара Іванавіча Яраславіча, з дня смерці якога прайшло ўсяго 40 гадоў. Старая клецкая супольнасць знікла і знесла з сабой сваю памяць. Новая клецкая грамада, што прыйшла на яе месца, пачала ствараць уласную гісторыю і памяць109. Больш за ўсё яе цікавілі падзеі, звязаныя з наданнем Клецку розных правоў і прывілеяў, з’яўленнем грамадзянскіх інстытутаў, заснаваннем рамесніцкіх цэхаў, пабудовай культавых і свецкіх помнікаў і г. д. Мусілі таксама захавацца ўспаміны пра напады ворагаў, ваенныя разбурэнні, найбольш катастрафічныя пажары. Зараз ужо цяжка аднавіць змест культурнай памяці клецкай гарадской абшчыны XVI—XVIII стст. Пра яе можна меркаваць галоўным чынам на падставе ўрыўкавых і фрагментарных сведчанняў XIX—XX стст.
    He дзіўна, што Клецкая бітва 1506 г. не мела адчувальнага значэння для самасвядомасці клецкага грамадства, якое ніяк не звязвала ўласную гісторыю з гэтай падзеяй. Многія жыхары Клецка, што з’яўляліся выхадцамі з іншых месцаў і рэгіёнаў дзяржавы, зусім не ведалі пра яе. Нават нашчадкі сем’яў клецкага патрыцыяту мелі надзвычай цьмяныя ўспаміны пра бітву 1506 г. Падзея так і не стала састаўной часткай памяці жыхароў Клецка. I рэч не ў тым, што народная памяць з цяжкасцю ўтрымлівае канкрэтныя індывідуальныя падзеі110, якія страчваюцца ўжо праз 40—50 гадоў. Клецкія мяшчане ўспрымалі гэту бітву як чужую, як такую падзею, што не мела ніякага дачынення да іх саміх, іх лёсу і прававога статусу. Бітва мела значэнне для шляхты, але не для мяшчанства, каштоўнасці якога ляжалі ў сферы мірнай працы. Мяшчане не адчувалі супольнага гістарычнага лёсу са шляхтай. У кожнага пласта насельніцтва была свая мінуўшчына і свой уласны погляд на яе. Тое з мінулага, што мела каштоўнасць для аднаго з іх, не мела каштоўнасці для другога, і наадварот. Таму і не дзіўна, што Клецкая бітва не стала прадметам калектыўнай рэфлексіі жыхароў Клецка, іх міфам.
    Памяць не ўтрымлівала якіх-небудзь значных дэталяў падзеі. Нельга было вызначыць храналогію бітвы. Толькі прыродны ландшафт — гэты першасны сродак культурнай памяці — нёс у сабе памяць пра ўжо далёкую падзею. Пра яе нагадваў замкавы стаў, які
    109 Гл. падрабязней пра паўстанне новай памяці: Halbwachs М. La memoire collective. Р. 70.
    110 Падрабязней пра гэтую рысу народнай памяці: Элнаде М. Мнф о вечном возвраіценпп: Архетмпы н повторяемость. Москва, 1998. С. 56—82.
    пазней стаў называцца Красным. He выключана, што на месцы бітвы быў усталяваны памятны знак у форме крыжа. Курганы ў паўднёва-заходняй частцы Клецка, а таксама паблізу вёсак Сухлічы і Сякерычы, мусілі звязвацца з татарскімі пахаваннямі111. Татарская дарога магла таксама ўспрымацца ў масавай свядомасці як матэрыяльнае сведчанне татарскіх нападаў112.
    Відавочна, што пры такім стаўленні да Клецкай бітвы 1506 г. з цягам часу яна знікла б канчаткова з памяці клецкага грамадства. Аднак успаміны пра яе захаваліся ў невялічкай групы клецкай супольнасці. Гэтай групай з’яўлялася шляхта, што мела маёмасць у Клецку. Першыя зямельныя наданні шляхце ў клецкай Слабадзе адносяцца яшчэ да эпохі панавання ў горадзе князёў Яраславічаў. У самым канцы Слабадской вуліцы, недалёка ад месца яе перасячэння з Сіняўскай дарогай, меў свой пляц Валенты Чарнкоўскі. Пазней гэты надзел быў перададзены ў арэнду Мацею Адамавічу'13. У гэтым месцы, непадалёк ад плябаніі касцёла Святой Тройцы, знаходзіўся двор Себасцьяна Дыбоўскага114. Раней гэты двор належаў клецкаму мешчаніну Андрэю Мацвеевічу, у якога яго затым купіў Павел Папельжынскі.
    Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на асобу Валентыя Чарнкоўскага, які з’яўляўся буйнейшым землеўладальнікам у Клецкім княстве. Пра яго паходжанне нічога не вядома. Нельга сказаць нічога канкрэтнага пра яго гіпатэтычнае радство са знакамітым домам Чарнкоўскіх з Вялікай Польшчы. Адзінае, што добра вядома, — гэта час з’яўлення Валентыя Чарнкоўскага ў Клецку. Яго імя згадваецца ў гістарычных крыніцах пачынаючы з сярэдзіны XVI ст. He выключана, што ён з’явіўся ў Клецку ў часы каралевы Боны, хутчэй за ўсё, перад валочнай памерай у 40-я гг. XVI ст. Ва ўсякім разе, айчынным крыніцам XV ст„ уключаючы Літоўскую Метрыку, гэта імя невядомае. Памёр Валенты Чарнкоўскі ў 1590 г.115.
    Валенты Чарнкоўскі пражыў вельмі доўгае жыццё. Невядома, аднак, ці быў ён жанаты і ці пакінуў ён нашчадкаў. Невядома, кім прыходзіўся Валентаму Чарнкоўскаму Беньян Чарнкоўскі, якога Фёдар Еўлашоўскі таксама згадваў у сваіх мемуарах: «Не вмдйвшй
    1,1 ПКПКК. С. 389, 391, 403, 524, 532, 537, 551.
    1І2Тамсама. С. 519.
    І15Тамсама. С. 392.
    1І4Тамсама. С. 392—393.
    115«Октобра 31, року 90 умарл сусед н прмятель мой, чловек барзо добрый (беатус внр), пан Валентый Чарковскмй» (Старажытная беларуская літаратура... С. 253).
    тэж'ь там доброго товармства, сусед м прятель мой, пан Беньян Чарковскмй умарл року 1604, стычня 2 дня, не в дому свомм, але в Лняннкох, у пана Грмгормя Уннховского, где се обадва лечмлм у неякогось шкоты, доктора. Мой то был велкмй прмятель по некеды прешлых нехутях н заздростях, кторых был по нмм й по пане Унйховскнм дознал. А бодай н от нншйх не за то юж нецнотлмвою зазадростею не (іцеснон) познавалэм о непогамованэ кглупство»116.
    Калі дапусціць, што пан Валенты і Беньян Чарнкоўскія мелі дзяцей, немагчыма станоўча адказаць на пытанне, ці засталіся жыць на Клеччыне іх нашчадкі. У пазнейшых апісаннях і інвентарах Клецка гэта прозвішча адсутнічае. He выключана, што на Валентым і Беньяне род мясцовых Чарнкоўскіх спыніўся. Нават калі б так і было, цяжка пераацаніць ролю Валентыя Чарнкоўскага ў перадачы гістарычных традыцый. Яго асоба злучала не толькі розныя пакаленні клячан, але і розныя тыпы клецкага грамадства — замкавае і местачковае. Чарнкоўскі мусіў несці ў сабе памяць старога замкавага грамадства, якое цаніла воінскія ўчынкі, адвагу і смеласць. Унутры гэтай пераважна шляхецкай супольнасці мусіла захоўвацца памяць пра бітву з татарамі 1506 г. Валенты Чарнкоўскі, які пасяліўся на Клеччыне яшчэ ў 1520-я гг„ мусіў застаць памяць пра бітву з татарамі ў ваколіцах Клецка яшчэ жывой. Пляц Чарнкоўскага знаходзіўся непадалёк ад Курганоў, на заходняй ускраіне Клецка, якія атаясамліваліся з месцам масавага пахавання забітых татараў. Мясцовыя жыхары без цяжкасці паказвалі мясціны, дзе адбылася сеча. Несумненна, гэтая падзея, а дакладней памяць пра яе, мусіла глыбока ўрэзацца ў памяць маладога чалавека. I гэтую памяць ён мусіў пранесці праз усё сваё доўгае жыццё. Дзякуючы Валентыю Чарнкоўскаму памяць пра бітву 1506 г. не знікла, а захавалася ў свядомасці жыхароў Клецка.
    У наступныя стагоддзі, нягледзячы на тое, што кожная з клецкіх этна-канфесійных супольнасцей мела сваю ўласную памяць, існавала таксама агульная для ўсіх жыхароў горада памяць. Па меры развіцця Клецка яго жыццё станавілася ўсё болып складаным, ён абрастаў гісторыяй. Ужо ў сярэдзіне XVII ст. Клецк меў дастаткова значную культурную памяць. Яна мела свае кропкі фіксацыі: старадаўнія звычаі і традыцыі, правы і прывілеі, дадзеныя ўсім жыхарам горада яго ўладальнікамі.
    Клецкая бітва 1506 г., хоць і захавалася ў наступныя стагоддзі ў памяці насельніцтва Клецка, тым не менш не адыгрывала ў ёй
    І16Старажытная беларуская літаратура... С. 261.
    істотнай ролі. У асяроддзі клецкага мяшчанства памяць пра яе існавала амаль выключна ў вусным слове, паданнях і легендах, а таксама ў прыродным ландшафце. У мясцовых пісьмовых помніках наступных эпох (прывілеях, цэхавых статутах і іншых дакументах) не знайшлося месца нават для згадкі пра гэтую падзею.